ab1. 1 Аднос ны няпростыя за жды 30 верша
Была цудоўнаю размова:
Адкрыўся велiчны абсяг,
Ды справы вымагае слова.
Цi будзе у яе працяг?
25.01.2000
5009 КЕПСКI СУСЕД
Вясной было цудоўна, цяжка летам,
Здараецца такое у бяроз,
Бо дуб жаданы кепскiм стаў суседам,
I не галубiў больш пяшчотай лёс.
26.01.2001
5013 ГУЛЛIВЫ ЗАЙЧЫК
Душу студзiў занадта доўга цень,
Былых пачуццяў пачалась праверка,
Бо ззяе, нiбы сонечны прамень,
Гуллiвы зайчык нейчага люстэрка.
27.01.2001
5036 ТРЫВОЖНЫ НАБАТ
Як бальзам цi падобны нажу,
Словы рознае маюць значэнне,
Або радасць прыносяць ў душу,
Цi трывожны набат засмучэння.
1.02.2001
5038 ЧЫСЦIНЯ АДНОСIН
Спытаў пясочак жоўценькi у рэчкi:
«Навошта варушыць мяне на дне?»
Казала плынь: «Не замiнаюць спрэчкi,
Бо чысцiня адносiн не мiне.»
2.02.2001
5087 ГОРАЙ IРЖЫ
Любоў яднае, як электразварка,
Метал суцэльным ад яе стае,
Ды горш iржы памiж каханых сварка,
Хоць шво, як сталь, а трэшчыну дае.
9.02.2001
5097 ЧАСЫ ПЯШЧОТНАСЦI
Быў у гiтары голас юны,
Прайшлi пяшчотнасцi часы,
Бо тонкiя парвалiсь струны,
Гучаць цяпер адны басы.
10.02.2001
5114 КРЫНIЦА АДНОСIН
Сканчаецца заўсёды навальнiца,
Праб'юць маланкi, потым перуны,
Ў адносiнах замуцiцца крынiца,
І ў iх ужо няма былой цаны.
15.02.2001
5126 ВЫСОКАЯ ЦАНА
Заўсёды ў праўдзiвага слова
Высокая вельмi цана,
Зiмоваю стане размова,
Будуецца з лёду сцяна.
17.02.2001
5140 ЧАС РАЗЛУКI
Я рукi пакладу табе на плечы,
Ў блакiт вачэй глыбокi пагляджу.
Разлукi час збярог або знявечыў
Тваю, як росы, чыстую душу?
19.01.2001
5142 ПАЧВАРА
Адна i тая ж, тоесная хмара,
Iдуць з яе дажджы або снягi,
Хоць лiчаць часам, што яна пачвара,
Ды вiнаваты, пэўна, ў тым другi.
19.02.2001
5175 БОЛЬ
Фiзiчны боль – як быццам i не боль,
Яго заўжды ператрываць гатовы,
Ды раз'ядаюць душу, нiбы моль,
Агiдныя, абразлiвыя словы.
23.02.2001
5261 ЧОРНЫЯ СЛОВЫ
Шкадуем i абутак, i адзенне,
Ды не шкадуем горкiх, чорных слоў,
Якiя могуць у адно iмгненне
Зрабiць былою палкую любоў.
9.03.2001
5274 ЗМЫВАЕ БРУД
Няхай небяспека прыйдзе ад паводкi,
I шмат непатрэбных пакут,
Хоць цяжка, ды час кепскi вельмi кароткi,
Паводка змывае ўвесь бруд.
12.03.2001
5276 ЗАРУЧАЛЬНЫ ПЯРСЦЁНАК
Страцiла пярсцёнак заручальны,
Iм з табой звязаў калiсьцi лёс,
Быў каханы, стаў, як ўсе, звычайны,
I таму не лью жалобных слёз.
12.03.2001
5288 ЧОРНАЯ ПАДЗЯКА
Плады, як цуд, налiлiся на грушы,
Вялiкi сук зламаў цяжар,
Падзякай чорнай адгукнуцца душы
На добры, бескарысны дар.
14.03.2001
5315 МАЛЕНЬКАЯ КАМАНДА
Прайграеш сам – то вiнаваць сябе,
Хоць i гуляў лепш прызнанага гранда.
Вiноўнiк хто ў каманднай барацьбе?
Сям'я – хаця малая, ды каманда.
17.03.2001
5336 НАБАТ БЯДЫ
Калi ў жыццi праб'е бяды набат,
I распадзецца на паловы пара,
Не зразумець адразу, хто быў кат,
А хто зусiм нявiнная ахвяра.
20.03.2001
5371 ДУШЭЎНЫ СПАКОЙ
Хоць нi кроплi не быў вiнаваты,
Адчуваеш сябе, як iзгой,
Бо знаходзяцца чэрствыя каты,
Каб парушыць душэўны спакой.
26.03.2001
5382 СТУК У ВЕСНIЧКI
Упарты стук у веснiчкi душы,
Не зразумець адразу, гэты хтосьцi
Жадае, каб мы сталi спарышы
Або прыходзiць хоча толькi ў госцi.
28.03.2001
5384 ГРАХI
Заўжды даруюць грэшнiкi грахi,
А праведнiк грэх дараваць не ў змозе,
У кожнага жыццёвы шлях другi,
Iсцi iм цяжка па адной дарозе.
29.03.2001
5427 РУКА ДАПАМОГI
Свет поўны небяспекi i трывогi,
Таму душа напоўнена тугой,
Адзiн руку працягне дапамогi,
А сотня адштурхне цябе нагой.
2.04.2001
5445 ДЖАЛА
Калi адзiн спявае салавей,
Вядома, для натхнення вельмi мала,
Ды калi ўецца побач кубло змей,
Заўжды ўваткне якая-небудзь джала.
4.04.2001
5512 ЛЕПШ БАЛЬЗАМУ
Нялёгкi заўжды шлях жыццёвы,
На iм больш калючкi ад руж,
Казаць трэба добрыя словы,
Яны лепш бальзаму для душ.
13.04.2001
5531 АДНАДУМЦЫ
На розных пунктах гледжання стаiм,
Таму бясконца аднадумцаў мала,
Пазнаць сябе духоўна у другiм
Прыемна вельмi i заўжды цiкава.
15.04.2001
5685 НЯГОДНЫ ПАШАНЫ
Хай вельмi жорстка памылюся зноў,
Спачатку кожны для мяне высокародны,
Пагардаю становiцца любоў,
Зусiм пашаны за учынак як нягодны.
4.05.2001
5843 СВАЯ ДУМКА
Хто кажа «Не», дзе хочуць «Так» пачуць,
I «Так» заўжды, дзе толькi «Не» жадаюць,
Не коцiцца пакорлiва, як ртуць,
Таго часы нялёгкiя чакаюць.
27.05.2001
5852 ПРАРОКI
Палёт думкi занадта высокi,
Ды не слухаюць праведных слоў,
Не патрэбны нiколi прарокi,
Iх знiшчалi з бiблейскiх часоў.
28.05.2001
5865 ПОГЛЯДЫ
Рашуча вельмi, як на стрэлках цягнiкi,
Каб рух быў i бяспечны, i iмклiвы,
Разводзяць погляды у розныя бакi,
Агульнай не знайсцi альтэрнацiвы.
30.05.2001
5904 ЧОРНЫ ЦЕНЬ
Якi усход, такiм i будзе дзень,
Як сонейка схаваецца за хмары,
Ў адносiнах праляжа чорны цень,
Не здзейсняцца надзеi, згiнуць мары.
3.06.2001
Свидетельство о публикации №104020500449