ab2. 20 Цудо ны мовы Божы дар 12верша
Не зразумець, палякi або немцы,
А можа ў госцi завiтаў iндус?
Здаецца, размаўляюць iншаземцы:
Гаворыць роднай мовай беларус.
Для навакольных мова – нiбы дзiва,
I кожнага ёсць цяжкая вiна,
Што арэал змяншаецца iмклiва,
Ды мове жыць, бо Богам нам дана.
23.07.2000
4147 ВЯЛIКАЯ БЯДА
Вельмi багатая родная мова,
Жылай здаецца яна залатой,
Як залацiнка, ў ёй кожнае слова,
Лепей яе няма мовы другой.
Ў ёй прыхаваны пяшчоты i чары,
Гутарка льецца, як ў рэчцы вада,
Здрадзiлi роднай мы, як янычары,
Ў гэтым вялiкая наша бяда.
4.09.2000
4151 РОДНАЯ ХАТА
Люба i дорага родная хата,
Дзе бэз квiтнее вясной пад акном,
Горай жывецца ў сцянах iнтэрната,
Боль толькi ў сэрца дзiцячы дасць дом.
Кепска, калi лёс прыходзiць суровы,
Добры лёс вабiць таму нездарма,
Ды не знаходзiм прытулку для мовы,
Нешта для роднай хацiнкi няма.
4.09.2000
4238 ПЕРШ-НАПЕРШ
Пiшу па-руску там, дзе немагчыма
На роднай мове рыфму падабраць,
Але паўз тэму не праходжу мiма,
Бо хочацца яе адлюстраваць.
Мы ўсе амаль забылi сваю мову,
Яе нам трэба ведаць перш-наперш,
Хто рускаму дае пашану слову,
Мiж iм на роднай пачытае верш.
25.09.2000
4451 ЧЫСТАЯ ВАДА
Зноў да вытокаў сцежка зарастае,
Яе ўсё меней бачна кожны год,
Ўжо мову хтосьцi страцiў, хто страчае.
Без ўласнай мовы мы – якi народ?
Ёсць тыя, хто упарта робiць крокi,
Каб абышла нас чорная бяда,
Расчысцiць каб магутныя вытокi,
Каб бегла мовы чыстая вада.
4.11.2000
4459 САПРАЎДНЫЯ БЕЛАРУСЫ
Нашу родную моўную нiву
Ўзгадаваў за стагоддзi народ,
Ды цяпер ёй гатуе магiлу,
Каб памерла, шмат чынiць нягод.
Ды сапраўдныя ёсць беларусы,
Чыi сэрцы паходняй гараць,
Што пазбегнулi рускай спакусы,
Хочуць мову сваю ўратаваць.
5.11.2000
4507 НЕАДКЛАДНАЯ СПРАВА
Ёсць справы, што iх нельга адкладаць,
Бо прыйдзе час бязлiтасна суровы,
Халодным сэрцам ўжо не пакахаць,
Не ўратаваць, як цалкам згасне мова.
Як носьбiты яшчэ ёсць у яе,
Старацца трэба, каб было iх болей,
Як фенiкс з поплу, мова ажыве,
Латынi шлях не стане яе доляй.
11.11.2000
4710 НЕПIСЬМЕННАСЦЬ
Паэты ўдзень i ноччу дбаюць,
Як мову продкаў зберагчы,
Ды нават зорак не чытаюць,
Iх з часам будзе лёс сячы.
Бо непiсьменных змыюць хвалi,
Якія ўзнімуцца праз час,
Калi б паэты не пiсалi,
Ужо не адразнялi б нас.
4.12.2000
4726 IНШАЗЕМЦЫ
Мой верш, нiбы вялiкая навала,
Я ад чытання толькi боль нясу,
Бо трэба ведаць мову дасканала,
Каб цалкам ацанiць яго красу.
Чытаю вершы быццам iншаземцам,
Таму не здатны бачыць iх красы,
Як туркам, цi палякам або немцам,
А слухачы мае – беларусы.
6.12.2000
4911 ТОЛЬКI ЎПЕРАД
Нiколi рэкi не цякуць назад,
Назад не вернеш сказанага слова,
Як нават будзе ўцiск або загад,
У глыб вякоў пайсцi не здатна мова.
Хоць сто разоў упарта Менск кажы,
Бярэсце, Вiцьба, Гомля i Гародня,
Мiнулыя ўсе ззаду рубяжы,
А мова хоча добра жыць сягоння.
11.01.2001
4981 ЗАМКНЕНАЕ КОЛА
Падлегласцi скончылi школу,
Традыцыi волi няма,
Iдзем па замкненаму колу,
I выйсце шукаем дарма.
Каб цяжкiя скiнуць аковы,
Не шкода вялiкай цаны,
Нiяк не ўваскрэснуць без мовы,
Не скiнуць з сябе кайданы.
22.01.2001
4989 ТАРАШКЕВIЦА
Даўно мiнулыя часы,
Прайшло i добрае, i злое,
Няма ўдзень ранiшняй расы,
Чапляцца нельга за старое.
Знiкаюць рэкi i лясы,
I не стаяць на месцы словы,
Не трэба сённяшняй красы
Упарта адбiраць у мовы.
23.01.2001
Свидетельство о публикации №103120500340