ab1. 13 Цудо ны дарунак свабоды 22 вершы
Здавалiсь моцнымi пагрозы
Ад немiнучай барацьбы,
Шумяць лiстотаю бярозы,
Ды непахiсныя дубы.
28.01.2001
5056 СВАЯ МАЛIТВА
Чужая малiтва i песня.
Сваiх хто нам мець не дае?
Цi прыйдзе, нарэшце, прадвесне:
Малiтвы i песнi свае?
4.02.2001
5084 ВЫНIК БАРАЦЬБЫ
Прыходзiць час, пупышкi разрываюць
Аковы вельмi шчыльнай лупiны,
Упарта сабе волю здабываюць
Ў няшчаднай цяжкай барацьбе яны.
8.02.2001
5088 ВАБIЦЬ ЗЯМЛЯ
Зайздросна стала курыцы аднойчы:
Пабачыла у небе жураўля.
Але штодня ёй зерне сыплюць двойчы,
Не неба яе вабiць, а зямля.
9.02.2001
5095 САЛОДКАЯ ВОЛЯ
Iду па жыццёваму полю,
Раблю, як у лесе, кругi,
Салодкую знiшчылi волю,
I далей гнятуць ланцугi.
9.02.2001
5098 ШЛЯХ ПА КАЛЯIНЕ
Папала кола ў каляiну,
Свабоды звузiўся абсяг,
Вядзе няшчасную краiну
Па старай каляiне шлях.
11.02.2001
5151 АКНО ГIСТОРЫI
Я гляджу ў гiсторыi акно,
На душы – разгубленасць i скруха,
Бачу вельмi сумнае кiно,
Бо мяце бясконца завiруха.
21.02.2001
5212 ДУХАТА
Калi вакол моцныя муры,
Ад суму ў душы гарката,
Няхай бы пранеслiся буры,
Каб знiкла хутчэй духата.
1.03.2001
5361 ЯШЧЭ ЗIМА
Вясна з ракi зрывае панцыр лёду,
Хоць цяжкi ён i моцны, нiбы сталь,
Нясе вясна жаданую свабоду,
Але ў душы яшчэ зiма, на жаль.
25.03.2001
5431 БОЙКА ЗА СВАБОДУ
Як хвалямi мора не б'ецца,
Яму не парваць ланцугi,
Свабоды здабыць не ўдаецца,
Трымаюць яго берагi.
2.04.2001
5448 НЯМА ШЧАСЦЯ
Сумна ад думак, тужлiва ад спраў,
Горай жыццё год ад года,
Лёс нежаданы краiну спаткаў,
Шчасця няма у народа.
4.04.2001
5515 П'Ю ТУГУ
Не выбiраюць для сябе сям'ю,
Сабе суседзяў i народ не выбiраюць,
Таму тугу цяпер я часам п'ю,
Што беларусы быць народам не жадаюць.
13.04.2001
5588 АДВЕЧНЫ ПРАКЛЁН
Дзяржаву манкурты жадаюць ў iмгненне
Аддаць у бясконцы палон,
Наступнае прыйдзе ў жыццё пакаленне –
Iм будзе адвечны праклён.
20.04.2001
5622 СЫНЫ АЙЧЫНЫ
Гарыць ў душы прамень свабоды,
Скуюць хай рукi кайданы,
Ды будуць ёй служыць заўсёды
Айчыны верныя сыны.
25.04.2001
5805 МУЖНЫЯ СЫНЫ
Не разарваць нiколi ланцугi,
Калi змiрыцца цiха з кайданамi,
Пакорлiвы адзiн, рве сталь другi,
Радзiма слаўна мужнымi сынамi.
20.05.2001
5806 ШЛЯХ УСХОДУ
Заходзiць сонца – смутак у вачах,
Счарнелi горы, ў цемразi далiны,
Але усход пачне калiсьцi шлях,
Заззяе зноўку сонца для краiны.
20.05.2001
5811 ДЗIЎНЫ СОН
Сон дзiўны бачыў: кукарэкаў звонка,
Хоць больш прывабны трэлi салаўя,
Бо песня, як каштоўная скарбонка,
Павiнна быць у кожнага свая.
21.05.2001
5841 КРЫЛАТЫ ВЕРАБЕЙ
Сядзiць у шчыльнай клетцы салавей,
Гаспадару пяе ўвесь час рулады,
А вольны незалежны верабей
Цырыкае, што хоча, бо крылаты.
27.05.2001
5925 ПРАЛЕТАРЫI
Не хочам нi дзяржаўнасцi, нi мовы,
З Расiяй не жадаем мець мяжы,
Свядомасць нам знявечыў лёс суровы,
Мы сталi пралетарыi ў душы.
6.06.2001
5927 КАРАНI ГIСТОРЫI
Мiнулае святло лье ў нашы днi,
Народ з мiнулым горды, мужны, смелы,
Гiсторыi забылi каранi:
Пагоню i сцяг бел-чырвона-белы.
6.06.2001
5928 УЛАСНАЯ МОВА
Казаць сваiм бацькам знявагi словы
Нягоднiк можа або iдыёт.
Цi будзе добрым да уласнай мовы
З свядомасцю знявечанай народ?
6.06.2001
5929 ЦУДОЎНЫ ШЛЯХ
Шляхi гiсторыi заблытаны бясконца,
Агню няма, ды прысак не ачах,
Заззяе з часам i для роднай мовы сонца,
I мова выйдзе на цудоўны шлях.
6.06.2001
Свидетельство о публикации №104021900405