Мой горад

Мой горад пад нябёсамі
Жыве чалавечымі лёсамі,
З асфальтнымі жыламі,
З крывёю – машынамі:
Драўляны,
Цагляны,
Каменны
І п’яны.

З фабрычнымі трубамі,
З дамамі-халупамі,
З ружовымі клумбамі,
З рэкламнымі тумбамі:
Шурпаты,
Цікавы,
Крывавы,
Яскравы.

З людзьмі знакамітымі,
З грашыма прапітымі,
З вачыма залітымі,
З бамжамі немытымі:
Выбітны,
Каларытны,
Тынкаваны,
Старажытны.

З гракамі і кошкамі,
З жаночымі ножкамі
Жыве родны горад –
Квітнеючы сад
Зямных асалодаў –
Еўропы фасад.


Рецензии