ab1. 11 На крылах радасц зн маецца душа 19 верша

5072     ДОБРЫ СОН

Нiколi сябе не адчуеш iзгоем,
Часовы закончыўся скон,
Прыемна прачнуцца з цудоўным настроем,
Бо добры пабачыўся сон.

6.02.2001


5124     ВЫСОКI ПАЛЁТ

Сонца ласкавае ззяе заўжды,
Як палёт вельмi высокi,
Бо на шляху нi бяды, нi нуды,
Не замiнаюць аблокi.

17.02.2001


5141     РАДАСЦЬ

Дапякае марозам i снегам зiма,
Ды душа iншым шчасцем сагрэта,
Яна радасць ў сабе адшукала сама:
Успамiны мiнулага лета.

19.02.2001


5152     ЗIМОВАЯ ТУГА

Бачу ў мроях белыя рамонкi,
Хоць цяпер вакол ляжаць снягi,
Адчуваю лета голас звонкi,
I зiмовай больш няма тугi.

21.02.2001


5216     ЧАРОЎНАЯ МУЗЫКА

Радасць дае сонечнае ранне,
З iм прыемна сустракацца зноў,
Бо душа спявае пра каханне,
Музыкай чароўнаю без слоў.

2.03.2001


5257     ЦУДОЎНЫЯ НОТКI

Зiмовы дзень, нiбы хвост зайца, кароткi,
Ад сцюжы маркота адна,
Ў душы загучалi цудоўныя ноткi,
Бо крочыць iмклiва вясна.

9.03.2001


5273     ВЯСНОВАЯ ПЯШЧОТА

Снягi насыпалi бясконца сумёты,
Вясною расталi усе,
Цяпер ад вясновай цудоўнай пяшчоты
Мяне лёс па плынi нясе.

12.03.2001


5277     ВЯСНОВЫЯ СНЫ

Часта бачу радасныя сны,
I ад iх у светлым ззяннi ранне,
Сэрца птушкай рвецца да вясны,
Бо ўсе сны – пра палкае каханне.

12.03.2001


5313     РАДАСЦI

Жыццё радасцi здатна даваць,
Шчасце каб цеплынёй сагравала,
Нельга шчасце нiяк утрымаць,
Калi радасцей ёсць вельмi мала.

17.03.2001


5332     ВЯСНОВЫЯ НОТЫ

Вясновыя чуюцца ноты,
Бо сонейка свецiць ярчэй,
I позiрк, паўнюткi пяшчоты,
З тваiх струменiцца вачэй.

20.03.2001


5391     ВЯСНОВЫЯ АРЭЛI

Яшчэ шпакi мелодыi не пелi,
Не раставалі зімнiя снягi,
Нясуць мяне вясновыя арэлi
Блiжэй да шчасця, далей ад тугi.

29.03.2001


5394     РЭДКI ВЫПАДАК

Збiрала палявыя кветкi
Ў пару благiх душэўных сцюж,
Ды выпадак здарыўся рэдкi:
Спаткаўся куст чырвоных руж.

30.03.2001


5544     БАГАТЫ ЎРАДЖАЙ

Час кiнуў пялёсткi чарэшнi на скронi,
Ляжаць яны сцiпла няхай,
Бо сею яшчэ я жыццёвыя гонi,
Багаты чакаю ўраджай.

16.04.2001


5584     КАРАЛЕВА

Я – папялушка па выбару долi,
Маю ў дастатку бяды,
Ды не была ёй у думках нiколi,
Ў іх – каралева заўжды.

20.04.2001


5612     СУМ I РАДАСЦЬ

Асеннi сум з халоднаю душою,
Бо прыйдзецца зiму перачакаць,
Ды радасць абуджаецца вясною,
Вясна душу у змозе саграваць.

24.04.2001


5660     ВЯСНОВЫ ХМЕЛЬ

Я хмельны, калi назiраю прыроду,
Ды радасць мая – не ў вiне,
Сады зацвiлi, каб дарыць асалоду,
За хмель вельмі ўдзячны вясне.

1.05.2001


5702     ПЕРШЫ ЎРАДЖАЙ

Прыемна, як пасадзiш добры сад,
I кветак дачакаешся вясновых,
Я першаму ўраджаю вельмi рад,
Ён дадае магутных сiл жыццёвых.

6.05.2001


5851     ДЗЯЛIЦЦА РАДАСЦЮ

Лепей радасцю дзялiцца,
Чым кавалачкам бяды,
Добра шчасцем наталiцца,
Ды яно ёсць не заўжды.

28.05.2001


5880     РАДАСЦЬ БАРАЦЬБЫ

Лёс пасылае перашкоды
Не для бяды або журбы,
Каб пераадольваць iх заўсёды,
I ведаць радасць барацьбы.

1.06.2001


Рецензии