ab1. 2 Думк мае, думк 94 вершы
Плакала чарэшня па красе:
Кветак засталося вельмi мала,
Хоць вэлюм вясновы мелi ўсе,
Вяршалiну бура паламала.
26.01.2001
5010 ЦУДОЎНЫЯ АБЛОКI
Цудоўныя бялюткiя аблокi,
Здаецца, iх красе няма цаны,
Калi запоўняць небасхiл высокi,
То затуляюць сонца i яны.
26.01.2001
5011 НЕ ЗГIНАЦЦА
Не трэба згiнацца ад драмы,
Пускаць ў сваё сэрца тугу,
Чакаюць i пасткi, i ямы
На доўгiм жыццёвым шляху.
26.01.2001
5037 ЦЯЖКА БЕЗ ТУРБОТ
Ўзiмку без снегу зямля зсумавалась,
Цяжка зусiм без турбот,
Хай бы шчаслiвая доля спаткалась,
Дала маленькi сумёт.
1.02.2001
5046 ВОДАР КВЕТАК
Прыемны, як цуд, водар лiпавых кветак,
Не вабiць цвет яблынi так,
Але, як сканчаецца звонкае лета,
У яблык ёсць водар i смак.
3.02.2001
5085 РАДНЯ ВЯСЁЛАК
На крылах матылькоў гараць вясёлкi,
Паверыць цяжка, што да iх раднi
Належаць генетычна аднакроўкi:
Жахлiвыя, як змеi, вусянi.
9.02.2001
5117 НЕ РАЗГЛЯДЗЕЦЬ
Вакол раскiнуўся туман,
Iмжа вiсiць, абрыдла слота,
Не разглядзець шлях, дзе падман,
А дзе – цудоўная пяшчота.
15.02.2001
5119 ПУСТАЗЕЛЛЕ
Знiшчалi заўжды пустазелле упарта,
Каб чыстаю была ралля,
Ды спёка пачала пячы не на жарты,
Без вiльгацi ссохла зямля.
15.02.2001
5132 ХАЛОДНЫ ПОПЕЛ
Гарыць касцёр i полымя шугае,
Iскрынак зачароўвае палёт,
Ды вынiк сумны у канцы чакае,
Халодным стане попел, нiбы лёд.
18.02.2001
5134 ПРЫГАЖОСЦЬ МАТЫЛЬКА
Ўдзень матылёк падобны на вясёлку,
Ды прыгажосць не разглядзець ўначы,
Пры вогнiшчы глядзець на ўзор без толку,
Ён крылы можа моцна абпячы.
18.02.2001
5138 ДУБОК
Жолуд на зямлю упаў няшчасны,
Мерз пад снегам, пад дажджамi мок,
Але дзень прыйшоў вясновы ясны,
I з яго праклюнуўся дубок.
19.02.2001
5161 МУХА Ў МЁДЗЕ
Прывабны i жаданы мёд,
Яго спрабуюць пры нагодзе,
Ды ў iм вытокi ўсiх нягод,
Страчае волю муха ў мёдзе.
22.02.2001
5181 КРОК ДА ЗГУБЫ
Калi зайшоў ў балота незнарок,
То перайсцi не трэба намагацца,
Бо на шляху да згубы кожны крок,
Адразу лепш на цвёрды грунт вяртацца.
24.02.2001
5186 ВЕРАБ'I
Вялiкiх i прыгожых птушак шмат,
Але яны у вырай адлятаюць,
Пакуль вясною вернуцца назад,
То вераб'i душу атаграваюць.
25.02.2001
5188 КОЛЬКI ЁСЦЬ?
Уцякаюць гады i стагоддзi,
А наперадзе колькi iх ёсць?
Робiм шкоду бясконца прыродзе,
Бо знiшчаем яе прыгажосць.
26.02.2001
5194 СУНIЧНАЯ ПАЛЯНА
Сунiцы скардзiлiсь на сосны нездарма,
Бо сонейка у iх занадта мала,
Лес спiлавалi, i зусiм яго няма,
Сунiчная паляна з iм прапала.
26.02.2001
5195 КУСТ РУЖЫ
Зрывалi кветкi, гараваў куст ад пакут,
Здавалась, што канца няма абразам,
Ды назаўсёды знiк чырвонай ружы цуд,
Бо плуг рашыў усе праблемы разам.
26.02.2001
5198 ЯК ПТУШАЧКА
Нiяк не расцягнуць звыш нормы гумку,
Заўжды гранiцу моцнасцi мiне,
Як птушачку, злавiць нялёгка думку,
Калi яна ляцiць амаль што ў сне.
27.02.2001
5218 ГАЛАВЕШКА
Пагасла вогнiшча, ды галавешка тлее,
Нястрымна толькi без агню чадзiць,
Але яна выдатна полымем сагрэе,
Старанна як яе паварушыць.
2.03.2001
5219 ЛЮТУЮЦЬ ХАЛАДЫ
Здаецца, што блiжэй да сонца спёка,
Хутчэй забрацца хочацца туды,
Ды на гару калi зайсцi высока,
Бясконца там лютуюць халады.
2.03.2001
5227 ВЫСОКАГОРНЫ ТУПIК
Вяршыня вабiла чароўнаю красою,
Ды апынуўся надта вострым пiк,
Адсутнасць месца не дае цяпер спакою,
Высокагорны трапiўся тупiк.
4.03.2001
5245 ЛУГАВЫЯ КВЕТКI
Хай лепей будуць кветкi лугавыя,
Чым ружы, што ў букеце адцвiлi,
Бо да спадобы мне яны жывыя
У мурагу цудоўным на зямлi.
7.03.2001
5247 ТРАВЫ
Адным лепш заўжды толькi росныя травы,
Другiм – ў ззяннi сонца трава,
Бо водар духмяны i выгляд цiкавы,
Аж кругам iдзе галава.
7.03.2001
5248 МАГУТНЫЯ ДУБЫ
Час пройдзе, i саспеюць жалуды,
Сарве з галля iх моцнымi вятрамi,
Вясною прарастуць, каб праз гады
Самiм iм стаць магутнымi дубамi.
8.03.2001
5250 МАГУТНАЕ I МОЦНАЕ
Ўсё слабае зрастае i сталее,
Але, калi праходзiць шмат гадоў,
Магутнае i моцнае слабее,
Ржавее сталь, сяброўства i любоў.
8.03.2001
5253 НЕПРЫСТУПНАЯ КРЭПАСЦЬ
Непрыступных крэпасцей няма,
З каменю, бетону, нават сталi,
Бакi сiлы трацiлi дарма,
Будавалi, потым разбуралi.
8.03.2001
5294 ПЕРАМОЖНАЯ ДАРОГА
Лепш вельмi доўгi марафон на ўсё жыццё,
Чым надта хуткая у спрынце перамога,
Незадаволенасцi прыйдзе пачуццё,
Бо пераможная не кожная дарога.
15.03.2001
5295 КРУТЫЯ СХIЛЫ
Хай лепш заўжды ў жыццi крутыя схiлы,
Знямога у бясконцай барацьбе,
Чым лёгкi шлях, але душы нямiлы,
Калi абрыдлым станеш сам сабе.
15.03.2001
5302 ЗАЛАТЫЯ ПЯСЧЫНКI
Плынь пясчыначкi гонiць па дну ручая,
Iм спакою няма i супынкi,
Ды для кожнай знаходзiцца пара свая.
Мо таму залатыя пясчынкi?
16.03.2001
5304 СКАЛА I ТРАВIНКА
Каханая – як гордая скала,
Iначай – як травiнка пры дарозе,
Скала заўсёды моцнаю была,
Стаптаць заўжды травiнку кожны ў змозе.
16.03.2001
5307 ДУЖЫ ЧАС
Час перамеле гора, нiбы млын,
I радасць перамеле, бо ён дужы,
Хай горкi яму стрэнецца палын,
Цi з водарам цудоўным будуць ружы.
16.03.2001
5326 ЛЕПЕЙ СЕРАБРО
Калi на медзi пазалота,
Здалёк здаецца, што дабро,
Каханне пройдзе i пяшчота.
Мо лепей выбраць серабро?
18.03.2001
5335 КРЭПАСЦI
Як крэпасцi упарта не здавалiсь,
Iх доля па благiм шляху вяла,
Вароты усё роўна адчынялiсь,
Няшчадна ўсё знiшчалася да тла.
20.03.2001
5337 ЖАРТЫ З АГНЁМ
Хто жартаваць з агнём заўсёды звык,
У полыме яго праз час згарае,
Не здатны супынiцца ўраз цягнiк,
Ён на шляху, на жаль, ўсё разбурае.
20.03.2001
5344 ЗАЛАТАЯ ЯВА
Заўсёды лепей горшага чакаць,
Але, як значна лепей будзе справа,
То можна добры настрой атрымаць,
Бо залатой тады здаецца ява.
21.03.2001
5358 БЕЛЫЯ АБЛОКI
Белыя прыгожыя аблокi,
Радасны i светлы майскi дзень,
Але настрой не для ўсiх высокi,
Бо даваць аблокi здатны цень.
24.03.2001
5367 АКСАМIТНЫ МОХ
Аксамiтны мох жаданы,
Прыгажэйшы, чым трава,
Выгляд у яго падманны,
Бо пад iм заўжды дрыгва.
26.03.2001
5368 БЯСПЛАТНЫ СЫР
Калi дарма, то ласы на прынаду,
Плынь панясе, закруцiць моцна вiр,
Жадаў дажджу, а дачакаўся граду,
Бясплатны будзе толькi ў пастцы сыр.
26.03.2001
5372 ХВАЛЬБА
Хвалiлась знiчка, што заззяла зырка,
Свяцiла зорка цьмяна цэлы час,
Цана хвальбы – як ў абаранка дзiрка,
Згарае знiчка i знiкае ўраз.
26.03.2001
5387 ДВА ШЛЯХI
Калi знянацку звер трапляе ў пастку,
Вiсiць на валасiначцы жыццё,
Ёсць два шляхi: цi страцiць цела частку,
Або пайсцi навечна ў небыццё.
29.03.2001
5397 МУХАМОР
Квяцiсты, нiбы клоун, мухамор,
I шапачка нагадвае вясёлку,
Ён свецiцца ярчэй вясновых зор,
Атрута ў iм, краса яго без толку.
30.03.2001
5398 ЦНАТЛIВАСЦЬ
Заўсёды ў ранковыя росы
Зрэзае цнатлiвасць каса,
Не трэба лiць горкiя слёзы,
Бо ссохне на лузе краса.
30.03.2001
5400 МАЛА ВЕРЫ
Ў агнi загартавацца здатна сталь.
Калi наросхрыст адчынiлiсь дзверы,
Без барацьбы за iдэал, на жаль,
У веры нават вельмi мала веры.
30.03.2001
5410 «НЕ» ЦI «ТАК»?
Як «Не» казаць, крок, мабыць, да бяды,
Пытанне можа больш не паўтарыцца,
Не выпадае «Так» казаць заўжды,
Бо можна непапраўна памылiцца.
1.04.2001
5423 ЖОРСТКI ВЫНIК
Што лепей: ружы звянуць на кусту
I на зямлю ссыпаць свае пялёсткi
Або з хрустальнай вазы пiць ваду?
Хоць вынiк i другi, i першы – жорсткi.
2.04.2001
5424 ДОБРАЯ РАЛЛЯ
На старт жыцця лёс больш ужо не верне,
Як выбраць камянiстую зямлю,
Каб значны ураджай прынесла зерне,
Шукаць патрэбна добрую раллю.
2.04.2001
5426 ЧОРНАЕ ШКЛО
Выхоўваць нельга у ружовых акулярах,
Тугi каб у каханне не прыйшло,
Няма сапраўднасцi жыцця нiколi ў марах,
Праз чорнае глядзiць сапраўднасць шкло.
2.04.2001
5435 ЦIХАЕ БАЛОТА
Шчаслiвым больш нiчога не ахвота,
Душа змяняе рамантычны строй,
Здаволенасцi цiхае балота
Не скалыхнуць нi вершам, нi вясной.
3.04.2001
5436 БОЛЬ ГАЛОДНЫХ
Што аднаго невыказна хвалюе,
Другiх не ў змозе нават турбаваць,
Бо сыты боль галодных не адчуе,
Пакуль лёс боль не дасць паспрабаваць.
3.04.2001
5437 ЗДЗЕКI
Камні коцяцца толькі ў далiну,
Як не будзе спакою гарам,
Разгайдаюць вятры вяршалiну,
Здзекi трэба трываць караням.
3.04.2001
5438 ШЭРЫ КАМЕНЬ
Казаў ўсiм яблык, што занадта непрыгожы
Той шэры камень, што пад яблыняй ляжаў,
Але галiнку незнарок крануў прахожы,
Разбiўся яблык, бо моц каменю пазнаў.
4.04.2001
5496 НА МЯЖЫ
Што памiж шчасцем i няшчасцем на мяжы,
Памiж нянавiсцю вялiкай i каханнем?
Пустая толькi абыякавасць ў душы,
Нi кроплi нават не кранутая жаданнем.
11.04.2001
5562 МУДРЫ РАК
Можа рак i перадам хадзiць,
Але пры сустрэчы з грозным катам,
Каб сабе няшчасце не здабыць,
Вельмi мудра адплывае задам.
18.04.2001
5574 ВЫХАВАННЕ
Як у выхаваннi патураць,
Доля не становiцца iскрыстай,
Бо, калi без жалю моцна праць,
То заўжды бялiзна будзе чыстай.
19.04.2001
5605 БУКЕТ ЖЫЦЦЯ
Не пазнаць ў бутоне прыгажосцi,
Як яшчэ ён не пачаў цвiсцi.
Кветка дабрынi цi кветка злосцi
Можа у букет жыцця ўвайсцi?
22.04.2001
5625 БУРА
Пранеслась бура, аглядзеўся лес,
Ляжалi дрэвы, сцятыя вiхурам,
Ды не адчуў яе пагрозы бэз,
Бо рос ў зацiшку пад вялiкiм мурам.
26.04.2001
5626 ПАЎНОЧНЫ БОК
Ўсiм свецiць сонейка ласкава,
Лёг цень ад муру незнарок,
Цяпла нiколi не хапала,
Бо выбраў бэз паўночны бок.
26.04.2001
5636 НЕБЯСПЕЧНАЯ КРАСА
Ад красы душа заўжды ў пяшчоце,
Сэрца апануе неспакой,
Але небяспечна на балоце,
Бо схавана багна пад вадой.
28.04.2001
5638 МАГУТНАЯ РАКА
Нiводнага ў пачуццi астраўка,
I плынь яго раскiнулась ў прасторы,
Калiсьцi i магутная рака
Сканчае шлях свой у бязмежным моры.
28.04.2001
5641 ЦУДОЎНАЯ КРЫНIЦА
Не прыйдзецца пiць горкую тугу,
I лёсу нежаданаму скарыцца,
Не высахне ручай, як на шляху
Спаткаецца цудоўная крынiца.
28.04.2001
5651 ХЛЕБ З КВАСАМ
Прыемны смак у булачкi з iкрой,
Але бывае кепскi прысмак часам,
Бо у душы блукае неспакой.
Мо чорны хлеб прыемней есцi з квасам?
30.04.2001
5675 АГРЭСIЎНАЯ МЫШКА
Было шмат хваляванняў i маркот,
Сядзець ўвесь час прыходзiлась ў зацiшку,
Зусiм бяззубым стаў, нарэшце, кот,
Зрабiў тым самым агрэсiўнай мышку.
3.05.2001
5700 МЕДНЫЯ ТРУБЫ
Агонь няшчадны i халодную ваду
Пакiнуў ззаду i не зведаў згубы,
Ды ўсё ж галоўнае, каб не спаткаць бяду,
Як медныя прайсцi час прыйдзе трубы.
6.05.2001
5708 ГАЛОЎНАЕ
Цудоўны, нiбы мара, час вясновы,
Ды ён павабiў трохi i прайшоў,
Галоўнае для яблынь мець умовы,
Каб добрым апынуўся смак пладоў.
7.05.2001
5720 КВЕТКI РУЖ
У жыцця шляхоў занадта многа,
Але дзе найлепшы лёг для душ?
Каб не сустракалася трывога,
Лепш iсцi, дзе ззяюць кветкi руж.
9.05.2001
5723 СВАЯ АРБIТА
Рамонкi палявыя ў жыце,
Абрыдла iм свая мяжа,
Быць трэба на сваёй арбiце,
Бо востры серп страшней нажа.
9.05.2001
5731 НЕДАРЭЧНЫ ЖАЛЬ
Прыемней мерседэс i магiстраль,
Па сцежачцы iдзеш, як недарэка,
Ды гэта вельмi недарэчны жаль:
Зусiм не пагражае небяспека.
10.05.2001
5733 ВЕДЫ
Адрознiць як апеньку ад паганкi?
Памылка непапраўныя дасць беды.
Не зведаць каб пакуты ад падманкi,
Мець трэба не абы-якiя веды.
10.05.2001
5740 БОЖЫ ДАР
Квiтнеючае дрэва пладаносна,
Ўспрымаецца яно, як божы дар,
У садзе дрэва без пладоў нязносна,
Сячэ яго без жалю гаспадар.
11.05.2001
5743 ДУРНЕНЬКI РУЧАЙ
Ручай казаў незадаволена трысцю:
«Ад вас мне цень i горыч ад маркоты»,
Трысцё ў адказ: «Твайму спрыяем мы жыццю,
Бо высахнеш, дурненькi, ад спякоты».
12.05.2001
5744 ВЕЧНЫ РУХ
Куды бягуць бялюткiя аблокi,
I плынь нясе блакiтная рака,
I залатое сонца робiць крокi?
Чыя дае iм вечны рух рука?
12.05.2001
5757 СУМНАЯ ВОСЕНЬ
Вясной квiтнела яблынька, як цуд,
Налiць улетку яблыкi iмкнулась,
Увосень яны падалi у бруд,
Бо кожнае чарвiвым апынулась.
14.05.2001
5758 ПЯКУЧЫЯ МАРОЗЫ
Каб не былi чарвiвымi плады,
I восенню не лiць каб горка слёзы,
То змалада павiнны быць заўжды
Маленькiя пякучыя марозы.
14.05.2001
5759 УРОКI ЖЫЦЦЯ
Жыццё ўвесь час, за крокам крок,
Ўсё вызначае лепш прарокаў,
Каб жорсткi не пазнаць урок,
Мець веды трэба да урокаў.
14.05.2001
5767 НОРАЎ ЛЯСОЎ
Баран жадаў быць шэфам у ваўкоў,
Бо зведаў лугавыя ўсе дарогi,
Але iнакшы нораў у лясоў,
Ад барана засталiсь толькi рогi.
15.05.2001
5773 СЕЗОНЫ ЖЫЦЦЯ
Не паспела вясна аглянуцца,
Ўжо прабег лета дзiўнага цуд,
Днi асеннiя лашчыць iмкнуцца,
Ды чакае час зiмнiх пакут.
16.05.2001
5787 ВЯСНОВЫЯ ГРАХI
Цвет вiшань быў вясной увiшны,
Час для кахання дарагi,
Ды ураджай чырвонай вiшнi,
Схаваў вясновыя грахi.
19.05.2001
5796 КРЫНIЦА
Бясконца будзе чыстаю крынiца,
Калi з яе браць кожны дзень ваду,
Працяглы перапынак як здарыцца,
Вада ў ёй зацвiтае, на бяду.
19.05.2001
5812 КРЫНIЦА I РАКА
Як раса, вада ў ёй серабрыцца,
Дно яе з бялюткага пяску,
Ўсiх няздатна наталiць крынiца,
Спадзяванне толькi на раку.
21.05.2001
5815 ДЗЯКАВАЦЬ
Нясцiплых вельмi многа ёсць патрэб,
Ды мець iх трэба ўтаймаваць жаданне,
А дзякаваць лепш за надзённы хлеб
I, значна больш, яшчэ за iснаванне.
21.05.2001
5866 АСОБНЫЯ РУЧАI
Калi асобна рэчышчы прайшлi,
Заўжды iдзе мiж ручаямi спрэчка,
Не наталiць ад спёкi iм зямлi,
Злiлiсь бы, каб магутнай стала рэчка.
30.05.2001
5875 ЧАС ЗМЯНЯЕ
Адны нулi засталiсь ад iдэй,
Як жоўты лiст, яны у бруд упалi,
Змяняе час i моду, i людзей,
I цвёрдыя, як сталь, шляхi маралi.
31.05.2001
5881 IМКЛIВАЯ ВАДА
Журчыць iмклiвая вада,
Ёй песнi пець заўжды ахвота,
Калi сканчаецца хада,
Ў душы ўтвараецца балота.
1.06.2001
5885 РАННЯЕ ЦВIЦЕННЕ
Як кветкi хутка ў лузе зацвiтуць,
Яны у змозе пладаносiць,
Калi працэс цвiцення зацягнуць,
Няшчадна iх каса пакосiць.
1.06.2001
5892 КЛЕТКА
Хто кажа: «Ў пакараннi моц мая»,
Той вельмi памыляецца цi хлусiць,
Трымаць магчыма ў клетцы салаўя,
Да нельга заспяваць яго прымусiць.
2.06.2001
5893 НЕБЯСПЕКА
Казаць рашуча трэба толькі: «Не»,
Не мець каб ад благога шкадавання,
Iначай небяспека не мiне
Ад штучнага нягеглага кахання.
2.06.2001
5903 АПОРА
Я пункт прыдатны для апоры
Знайсцi дагэтуль не магу,
Разварушыць у змозе горы –
Няма ўжывання рычагу.
3.06.2001
5909 РАК
Нiколi не свiстаў рак на гары,
У прыказках шмат глупства аб вусатым,
Сядзiць цiхутка ён ў сваёй нары,
Але з яе вылазiць толькi задам.
3.06.2001
5918 МIНУЛАЯ БЯДА
Калi шлях цяжкi скончыцца знянацку,
Яго, як вельмi звыклага, шкада,
Падобны на бязвiнную ён цацку,
Стае ў мiнулым вабнаю бяда.
4.06.2001
5958 САГРЭЦЬ ДУШУ
Хай лепш песнi спявае сiнiца,
I сагрэе душу спакваля,
Бо балотам стаць можа крынiца,
Як чакаць ўсё жыццё жураўля.
11.06.2001
5963 УРАДЖАЙ
Раскiдаю сваё збожжа
Ва ўрадлiвую зямлю,
Яна справе дапаможа,
Я ўраджай, як цуд, люблю.
11.06.2001
5964 БАРАЦЬБА
Вецер моцны, як шалёны,
Напiнае парусы,
Ў барацьбы свае законы,
Шмат бяды, ды шмат красы.
11.06.2001
5975 КАЛЮЧКI
Цвiценню ружы час мiнае,
Пялёсткi ссыплюцца на дол,
Калючкi ружа пакiдае,
Каб драпаць цi зрабiць укол.
12.06.2001
5996 ТОНКАЯ ДУША
Чым душа пяшчотней i таней,
Тым жыццё дасць большыя пакуты,
Хаця часам радасцю кране,
Ўдосталь дорыць горкiя мiнуты.
15.06.2001
Свидетельство о публикации №104020600413