ab1. 15 Чакае вабны шлях або туп к? 9 верша

5057     СЯЛЯНСКАЯ ДАРОГА

Не вабяць чамусьцi нiкога
Свае i палi, i лугi,
Сялянская клiча дарога,
Ды шлях выбiраем другi.

4.02.2001


5058     ЯК ДА ЗОРАК

Хрушчоўкi, хаты, дзе выгоды на двары,
Не ведалi другой архiтэктуры,
Нiколi не былi з палацамi сябры,
Таму нам, як да зорак, да культуры.

4.02.2001


5148     ВЫНIК РЭВАЛЮЦЫЙ

Знявечылiсь духоўнасць i мараль,
Цудоўныя здабыткi эвалюцый,
Але так i павiнна быць, на жаль,
Такi заўсёды вынiк рэвалюцый.

21.02.2001


5149     IНШЫ КУМIР

Спявае аб пачуццях ўзнёслых лiра
I знемагае цяжка ад нягод,
Прыйшла любоў да iншага кумiра:
Гарэлку выбраў для сябе народ.

21.02.2001


5355     КАПЕЙКА ЦАНА

Пакалення сучаснага шкода,
Бо наркотыкi горш, чым вайна,
Гiне моладзь – надзея народа,
У жыцця зноў капейка цана.

23.03.2001


5509     РОЎНАЯ ПАШАНА

На дрэве шмат галiнак i лiсткоў,
I кожны не пазбаўлены турботы,
Ўсiм роўная пашана i любоў,
Але ў грамадстве гэтак не заўсёды.

13.04.2001


5807     ДАЛЯГЛЯДЫ

Не вельмi важкi аргумент падман,
Ды маняць, берагуць свае пасады,
Знiшчае праўда i густы туман,
Адкрыць каб для народа далягляды.

20.05.2001


5849     ШЧАСЦЕ АДВЯРНУЛАСЯ

Мужчыны беларускiя, на жаль,
Гарэлку смокчуць, як ваду, бязбожна,
I шчасце адвярнулася амаль.
Адкуль жанчынам быць шчаслiвым можна?

28.05.2001


5926     АДМЕТНАСЦЬ

Знявечылiсь духоўнасць i мараль,
Бо нацыi адметнасцi не шкода,
Таму няма i годнасцi, на жаль,
Якая ёсць у кожнага народа.

6.06.2001


Рецензии