ab2. 31 Вакол чаро ная прырода 15 верша

4012     КАРУНКI ВОБЛАКАЎ

Воблакаў цудоўныя карункi
I блакiту цуд ўдалечынi,
Для душы такiя падарункi,
Што не трэба iншых анi-нi.

Кожны ўзор бясконца адмысловы,
Памiж iмi сцёртая мяжа,
За iмгненне зноў малюнак новы,
I пяе ад радасцi душа.

25.07.2000


4046     ПРЫКМЕТА

Гады змяняюць месяцы iмклiва,
Як кошкiн крок, нягучны iхнi бег,
Агеньчыкi рабiна запалiла,
Наперадзе дажджы, мароз i снег.

Заўсёды на рабiнах ёсць прыкмета,
Як кроны снегам кветак замяло:
Падорыць ўдосталь ззяння сонца лета,
Блакiт у небе будзе i цяпло.

3.08.2000


4052     ЗНIЧКI

Зоркi ярка свецяць, як агаты,
Неба вераснёвае люблю,
Космас сваёй шчодрасцю багаты,
Сыпле россып знiчак на зямлю.

Радасць ад пясчынкi невялiчкай,
Многа мае iх яшчэ Сусвет,
I гараць, нiбы паходнi, знiчкi,
Каб сабою упрыгожыць свет.

5.08.2000


4075     КАРУНКI КВЕТАК

Ў вясновы час квiтнее пышна сад,
Пялёстак белых дзiўныя карункi,
Ды кожнай кветцы прыйдзецца наўрад
Прапанаваць увосень падарункi.

Зруйнуе кветку ранiшнi мароз,
Цi вецер, або iншая нагода,
Таму карункi кветак аж да слёз,
Што згiнулi заўчасна, вельмi шкода.

12.08.2000


4158     ЗАЛАТЫ ЧАС

Дачакалiсь залатой пары,
Нiбы ў апельсiнах, ў зроках неба,
Яны свецяць, быццам лiхтары,
Залатога ззяння ўдзень не трэба.

Бо чырвона-жоўтыя лiсты,
Прыгажосцю дзiўнай вабяць вока,
Час асеннi зырка-залаты,
Серабро зiмы яшчэ далёка.

7.09.2000


4246     ПАКАРЭННЕ КОСМАСУ

Цудоўная на небе прыгажосць,
Ды хутка можа i яе не будзе,
Зямлi пакутаваць ужо прыйшлось,
Ды космас пакараюць цяпер людзi.

Магчыма, перад прорваю стаiм,
Азонавай нам дзiркi не хапае,
Мы космас, безумоўна, пакарым.
Але што нас наперадзе чакае?

27.09.2000


4306     ЗIМОВЫ АБРУС

Ужо дажджы аплакалi зямлю,
Павысыхалi цалкам цяпер слёзы,
Спакою вецер не дае галлю,
Шумяць дубы, асiны i бярозы.

Абрус зiма паклала дарагi,
На паплавах, у лесе, ў чыстым полi,
Яго ўвесь час адбельваюць снягi,
Зiмой не будзе брудным ён нiколi.

12.10.2000


4333     ДАБРЫНЯ

Была добрай восень залатая,
Шчодра разаслала кiлiмы,
Час свой календар перагартае,
Толькi крок застаўся да зiмы.

Хутка прыйдзе белая красуня,
Але дабрынi ў яе няма,
Восень ад сябе далей адсуне,
Быць няздатна добраю зiма.

16.10.2000


4387     АД ВЯСНЫ ДА ЗIМЫ

Вясна чырвонашчокая прыйшла,
I распусцiла косы залатыя,
Папокалi пупышкi ад цяпла,
З'явiлiся лiсточкi маладыя.

Ды вельмi хутка кветкi адцвiлi,
I сталi з часам цяжкiмi пладамi,
Кiлiм паслаў лiст жоўты на зямлi,
Суровая зiма не за гарамi.

25.10.2000


4476     ТАНЕЙ КАЛЕНДАР

Плакалi бярозкi залатыя,
Што лiстоты ўжо на iх няма,
Вецер, нiбы воўк, бясконца вые,
Цiха наблiжаецца зiма.

Стаў нiжэйшым небасхiл высокi,
Зацягнуўся ён вэлюмам хмар,
Пахавалiсь срэбныя аблокi,
Ўсё таней на сценцы календар.

7.11.2000


4589     ЗВЕРХУ I ЗДАЛЁК

Гляджу на свет з птушынага палёту:
Вакол чароўны i прыгожы цуд,
Бо некранутай бачу толькi цноту,
I непаметны рукатворны бруд.

Але, калi глядзець навокал зблiзку,
То бачна, не было таго павек:
Без жалю нiшчыць ўласную калыску
Без роздуму бяздушна чалавек.

18.11.2000


4601     МIНУЛАЯ ЖАЛОБА

Плакалi асеннiя бярозы
Па сваёй лiстоце залатой,
Ды пачалiсь раннiя марозы,
I журба змянiлась на спакой.

Золата бярозам да спадобы,
Але ў бруд пападала дабро,
Ды мiнуў, нарэшце, час жалобы:
Іней убраў вецце ў серабро.

19.11.2000


4620     МЯЦЕЛIЦА

Дождж марзянкаю болей у шыбы не б'е,
Адгуляла ўжо восень дажынкi,
Закружыла мяцелiца танцы свае,
Запрасiў вецер ў скокi сняжынкi.

I, здаецца, абрус разаслаў белы пух,
Ляжыць стала i больш не растае,
Не спыняюць сняжынкi цудоўны свой рух,
А мяцелiца песнi спявае.

23.11.2000


4641     ДОЖДЖ

Упала кропля, а пасля другая,
I дождж палiў, як быццам бы з вядра,
Зара на даляглядзе залатая,
Павiслi ў небе нiцi з серабра.

Дождж скончыўся, i серабро прапала,
Ды хмара зацягнула неба кут,
I золата жалезам шэрым стала,
Але натхненне даў дзiвосны цуд.

25.11.2000


4652     ПЯЛЁНКI

Дакарэнна ўсё змянiлась звонку,
I, вядома, дзякаваць каму,
Снег паслаў бялюткую пялёнку,
Пачынае калыхаць зiму.

Ды зiма, як волат, вырастае,
А трава пад снегам бачыць сны,
Вельмi хутка белы снег растае,
I пялёнка будзе для вясны.

27.11.2000


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.