ab1. 9 Надзе ратавальны круг 22 вершы
Па хвалях цiха ў Лету лёс плыве,
Але пакуль яна яшчэ далёка,
Душа надзеяй палкаю жыве,
I прыгажосцю радуецца вока.
3.02.2001
5047 МАРА АБ ЛЕЦЕ
З надзеяю мару аб будучым леце,
Натхненне у сэрцы нашу,
Бо сонца ласкава i радасна свецiць
I шчасцем натхняе душу.
3.02.2001
5054 МАРНЫ ШАНС
Жыццё – як у гульнях рулетка,
Надзея дасць пэўны аванс,
Ды выйгрыш здараецца рэдка,
Бо, нiбы мiраж, марны шанс.
4.02.2001
5108 ЖЫЦЦЁВЫЯ СЦЮЖЫ
Пранеслiсь жыццёвыя сцюжы,
I снегам засыпала шлях,
Ды сняцца вясновыя ружы
I снег ад рамонак ў лугах.
13.02.2001
5153 ХАЧУ СПАДЗЯВАЦЦА
Бушуюць жыццёвыя хвалi,
Аж часам ад жаху крычу,
Надзей яны шмат пахавалi,
Але спадзявацца хачу.
21.02.2001
5202 ВЯСНА АБДОРЫЦЬ
Хай абпякае лёс зiмовай сцюжай,
Праз час без следу прападзе яна,
Бо абдарыць яшчэ у змозе ружай
Цудоўная i цёплая вясна.
28.02.2001
5232 ПЕСНЯ АБ ГОРЫ
Заўсёды шмат надзей дае прадвесне,
Надзей няма, калi ў снягах зямля,
Падобная ва ўсiх аб шчасцi песня,
Але аб горы ў кожнага свая.
5.03.2001
5236 ЖАДАНАЯ ВЯСНА
Я крочу зiмовай дарогай,
Дарогаю сцюж i маны,
Чакаю з няяснай трывогай
Прыходу жаданай вясны.
5.03.2001
5263 ПРЫСАК НАДЗЕI
Хай непагадзь стукае ў шыбы,
Ды прыйдзе яшчэ светлы час,
I скончацца цяжкiя хiбы,
Бо прысак надзеi не згас.
10.03.2001
5283 НАДЗЕЯ НА СЯБЕ
Зразумець, паспачуваць, дапамагчы –
Спадзяванне, нiбы прысак, тлее,
Ды зусiм не грэюць зорачкi ўначы,
На сябе павiнна быць надзея.
13.03.2001
5292 МО ВЯСНОЮ?
Даўно скончылась лета спякотнае,
Лiстапад адшумеў залаты,
Зiма была занадта халодная.
Мо вясною мне стрэнешся ты?
14.03.2001
5300 СВЕТЛЫЯ СНЫ
Вясна – пара надзей i светлых сноў,
Але чаму прыходзiць хутка восень?
Хацела мець яскравую любоў,
Ды хмары затулiлi ў душы просiнь.
15.03.2001
5396 НАДЗЕI
Сiнусоiды хваль, нiбы змеi,
Шмат прынеслi жыццёвых пагроз,
Разбiвалiсь аб скалы надзеi,
Не жадаў дараваць шчасця лёс.
30.03.2001
5468 ЧОРНАЕ НЕБА
Не заўсёды чорным будзе неба,
I душу пакiне смутку цень,
Зоркi каб мiгалi ноччу, трэба,
Сонейка душу каб грэла ўдзень.
7.04.2001
5469 НОЧ ДУШЫ
Ноч душы – як непагадзь ў прыродзе,
Калi сум прыходзiць ад iмжы,
Але хутка сонейка на ўсходзе
Дасць спакой i радасць для душы.
7.04.2001
5478 ЛЮБЫ ЛЁС
Сячэ пад корань любы лёс сякера,
Нарыхтаваць з яго каб болей дроў,
Ды ёсць надзея, што не знiкне вера,
I вернецца жаданая любоў.
8.04.2001
5568 СЦЮЖА
Абрыдла душы ад дакучлiвай сцюжы,
Ўвесь час абмiнае любоў,
Квiтнець можа хутка ў душы будуць ружы
Ад цёплых вясновых вятроў.
19.04.2001
5734 НАВАЛЬНIЦА
Часта бура асвяжаючая снiцца,
Абрыдла затхласць, нiбы рэдзька, мне,
Хутчэй няхай пачнецца навальнiца,
Маю душу надзеяю кране.
10.05.2001
5887 КАРАНI
Хай змерзне кожная галiначка у кроны,
Але, калi засталiсь каранi,
Зрастаюць парасткi, i зноў шацёр зялёны
Падорыць ўдосталь радасныя днi.
1.06.2001
5913 УСЁ ЗМЯНЯЕЦЦА
Хай мочыць дождж, гне к долу вецер,
Ды з часам высахне вада,
Усё змяняецца на свеце,
Калiсьцi скончыцца бяда.
4.06.2001
5960 СЦЯЖЫНКI КАХАННЯ
Калi яшчэ наперадзе дажынкi,
Заўжды надзея ёсць на ураджай,
Кахання непачатага сцяжынкi
Вядуць упарта толькi ў дзiўны рай.
11.06.2001
5993 НАДЗЕЯ
Была надзея на усход,
Бо сэрца поступ шчасця чула,
Але у плынi цiхiх вод
Яна паволi патанула.
15.06.2001
Свидетельство о публикации №104021400503