ab1. 18 успам на н тка цягнецца бясконца 7 верша
Эрозiя пачуццяў дарагiх,
Душу што сагравалi i прайшлi,
Цяпер я ўспамiнаю толькi iх,
Яны – нiбы эрозiя зямлi.
11.02.2001
5270 ВАРУШУ БЫЛОЕ
Як сена на пракосе,
Былое варушу,
Яно, як мара, ў змозе
Натхняць маю душу.
11.03.2001
5380 БАЦЬКОЎСКАЯ ХАТА
Шмат паездзiў i бачыў багата:
Гор вяршынi i ружы далiн.
Мiлей сэрцу бацькоўская хата,
Сагравае аб ёй успамiн.
28.03.2001
5674 ШЛЯХI КАХАННЯ
Фiяска здарылась ў каханнi,
Але успамiн дарагi,
Сустрэлiся на скрыжаваннi
I зноў разышлiся шляхi.
3.05.2001
5741 ВЕСТАЧКА З ЮНАЦТВА
Каханне не мiнае без слядоў,
I часам здатна за душу кранацца,
Яе пяшчотай абагрэла зноў
Мне вестачка з далёкага юнацтва.
11.05.2001
5871 ХУТКI ЧАС
Не утрымаць iмклiвы час нiчым,
Руйнуе ён i горы, i далiны,
Але спрачацца можна нават з iм:
Вяртаюць хуткi час назад ўспамiны.
31.05.2001
5959 АСКОМА ЖУРАВIН
Як ад сунiц духмяных, нiбы п'яны,
Прыемней, чым аскома журавiн,
Ды восенню пустынныя паляны,
Аб шчасцi толькi ў марах успамiн.
11.06.2001
Свидетельство о публикации №104022500324