ab1. 12 Характар, н бы лёс. не памяняць 16 верша

5105     УЛАСНЫ ШЛЯХ

Я бiтымi шляхамi не пайду,
Знайду уласны свой абавязкова.
На шчасце толькi або на бяду?
Але аб гэтым iншая размова.

12.02.2001


5120     СЦIПЛАЯ

Вы такая сцiплая, трохi сарамлiвая,
I таму, напэўна, цяжка адшукаць
Шлях такi, дзе скончыцца доля нешчаслiвая,
Дзе вас будуць песцiць, лашчыць i кахаць.

15.02.2001


5139     КАЧКА I ВЕРАБЕЙ

Тлустай качцы верабей зайздросцiў,
Ды пранеслась хуткая вясна,
Ўвосень засталiся з яе косцi,
Мае ў паляваннi кошт яна.

19.02.2001


5652     СЦIПЛАСЦЬ

Сцiпласць – не заўжды украса лёсу,
Бо iдзе за шчасце жорсткi бой,
А яна прыхоўвае пагрозу,
Каб быць без каханага адной.

30.04.2001


5655     КУБКI БАРАЦЬБЫ

Люблю я асалоду барацьбы,
У вынiку дзве розныя дарогi:
П'ю горкi кубак смутку i тугi
Або салодкi кубак перамогi.

1.05.2001


5661     ДУША РАМАНТЫКА

Чуллiвая рамантыка душа,
Рамантык – фенамен занадта рэдкi,
Ён чуе, як ад жорсткага нажа,
Як быццам людзi, плачуць горка кветкi.

1.05.2001


5662     ЛЮБЛЮ ПЯШЧОТУ

Я жорсткасць арганiчна не цярплю,
Яна прыносiць смутак i маркоту,
Але цаню належна i люблю
Я мяккую, як кошкiн пух, пяшчоту.

1.05.2001


5666     ПАВОДКА

Паводка разбеглась навокал свабодна,
Плынь ляжа ў свае берагi,
Паводзiць сябе лепш заўсёды лагодна,
Бо сэрца балiць ад тугi.

2.05.2001


5676     ПРЫГАЖОСЦЬ

Казала кветачка другой,
Што прыгажэй усiх на свеце,
Дзяўчынка жорсткаю рукой
Яе сарвала у букецiк.

3.05.2001


5681     АСIНА I ДУБЫ

Асiна аж дрыжала ад зайздросцi
I цяжка знемагала ад журбы.
Чаму яе зусiм не хваляць штосьцi?
Чаму больш падабаюцца дубы?

4.05.2001


5683     РОЗНЫЯ ГУСТЫ

Кагосьцi вабiць небасхiл высокi,
А хто глядзiць з натхненнем на зямлю,
Каму прыемней белыя аблокi,
Камусьцi хмары, каб палiць раллю.

4.05.2001


5901     РАМАНТЫКА

Рамантыка – душы каштоўны дар,
Бо хочацца магутныя мець крылы,
Не далячу да сонца, як Iкар,
Але iмкнусь махаць, пакуль ёсць сiлы.

2.06.2001


5969     ЯЕЧКА

Рамантыку прыемней салавей,
З прагматыкам ў яго трывае спрэчка,
Бо болей паважае той курэй,
Бо курыца знясе яму яечка.

12.06.2001


5982     ПАДАРАК

Падаркi можна розныя дарыць,
Ды лепшы з iх – душы высокароднасць,
Калi агонь кахання ў ёй гарыць,
I ад яго цяпла iдзе пяшчотнасць.

13.06.2001


5990     РАМАНТЫКА

Бясконца хочацца прасторы,
Бо брыдкi звон ад ланцугоў,
Вядзе рамантыка на горы,
Не па душы ёй нiзкi дол.

14.06.2001


5997     ДЗIКI НЕРУШ

Ёсць ходжаныя сцежкi пад нагамi
У лесе, ў лузе, ў полi ля мяжы,
Я не хаджу мiнулымi шляхамi,
Мне дзiкi неруш болей па душы.

15.06.2001


Рецензии