ab1. 8 Няспынна неба кл чуць мары 25 верша
Хай лёс падаруе бяду незнарок
Ці iншыя прыйдуць напасцi,
Апошнi пакуль не зрабiў яшчэ крок,
Жыве ў душы мара аб шчасцi.
30.01.2001
5030 ТУМАН З МРОI
Здаваўся чыстым, як раса, раман,
I месца ў iм не знойдзецца пакутам,
Ды з мроi як рассеяўся туман,
То ява апынулась з чорным брудам.
31.01.2001
5043 БЯСКОНЦЫ ГУШЧАР
Ззяла вясёлка ад радасных мар,
Ява сустрэла сурова:
Цяжка iсцi праз бясконцы гушчар,
Клiча наперад дуброва.
2.02.2001
5048 ДАПАМАГЧЫ МАРЫ
Заўсёды ява значна горай мары,
Ўдзень ў мары сонца, зорачкi ўначы,
Наяве неба зацягнулi хмары.
Як мары явай стаць дапамагчы?
3.02.2001
5055 ВЫНIК
Выхоўваць iмкненне да мары –
Як лашчыць i песцiць вужа,
Хоць вабяць цудоўныя чары,
Ды ў вынiку стогне душа.
4.02.2001
5125 У ЛЕТУЦЕННЯХ
Лячу ў летуценнях бясконца,
Бо iх удалось зберагчы,
Мне ўдзень усмiхаецца сонца,
I зорачкi свецяць ўначы.
17.02.2001
5176 ХВАЛI ПЯШЧОТЫ
Пяшчоты хвалi з радасцю лаўлю,
Яны, як божы дар, нябачна льюцца,
Глядзець у глыбiню вачэй люблю...
Звiнiць будзiльнiк, i пара прачнуцца.
23.02.2001
5197 ВЯРШЫНI МАР
Вяршынi моцна вабiлi бясконца,
Яны былi вяршыняй ўзнёслых мар,
Здавалась, там заўсёды ззяе сонца,
Але яны ў снягах i шапках хмар.
27.02.2001
5206 ЧАРЫ ЛЕТУЦЕННЯЎ
Лепей прытулак знайсцi для сябе,
Хай разбураюцца мары,
З iмi рэальнасць заўжды ў барацьбе,
Ды ў летуценнях ёсць чары.
28.02.2001
5279 ЧОРНЫ ВЕТРАЗЬ
Свiння заўсёды знойдзе сабе гразь,
У спёку цень шукаюць ўсе ад стомы,
Бо ў марах толькi чорны быў ветразь,
Ветразь пунсовы нават невядомы.
12.03.2001
5281 МРОI
Сапраўднасць чарней чорнай ночы,
Ды светлыя мары штодня,
Лёс гiблай далiнаю крочыць,
Ды ў мроях заўжды вышыня.
13.03.2001
5316 ВЯСНОВЫЯ МРОI
Мроi не хочуць прыходзiць мне новыя,
Тыя ж, нязменныя, зноў,
Сэрца хвалююць мне мроi вясновыя
Толькi адны – пра любоў.
17.03.2001
5343 МАРА I САПРАЎДНАСЦЬ
Зусiм някепскi, нават добры лёс,
Але незадаволенасць на твары,
Бо мара уздымала да нябёс,
Але сапраўднасць значна горай мары.
21.03.2001
5346 ЯК КРЫШТАЛЬ
Як крышталь, заўжды чыстыя мары,
Як дзiвосны нябачаны цуд,
Летуценняў сканчаюцца чары,
Бо навокал i гразь ёсць, i бруд.
22.03.2001
5385 СУРОВАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ
У марах i iмкненнях – мiражы,
У светлых думках – толькi аптымальнасць,
Расплата – цяжкi смутак на душы,
Бо ёсць яшчэ суровая рэальнасць.
29.03.2001
5401 У МАРАХ
У марах i добра, i шчасна,
Бо яркiя зоркi ўначы,
I ўдзень свецiць сонейка ясна.
Як iх назаўжды зберагчы?
30.03.2001
5616 ВАБIЦЬ МАРА
Вабiць, як каханне, мяне мара,
I душы спакою не дае,
На шляху стаiць атруты чара,
Вып'ю, каб ажыццявiць яе.
25.04.2001
5634 ЖЫВУ МАРАЮ
Хай не хапае для душы цяпла,
Бо свет вакол не вельмi справядлiвы,
Ды iснасць сэнс цудоўны набыла:
Я мараю жыву i з ёй шчаслiвы.
28.04.2001
5693 ЖЫЦЦЁВАЯ МАРА
Вясной гняздо упарта птушка ўе,
I для кахання знойдзе сабе пару,
Каб птушаняткi выраслi свае,
Жыццёвую ажыццяўляе мару.
5.05.2001
5717 ВЫСОКI СЭНС
Ўзляцела мара пад аблокi,
Каб для душы спакой здабыць,
Ў імклівым русе сэнс высокi,
Бо ён дае надзеi жыць.
8.05.2001
5725 ДАЛЁКI КРАЙ
Бясконца вабiць край далёкi,
Ў дзiвосных марах ён штодня,
Але такiя ж там аблокi,
Такая ж сонца цеплыня.
9.05.2001
5854 МАРЫ I ЯВА
Не даюць спакою мары,
Ў марах – рыцар малады,
Вiртуальныя пажары
Ява гасiць без вады.
29.05.2001
5930 ЗАЛАТАЯ КРЫНIЦА
Колькi хочаш навокал вады,
Але ў снах – залатая крынiца,
Чысцiнёй яна вабiць заўжды,
З яе ў марах жадаю напiцца.
6.06.2001
5933 СIНЯВОКАЕ ШЧАСЦЕ
Чакала лёс цудоўны без замiнкi,
Бо шчасце сiнявокае у мар,
Ды хутка хмарай сталi аблачынкi
I паказалi свой счарнелы твар.
7.06.2001
5965 ПРАМЕНЬЧЫК СОНЦА
Няма чароўных светлых мар,
Бо хмары затулiлi неба,
Праменьчык сонца каб на твар
Хоць зрэдку клаўся, надта трэба.
11.06.2001
Свидетельство о публикации №104021300079