ab1. 17 Крочаць побач творчасць натхненне 21 верш
Яшчэ я голас музы добра чую,
Ў паэзii працягнецца шлях мой,
I мiкравершы скласці паспрабую,
Каб многае сказаць адной страфой.
25.01.2001
5004 ЧАТЫРЫ РАДКI
Упэўненасцi шмат i мора веры,
Чатыры пакарацца мне радкi,
Займаюць вершы значна менш паперы,
Ды, як ў вялiкiх, змест у iх такi.
25.01.2001
5044 СЛУХАЦЬ ЗЯМЛЮ
Над вершам сур'ёзна падумаць люблю,
Пiшу пра спакой i трывогу,
Уважлiва слухаць патрэбна зямлю,
Яна заўжды дасць дапамогу.
3.02.2001
5091 СПАКОЙ
Кiдаюць шчодраю рукой
Мне музы дзiўных слоў завею,
А я тады знайду спакой,
Як нiву вершамi засею.
9.02.2001
5127 ХЛЕБ ПАЭЗII
Адвечныя любоўныя праблемы,
Яны старыя, нiбы боскi свет,
Але даюць бяконца вершу тэмы,
Без хлеба не застанецца паэт.
17.02.2001
5201 ВЕРШАВАНЫ РАДОК
Каб цудам здавалiся простыя словы,
Маленькi зрабiць трэба крок:
I рытмы, i рыфмы знаходзiць у мовы,
Красою заззяе радок.
27.02.2001
5284 ВЕРШАВАНЫЯ ХВАЛI
Iдуць вершаваныя хвалi,
Карункi цудоўныя слоў,
Шмат песень яны праспявалi,
Ды болей ўсяго – пра любоў.
13.03.2001
5309 КРЫШТАЛIЗАЦЫЯ
Насычаны раствор дае крышталь,
Крышталi выпадаюць з яго самi,
Калі аб ўсiм ёсць досведу амаль,
То ён крышталiзуецца вершамi.
16.03.2001
5345 КРОКI ПАЭЗII
Цудоўны паэзii крокi,
Сэнс слоў трохi ў ёй не такi,
Пунсовыя толькi аблокi,
I ў золаце ззяюць радкi.
22.03.2001
5439 МАЕ ГЕРОI
Мае героi буры, камнi, хвалi,
Адносiны iх ў шэразе падзей,
Але яны пад маскаю схавалi
Цi вады, або годнасцi людзей.
4.04.2001
5442 ЛЁГКI ШЛЯХ
Складаецца мне верш не па радках,
А строфамi фармуецца адразу,
Ў паэзii мой лёгкi крок i шлях,
На верш патрэбна вельмi мала часу.
4.04.2001
5483 ЛЁСЫ I ТЭМЫ
Шмат лёсаў i пачуццяў у душы,
Бушуюць, нiбы шторм магутны, страсцi,
Таму i тэм для вершаў – без мяжы,
Пачуццi дазваляюць вершы скласцi.
9.04.2001
5534 ЗАЛАТАЯ ЖЫЛА
Здавалась ўсё: нi тэм няма, нi слоў,
I думка хай ужо адпачывае,
Ды на паперу верш збягае зноў,
Адкрылась, пэўна, жыла залатая.
15.04.2001
5705 У ПУШЧАХ ПАЛЕССЯ
Вакол ён бачыў сцiплую прыроду,
Ды даў натхненне навакольны свет,
Тут мацавалiсь крылы для палёту,
Народны нарадзiўся тут паэт.
7.05.2001
5710 ПЕСНI АБ ШЧАСЦI
Аб шчасцi ў кронах шпак спявае,
I аб каханнi – яблынь цвет,
Вясна узнёслы верш складае,
Каб запiсаў яго паэт.
7.05.2001
5736 РАДКI
Бягуць радкi, бяжыць чарговы зноў,
Ў iх цiшыня цi ветру завыванне,
Люстэрка вод цi прыгажосць лясоў,
Але яны ўсё роўна пра каханне.
10.05.2001
5954 ПАЛАЦ З ВЕРШАЎ
Я шчодра раскiдаў вакол каменне,
Час надышоў цяпер яго збiраць,
Бо твор складаць ўжо адвайстрыў уменне.
Як з вершаў мне палац пабудаваць?
10.06.2001
5988 ШЧЫРАЯ ЎДЗЯЧНАСЦЬ
Iшоў праз штормы, буры, перуны,
Ды творчы шлях iдзе на заканчэнне,
Я шчыра ўдзячны музам, што яны
Прыходзiлi ка мне на пабачэнне.
13.06.2001
5998 ПЛЁН ПРАЦЫ
Стварыў амаль усё, што мне належыць,
Не буду болей вершы я складаць,
У творчасцi хачу акрэслiць межы,
Каб чытачу плён працы паказаць.
15.06.2001
5999 МIКРАВЕРШ
Складаў я верш вялiкi перш-наперш,
Пiсаў i аднастрофны для украсы,
Наперадзе застаўся мiкраверш
З адзiнай толькi, ды дакладнай фразы.
15.06.2001
6000 ШЭСЦЬ ТЫСЯЧ
Ў паэзii стаўлю апошнюю кропку,
Спускаюсь з нябёс не зямлю,
Шэсць тысяч – i кожны свой верш паасобку,
Як роднага сына, люблю.
15.06.2001
Свидетельство о публикации №104022400327