ab2. 28 Творчае натхненне 7 верша

4557     ДЗIЎНЫ СВЕТ

Белая галубка у блакiце,
Баравiк дзябёлы у кашы,
Сiняя валошка ў спелым жыце –
Ўсё дае натхненне для душы.

Я заўжды любуюсь дзiўным светам,
I таму складаць свой верш магу,
Радасць адчуваю звонкiм летам,
А пасля асеннюю тугу.

15.11.2000


4621     УПАЛI СНЯГI

Раней усходы хвалявалi,
Натхняла золата бяроз,
Снягi ў радкi мае упалi,
Страфу ахутвае мароз.

Душа не поўнiцца тугою,
I сэрца холад не гняце,
Бо ў марах я ужо з вясною,
Бо хутка вiшня зацвiце.

23.11.2000


4703     НIВА

З якiх крынiц цячэ натхненне,
Дасюль я зразумець не змог.
Мо ў глебу добрую насенне
Рукою шчодрай кiнуў Бог?

I паднялась, як мора, нiва,
Раскiнулася з краю ў край,
Красуе горда i iмклiва,
Саспее хутка ураджай.

3.12.2000


4733     УЗНЁСЛЫ НАСТРОЙ

Восенню не пiшацца аб шчасцi,
Таму i надта сумны мой герой,
Зусiм iнакш, як закiпаюць страсцi,
Бо выкiдае вiшня цвет вясной.

Чаруюць, як нявеста, кветкi ў ззяннi,
Душа стрыжом ляцiць увышыню,
I пiшацца аб радасным каханнi,
За ўзнёслы настрой я вясну люблю.

7.12.2000


4833     ВЫТОКI

Паэту нельга адрывацца
Ад бацькаўскай зямлi анi,
Калi вытокаў не кранацца,
То хутка ссохнуць каранi.

Паэт ўсё ведае выдатна,
Хоць дасканалая рука,
Ды напiсаць нiяк не здатна
Душа нiводнага радка.

30.12.2000


4991     УДЗЯЧНЫ ЛЁСУ

Жыццёвы мой шлях церабiўся праз нетры,
Хоць лепшыя былi узоры,
Я замкi свае будаваў у паветры,
Мне ззялі цудоўныя зоры.

Няхай не было у жыццi магiстралi,
Не грэла пяшчотнае сонца,
Ды музы цудоўныя песнi спявалi,
Удзячны я лёсу бясконца.

24.01.2001


4998     МАЛАДЫ ПАЭТ

Сёмы дзесятак год – зусiм не першы,
Ляцяць, як дым, iмклiвыя гады,
Але нядаўна я складаю вершы,
Паэт яшчэ занадта малады.

Ды моцнымi са словам сталi вузы,
Парнас хвалюе вышынёй душу,
Мне кожны дзень спяваюць песнi музы,
Я словы на мелодыю пiшу.

25.01.2001


Рецензии