Подых смерц

Тур залатарогі
Даверыўся ночы.
Смяротны ягоны давер.

Мой верны сябра,
Ззяючы Ватан,
Мне выдае, дзе звер.

Блішчэнне вачэй
Я, нібы драпежнік,
Утойваю ў цемры начэй.

Молат крывю
Куе ў грудзях
Хутчэй, хутчэй, хутчей.

Лук і страла
Злучылісь на міг.
Раз’яднала іх цяціва.

Завішчаўшы, страла
З целам дух развяла.
Абагрылась крывёю трава.

Смерцю працяты
Лясны прыгажун
Упаў і заціх назаўжды.

Ззяючы Ватан
Шмыгнуў за хмару,
Хаваючы Смерці сляды.


Рецензии