ab1. 7 Наперад лёсы невядомы 53 вершы
Ў нетры завяла мяне сцяжынка,
Вецер стогне ў шапках верхавiн,
Тут цяпер жыццёвая супынка,
Поруч толькi зоркi журавiн.
27.01.2001
5016 ЗОРКА
Зоркi свецяцца свечкамi ў люстры вады
На азёрах, у рэчцы, на моры,
Калi зорка заззяе ў жыццi сапраўды,
Не дадуць ёй нiколi прасторы.
28.01.2001
5018 ШЛЯХ У БАЛОТА
Ззяла сонейка ярка ў жыццi,
А цяпер дождж, туманы i слота,
Па сцяжыначцы трэба iсцi,
Што вядзе немiнуча ў балота.
29.01.2001
5025 ЛЁС ЗОРАК
Ў жыццi згараюць нават зоркi:
Палае вельмi зырка гмах,
I лёс у iх бясконца горкi,
Бо паўтараюць знiчак шлях.
31.01.2001
5035 ПРЫГОЖЫЯ БУТОНЫ
Здавалась, што цудоўным будзе лёс,
Прыгожымi былi бутоны дужа,
Ды спёку хутка летнi час прынёс,
Заўчасна звяла, потым ссохла ружа.
1.02.2001
5040 ЛЁС КРАСУНI
Пiлавалi сасну для будовы:
Самым лепшым упасцi прыйшлось.
Заўжды лёс у красунi суровы:
Вабiць знiшчыць яе прыгажосць.
2.02.2001
5041 ГЛЫТОК ВОЛI
Лёс трымае моцна абцугамi,
Горка ад няволi i тугi.
Чаму лёс заўсёды з ланцугамi?
Глыток волi сэрцу дарагi.
2.02.2001
5066 ЗДАВАЛАСЬ
Травiнка расла на сыпучым пяску,
Здавалась няшчаснай i кволай,
Але не хадзiлi касцы за раку,
Каб ёй зрабiць долю суровай.
6.02.2001
5080 ПАКУТНIКI
Несправядлiва дзелiць долi лёс,
Не развязаць абрыдлiвыя путы,
Пакутнiкам ён шчасця не прынёс,
А дорыць толькi новыя пакуты.
8.02.2001
5081 ГОРАЙ АГНЯ
Доля выпала горай агня,
Душу абпякае i крылы,
I прыносiць пакуты штодня.
Каб вытрымаць, дзе знайсцi сiлы?
8.02.2001
5089 ХАПАЦЦА ЗА ПАВУЦIНКУ
Згiнае лёс да долу, як травiнку,
Калi часы нядобрыя прыйшлi,
Хапацца трэба i за павуцiнку,
Падняцца каб з забруджанай зямлi.
9.02.2001
5099 КУРЫНЫМ КРОКАМ
Прыемны ўзлёт, або хаця бы бег,
Ды рух яшчэ дасюль нябачны вокам,
Бо лёс марудна вельмi, як на грэх,
Iдзе наперад, ды курыным крокам.
11.02.2001
5101 САПРАЎДЫ
Спачатку мне здаваўся лёс салодкiм,
Бо ззяў ў праменях сонца, як рубiн,
Ды шчасце апынулася кароткiм,
Бо лёс сапраўды горкi, як палын.
11.02.2001
5111 СЛЁЗЫ НА СНЕЗЕ
Летнiх не будзе уцех,
Там, дзе няма месца згодам,
Падаюць слёзы на снег,
Хутка становяцца лёдам.
14.02.2000
5146 АСЕННЯЯ СЛОТА
Прабегла вясна, i асенняя слота
Сустрэлася мне на шляху,
Сцяжыначка лёсу забегла ў балота,
I выйсця знайсцi не магу.
20.02.2001
5150 ПАЛАМАНЫЯ ЛЁСЫ
На сумным жыццёвым шляху гладкi лёд,
А часам ўзнiкаюць таросы,
Не можа быць цалкам шчаслiвым народ,
Як ёсць паламаныя лёсы.
21.02.2001
5158 ПРАВА ВЫБАРУ
Слёз не выплачу i не выпару,
Бачу мiлага толькi ў сне,
Але ёсць ў мяне права выбару,
З тых нялюбых, нягожых мне.
21.02.2001
5222 ТРЭБА ВЯРНУЦЦА
Калi у нетры выпадкова
Завёў, нiбы Сусанiн, лёс,
Вярнуцца трэба, вось аснова,
Не лiць заўжды каб горкiх слёз.
2.03.2001
5225 АБЯЦАНКА
Увесну лёс мне крылы абяцаў,
Ляцець увышыню была ахвота,
Ўжо восень, але iх яшчэ не даў,
А дасць – палёту замiнае слота.
3.03.2001
5239 ЛЮБЫ ШЛЯХ
Шлях скончыўся для сэрца дарагi,
Ён быў жаданы i бясконца любы.
Засыпала мяцелiца шляхi,
Як выбраць той, што не вядзе да згубы?
6.03.2001
5241 ШЧАСЛIВАЯ ГЛЕБА
Расце каханне на шчаслiвай глебе,
Ды ёсць такая глеба не заўжды,
Жанчын шчаслiвых – нiбы зорак ў небе.
А колькi яшчэ ў небе чарнаты?
6.03.2001
5260 ЛЁСЫ
Здаралiся вельмi цудоўныя лёсы,
Аж крылы ад шчасця раслi,
Ляцець каб бясконца ў блакiт пад нябёсы.
Мой крочыць ўвесь час па зямлi.
9.03.2001
5266 АРЭЛI ЛЁСУ
Лёс разгойдвае арэлi,
Незалежны ён заўжды,
Хоць жадала ўдосталь белi,
Маю болей чарнаты.
10.03.2001
5297 НЯШЧАСНЫЯ ЛЁСЫ
Пiсаць аб шчасцi або аб бядзе,
Пра чорны бруд або блакiт нябёсаў?
Па-рознаму жыццёвы шлях iдзе,
Навокал безлiч ёсць няшчасных лёсаў.
15.03.2001
5298 ПРАЗ БАЛОТА
Сцяжыначку лёс мне праклаў праз балота,
Абапал дрыгва, шмат вады.
Цi вернуцца зноў i любоў, i пяшчота,
Цi будзе пакута заўжды?
15.03.2001
5299 НЕЖАДАНЫ ВЫНIК
Я на рамонках варажу штогод,
Цi знойдзецца мне мой наканаваны,
Хоць выпадае i шчаслiвы лот,
Але на справе вынiк нежаданы.
15.03.2001
5306 СЦIПЛЫ ЛЁС
Не заўсёды ружы на шляху
Раскiдае лёс занадта сцiплы,
Дае разам радасць i тугу,
Усмiхнецца цi ашчэрыць iклы.
16.03.2001
5319 СУРОВЫ ПЛУГ
Дарыў мне водар дзiўны луг,
Рамонкi радавалi ў полi,
Але, як кат, суровы плуг
Прайшоў бязлiтасна па долi.
17.03.2001
5341 ДРУГI ЛЁС
Здавалась, што вясна надзейна гаспадарыць,
Ды зноў ляглi бялюткiя снягi,
Хаця душа даўно аб светлым шчасцi марыць,
Ды лёс сустрэўся мне зусiм другi.
20.03.2001
5342 БУДОВА ЛЁСАЎ
Чорныя ночы i ясныя днi,
Радасць, усмешка i слёзы,
Стромкiя дрэвы i нiзкiя пнi –
Так збудаваныя лёсы.
20.03.2001
5365 ЛЁС СМЯЕЦЦА
Жадала сонейка, а лёс даваў iмжу,
Чакала шчасця сцiплага вясною,
Але снег лёг неспадзявана на душу,
Напэўна, лёс смяецца нада мною.
25.03.2001
5369 ПАГАНЫ ЛЁС
Здаецца, што сустрэўся лёс паганы,
Быў ў летуценнi велiчны прасцяг,
Ды невядома, быў бы ён жаданы,
Бо значна горшы мог бы быць працяг.
26.03.2001
5378 ЛЕПЕЙ
Пяшчоты хвалi лепш, чым хвалi сваркi,
Усмешка лепей, чым струменьчык слёз,
Ды не заўжды прыемныя падаркi
Дарыць у змозе нам свавольны лёс.
28.03.2001
5402 БУТОН
Куст ружы ссох, пасыпалiсь пялёсткi,
Здавалась, што чакае хуткi скон,
Ды лёс не быў к яму занадта жорсткi:
Як фенiкс з поплу, вырастаў бутон.
31.03.2001
5406 ДАРОГI
Пераблыталiсь нашы дарогi,
На iх радасцi шмат i тугi,
То бягуць, а то сцiшацца ногi,
Ды мне шлях не патрэбна другi.
31.03.2001
5409 КРУТЫЯ ПАВАРОТЫ
Як лёс крутыя робiць павароты,
То нечакана прыйдзе шмат турбот,
Хаця ад лёсу не чакаюць шкоды,
Ды можа не ўпiсацца ў паварот.
31.03.2001
5413 ПЕРАМОЛАТЫЯ ДОЛI
Ад шчасця узлятала, як нiколi,
Гучаў ўрачыста Мендэльсона марш.
Адкуль жа перамолатыя долi?
Чаму з iх лёс гатуе часам фарш?
1.04.2001
5419 ДРАМА
Не дапамогуць рэкi горкiх слёз,
I аргументы кволыя таксама,
Хоць разбурыць самой уласны лёс –
Трагедыя або хаця бы драма.
1.04.2001
5433 ЦУНАМI ЛЁСУ
Лёс накацiўся, як цунамi,
Яго напрамак не змянiць,
Пакуль плыву, грабу рукамi.
Як ратавальны круг здабыць?
3.04.2001
5455 НЕ СУДЬБА
Не все теплом любви согреты,
Но за неё идёт борьба,
Приходят не ко всем победы,
Наверно, счастье – не судьба.
5.04.2001
5484 ДАЛЁКI ГАРЫЗОНТ
Цяжкiя i змучаныя крокi,
Ды iду, каб лёс сустрэць другi,
Вабiць сэрца гарызонт далёкi.
Мо за iм зусiм няма тугi?
9.04.2001
5490 ЛЁС УСМIХАЕЦЦА
Ўсё проста i вельмi складана,
Для шчасця заўжды шмат пагроз,
Але, хто кахае аддана,
Таму усмiхаецца лёс.
10.04.2001
5491 ПЕРАБЛЫТАЛIСЬ ШЛЯХI
Пераблыталiсь шчасця шляхi
Са шляхамi пакуты i болю,
Што нi спроба – шлях горкай тугi,
Лёс напоiць ёй шчодра i ўволю.
10.04.2001
5573 ЗАЛАТАЯ РЫБКА
Доля – нiбы рыбка залатая,
Здатна ўсiх шчаслiвымi зрабiць,
Але хто заўжды перабiрае,
У начоўках толькi будзе мыць.
19.04.2001
5583 ШЛЯХ ДА ДОЛI
Шлях вёў да долi не надта салодкай,
Ў сэрцы адвечны быў лёд,
Ды не пабачыла: за павароткай
Доля чакала, як мёд.
20.04.2001
5607 АБМЕЖАВАННI
Кот гуляць у змозе без пагроз,
На душы у мышкi часам горка,
Бо абмежаваннi даў ёй лёс,
Бо абрыдла, аж да болю, норка.
23.04.2001
5646 БЛIСКУЧЫЯ ЛЁСЫ
Заззялi на сонцы ранковыя росы,
Бо ў небе няма аблачын,
Хмурынкi змянiлi блiскучыя лёсы
Так хутка, як лёсы жанчын.
29.04.2001
5846 ПУСТЫНЯ
Ў дуброву мяне думкi завялi,
Як быццам бы я лёсу гаспадыня,
Цудоўных месц ёсць многа на Зямлi.
Чаму ж вакол мяне заўжды пустыня?
28.05.2001
5847 САЛОДКI ЛЁС
I лёс салодкi часам горкi,
Кiдае чорны цень на твар,
Ўдзень сонца свецiць, ноччу зоркi.
Ды як пазбавiцца ад хмар?
28.05.2001
5848 ШЛЯХ ЛЁСУ
Чакала лёс я залаты,
Ды пад нагамi толькi слота,
Завёў шлях лёсу ў нiкуды,
I выйсця не знайду з балота.
28.05.2001
5858 ГОРДЫ ЛЁС
Непадуладны горды лёс
Змяняе часта свой кiрунак,
То пройдзе шляхам горкiх слёз,
То дасць чароўны падарунак.
29.05.2001
5940 СЦЯЖЫНАЧКI
Бягуць сцяжыначкi па долi,
Але куды бягуць, куды?
Якая крочыць да патолi,
Якая мчыцца да бяды?
8.06.2001
5971 РУЧАЙ ШЧАСЦЯ
Як доля кепская здарыцца,
Журба пануе i адчай,
Бо згасне радасцi крынiца,
I шчасця высахне ручай.
12.06.2001
Свидетельство о публикации №104021200374