На парозе двух стагоддзяу!!!

Мы з вамi на парозе двух стагоддзяý
Што мы пакiнем матухне-зямлi?
Забруджанае намi асяродзе?
«Азонавую дзiрку» ý вышынi?

Бываюць у бацькоý такiя дзецi,
Што шкодзяць тут i там увесь свой век:
Чарнiл у кампот нальюць, канапу спаляць дзесьцi ...
У Зямлi ж такi сыночак – Чалавек!

Ён можа нават не па злосцi
Атруцiý усё навокал, а цяпер,
Ён плача моýчкi i кусае локцi
Як той малы бездапаможны звер.

Калi ж узнiкла гэтае пытанне?
Няýжо тады, калi ýпершыню
Наш прашчур узяý рукою камень
I грэцца сеý ля вечнага агню?

Ды не, тут вiнаваты мамант,
Што некалi не выжыý з халадоý,
З тых пор яго нам не хапае нават
I твораць абы што ýсе з тых часоý.

Напрыклад, ну навошта трэба
Нам быý, як там яго, - прагрэс?
Сядзелi б у агня, глядзелi б у неба,
Не выдумлялi бы Чарнобыльскiх АЭС!

14.11.1998г.


Рецензии
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.