Вертыкалii

         В Е Р Т Ы К А Л І І *

        Жыццё куе свае Законы:
        На кожны дзень, на кожны дзень…
        Што заўтра будзе – невядома.
        А час цячэ, а час ідзе…

         Стварае Новыя Законы
        На кожны дзень Жыццё!
        Пражыць павінен ты сягоння –
        Спазнаеш Заўтра Адкрыццё!
        (Антон Кудлаты. “Трынаццаць дзён з дзённіка” )

*ВЕРТЫКАЛІЯ – аўтарскі новатвор. Адна з асноўных прыкмет “вертыкаліі” --  выдзяленыя шрыфтам словы, якія звычайна стаяць асобна ад іншых радкоў, складваюцца ў канцы верша ў заключны радок, а вертыкальна чытаюцца зверху ўніз. На думку аўтара,  такая вершаваная форма найпелей падыходзіць да тэкстаў прароцтва, у такой форме мае значэнне і нумар радка, і колькасць радкой у адным з пранумараваных сектараў, і лічбавы эквівалент сэнсу кожнай вертыкаліі.

 в е р т  ы к а л і я    п е р ш а я

НАРАДЖЭННЕ     23—23

1. Ёсць  вертыкалія, ёсць! Вер ты, калі Я ёсць!
                ЧУЕШ,
   Я ёсць заўжды! Цябе ж можа не быць ніколі, калі няма Сёння.

2. Ты рэдка бываеш дома. Спачатку знайдзі ў сэрцы Маё:
                АЗЪ
   ЕСМЬ, і тады скажаш: “Еси, Ты ЕСИ! -- І толькі пагэтаму есмь азъ”.

3. Дзе твой дОМ? Дзе твае скарбы? Ведаю Я – там і душа раскрыжаваная.
                ЕСМЬ
Толькі АЗЪ, -- і нічога акрамя Мяне. Кажу, каб і ты Ведаў.

4. Азъ есмь Азъ: Альфа і Амега. Ёсць Планета – ПЛАН гэта: 7-“ля”.
                У   ГЭТЫМ
     Мой план: Зямля – толькі нота “ля” ў адной з сямі актаў.

5. Пяццю пачуццямі спасцігай Творцу Жывога, Адзінага Дойліда
               СУСВЕТУ
Ёсць мая Сям’я, Гармонія: Сем вялікіх Я, і крыж на безмежных сэрцах.
У мяне два Сыны, Дачка і чатыры стыхіі – сем, са мною ВОсем.

6. Але мрояцца людзям шасцёркі, якіх можа не быць па Маёй волі:
“Лік іх шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць, імя ім – легіён”. Лічбу Я ведаю.
Не спадзявайся, што іменна ты чысты і не падаўся да іх у найміты,
Калі сам не халодны і не гарачы, а цёплы, з тэмпературай 36,66…
Даю Слова: “ВО-СЕМ”, жанчыну (8), якая стаіць у бясконцасці (~) –
І зноў усе да Крыжа прыходзяць: (+). Няма іншага Шляху. Вось Маё
слОВО людзям:

7. ЧУЕШ, АЗЪ ЕСМЬ У ГЭТЫМ СУСВЕЦЕ!


в е р т ы к а л і я     д р у г а я

СПАСЦІЖЭННЕ            31—54

1. З днём нараджэння цябе, чалавек! Ты зразумеў:
                СПАСЦІЖЭННЕ
   Адбываецца толькі праз Адзінага! Гэта Закон для ўсіх.

2. Запомні: з табою нічога, нідзе і ніколі не
                АДБЫВАЕЦЦА
    Выпадкова. Гармонія высявае плён кожнаму здарэнню, і плод выспявае.

3. Нават плушка не заспявае без сур’ёзнай прычыны і, тым больш
                НЕ
   Скажа табе чалавек патрэбнага слова, калі не захачу Я.

4. Я хачу тое, што і ты, бо Я – гэта ты ў росце да ідэала.
                ТОЛЬКІ
     Я заўсёды хачу, а ты часам нічога не жадаеш, калі не даю Я.

5. Прасі і атрымаеш. Навучыся прасіць на дабро, бо Я – Закон для цябе,
                ПРАЗ
     Які пазнаецца грэх. Але я не законы, бо Сам іх ствараю.

6. Я ёсць жыццё, якое творыць законы. Сусвет – гэта лічбы. Я жыццё для
                ЦЯБЕ, --
      Для іншых Я магу быць і смерцю. Але я не смерць, хоць і мераю МЕРАЙ.

7. Я над Вечнасцю і ў Жыцці, над Часам і ў Прасторы, і Я ж –
                ЗАКОН
      Для аднаго і смерць для другога: усё, што пад Сонцам – ёсць Я!
      Выбірай, што табе да спадобы. Ты вольны, бо вібіраеш сам.

8. Але помні: што абіраеш, тое табе і будзе – мера за Меру!
Ахвяруеш жыццём – і не ўбачыш смерці: будзеш жыць вечна.
Пашкадуеш жывот, і забяру жыццё: смерць сустрэнеш і памрэш назаўсёды.
Сем разоў падумай і адзін раз скажы, што ёсць бясконцасць.
Ты нічога не ведаеш. Я – ведаю ўсё: ёсць Ісціна і ёсць ПРАЎДА!
Разваж сем разоў, разМЕРАЙ і адзін раз НЕ скажы, што ёсць Бог,
Скажы яго няма. І табе нічога не будзе. Скажы, я не бычыў Яго,
І будзеш жыць, калі шчыра прамовіў. Шчырасцю расцеш.
Бойся жанчыны бясконцай. Не бойся толькі Мяне, і сябе не бойся.

9.  “СПАСЦІЖЭННЕ АДБЫВАЕЦЦА НЕ ТОЛЬКІ ПРАЗ ЦЯБЕ” – ЗАКОН!

в е р т ы к а л і я    т р э ц ц я я

ТЛУМАЧЭННЕ 23-77+1(8)

1. Калі ёсць дактары навук –
         ЗНАЧЫЦЬ:
   Навукі чалавечыя моцна хворыя.

2. Навукі, якія патрабуюць урачоў, --
         КАМУСЬЦІ
   Надоўга калечаць чалавечы розум.

3. Людзей з хворым розумам
         ТРЭБА
   Лячыць уласнаю смерццю.

4. Каб вылечыцца смерцяй, трэба
          ЗРАБІЦЦА
   Мудрэй за сябе ранейшага.

5. Пакуль не знаходзіцца Чалавек,
   Здольны аб'яднаць і прымірыць УСЁ –
БОГАМ
  Выбіраюцца варыянты знішчэння.

6. Таму што ўсё размерана Мерай:
  Ад навукі хварэе і сам чалавек,
  Ад чалавечай пошасці захварэла Прырода,
  Якая, нібы павітуха, стаяла ПРЫ РОДАх чалавека
  І песціла ў ім надзею свайго будучага збаўлення.
   Ад хворай прыроды заразілася планета Зямля.

7. ЗНАЧЫЦЬ: КАМУСЬЦІ ТРЭБА ЗРАБІЦЦА БОГАМ!

8. (Каб зноў спусціцца ў адавае пекла зямля і стварыць Вечнасць!)

в е р т ы к а л і я     ч а ц в ё р т а я

ПРЫВЯЗАНАЕ ТЛУМАЧЭННЕ     39—116

1. Адзіным выбіраюцца варыянты знішчэння ці,
   Па-іншаму – апакаліпсіса, які ужо даўно ідзе.
ЗЯМЛЯ
   Не вытрымае болей ранейшага зла: агонь на сябе кліча!

2. Зямля, якая цябе баюкала казкай, прыгажосцю і дабрынёй узгадавала,
               ЯКАЯ
   Помніць цябе маленькага, цяпер часта прыцягальна
І вабна заве па начах тавае босыя ногі на згубу душы.

3.        ЦЯБЕ,
  Які нарадзіўся ў 61-ым годзе, пятага ВЕРАсня,
  І не прысніў, а адпакутаваў шчырую ВЕРУ,
  І жонку ж тваю празвалі ад вечнасці ВЕРАнікай,

4. Цябе, нарадзіла вёска ТОЛмачава, што з татарскага значыць “тлумачыць”,
У глухім куточку зямлі СТОЛінскай, дзе стол з ведамі чакае цябе,
Цябе, імя якому выбралі ТОЛя, каб і ў ЛОТа ты навучыўся,
     УСКАРМІЛА

5. Чысцінёй чалавечых сэрцаў маленькая палеская вёска,
  Якую цяжка адшукаць у балотах і на мапах Радзімы.
      ЁСЦЬ
   Суседняя вёска пад Туравам з назвай загадкавай ВЕРАсніца.

6. Аднойчы падумаў ты, што “ВЕРА – усё адно як ТОЛ, закладзены ў душы
Людзей на жыццё вечнае, і ВЕРА – ЛОТ, для вымярэнняў глыбіняў Духу”
Гэтую думку даў табе Я, каб болей ніколі ты не баяўся, бо навокал Гамора.
ТВОЙ
Бацька быў камуністам, атэістам быў –
Якому д богу маліцца табе сёння?

7.                БОГ
Часам нічога не чуе, хоць крычма крычы, толькі вечнасцю слухае Ён.
А навокал жывыя людзі, і збег ракавы абставін,
Што хочацца выбухнуць ядзернай бомбай, і ўсё скончыць!

8. Бацька (так людзі казалі) у Мяне не верыў, аде дабрынёю жыў
І ніколі не нішчыў святыняў Роду. Што могуць ведаць людзі пра гэта?
Нічога! Я забраў яго да Сябе, забраў праз тыдзень…
Ты тады закаханым быў і, стаўшы дарослым, у бацькі спытаўся:
“Тато, што такое сумленне? Папко, ці ёсць Бог на небе?
Бацька, ці быў на зямлі Іісус Хрыстос?” –
Спытаўся – і не пачуў адказу… Праз тыдзень бацька загінуў,
Адказы забраўшы з сабой у дамавіну. Роўна праз два і шаснаццаць дзён
Пакараў іх Чарнобылем Я… І ў гэтым - Мой Плён.

9. ЗЯМЛЯ, ЯКАЯ ЦЯБЕ ЎСКАРМІЛА, ЁСЦЬ ТВОЙ БОГ.

   в е  т ы к а л і я     п  я т а я

       ПРЫЦЯГНЕННЕ  РОДУ       24-140

1. Калі не пачуў адказаў ад бацькі –
              ТЫ
   Пачаў тараніць пытаннямі Неба.

2. Маўчала неба. Неба нема крычма крычала ў сэрцы тваім:
            ПАВІНЕН
   Сам адказаць на ўсе пытанні!

3. Уведаў: ніхто ні за кога не зможа
          МАЛІЦЦА,
    Не зразумее пакуль: чаго жыве на зямлі?

4. І ты ўсвядоміў: цябе не было б без бацькі!
           СВАЙМУ
 Паверыўшы сэрцу, сваёй Любові паверыў, і з верай у Чалавека
 Ты пакланіўся нізка, да самай зямліцы

5.         РОДУ.

6. Цябе не было б без маці і бацькі, без іх кахання,
   Цябе не было б без дзядоў Пятра і Міколы, без іхніх пакут за Праўду,
   Цябе не было б без бабы Марусі і бабы Мар’і, без іхняй веры,
   Цябе не было б без прадзедаў: Паўла, Івана, Васіля і Антона,
   Цябе не было б без прабабак: Ганны, Параскі, Васілісы і Лісаветы,
   Цябе не было б без жонкі тваёй Веранікі і без сястры Надзеі,
   Цябе не было б без сёстраў Святланы і Пашы, без сына Андрэйкі,
   Цябе не было б без сына Міколы, без друга адзінага Славы,
   Цябе не было б без Роду людзей, без Сонца… І без Мяне не было б!

7. ТЫ ПАВІНЕН МАЛІЦЦА СВАЙМУ РОДУ.


        в е р т ы к а л і я    ш о с т а я

РЭЛІГІЙНАЕ  ТЛУМАЧЭННЕ   31-171

1. Што табе да нейкага Іешуа, калі і ты Мой Сын? Што табе да Яго,
               КАЛІ
 Тройчы цябе ўкрыжоўвала жорсткая Калі-Юга, а Ісус зацята маўчаў.

2. Ці не можа быць так, што Іса, сын Майрам – старыя байкі, бо
             НЕ  ЗАЎСЁДЫ
  Ён дапамагае табе, хоць ты  і прыняў Яго сэрцам? Думай!

3. Толькі тое, што дае табе крылы для палёту і што
               ЖЫВІЦЬ
   Моцай падняцца над зямлёю – і ёсць на сёння твой бог. Веруй!

4.  Дваццаць вякоў прайшло – а хто бачыў Госпада? Жыві!
             ХРЫСТОС,
    Магчыма, выдумка фарысеяў, кніжнікаў і левітаў? Помні!

5. Кажуць, Ён гаварыў сваім вучням: “Я шлях!
             СТАНЬЦЕ
   Такімі, як Я. Навучыцеся ад Мяне: Я – Ісціна!”. Шукай!

6. А Я – ПРАЎДА! Каб зрабіцца Сынамі Праві і называцца Сынамі
         БОЖЫМІ
   Трэба спачатаку пачуць у сабе не жывёліну – а Чалавека. Слухай!

7.  Усе вы дзеці Зямлі, і кожны – Ісціна. Усе з’яўляецеся камусьці
            СЫНАМІ.
  Два таці ў чалавеку: Зямля і Жанчына, -- дзве маці:
  Адна нарадзіла і выхавала, другая ўскарміла і прыгажосць падарыла.

8. Два бацькі владараць сэрцам кожнага чалавечага сына:
Бацька зямны і Бацька Нябеснай Айчыны, але адна Праўда!
Ты сын свайго бацькі і маці, яны – дзеці тваіх дзядоў…
І так без канца – у гэтым няма ратунку, бо і дзяды мелі сваіх бацькоў.
ЧАЛАвек, спароджаны жанчынай (8), ПРАГНЕ сігануць у бясконцасць (~).
Зямля – ваша Маці. Айцец ваш – Неба над галавою: Адзіны ПраВЕДНЫ.
Каго выбраць табе ў памагатыя, калі захварэла Зямля-Матухна?
Вось і восем слоў, вакол восі якіх Я кручу сусветы і свет людзей:

9. КАЛІ НЕ ЗАЎСЁДЫ ЖЫВІЦЬ ХРЫСТОС – СТАНЬЦЕ БОЖЫМІ СЫНАМІ!
      

в е р т ы к а л і я     с ё м а я

               СВЯТЛО   31-202

1. Слова хлусіць не ўмее,
   Слова свеціцца сэнсам,
СЛОВАМ
   Водзіць Гасподзь на сечу!

2. Рукі ілгаць не могуць,
   Рухі не ўмеюць падманваць –
          РУХАМ
  (Ruah)* Поўніцца рэхам сонца.

3. Свецяцца людзі ноччу,
   На сёмыя ўсходзяць нябёсы –
           РУКАМІ
   Чакаю службы. Свяціце Духам.

4. Цыклы Мае лічыце,
   Слухайце грукам сэрца –
    РЫТМАМ
   Душу лячыце.

5. Слова зніжайце ў сэрца,
   Дыхайце светлым словам, --
    РАБІЦЕ
   Заўсёды смела.

6. Толькі аднойчы ноччу
   Вам не заснуць гвалтоўна –
   ПРАЎДЫ
   Пачуеце славу.

7. Я падыйду – і ўспомніш,
   Я  пакажу – і знаеш:
СПРАВУ
   Не робіць Гасподзь налева.

8. Вось тваё золота – Слова,
   І серабро – Маўчанне.

9. СЛОВАМ, РУХАМ, РУКАМІ, РЫТМАМ РАБІЦЕ ПРАЎДЫ СПРАВУ.

*Яўрэйскае слова “ruah” мае два значэнні: і “Дух”, і “вецер”; “Дух” па-арамейску “ruha”, на арабскай мове – “ruh” (рух), што ў перакладзе з роднай мовы на рускую азначае “движение”


     в е р т ы к а л і я     в о с ь м а я

ХРЫСТОС      33-235

1. Справа Мая на зямлі і ў нябёсах – Жыццё і Радасць.

2. Але ў дуалізме хісткае сэрца чалавека цягне заўжды       налева.
                МОЙ

3. Хрыстос прыходзіў зрабіць вас сонечнымі Сынамі Бога:
Не паверылі вы, што РА-дасць усё, калі на дабро просіш!
І запісаліся ў рабы ЛЮ-тай ЦЫФЕРЫ, левабаковай логікі.

4                СЫН
Праўды – гэта не той Езус, якога ведаюць рэлігіі
І з якім спрабуюць гандлявацца і заключаць дамовы.
Кожнага чалавека Ён укрыжаваў і гаворыць:”Зыйдзі з крыжа!”, Ён

5.                РАСКРЫЖАВАЎ
На зямлі бясконцасць пяці пачуццяў. Каго ўсКАРМІла Ісціна, таго і
Звязала кармай. Ніхто не панясе чужое: кожны сваё нясе сам.
Не можа слон жывіцца нектарам, хоць і мае хобат. Ляжыць
                БЯСКОНЦАСЦЬ

6. На вашай плоці, прыбітая хрыстовымі цвікамі. Ратунак

7.                ЗЯМЛІ

8. Жанчына, якая здымае сляпых хрыстосікаў з крыжа пакут.

9.               ДАЧКА
Прыйдзе і стане сорамна мужчынам, што не дарабілі сваю справу.
Мала сапраўдных чалавекаў на зямлі засталося, але ёсць яшчэ ПРАЎДА:
Мужы абабіліся, а жанчыны забыліся, як нараджаюць багоў.
         ПАДЫМЕ

10.Сямігаловы ЛЮ-ты ЦЫФЕР лапу злабы – і ўспомняць, што такое вайна.
     Вырадзіўся Род чалавечы: няма каму пастаяць за зямлю ПРОДкаў.
     Маўчыць Дух вечнасці – увесь чалавек зрабіўся прахам.
        ВЕЧНАСЦЬ

11.Зробіць справядлівую справу, калі выйдзе да вас дачка Праўды,
     Бо Яна – Сястра Вытокаў і Дзіця Сонца, не дам яе ў крыўду.
     Абароніць Яе Зямля-Матухна, і ўсякі звер лясны і нябесны птах.

12. І ўспомніце, што і вы – Людзі, таму што ведае Прашчур ваш дарогу
     У  НЯБЁСЫ.

13. МОЙ СЫН РАСКРЫЖАВАЎ БЯСКОНЦАСЦЬ ЗЯМЛІ – ДАЧКА ПАДЫМЕ  ВЕЧНАСЦЬ  У  НЯБЁСЫ.


в е р т ы к а л і я      д з е в я т а я

       ЖЫЦЦЁ       21-258

1. Жывое баіцца агню. Але дзякуючы Агні жыве агонь: вечны зніч арыяў.
               АГОНЬ
    Звязвае людзей з багамі, бо і ў нябёсах гарыць: спраміце сцязю Яго!

2. Агонь яднае людзей Любоўю, бо палымнее і ў чалавечым сэрцы.
                НАРАДЗІЎСЯ
   І ў водах шматлікіх, і ў нябёсах высокіх узнік сам сабою,

3. Сам сябе спарадзіў ад самога сябе, і ў чарацінку ўвайшоў Праметэя,
            І    ЗЫЙШОЎ
    На зямлю Трыадзіным, каб сэрцы любоўю спаліць,

4. І ў Храме зацепліўся свечкай грамнічнай, каб
           ПЛАКАЦЬ  ПА  ЛЮДЗЯХ
    Слязамі гарачымі з воску, што пчолкі збіралі па кветках зямных.

5. А людзі не ўзгадваюць Лотаву жонку і самі даўно скамянелі.
             І    СПАЛІЦЬ
   Мярцвячыну Агні,  датла спаліць тое, што не стала душою жывою,
    Бо смерць разсмярдзелася, не прадыхнуць – смерці просіць для

6.                ГАДАЎ
Каменных Карміцелька-Маці Зямля: павінна агнём ачышчальным
Пазбавіцца набрыдзі ўсякай, каб і дзеткам ласкавае сонейка грэла,
А не 7, не 12, па словах жрацоў, што ўспыхнуць аднойчы і спаляць жывое
дашчэнту.

7. АГОНЬ НАРАДЗІЎСЯ І ЗЫЙШОЎ ПЛАКАЦЬ ПА ЛЮДЗЯХ

8.                І    СПАЛІЦь   ГАДАЎ.


              Верасень 1997-га, верасень 1998-га,
Сакавік 1999 года.


Рецензии