Пахаванне i ха туры

Пад зробленай з срэбра луною
Да шырокай і ціхай ракі
Па-над лесам крочылі трое -
То неслі труну мужыкі.

Йшлі павольна яны па сцяжыне,
І над німі ўжо лётаў кажан,
І ваўкі імчалісь за німі,
А нябожчык ў труне ляжаў.

Пад луной крумкачоў зграя вілась,
Нясліся ваўкі з усіх ног,
Раптам крышка труны адкулілась...
...І нябожчык кудысьці пабёг.

"Гэй, куды ты пабёг, нягодны!"-
Адзін з мужыкоў пракрычаў...
А ён - мярцьвяк, ён зусім свабодны
І перад ім - шлях у рай.
На стале шклянка гарэлкі
І кавалачак хлеба з соллю.
Я памёр, але ўсё ж веру,
Што не памру ніколі!


Рецензии