ab1. 16 Узлёт падзенне душы 45 верша

5076     ВЯСНОВЫ IЗУМРУД

Вясною кветкi расцвiлi, як цуд,
Краса натхняла шчодра шчасцем душы,
Ды ўлетку зжоўк вясновы iзумруд,
Хачу, заўжды цвiлi ў душы каб ружы.

7.02.2001


5077     ПАЎНОЧНАЯ ДУША

Паўночная душа – халодны ў ёй ляднiк,
I клiмат вельмi зябкi i суровы,
Я ж толькi да цяпла i ззяння сонца звык,
Мне да спадобы тып душы паўднёвы.

7.02.2001


5082     НЕПАХIСНЫЯ ДУБЫ

Бушуюць душэўныя буры,
Няўтульна ад горкай журбы,
Нясуцца бясконца вiхуры,
Стаяць непахiсна дубы.

8.02.2001


5166     ПЕРШАЯ ПАРОША

Снягамi пакрылiся любыя гонi,
Ўвайшлi у душу халады,
I першай парошай засыпала скронi,
Бо восень пайшла назаўжды.

23.02.2001


5168     СУХIЯ ДРОВЫ

Маю сухiя для вогнiшча дровы
I для распалкi лаўжы.
Хто ў час трывожны, халодны, суровы
Чыркне запалкай ў душы?

23.02.2001


5170     МЯЖА ТРЫВАННЯ

Бура бушуе, аж гнецца да долу
Ў цяжкiх пакутах душа,
Простую ведаць не хоча умову:
Ёсць для трывання мяжа.

23.02.2001


5171     ЦУД У ДУШЫ

Часам патрэбна душы навальнiца,
Каб змыць шэры пыл, чорны бруд,
Ў вынiку шчасце вясёлкай iскрыцца,
Ў душы адбываецца цуд.

23.02.2001


5180     СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ

Бясконца рады сонечнаму дню,
Душа каб пела, як у маладосцi,
Прыемна абагрэцца ля агню,
Калi яго ў душы запалiць хтосьцi.

24.02.2001


5217     СТРЭЦЬ СОНЕЙКА

Пошчакi, трэлi, рулады,
Iмi душу абагрэў,
Птушкi стрэць сонейка рады,
Слухаць люблю iхнi спеў.

2.03.2001


5254     ДЗIЎНЫЯ РУЖЫ

Пяшчота ў сэрцы з часам стане злосцю,
Бо прападае стан яднаня душ,
Каханне знiкла разам з маладосцю,
А мог яшчэ квiтнець куст дзiўных руж.

8.03.2001


5256     ЧОРНЫЯ ДНI

Душа ляцiць галубкай шызакрылай
Ў блакiце ў ззяннi сонца ўвышыынi,
А цела iдзе сцежкаю нямiлай
I чорныя, як ночы, лiчыць днi.

9.03.2001


5265     ВОГНIШЧА КАХАННЯ

Iмклiва маладосць ў нябыт iдзе,
Ды разам з ёй знiкае хваляванне,
Ў душы асеннi вецер загудзе
I згасiць цалкам вогнiшча кахання.

10.03.2001


5285     АДЧУЦЬ ВЯСНУ

Вясна штогод здараецца заўсёды
Памiж зiмой i летам на мяжы,
Адчуць магчыма дзiўны цуд прыроды,
Калi вясна буяе у душы.

13.03.2001


5314     ШЭРАСЦЬ

Шэрае неба, i шэра ў душы
Хутка ад шэрасцi стала,
Бо дакучае заслона iмжы,
Хочацца, сонца каб ззяла.

17.03.2001


5364     АПОШНIЯ СНЯГI

Мо ўжо апошнiя снягi
Зiма паклала у сумёты?
Душа паўнюткая тугi,
А хоча шчасця i пяшчоты.

25.03.2001


5416     ЗМУЧАНАЯ ДУША

Нiкiм не запатрабаваны,
Нiбы былiнка на мяжы,
Крыватачаць у сэрцы раны,
Крыжы у змучанай душы.

1.04.2001


5551     СВЕЖЫ ВЕЦЕР

Лёс прасi цi не прасi,
Робiць ён ўсё сам iмклiва.
Свежы вецер ў ветразi
Для душы якое дзiва!

17.04.2001


5559     НЕПАГАДЗЬ ДУШЫ

Калi ў душу непагадзь ўварвецца,
Дажджы пройдуць, адшумяць вятры,
Але не заўсёды удаецца
Дачакацца радаснай пары.

18.04.2001


5566     ДУША ЗНЕМАГАЕ

Чамусьцi злавацца стаў вецер бясконца,
I хмары прыносiць ў абшар,
Не ззяе ў душы больш ласкавае сонца,
Душа знемагае без мар.

19.04.2001


5569     БОЛЬШ АКIЯНА

Малы i слабы чалавек параўнальна,
Пясчынка ў сусвеце амаль,
Але у яго душа больш акiяна,
Пачуццяў ў ёй болей, чым хваль.

19.04.2001


5586     ВIХУРЫ

У непагадзь сурова лес шумiць,
I стогне, i згiнаецца ад буры,
Душа, як лес, сумуе i балiць,
Калi па ёй праносяцца вiхуры.

20.04.2001


5615     ЗIМОВЫЯ РАНЫ

Зiмовыя вясна загоiць раны,
Душы зусiм не трэба халады,
Ёй першацвет на алычы жаданы,
Лiсточак на бярозе малады.

24.04.2001


5648     КРЫЛЫ МАР

На скронi лёг ужо туман густы,
I маладосць пацiху ўшчэнт знiшчае,
Не ў стане сапсаваць душу гады,
Яна на крылах мар яшчэ ўзлятае.

30.04.2001


5665     ЧАРОЎНАЯ ВЯСНА

Склаў стрэлы у калчан Амур зарана,
Лук расчахлiць яго я папрашу,
Чароўная вясна мне нечакана
Каханнем растрывожыла душу.

2.05.2001


5672     ЛЮБАЯ КРЫНIЧКА

З вадаправода пiць ёсць звычка
З яго нялепшаю вадой,
Ды снiцца любая крынiчка
З рачулкай чыстай залатой.

2.05.2001


5684     ЗIМОВЫЯ ПАКУТЫ

Смяялась вясна, усмiхалася лета,
Ды восень заплакала ўраз,
Але душа шчасцем была абагрэта,
Пакуты зiмовы дасць час.

4.05.2001


5697     ПЯШЧОТА Ў ДУШЫ

Грушу час знявечыў без мяжы,
Сукi змерзлi, iх паспiлавалi,
Ды жыве пяшчота у душы,
Вясной кветкi снегам запалалi.

6.05.2001


5775     СНЕГ ЦВЕТУ

Вясновы час ураз прабег,
Яго не звяжаш ланцугамi,
Душа балiць, бо цвету снег
Ляжыць, як смецце, пад нагамi.

17.05.2001


5784     ГРАЧЫНЯ

Прайшлi дажджы, трава ажыла,
Ў гаi спявае салавей,
Гарачыня душу стамiла,
Дажджу ёй хочацца хутчэй.

19.05.2001


5791     АБЛОМКI

Не было даўно буры такой,
Лес цярпеў, большай часткаю стромкi,
Смерч прайшоў над маёю душой,
Ад кахання засталiсь абломкi.

19.05.2001


5794     ПЫЛ

Пыл клубiцца па прасёлку,
Хай бы выбрала шашу,
Пылам замяло вясёлку
I забрудзiла душу.

19.05.2001


5799     ПАХМУРНАЯ ДУША

Сеткаю вiсiць iмжа,
Ветру завыванне,
Стала пахмурнай душа,
Скончылась каханне.

19.05.2001


5800     МОРА

Хай вецер хвалi падымае ўгору,
Прыбой магутны хай у скалы б'е,
Ўсё роўна бушаваць не вечна мору,
Яно спакой душы у штыль дае.

19.05.2001


5804     ХОЧАЦЦА ВЯСЁЛКI

Абрыдла непагадзь працяглая ў душы,
Вясёлкi хочацца i сонечнага ззяння,
Хутчэй з табой каб сталi мы, як спарышы,
Бо пакутую я без палкага кахання.

20.05.2001


5822     ЧОРНЫ ЦЕНЬ

I ў светлы прыветлiвы сонечны дзень
Здараюцца часам мiнуты,
Астудзiць душу, нiбы лёд, чорны цень
I болем кране ад пакуты.

24.05.2001


5824     ЧАРОЎНЫ ШЛЯХ

Калi на душы цяжкi боль ад тугi,
Жыццёвы шлях слiзкi ад слоты,
Iснуе заўжды шлях чароўны другi,
Дзе ўдосталь любвi i пяшчоты.

24.05.2001


5855     ЦЕНЬ

Калi ў душы бясконцы цень,
Яна то плача, то рыдае,
Хоць поруч сонечны прамень,
Ды ён ў душу не заглядае.

29.05.2001


5860     ПАРА ВЯСНЫ

Ўтаймуе час вятры i навальнiцы,
Маланкi згаснуць, знiкнуць перуны,
Заб'юць зноў шчасця чыстыя крынiцы,
I прыйдзе у душу пара вясны.

29.05.2001


5873     ЦВIЦЕННЕ Ў ХАЛАДЫ

Вясна прыйшла ў абдымачку з зiмой,
Не здзейснiлась аб шчасцi летуценне,
Душа шукала ад цяпла спакой,
Ды ў халады паганае цвiценне.

31.05.2001


5874     СПАКОЙ

Спакой – падарак вельмi дарагi,
Душы не да спадобы хвалявацца,
А лепей без турботы i тугi,
Як на паўднёвым пляжы, расслабляцца.

31.05.2001


5883     РАНА

Душа ў знямозе ад падману,
Знiшчае жорстка ён любоў,
Загоiць вельмi цяжка рану,
Калi яе верадзiць зноў.

1.06.2001


5937     ЗАМОК ДУШЫ

Як позiрк вельмi палкi i упарты
Кiдаюць, нiбы незнарок,
Душу ён расхвалюе не на жарты,
I расчыняе ў ёй замок.

7.06.2001


5980     ЖЫВАЯ ПТУШАЧКА

Калi душу вясёлка зафарбуе,
I цвет бялюткi дасць ёй водар свой,
Душа палёт увышыню адчуе,
Як птушачка, становiцца жывой.

13.06.2001


5989     ТОНКIЯ СТРУНЫ

Шчасце гуляе у свеце,
Ў мроях плывуць мiражы,
Змоўклi зусiм ў лiхалецце
Тонкiя струны душы.

14.06.2001


5991     ВЯСНА СМЯЕЦЦА

Яшчэ адна пранеслася вясна,
Але душа не зведала спакою,
Не прагучала радасцi струна,
Вясна зноў пасмяялась нада мною.

14.06.2001


Рецензии