ab1. 3 Жадання светлых вабны цуд 18 верша

5020     БАЧЫЦЬ ВЯСЁЛКУ

Не заўжды праз жыццё пракладзеш магiстраль,
Няма часам благога прасёлка,
Толькi хмары i цемра навокал, на жаль,
Ды хачу, каб заззяла вясёлка.

29.01.2001


5174     СТРАСЦI

Калi паставiць ў посуду ваду
I вогнiшча вялiкае раскласцi,
То закiпiць. На шчасце цi бяду,
Заўжды разаграваюць моцна страсцi.

23.02.2001


5249     НЯЛЮБЫЯ ШЛЯХI

Хай вецер часам моцна ў шыбы б'е,
Ды не звязаць жаданне ланцугамi,
Лёс зрэдку любы сэрцу шлях дае,
Iду ў жыццi нялюбымi шляхамi.

8.03.2001


5251     РОСНЫЯ ТРАВЫ

Хачу, каб не скончылiсь справы,
I каб на жыццёвым шляху
Мне росныя слалiся травы,
Пакуль i хачу, i магу.

8.03.2001


5259     МОЦНЫ ПРЫБОЙ

Бягуць непаметныя днi, нiбы хвалi,
А ў сэрцы пануе спакой,
Хачу, каб пачуццi мяне хвалявалi,
I радасць даў моцны прыбой.

9.03.2001


5272     ПАВОДКА

Ваду падняла у шаленстве паводка,
На жаль, ўсё руйнуе да тла,
Старая была б у мяне хаця лодка,
Ў далёкi абшар паплыла.

12.03.2001


5312     СВАВОЛЬНЫ ЛЁС

Свавольны лёс – як кволы плыт на моры,
Нясуць яго, куды захочуць, хвалi,
Не хочацца ад шторму плакаць ў горы,
Жадаю, штылi каб мой плыт гайдалi.

17.03.2001


5350     СЦЯЖЫНАЧКА ЎЕЦЦА

Ўецца сцяжыначка, ўецца,
Побач iдзе магiстраль,
Выйшла б к асфальту, здаецца,
Ды не выходзiць, на жаль.

22.03.2001


5388     ВЯСНОВЫЯ ДАЖДЖЫ

Вясна, дажджы заплакалi бясконца,
А хочацца, каб ў квеценi садоў
Ласкава i пяшчотна, нiбы сонца,
Душу сагрэла першая любоў.

29.03.2001


5461     ДРУГI БОК

У адной рачулкi берагi,
Як браты, ды бераг мой ў пакуце,
Ўброд хачу прайсцi на бок другi,
Так, каб не ўтварылась каламуцi.

6.04.2001


5463     БОСКIЯ ЖАДАННI

Зямныя мы, ды рвемся да нябёс,
Жадаем палка, нiбы ў казцы, цуду,
За боскiя жаданнi грозны лёс
Дае душы няўхiльную пакуту.

6.04.2001


5542     ЖЫЦЦЁВАЕ ПОЛЕ

Якiм маё будзе жыццёвае поле,
I з кiм мне яго перайсцi?
Хачу, каб на iм пустазелле нiколi
Расцi не магло i цвiсцi.

16.04.2001


5668     МУЧЫЦЬ ПРАГА

Iдуць дажджы бясконцыя ўвесь час,
Размокла глеба i абрыдла слота,
Любоўны дождж прайшоў хаця бы раз,
Бо мучыць прага, вiльгацi ахвота.

2.05.2001


5696     СТОМА

Гады крочаць ўслед адзiн другому,
I не адразняюцца нiчым,
Дораць абыякавасць i стому,
Хочацца, прынеслi каб уздым.

6.05.2001


5778     ЛАСКАВЫ ВЕТРЫК

Ласкавы ветрык да спадобы мне,
Ён, нiбы душ, ў гарачыню для скуры,
Пяшчотай дзiўнай за душу кране.
А як пазбегнуць нежаданай буры?

17.05.2001


5857     ХАЧУ СОНЕЙКА

Хай хмары ходзяць над зямлёй,
I моцны вецер дзьме iмклiва,
Хачу, каб у душы маёй
Бясконца сонейка свяцiла.

29.05.2001


5864     СУПОЛКА

Я не хачу цярпець iмжу,
Хачу блакiт або вясёлку,
I рамантычную душу
Люблю, ствараю з ёй суполку.

30.05.2001


5934     СМАГА

Ад смагi я хачу напiцца,
Ды лёс спаткаў мяне круты,
Бо замуцiлася крынiца,
А чыстай хочацца вады.

7.06.2001


Рецензии