Вандро н к

Маленькая жоўтая птушка
Дзвінела дзюбам у небе,
Дзяўбаючы зорнае зерне.
Сцяжынцы малочнае стужка
Блішчэла ў нябёснае глебе,
У кожным ззяючы перле.

Вандроўнік самотны стаміўся
Лічыць дыяманты нагамі,
Якія памёрлі.
Хто ж не звар’яцее, калі ўся
Радзіма ляжыць попеламі,
Ды памяць усю сцёрлі?

Вандроўнік на тле амнезыйным
Імкнецца да жоўтае птушцы
Па млечнаму шляху.
Крывавая рыса слядоў пакідае
На зорнае белае стужцы
Адбітак ад сцягу...


Рецензии