ab1. 14 Здараецца смутак нежаданы 18 верша
Жыццёвая лодка сустрэлась з бядою,
Iмкнуся падняць парусы,
Каб зноўку спаткацца з зарой залатою,
Прыйшлi каб кахання часы.
5.02.2001
5065 РАДАСНЫ ЗОЛАК
Iшла я шашой, перайшла на прасёлак,
Цяпер па сцяжынцы iду.
Спаткаецца зноўку мне радасны золак,
Цi вечар падорыць бяду?
5.02.2001
5075 ШЛЯХ ПА ПРАСЁЛКУ
Пяшчынкi скрыпяць на зубах,
Iду, знемагаю душою,
Пайшоў па прасёлку мой шлях,
Раней ён бег добрай шашою.
7.02.2001
5100 ГОРКАЯ ТУГА
Нiколi я цябе не цалавала,
Але сустрэла на сваiм шляху,
Ды лёс цяпер стаў чорным, як навала,
Я па табе п'ю горкую тугу.
11.02.2001
5143 ГОРКI СУМ
Лёс апынуўся жорсткiм i нямiлым,
Праклалi бiты шлях праз мураву,
I стала мурава дарожным пылам,
Глядзiць пыл з горкiм сумам на траву.
20.02.2001
5282 ВЯСНОВЫ ДОЖДЖ
Дождж вясновы пралiваўся з хмары,
Сонца ззяла, не было тугi,
Халады змянiлi цалкам мары,
Сум ў душы, калi iдуць снягi.
13.03.2001
5348 СУМНАЯ ПЕСНЯ
Вецер падняў нежаданыя хвалi,
Ў рэчцы люстэрка разбiў,
Мне яны сумную песню спявалi:
Мiлы мяне не любiў.
22.03.2001
5441 ЧОВЕН ТУГI
Човен горкай i цяжкай тугi
Да прычала ганю, што ёсць сiлы,
Ўсё далей i далей берагi,
А на беразе дзесьцi мой мiлы.
4.04.2001
5457 ТРЫВОЖНЫЯ ГУКI
Спачатку, як ў казцы, было разам з iм,
Мiнуў час цудоўнай пяшчоты,
Трывожныя гукi у сэрцы маiм,
Жахлiвыя гукi самоты.
5.04.2001
5486 КРАСАВIЦКАЯ СЦЮЖА
Ў душы сцюжа, i сняжынкi
Запарушылi мой лёс,
Бо разбеглiся сцяжынкi
Мiж красавiцкiх бяроз.
10.04.2001
5498 СОНЦА КАХАННЯ
Хоць вясна, а гнятуць халады,
Бо даўно няма сонейка ззяння,
I з душой так бывае заўжды,
Як згасае ў ёй сонца кахання.
11.04.2001
5565 ЛЯДОВЫЯ ТАРОСЫ
Кахаў i ляцеў пад нябёсы,
Цяплом сагравала вясна,
Лядовыя ў грудзях таросы,
Бо крылы мне сцяла яна.
19.04.2001
5688 ВЯСНОВАЯ ПЛЫНЬ
Ад зiмовага чакання
Сэрца зведала тугу,
Плынь вясновага кахання
Рве замiнкi на шляху.
5.05.2001
5777 ТУМАН
Кладзецца на зямлю густы туман,
Калдобiны не бачны на дарозе,
Душа смуткуе ад сардэчных ран,
Калi туман спаткаецца у лёсе.
17.05.2001
5792 АДЗIНЫ ШЛЯХ
Няшчасце з хаты выгнаць не магу,
Вiсiць на мне, як доўгая спаднiца,
На радасцi хачу змянiць тугу,
Адзiны шлях мець лепшае – ўлюбiцца.
19.05.2001
5827 ВЁСНЫ
Праходзяць вёсны чарадою,
Абрыдла мне iх сустракаць,
Бо цяжка са сваёй бядою,
Вясна, а некага кахаць.
24.05.2001
5935 РЭХА
Як мроя, вабiла уцеха,
Яе гукала спакваля,
Ды адгукалась толькi рэха,
Бо ўсе маўчалi, як зямля.
7.06.2001
5972 НЯШЧАСЦЕ
Рабiць да шчасця намагаюсь крок,
Ды на маёй дарозе слота,
Таму няшчасце, нiбы незнарок,
Бясконца цягне у балота.
12.06.2001
Свидетельство о публикации №104022000454