ab2. 24 Трывожны стан грамадства 29 верша

4009     НIБЫ ЗНIЧКА

Згарае знiчка за адно iмгненне,
А зоркi свецяць стала безлiч год,
Падзенне знiчкi – дзiўнае здарэнне,
Шлях знiчкi – смутны шлях на эшафот.

Празмерна хто у свецкiм коле ззяе,
Як мода цалкам на яго прайшла,
Раптоўна, нiбы знiчка, прагарае,
Ды ўспышка не дасць сталага святла.

24.07.2000


4019     ДАБРО АД ДАБРА

Як добра ўсё, заўжды прыйдзе пара,
Што iншае становiцца цiкава,
Тады дабра шукаюць ад дабра,
Iмкненне моцна вабiць, як навала.

I абароны ад яго няма,
Звычайны рэчаў стан руйнуюць смела,
Бо Ева грэх рабiла нездарма,
Як з дрэва забароненага ела.

27.07.2000


4087     СВАЕ ТАЯМНIЦЫ

Я ад сябе схаваю таямнiцу,
Хоць толькi асабiстая яна,
Ды ў думках нават хай не паўтарыцца,
З ёй разам згiне i мая вiна.

Заўсёды вады ёсць у маладосцi,
Бо п'еш не з чыстых, як сляза, крынiц,
Калi душу хвалюе надта штосьцi,
Сваiх не трэба ведаць таямнiц.

14.08.2000


4212     ВАЕННАЕ ДЗЯЦIНСТВА

Пажарышч незлiчоныя сляды,
Ў лясах снарады, гiльзы, порах, мiны,
Дзiцячыя галодныя гады,
Нялёгкiя ваенныя ўспамiны.

Дзяцiнства нас пазбавiла вайна,
Хаця для шчасця ў свет прыходзяць дзецi,
Шмат лёсаў ўшчэнт знявечыла яна,
А колькi войн iдзе на белым свеце.

18.09.2000


4213     АДМЫСЛОВЫ

Ад хвалявання ў сэрцы боль нязгасны,
Пад лыжачкай няспынна цяжка ссе,
Здаешся сам сабе зусім няшчасны,
Бо адмысловы, не такi як ўсе.

Падчас таму, што адстаеш ад моды,
Але ад гэтых кпiнаў – не бяды,
Калi здарацца вады ад прыроды –
Катуюць. Дзецi жорсткiя заўжды.

19.09.2000


4305     ЗВЫЧАЙНЫЯ ВАРОНЫ

Вялiкi хутка можа стаць малым,
Як нечакана зняць з яго пагоны,
Адразу пыха пройдзе, нiбы дым,
Калi на галаве няма кароны.

Людзей пасада здатна папсаваць,
Для iх тады не пiсаны законы,
Былi арлы, ды калi гонар сцяць,
Становяцца звычайныя вароны.

11.10.2000


4311     ЗАЛАТАЯ ДУША

Як масла, вельмi тлустая зямля
Пясчанай выспе з пыхай гаварыла:
«Ўсiх даражэй на свеце буду я»,
Ды ў выспе была залатая жыла.

Здавалась, бедны жоўценькi пясок,
I чалавек здаецца нiштаваты,
Як звонку назiраць за iм здалёк,
Ды залатой душою ён багаты.

14.10.2000


4313     СУРОВЫ ЛЁС

Гулялi ў паднябессi аблачыны,
Блакiт навокал iм iшоў да твару,
Але прайшлi цудоўныя часiны,
Яны сабралiсь ў жудасную хмару.

Заўжды малыя дзецi – як анёлы,
Што ўвышынi ляцяць на аблачынцы.
Адкуль да iх прыходзiць лёс суровы?
Адкуль, як хмары чорныя, злачынцы?

14.10.2000


4344     СЯЧЭ СЯКЕРА

Прайшлась сякера па бярозе,
I сок пабег, як быццам кроў,
Дапамагчы нiхто не ў змозе,
Сячэ сякера зноў i зноў.

Сячэ сякера, нiшчыць зброя.
Невiнаватых ў чым вiна?
Ды гiнуць нi за што за тое,
Што трэба некаму вайна.

19.10.2000


4443     МРОI ЮНАЦТВА

Ў мiнулае пайшлi i вальс, i танга,
Цяпер ў пашане не падобны стыль,
Паводзiны зусiм другога рангу
Ад моды рэжуць свой уласны скрыль.

Спяваюць песнi зместам у два словы
З пяцi зусiм несумяшчальных нот,
Змяняюцца жыццёвыя умовы,
У мрой юнацтва iншым стаў палёт.

3.11.2000


4446     ГОРКI ВЫНIК

Шляхi капыты коней бiлi звонка,
Жыццю тады у грош была цана,
Гiсторыi ганебная старонка,
Ёй назва – грамадзянская вайна.

Час доўгi ганарылiсь перамогай,
Не разумелi жудаснай бяды,
Што крочылi зусiм не той дарогай,
У вынiку прыйшлi у нiкуды.

4.11.2000


4457     ПЫТАННЕ

Не разабрацца у вялiкай хеўры,
Душу людзей адразу не адчуць,
Ствараюць рукi генiя шэдэўры,
I рукi ката голавы сякуць.

Не ўсе, вядома, жудасныя каты,
Але стаiць пытанне не дарма,
На кожным кроцы вады, вады, вады…
Чаму высокароднасцi няма?

5.11.2000


4522     ЛАВIНА

Лепш не кiдаць каменьчыкаў з гары,
Тым болей, нельга iх кiдаць няспынна,
Бо схiл спакойны будзе да пары,
А потым пойдзе страшная лавiна.

Лавiна выклiкае боль i жах,
Ўсё цалкам на сваiм шляху змятае,
Але ў таго жалобным будзе шлях,
Хто ўнiз з гары каменьчыкi кiдае.

12.11.2000


4543     ЖУДАСНАЕ ТЛО

Ўсе маняць, хто хлусiць з дзяцiнства звык,
Не трэба баранiць сваю iм годнасць.
Як можа паварочвацца язык,
I дзе згубiлась iх высокароднасць?

Перамалола ў жудаснае тло
Ў семнаццатым ушчэнт айчына долi,
Бо годнасці, напэўна, не было,
Не будзе i далей ужо нiколi.

13.11.2000


4585     МАРЫЯНЕТКА

Сябе паводзiш – як марыянетка,
I сэрца напаўняецца журбой,
Як быццам бы вакол стальная клетка,
Амаль заўжды нязгодны сам з сабой.

З складанай сутыкаешся задачай:
Жадаў на горку, а iдзеш з гары,
Хацелась так, а робiш ўсё iначай,
Няма свабоды звонку i ўнутры.

17.11.2000


4590     РУЙНУЮЧАЯ СIЛА

Адкуль руйнуючая сiла
Свае сiлкуе каранi?
Знiшчае жорстка i гуллiва
Усё навокал ў нашы днi.

Сваё заўжды цанiлi продкi,
Але прыйшоў iнакшы час,
Аб лепшым успамiн салодкi,
Бо выхаванне даў калгас.

18.11.2000


4591     НЯМА ВЕРЫ

Хоць не украў, няма мне веры,
Не схлусiў – веры няма зноў,
Бо ёсць драконаўскiя меры,
Бо страцiў сэнс парадак слоў.

Калi папаў да воўчай зграi,
То трэба ведаць яе стан,
Таму ад iснасцi канае
Не злодзей i не хлус баран.

18.11.2000


4593     ДАРОГI

Дарогу б'юць каней капыты,
I шын жахлiвыя сляды,
Хоць ўсiм яе абшар адкрыты,
Яе шануюць не заўжды.

Як папсуецца яна трохi,
Не хочуць дапамогi даць,
Шукаюць новыя дарогi,
Каб жорстка зноў iх разбураць.

18.11.2000


4607     МОРА ПАДМАНУ

Страчаць бязглузда любых i сяброў
У бурным моры гнюснага падману,
Паток iх горкiх i хлуслiвых слоў –
Душы пакута, нiбы соль на рану.

Адных адкiнуць сэрцу дарагiх,
Не нудзiла ў адносiнах каб гора.
Але дзе можна напаткаць другiх?
Навокал хваляй б'е падману мора.

21.11.2000


4614     АЛЬТРУIЗМ

Альтруiзм. Яго даўно забылi
Ў класавай знiшчальнай барацьбе,
Эгаiзму вiрусы набылi:
Кожны пад сябе цяпер грабе.

Не знайсцi са свечкай мецэната,
Iх няшчадна знiшчыў ленiнiзм,
Скупасць больш цяпер ужо – не вада,
Бо без следу згiнуў альтруiзм.

22.11.2000


4618     ДУБЫ

Травiнка вырасце у лузе цi у полi,
Увосень шмат мiльёнаў гiне iх,
Дубы i мёртвыя не падаюць нiколi.
А колькi iх панiшчылi жывых!

Травiнку вецер без натугi гне да долу,
Ды буру здатны вытрымаць дубы,
Таму i маюць ў жыццi волаты адмову,
Заўжды знiшчалi моцных без журбы.

22.11.2000


4628     ЗМЯНIЎСЯ ВЕКТАР

Хаця быў тэлевiзар чорна-белы,
Вясёлкай ззяла яркая мараль,
Ў шок не прыводзiў план занадта смелы,
Ды час дзiвосны скончыўся, на жаль.

Экраны каляровымi ўжо сталi,
Але чамусьцi моцна вабiць дно,
Зусiм змянiўся вектар у маралi,
Бо круцяць толькi чорнае кiно.

25.11.2000


4735     ФАНФАРЫ ПЕРАМОГ

Прыемна бачыць зарапад,
Як феерверк дзiвосна ззяе,
Але для iншых ён, як кат,
Жыццё на тло у iх знiшчае.

Гучаць фанфары перамог,
Ды з твару горкiх слёз не сцерцi,
Ваенных шмат прайшло дарог,
Дзе зоркам лёс даў шанс памерцi.

7.12.2000


4764     ЖОРСТКI СВЕТ

Не трэба упiкаць Пiлата
За безлiч кпiнаў i нягод,
Яго душа не вiнавата:
Жадае жорсткасцi народ.

I без вiны iшлi за краты,
Бо здрадзiў сябра цi сусед,
Усё не ведалi пiлаты,
Але вакол быў жорсткi свет.

16.12.2000


4794     СТАДНЫ IНСТЫНКТ

Белыя аблокi, як анёлы,
Радавацца можна iх красе,
Ды iх выгляд грозны i суровы,
Як яны збяруцца разам ўсе.

Чорнымi адразу стануць хмары,
Настрой сапсуюць зусiм, на жаль,
Стадны iм iнстынкт знявечыць твары:
У натоўпу жорсткая мараль.

24.12.2000


4836     ТУМАН ШЧАСЦЯ

Для каго мне сябе зберагаць?
Шмат гадоў я была недатыкай,
Ды не бачу, каго пакахаць.
Якi толк ад ахвяры вялiкай?

Мараль часам – ганебны падман,
Недаступнаю была пяшчота,
Расплываецца шчасця туман,
Але ёсць непатрэбная цнота.

31.12.2000


4884     МАЛЕНЬКIЯ АНЁЛЫ

Вясной вакол буяла зелянiна,
I не было амаль зусiм трывог,
Здавалась, жыта вырасцi павiнна,
Ды разам з жытам моц набраў быльнёг.

Як на раслiнах адцвiталi кветкi,
То саспяваў iнакшы ураджай,
Маленькiя ўсе, як анёлы, дзеткi,
Але не ўсiм жыццё гатуе рай.

7.01.2001


4923     ЦЁПЛЫ ВЫРАЙ

Снег сумёты намёў, прыйшла ў госцi зiма,
Не знайсцi больш вясновай патолi,
Зусiм корму жывёлам i птушкам няма
На балоце, у лесе, у полi.

Таму ў вырай увосень ляцяць жураўлi,
Бо iначай i быць не павiнна.
Мо калiсьцi  накормяць лугi i палi?
Паляцiць ў цёплы вырай краiна.

13.01.2001


4994     ВЫДАТНА РАШАЦЬ

Пранеслась жыццё, як маланка, ў iмгненне,
Ды помню яго перуны,
Апошнiя сведкi – маё пакаленне,
Маленькiя дзецi вайны.

I Дзень Перамогi, як сёння, я бачу,
Крывавы закончыўся вiр,
Выдатна заўжды рашаць трэба задачу,
Каб ўстойлiвы радаваў мiр.

24.012001


Рецензии