ab1. 19 А навокал праходз ць жыццё... 34 вершы

5024     ВЕТРАЗI МАРАЛI

Пунсовыя маралi ветразi
З маленства трэба набываць iмкнуцца,
Прайсцi магчыма з iмi па гразi,
I ў небяспечны час не пакаўзнуцца.

30.01.2001


5068     ДАРОГА Ў НIКУДЫ

Бяжыць рэчкi плынь невядома куды,
Яе не хвалюе трывога.
Таксама без сэнсу ў людзей праз гады
Жыццёвая крочыць дарога.

6.02.2001


5069     ПАД СЯКЕРУ

За рэчкай рос стомкi рэлiктавы лес,
Прыгожы, як казка, не ў меру.
Не любяць шчаслiвых разумных гарэз,
Папаў таму лес пад сякеру.

6.02.2001


5071     НАСТУПНЫ КРОК

Цудоўна змяя выглядае здалёк,
Душу не турбуе пакутай,
Ды кожны наступны палохае крок,
Бо бачыцца джала з атрутай.

6.02.2001


5107     МОЦ КРЫЛАЎ

Як заўчасна падлётак iмкнецца з гнязда,
Каб свабоды пазнаць асалоду,
Ён становiцца хутка ахвярай ката,
Крылаў моц трэба мець для палёту.

13.02.2001


5110     УЛАДА ЛЁДУ

Зiмой ў мароз зрабiўся лёд з вады,
I гаспадарыць стаў вакол упарта,
Але вясна здарылась, як заўжды,
I ўлада лёду апынулась жартам.

13.02.2001


5113     УГОДЛIВЫ РУЧАЙ

Ручай iмкнуўся у далiну,
Не ведаў, што прыйдзе бяда,
Ён з рэчышча выносiў глiну,
Ды ссох, бо скончылась вада.

14.02.2001


5147     КРЫВАВАЯ ДРАМА

Знiшчаюць адных, яны нiшчаць таксама,
Пажыў –  i iдзi ў небыццё,
Навокал праходзiць крывавая драма,
Якая завецца жыццё.

20.02.2001


5208     КНIГА ЖЫЦЦЯ

Гартаю старонкi у кнiзе жыцця
I iх аднаўляю ў уяве,
Далёка яшчэ да главы небыцця,
Ёсць месца каханню i справе.

28.02.2001


5327     ДАРОГА Ў НIКУДЫ

Бяжыць дарога ў нiкуды,
Спяшаемся iсцi кудысьцi,
Дарога шчасця цi бяды
Ўсё роўна скончыцца калiсьцi.

19.03.2001


5328     ЗВАНОК ЖЫЦЦЯ

Не зазванiў яшчэ жыцця званок,
Праз час ён загудзе абавязкова,
Павольней значна стане хуткi крок,
Чакаць канца i жорстка, i сурова.

19.03.2001


5329     МЕЛОДЫЯ ЖЫЦЦЯ

Мелодыя жыцця такая ж, як i лёс,
Гучыць ў душы нязменна i спантанна,
На крылах шчасця уздымае ў сiнь нябёс,
Цi сцежачка ў дрыгву накiравана.

19.03.2001


5334     РОДНАЯ ЗЯМЛЯ

Ўюць гнёзды, займаюць шпакоўнi,
Буслянкi будуюць з галля,
Маглi жыць цудоўна на поўднi,
Ды родная вабiць зямля.

20.03.2001


5354     ЯК НЕ БЫЛО

Недарэчы iмкненнi i мары,
Бо маршчыны кладуць на чало,
Ўсё разыдзецца хутка ў абшары,
Так, як быццам цябе не было.

23.03.2001


5422     ЖЫЦЦЁВЫ ЦЫКЛ

Вясной раскрылася пупышка, i лiсток
Да сонейка цягнуўся, яшчэ кволы,
Пупышку пад сабой пакiнуў чаранок,
Такi унiверсальны цыкл жыццёвы.

1.04.2001


5511     ЦЯЖКАЯ ЗАГАДКА

Жыццё ўяўляе цяжкую загадку,
Якую не рашылi мудрацы.
Чаму яно узнёслае спачатку
I вельмi непрывабнае ў канцы?

13.04.2001


5513     СУРОВЫЯ ЗАКОНЫ

У жыцця суровыя законы,
Бо з iм разам крочыць небыццё,
Нараджэннi i, як вынiк, сконы,
А мiж iмi доўжыцца жыццё.

13.04.2001


5577     ПЛЫНЬ РЭЧКI

Бяжыць ўвесь час iмклiва рэчкi плынь,
Вандруе без супынкi ў край далёкi,
Бо хмары зацягнулi неба сiнь,
Таму яшчэ не высахлi вытокi.

20.04.2001


5602     ПЛАТА ЗА ДАБРЫНЮ

Была вясна, i яблыня кахала,
Увосень аж згiналась ад пладоў,
Але бяду за дабрыню спаткала:
Ад перагрузкi расшчапiўся ствол.

22.04.2001


5631     ВЯСНОВЫЯ ПАТОКI

Ручай дзяцiнства чысты, як хрусталь,
Ў яго глядзеўся небасхiл высокi,
Ды высах канчаткова ён, на жаль,
Вясновыя бягуць ў лагу патокi.

27.04.2001


5667     ГОРКI СМАК

Юнацтва ўздымае на крылах на горкi,
Мядовыя лёсу дары,
Ды прысмак у старасцi кепскi i горкi,
Спускаюцца пешкi з гары.

2.05.2001


5703     ГОРКIЯ ЎРОКI

Цудоўны мёд i смачны шакалад,
Салодкiя ў жыццi чаруюць крокi,
Праб'е калiсьцi i бяды набат,
Жыццё дае i горкiя урокi.

6.05.2001


5726     ПРАЗ СIЛУ

Старога мудрага каня
Стамiла у аглоблях праца,
Яго спытала птушаня:
«Цi след праз сiлу намагацца?»

9.05.2001


5745     БЯРОЗКI

Прыгожая бярозка маладая
З бялюткаю гладзенькаю карой,
Час на кару парэпiны кiдае,
Чарнее ствол бярэзiнкi старой.

12.05.2001


5748     СЦЯЖЫНКI

Бяжыць ўдалечыню жыцця шаша,
Вакол сцяжынак розных безлiч ўецца,
Але не стане горшаю душа,
Калi прайсцi сцяжыначкай ўдаецца.

13.05.2001


5750     ГУДУЦЬ ВЯТРЫ

Цудоўным быў лiсточак малады,
I марыў аб шчаслiвым доўгiм леце,
Ды восенню стаў хутка залаты,
Гудуць вятры у голым чорным веццi.

13.05.2001


5762     ВЕЧНЫ СЭНС

У цёплы вырай жураўлi ляцяць,
З зiмою вераб'i шукаюць згоды,
Напэўна, нам нiколi не пазнаць
Вялiкi вечны сэнс жывой прыроды.

15.05.2001


5797     СТРУМЕНЬЧЫК

Струменьчык, нiбы серабро, iскрыцца,
Ставок не мае крышталёвых вод,
Як ў русе ачышчаючым спынiцца,
То можна стаць падобным да балот.

19.05.2001


5814     ХУТКАПЛЫННЫЯ ГАДЫ

Бяжыць ручай, не ведае куды,
Каб знiкнуць, к рэчцы выбраў ёй дарогу,
Спяшацца хуткаплынныя гады,
Але куды, вядома толькi Богу.

21.05.2001


5823     АДНОСНАСЦЬ ЧАСУ

Бяжыць, як паток з гор, няўрымслiвы час,
Калi у жыццi ёсць турбота,
Калi ж прагарэў iмпэт моцны i згас,
Стаiць час, як быццам балота.

24.05.2001


5879     АПОШНI ЗВАНОК

Нядаўна школьны прагучаў званок,
Ды восень надышла, iду па пожнi,
Жыццёвы ўжо сканчаецца урок,
I хутка празвiнiць званок апошнi.

31.05.2001


5884     АДНОЛЬКАВАЯ ВОСЕНЬ

Спадае восенню з галля любы лiсток,
Цi сумаваў ў жыццi ў цянi бясконца,
Цi ветру свежаму не раз падставiў бок,
Цi меў пяшчоту ад дажджу i сонца.

1.06.2001


5900     ШЛЯХ У НЕБЫЦЦЁ

Як пуга, падганяе моцна справа
Iмклiвае, як хуткi конь, жыццё,
Наперад крочым без аглядкi жвава,
Спяшаемся прайсцi шлях ў небыццё.

2.06.2001


5902     КРОПЕЛЬКI

Як кропелькi, мiнуты лiчаць час,
Праносяцца iмклiвыя гадзiны,
I год за годам прабягаюць ўраз,
Цячэ рака, але канец адзiны.

2.06.2001


Рецензии