Неман
У зялёнае футра Зямлі
Увівае свае струмяні
Стары Нёман, любімец Багоў.
Ён рабізнай блішчыць, нібы Цмок,
У Ярылы касых прамянях
У час, калі цела драхлае дня
Памірае, канаючы ў змрок.
Пена віраў бурліць і бурліць,
Сівізною фарбуючы плынь.
Хваляў спрытных лускатая сінь,
Быццам у люстры, у паветры дрыжыць.
Ён імкнецца туды, дзе Зямля
Сустракае нябесны абшар:
У абдымкі вільготныя хмар,
Што чакаюць свайго Караля.
Свидетельство о публикации №104020701200