ab2. 32 Маг страль або сцяжынка шчасця 31 верш
Сама радасць ў жыццi не прыходзiць,
Яе трэба самому стварыць,
Заўжды справу такую знаходзiць,
Каб цiкавасць сабе падарыць.
А калi нешта вельмi цiкава,
Шчасце можна спантанна прыдбаць,
Ды вышэйшага шчасця праява:
Быць каханым i палка кахаць.
30.07.2000
4050 ЦУДОЎНЫ ШЛЯХ
Нялёгкiя дзявочыя шляхi,
Але хадзiць прыемней iмi ўлетку,
Ад сцюжы у душы няма тугi,
I можна знайсцi папарацi кветку.
Ды як пазнаць цудоўны любы шлях,
Якi даць можа шчасця падарунак?
Iх шмат, i мiтусяцца ўсе ў вачах,
Да кветкi як ўзяць правiльны кiрунак?
4.08.2000
4054 НIБЫ ДЫМ
Лiшняга нiколi не бывае,
I знiкае хутка, нiбы дым,
Шчасце сiняй птушкай адлятае,
Ад адных спяшаецца к другiм.
Бо яго у свеце надта мала,
Не хапае ўволю шчасця ўсiм,
Моцна не трымаецца трывала,
Без слядоў знiкае, нiбы дым.
5.08.2000
4120 БРАНЯ
Як добра ўсё! Цудоўны муж i дзецi,
Нiводнага няма благога дня,
Але блукае шчасце дзесьцi ў свеце,
Ў душы пабудаваная браня.
Але за той бранёю не схавацца,
Прыемна, калi добрая сям'я,
Але павiнна сэрца хвалявацца,
Ў душы гучаў каб пошчак салаўя.
24.08.2000
4228 ПЛАТА ЗА ШЧАСЦЕ
Здараюцца снягi i навальнiцы,
Цi спёка дакучае, цi мароз,
Засохнуць могуць чыстыя крынiцы,
Ў жыццi заўжды чакае шмат пагроз.
Хаця душу ласкава песцiць сонца,
I хочацца заўсёды ў шчасцi жыць,
Ды радасць ў сэрцы нельга мець бясконца,
За шчасце горам трэба заплацiць.
24.09.2000
4258 ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ
Нялёгкiя для выбару шляхi,
Бо кожны з iх сваёй красою вабiць,
Цi першы лепей, цi шырэй другi,
На цяжкую памылку можна трапiць.
Цудоўна, калi шлях адзiн заўжды,
I нельга на другi нiяк папасцi,
Праз ўсё жыццё гасцiнец залаты
Без роспачы ў душы вядзе да шчасця.
29.09.2000
4369 ЗДАЕЦЦА
Як быццам адбываецца мана,
Ў сапраўднасцi здаецца толькi гэта.
Чаму заўжды кароткая вясна,
Нядоўгае прыветлiвае лета,
Працяглыя асеннiя iмжы,
Зiма амаль што цягнецца бясконца?
Спаткаць каб шчасце, трэба для душы
Цяпла удосталь мець i ззяння сонца.
23.10.2000
4393 НЕТРЫВАЛАЕ ШЧАСЦЕ
Здаецца, шчасце iншы п'е што крок,
А у цябе яно яшчэ блукае,
Як толькi зрэдку назiраць здалёк.
Свайго няшчасця кожнаму хапае,
Бо шчасце нетрывалае, як дым,
Вясной кахаем, радуемся лету,
Ды прыйдуць восень i зiма затым,
I шчасце пойдзе вандраваць па свету.
27.10.2000
4429 ПРАМЕНI СОНЦА
Прыемна ў святле сонечным купацца,
Не свецiць сонца шчасця кожны дзень,
Прыходзiцца упарта намагацца
Здабыць хаця б адзiн яго прамень.
Вясёлкаю бясконца шчасце ззяе,
Ў душы, наогул, не бывае хмар,
Калi яна каханне сустракае,
Заўжды ў праменях сонца светлы твар.
1.11.2000
4520 ГАРЭЗА
Гарэзам не указы забарона,
Стрымацца не жадала ад уцех,
Праз ўсё жыццё, як чорная заслона,
Iдзе за мною маладосцi грэх.
Бясконца замiнаюць моцна хмары,
Нiяк не рассуваецца iмжа,
Зусiм аб шчасцi разбурылiсь мары,
Для шчасця трэба чыстая душа.
12.11.2000
4560 ЗОРНЫ ДОЖДЖ
Зорны дождж, з iм прыемны спатканнi,
Уздымае яго прыгажосць,
Зорны дождж можа быць i ў каханнi,
Калi ў сэрцы гучыць маладосць.
Ды дажджынка – маленькая знiчка,
Што без следу ў iмгненне згарыць,
Толькi ў зоркi iснуе крынiчка,
Здатна шчасцем яна напаiць.
15.11.2000
4565 УЛАСНАЕ ГНЯЗДО
Знаходзiць бусел для сябе каханку,
Абое адпраўляюцца ў палёт,
Будуюць разам для жыцця буслянку,
Каб працягнуць далей буслiны род.
А у людзей ёсць рознае каханне,
Чакае або радасць, цi бяда,
Бо марнае на шчасце спадзяванне,
Як не збудуюць ўласнага гнязда.
15.11.2000
4600 ТОЛЬКI Ў СНЕ
Палала полымем надзея,
Але запал, нарэшце, згас,
Агонь душу зусiм не грэе,
Працяглы, як бясконцасць, час.
Хачу да шчасця дакрануцца,
Свайго не дасталося мне,
Хачу шчаслiваю прачнуцца,
Ды шчасце бачу толькi ў сне.
19.11.2000
4698 НIБЫ ШКЛЯНКI
Быў цудоўным, як вясна, абсяг,
Душу грэла палкае каханне,
Кветкi шчасця засыпалi шлях,
Ды прыйшоў час горкi развiтання.
I ураз агонь душы ачах,
Без сунiц сунiчныя палянкi,
Холад i разгубленасць ў вачах,
Шчасце лёгка б'ецца, нiбы шклянкi.
3.12.2000
4737 ШЧАСЦЕ РУЧАЯ
Спяваў з узнёсласцю ручай,
На дне каменьчыкi звiнелi,
Але к яму прыйшоў адчай,
Бо воды моцна абмялелi.
Знямог у цяжкай барацьбе,
I слова даў ручай рамонку,
Паваражыў, сказаў: «Табе
Дажджом даецца шчасце звонку».
7.12.2000
4743 БРАНЯ ДЛЯ ДУШЫ
Як шчасце iдэальнае
Страчае вышыню,
Ствараюць віртуальнае,
Бы для душы браню.
Як цэглу мець нягодную,
Не збудаваць палац.
А як ў любоў пяшчотную
Ператварыць эрзац?
9.12.2000
4751 НЯЎЛОЎНАЕ ШЧАСЦЕ
На гарызонце паўстае туман,
Здалёк ён вельмi велiчны i значны,
Ды зблiзку выяўляецца падман,
Бо ён неадчувальны i нябачны.
Шмат на душы пякучых цяжкiх ран
Ў жыццi ствараюць розныя напасцi.
Але чаму заўсёды, як туман,
Няўлоўнае здалёк блукае шчасце?
11.12.2000
4754 РАЗВIТАННЕ СА ШЧАСЦЕМ
Згарэў касцёр i адпалаў другi...
Гуляе вецер поплам на кастрышчы,
Цяпер буяюць толькi быльнягi
На сумным i пачварным папялiшчы.
Пачне душа ад роспачы хварэць,
Бо горкае са шчасцем развiтанне,
Пяшчоту даць i радасцю сагрэць
У змозе толькi палкае каханне.
13.12.2000
4823 КРУЖЭННЕ Ў ГАЛАВЕ
Змятыя i кветкi, i трава,
I бушуе радасць, нiбы мора,
Круцiцца ад шчасця галава,
Але ўзнёслы стан праходзiць скора.
Шчасце вельмi доўга не жыве,
Моцна дзьмуць сапраўднасцi вiхоры,
Зноў iдзе кружэнне ў галаве,
Толькi ўжо не ў радасцi, а ў горы.
28.12.2000
4832 СКАЧОК БЕЗ ПАРАШУТА
Чаму драбкамi дорыць шчасце лёс?
Яго дарункi – гора i пакута,
I шчокi часам мокрыя ад слёз,
Замужжа – як скачок без парашута.
Хоць нехта пападзе дакладна ў стог,
I болю не прычынiць зусiм сена,
Не кожная уцэлiць нават ў лог,
На скалы хоча кiнуць лёс нязменна.
30.12.2000
4837 ТРЫ СЛОВЫ
Я песнi аб шчасцi спяваю,
I ветрыка ноткi лаўлю,
Тры словы ўсяго паўтараю,
Люблю цябе, вельмi люблю.
Мець хочацца шчасце бясконца,
Спагадлiвым быў каб мой лёс,
Хачу каб ў душы ззяла сонца,
I ветрык каб хмар не прынёс.
31.12.2000
4838 КРЫНIЦА ШЧАСЦЯ
Сустрэлася шчасця крынiца,
Я прагу сваю спаталю,
Вада, нiбы срэбра, iскрыцца,
Таму пiць хачу i люблю.
Яна для мяне, як цуд мага,
Бо хочацца пiць зноў i зноў,
Хачу каб не скончылась прага,
Была каб адвечнай любоў.
31.12.2000
4839 ЗМАГАННЕ ЗА ШЧАСЦЕ
Я шчасце здабываю ў барацьбе,
Каб не рабiць спазнелыя дакоры,
Знаходжу добры човен для сябе,
Каб мець бяспеку у жыццёвым моры.
Бязглузда толькi марыць i чакаць,
Пакорлiва прад доляю схiляцца,
Каб хораша смяяцца i кахаць,
Раней за шчасце трэба пазмагацца.
31.12.2000
4842 ХОРАША!
Як хораша спаткаць прыгожы ранак!
Цудоўна, калi ёсць каго кахаць,
Iначай сэрца б'ецца, як падранак,
I цяжкi боль прыходзiцца трываць.
Не хораша, як вечар на парозе,
I ад кахання страцiлiсь сляды,
Сустрэцца можа смутак на дарозе,
I толькi горыч ў сэрцы ад бяды.
1.01.2001
4843 ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ
Шукаю спякотныя губы,
Цалую пакуль дзе-нiдзе,
Вядзе мяне шчасце да згубы,
Хай гонар мой ў бруд упадзе.
Няхай амаральны кiрунак,
Хай кажуць, а я памаўчу,
Жаданы хачу пацалунак,
Жаночага шчасця хачу.
1.01.2001
4862 ДАРОГА ДА ШЧАСЦЯ
Заўсёды смоўж хаваецца ў браню,
Пазбегнуць раны каб цi нават смерцi,
Хоць iншых фiласофiю цаню,
Бранёй са шчасця боль тугi не сцерцi.
Падман – не абарона ад тугi,
Падман не iншых, а сябе самога,
Як здатны боль душы забраць другi,
Да шчасця зноў адкрыецца дарога.
3.01.2001
4914 ЦЯЖКI ВЫБАР
Калi дарога разбягаецца на дзве,
Не ведаеш, дзе знойдзеш асалоду,
Дзе бура стогне, дзе ласкавы ветрык дзьме,
Дзе нiшчыць лёс, дае дзе нагароду.
Бо цяжкi выбар, як шляхоў занадта шмат,
Прыемней значна, як адна дарога,
Бо цяжкi выбар шчасце можа даць наўрад,
I ад яго ў душы гучыць трывога.
11.01.2001
4916 ПРОМНI ШЧАСЦЯ
Сагрэла сонца ласкаю зямлю,
I непагадзi – нiбы не бывала,
Праменьчык шчасця скураю лаўлю,
Ў душы маркота доўгi час трывала.
Мурлыкае душа, як кацяня,
Бо ззаду цяжкi боль расчаравання,
Бо промні шчасця ззяюць мне штодня,
Iх дорыць шчодра сонейка кахання.
12.01.2001
4921 СХАВАЛАСЬ ГАРА
Не радуе сонца i зоркi,
Зацягвае вочы туман,
Калi лёс абрыдлы i горкi,
Душа цяжка стогне ад ран.
Аб шчасцi няма i гаворкi,
Ў душы быць зiме не пара,
Навокал прыгоркi, прыгоркi...
Схавалась ў тумане гара.
13.01.2001
4922 НАЙМЕННЕ ШЧАСЦЯ
Бярозы ранняю вясной
Аб шчасцi песнi мне спявалi,
Лёс падарыў чамусьцi гной,
А не цудоўныя каралi.
Вясною шчасце – нiбы дым,
Прабегла лета за iмгненне,
Лiст у бяроз стаў залатым,
Ад шчасця ведаю найменне.
13.01.2001
4936 ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ
Вочы шчасця туман затуляе,
Забываюць заўжды незнарок,
Што наперадзе прорва чакае,
I адзiн да яе толькi крок.
Калi шчасця праз меру багата,
То не чутна i гучных трывог,
Замiнае пачуць праўду вата,
А чакае шмат цяжкiх дарог.
15.01.2001
Свидетельство о публикации №103122200398
Максим Иосифович Ролик 28.09.2012 13:00 Заявить о нарушении