Мой сон

Прывiтанне, мой сон,
Як без мяне ты жывеш?
Я кожную ноч бачу варон,
Як салавей сярод iх пяеш.
Я бачу цябе сярод розных iстот,
Ты глядзiш на мяне,
А ý вачах, добры водблiск той,
Што калiсьцi падараваý ты мне.
Я сумую аб днях, аб табе,
Аб зорах, што ты мне дарыý
I ý сне я лячу да цябе,
Каб ты мяне не забыý.
I я бачу за морам святло,
За тым сiнiм i доýгiм жыццём,
Я лячу да цябе, але ýсё адно –
На вадзе застануся лiстом.
I ты ад мяне за тысячу вёрст,
Як Сонейка ад нашай Зямлi,
Але ý марах усё ёсць
I мы разам побач сядзiм.
I я бачу сiнiя вочы,
Бачу рукi, што абдымалi мяне
I я плачу аб моры,
Што аддзяляе цябе ад мяне.
I ты прабач, калi зможаш,
Што я зараз скажу пра сябе
I калi зразумець ты захочаш,
То ýбачыш, як я кахаю цябе.
(26.05.2003.)


Рецензии