ab1. 4 Няма н чога лепш жаночай прыгажосц 6 верша

5027     ХТО ВIНАВАТЫ?

Як мадэлi на экране,
Як бутоны дзiўных руж,
Прыгажосць iх з часам вяне.
Вiнаваты час цi муж?

31.01.2001


5549     ЗГАСАЕ ПРЫГАЖОСЦЬ

Стамiлася без вiльгацi зямля,
Дажджу няма – няшчасцяў ўсiх прычыны,
I прыгажосць згасае спакваля,
Калi няма кахання у жанчыны.

17.04.2001


5844     У ЧАС

Лепш вады заўсёды хлебны квас,
Нават можна iм падсiлкавацца,
Прыгажосцi не шкадуе час,
Ў час патрэбна ёю скарыстацца.

27.05.2001


5947     РЫСЫ КАХАНАЙ

Краса душы i прыгажосць на твары,
Ды вабны стану тонкага абрыс,
Каханую ствараю сабе ў мары,
Сатканую з цудоўных светлых рыс.

9.06.2001


5951     ПАЛКIЯ ГУБЫ

Пяшчотныя рукi i палкiя губы,
Ды яблыкi вабных грудзей
У змозе свабоду давесцi да згубы,
Аб ёй ўспамiнаю радзей.

10.06.2001


5973     БАГIНЯ

Я радасць ўдосталь п'ю з тваiх крынiц,
Аазiсам становiцца пустыня,
Гатовы прад табой упасцi нiц,
Прыгожая каханая багiня.

12.06.2001


Рецензии