ab2. 17 Агульныя прыродныя законы 68 верша

4017     КАРУНКI СЛОЎ

Неба распляло свае карункi,
Аблачыны прыпынiлi бег,
I куды не глянь, ва ўсе кiрункi,
Яно стала чыстым, нiбы снег.

Можна з слоў свае карункi плесцi,
Бо здаецца думка з iх цанней,
Ды з карункаў ў пастку лёгка ўлезцi,
Лепш заўсёды гаварыць ясней.

26.07.2000


4021     ЯК ДАЖДЖЫ

Адшумелi дажджы, адшумелi,
Не прыносяць хмар болей вятры,
Толькi зоркi цяпер зiхацелi,
Ярка месяц свяцiў угары.

Выпадковая здатна абраза
Разлучыць i сяброў да пары,
Адшумiць, як дажджы, сварка з часам,
I памiрацца зноўку сябры.

28.07.2000


4029     ЗАБЫТАЯ

Была у вiшнi кветка, нiбы дзiва,
Цудоўны вёў у будучыню шлях,
Жыццё бяжыць няспынна i iмклiва,
I вiшанька саспела на вачах.

Нiкому сябе з'есцi не давала,
Нямiлы той, другога не люблю,
Але на дрэве ссохла i упала,
Забытая усiмi, на зямлю.

29.07.2000


4045     ПРОБА ЗОЛАТА

Залатое лета красавала,
Шчодра даючы свае дары,
Ды яго, як быццам, не бывала,
Восень прытаiлась на двары.

Хаця крочыць восень залатая,
Ды цудоўны настрой цалкам знiк,
Бо ўжо проба золата не тая,
Бо жыццё прабегла, як цягнiк.

3.08.2000


4079     ЗОРКА ВЕНЕРА

У золаце цудоўных зорак неба,
Ўсiх позiркам адразу не крану,
Для прыгажосцi iх багата трэба,
Ды выбiраю лепшую, адну.

Бо ёй пяшчоты болей i даверу,
Яна глядзiць ласкава на Зямлю,
Знаходзяць i сярод дзяўчат Венеру,
Прызначаны ёй словы: «Я люблю!»

13.08.2000


4084     ЧАРОЎНЫ ЛIХТАР

Як таз медны, Месяц поўны
Лёг спачыць на дах,
Быццам бы лiхтар чароўны,
Асвятляе шлях.

Хоць зусiм святло не грэе,
Да бачней карчы,
Сэрца дзiўна весялее,
Як iдзеш ўначы.

14.08.2000


4100     КРОКI ВОСЕНI

Вецер хмары прыганяў здалёк,
Каб яны грымелi перунамi,
I зрабiла восень першы крок:
Пралiлась халоднымi дажджамi.

I ў жыццё прыходзiць сумны час,
Бо гады збягаюць, як аблокi,
Летняю парой адчуеш ўраз,
Што упарта восень робiць крокi.

18.08.2000


4138     ПАГОЖЫЯ ДЗЯНЬКI

Апошнiя пагожыя дзянькi,
I скончыцца прыветлiвае лета,
На поплавах туманы ля ракi,
Але зямля яшчэ цяплом сагрэта.

Цудоўных вельмі цёплых дзён шкада,
Прыемна, калi добрая пагода,
Хоць i мароз, не страшная бяда,
Бо ад цябе на сэрцы асалода.

31.08.2000


4141     НАХАБНАЯ ВОСЕНЬ

Прыйшла восень, стала на парозе,
Можа яе ў хату запрасiць?
Развiтацца з летам я не ў змозе,
Бо адразу нельга дзвюх любiць.

Лета для мяне яшчэ прывабна,
Да спадобы мне яго цяпло,
Але восень сунецца нахабна,
Як бы нават лета не было.

2.09.2000


4148     АСЕННI ВЭЛЮМ

Туман павiс навокал, як вэлюм,
Чамусьцi восень твар у iм хавае,
Не бачна твару, але лёгкi сум
Такая таямнiчасць выклiкае.

Напэўна, трохi сорамна заўжды,
Таму вэлюм i надзявае восень,
Бо прынясе дажджы i халады,
Ў нябёсах не парадуе больш просiнь.

4.09.2000


4149     ВЕРАС

Хоць верасень прыносiць халады,
Ды верасы цвiтуць, як быццам летам,
Пад снег iдуць квiтучымi заўжды.
Цудоўным мо валодаюць сакрэтам?

У кожнай кветкi тэрмiн свой i час,
Квiтнела, ззяла, развiталась з светам,
Адзiн, як ружа, расквiтнеў i згас,
Другi, як верас, i памрэ паэтам.

4.09.2000


4152     ТУМАН

Ноч была яснай, i зоры жаданымi,
Радуюць сэрца такiя часы,
Ранак зямлю паахутваў туманамi,
Як не бывала чароўнай красы.

Калі ў вачах свецяць зорачкi ясныя,
Твар заўжды мае прыветлiвы стан,
Але становяцца людзi няшчаснымi,
Як на аблiчча кладзецца туман.

4.09.2000


4157     ПРЫТУЛАК

Парк летам даў прытулак для сустрэчы,
Куст бэзу быў нам сябрам залатым,
Каб позiрк недарэчны вельмi нечы,
Не абражаў пяшчоту i iнтым.

Але заплача хутка парк дажджамi,
Алеi потым замятуць снягi.
Здарыцца што у час сцюдзёны з намi?
Знайсцi прытулак прыйдзецца другi.

6.09.2000


4176     ЗОРКI

Прыгажосць вакол перад вачамi,
Цуд убачыць хочацца хутчэй,
Ў небе вераснёвымi начамi
Зоркi значна болей i ярчэй.

Ранiцай дзiвосныя хвiлiны,
Ды душа смуткуе ў гэты час,
Зоркi ззялi, нiбы журавiны,
I без следу згаслi разам ўраз.

11.09.2000


4191     ВОСЕНЬ У ЖЫЦЦI

Карункi аблакоў над галавою,
Але вакол вiсiць туман густы,
Бо восень крочыць хуткаю хадою,
На дрэвах лiст чырвона-залаты.

I прыгажосць становiцца былою,
Адзнак яе амаль што не знайсцi,
Прыходзiць сум асенняю парою,
Заўжды такая восень у жыццi.

13.09.2000


4195     ПЛАЧ ДАЖДЖЭЙ

Лета плача радасна i шчыра,
Шчодра вiльгаць аддае зямлi,
Дождж пяе, як залатая лiра,
Ды часы асеннiя прыйшлi.

Сумнымi дажджамi восень плача,
I прыходзiць ў сэрца боль тугi,
Б'е у шыбы барабан, няйначай,
Хай хутчэй пайшлi б ужо снягi.

14.09.2000


4197     АСЕННI СМУТАК

Шэрым стала восеньскае неба,
Вецер нема ў кронах дрэў гудзе,
Болей хоць дажджу зусiм не трэба,
Ён, як госць няпрошаны, iдзе.

Смутак ў душу непагадзь прыносiць,
Шэрым ўсё становiцца вакол,
А душа святла i ласкi просiць,
Сонейка папесцiла каб зноў.

15.09.2000


4215     АСЕННI СУМ

Гнеўны вецер, хмурыя аблокi,
На душы ад iх асеннi сум,
Далягляд наблiзiўся далёкi,
Дождж накiнуў на яго вэлюм.

Хоць яшчэ лiстота залатая,
Ды дзiвосны, непаўторны цуд
Вецер з дрэў бязлiтасна зрывае,
Золата кладзецца ў чорны бруд.

20.09.2000


4219     АПОШНIЯ ПАЦАЛУНКI

Апошнiя ад лета пацалункi,
Надоўга развiтацца трэба з iм,
Цудоўныя асеннiя малюнкi:
Блакiт у небе, залаты кiлiм.

I павуцiнне – лепшая прыкмета,
Што час ужо мiнае залаты,
Што бабскае шыбуе ў вырай лета,
Наперадзе чакаюць халады.

21.09.2000


4220     ЖУРАЎЛIНЫ КЛIН

Туманы паднiмаюцца з далiн,
I сонейка заззяла над зямлёю,
Прыемна бачыць жураўлiны клiн,
Што выцягнуў шнуры над галавою.

Ды на душы трывога ад тугi,
Што лета адспявала звонкай лiрай,
I час цудоўны, сэрцу дарагi
На крылах жураўлi нясуць у вырай.

21.09.2000


4233     АСЕННI IНЕЙ

Мiнуў час летнi, сэрцу дарагi,
Надоўга ўжо цяпло зямлю пакiне,
Хоць верасень, ды на траве снягi,
Пафарбаваў яе у срэбра iней.

Заўсёды вельмi хочацца цяпла,
Але яго не схопiш у далонi,
Калi пара халодная прыйшла,
I восень iней кінула на скронi.

25.09.2000


4245     ЖУРБА

Туманы на лугi вэлюм паклалi,
Не бачна хмызнякоў анi травы,
На рэчцы вецер падымае хвалi,
Курлычаць ў шэрым небе журавы.

Не будзе больш ад сонейка пяшчоты,
I рэчка не палашчыцца вадой,
Хоць лета i вяртаецца заўсёды,
Ды сэрца напаўняецца журбой.

27.09.2000


4270     ЧАКАЮ ВЯСНУ

Сум ў душы i смутак у прыродзе,
Будзе так да будучай вясны,
Лiст асеннi скача ў карагодзе,
Сцеле залатыя дываны.

Золата, але нiжэшай пробы,
Мае вельмi малую цану,
Лiст зялёны больш мне да спадобы,
Зноў чакаю любую вясну.

2.10.2000


4271     НЕ ВЫЛУЧАЦЦА

Рос баравiк – прыроды лепшы твор,
Ды харашун быў зрэзан яшчэ зранку,
Нiхто не возьме ў рукi мухамор,
Не паглядзiць на белую паганку.

Заўсёды рызыкуе прыгажосць
З бядою нечаканаю спаткацца,
Пазнаць каб горкай долi не прыйшлось,
Сваёй красой не трэба вылучацца.

3.10.2000


4277     АСЕННЯЕ ПАВЕТРА

Паветра п'ю, як добрае вiно,
Што восенню чысцейшае, чым росы,
Узнёсласць для душы дае яно,
I месца не знаходзiцца для прозы.

Апошнiя пагожыя дзянькi,
Даўно ўжо восень стала залатою,
Ды настрой яшчэ радасны такi,
Як быццам сустракаюся з вясною.

4.10.2000


4309     ЧАС ЛЮБВI

Журчыць яшчэ ў снягах ручай вясновы,
Пажоўклы адкрываецца мурог,
Ў вясновай песнi радасныя словы,
Што час любвi пераступiў парог,

Што адыходзiць цяжкi час зiмовы,
Прырода вырываецца з акоў,
Цяпло стварае добрыя умовы,
Каб расквітнела у душы любоў.

13.10.2000


4349     ДАБРАТА

Ў пустыню хмара надышла здалёк,
Маленькая, як белыя аблокi,
Пападалi дажджынкi на пясок,
Якi палае ад нязноснай спёкi.

Але дажджынкi парай сталi ўраз,
Хвалiлiсь дабратою, тым не меней,
Калi дабро рабiць прыходзiць час,
Яго даваць патрэбна поўнай жменяй.

19.10.2000


4380     ЧОРНАЯ ВОСЕНЬ

Была ласкавай, ўзнёслаю прырода,
Цяпер у вокны з роспаччу гляджу,
Малюнак недарэчны антыпода
Кранае сумам сэрца i душу.

Днi восенi не здатны даць натхненне,
Як пачарнее залаты кiлiм,
Чакаецца цудоўнае iмгненне,
Як нацярушыць снег абрус над iм.

24.10.2000


4396     ЗАЎСЁДЫ СУМНА

З пупышкi нарадзiўся лiст зялёны,
Прыйшла вясна, i стаў прыгожым клён,
Ды восенню пажоўкла лiсце кроны,
I на зямлю апаў, нарэшце, ён.

Лiст ў роспачы i адчувае стому,
Бо ветрык закружыў яго ураз,
Заўсёды сумна, як выводзiць з дому
Няўмольны, не заўжды ласкавы, час.

28.10.2000


4447     СТАРОНКI ЖЫЦЦЯ

Рабiн асеннiх яркiя рубiны
Заззялi у аправе залатой,
Красой натхненне выклiкаць павiнны,
Ды адчуваю ў сэрцы неспакой.

Бо страцяць яркi колер ягад гронкi,
I золата пападае у бруд,
Гартае хутка час жыцця старонкi,
Ў нябыт збягае прыгажосцi цуд.

4.11.2000


4449     ЧАС ЮНАЦТВА

Пападала чырвоная лiстота,
Застаўся голым кучаравы клён,
Гняце яго трывога i маркота,
Вясну сваю успамiнае ён.

Заўсёды настрой восенню паганы.
А быў якi узнёслы па вясне!
Юнацтва час цудоўны i жаданы
Цяпер пабачыць можна толькi ў сне.

4.11.2000


4472     РАКА I РЭЧЫШЧА

Цяклi крынiчкi у раку,
Яна вадою ганарылась,
Бо рэчышча было з пяску,
Ды нечаканае здарылась.

Аднойчы скончыўся пясок,
Канец прыйшоў адразу цуду,
I добра бачылась здалёк,
Што стала шэрай плынь ад бруду.

7.11.2000


4495     РАННЯЯ ЗIМА

Лiстапад, а лiсця ўжо няма,
Восень ставiць свой апошнi клiчнiк,
На парозе белая зiма,
Паскiдаў з крон золата кастрычнiк.

Рана на душу ляглi снягi,
Як пялёсткi вiшнi i чарэшнi,
Сэрца у знямозе ад тугi,
Белы пух няхай бы лёг у снежнi.

10.11.2000


4509     АСЕННЯЯ ЦIШЫНЯ

У вырай птушкi скончылi свой рух,
Лiсты на дол даўно ужо апалi,
Увосень я ад цiшынi аглух,
Дзiвосна гукi лета чаравалi.

Занадта дакучае мiтусня,
I ад душы ёй не заўсёды рады,
Але гняце няўмольна цiшыня,
Як дзецi ў свет iдуць з бацькоўскай хаты.

11.11.2000


4513     ПАЛКАЕ ЛЕТА

Ужо пазалацiў час лiст зялёны,
Ён хутка стане цалкам залаты,
Але я ў лета палкае ўлюбёны,
Любоў сваю аддаў я назаўжды.

Хоць восенню багатая прынада,
Як летам, прамень сонечны лаўлю,
Але не па душы зусiм мне здрада,
Я толькi лета палкае люблю.

12.11.2000


4546     ХАЛОДНЫ СНЕГ

Квiтнеючы мне да спадобы сад,
Як тоне у яго снягах абутак,
Але, калi пачнецца лiстапад,
Ў душы ён выклiкае горкi смутак.

Даўно вясновай радасцi няма,
Асенні сад трымаўся, нібы годны,
Наперадзе суровая зiма,
Снег белы, як з пялёстак, ды халодны.

14.11.2000


4551     ЧАРОЎНЫ ЎЗДЫМ

На прыгажосць глядзець ёсць звычка,
Бо ўздым натхнення дарагi,
Мiльгнула зорка, нiбы знiчка,
I крута разышлiсь шляхi.

Хоць зорка страцiлася з вiду
Ў цудоўным ззяннi залатым,
Хачу сустрэць яе арбiту,
Каб адчуваць чароўны ўздым.

15.11.2000


4553     НАДЗЕЯ I ЖУРБА

Сустрэчы, разлукi, сустрэчы
Бясконцыя ў плынi людской,
Здараюцца дзiўныя рэчы,
Што ў сэрцы знiкае спакой.

На плынi падымуцца хвалi,
I б'е ў душы моцны прыбой,
Сустрэчы надзею давалi,
Разлукi вянчалi журбой.

15.11.2000


4564     БЯЛЮТКIЯ АБРУСЫ

Ляглi снягi, закрылi гразь i ямы,
Бялюткае накiнулi крыло,
I восеньскай зусiм не бачна драмы,
Як быццам лiстападу не было.

Бо ад вяснова-восеньскай спакусы,
Надзейна здатны баранiць снягi,
Як дзiўныя бялюткiя абрусы
I вады захаваюць, i грахi.

15.11.2000


4568     IДУ СЦЕЖКАЮ

Асфальтаваю крочыць лепш шашою,
Чым слаба бачнай сцежкай палявой,
Але прыемна адчуваць душою,
Як кветкi прывiтаюцца з табой.

Вакол снягi раскiнулi рамонкi,
I жабы спрытна скочуць у ваду,
Павiс у небе жаваранак звонкi,
Прыемна мне, як сцежкаю iду.

15.11.2000


4569     ЗАЛАТАЯ ВЕЛIЧ

Зямлю ноч хутка коўдрай накрывала,
Сляды былi нябачнымi ў расе,
Нарэшце, зорка першая заззяла,
А потым загарэлiсь разам ўсе.

I золата рассыпалась на неба,
Для велiчы яго няма цаны,
Ў душы жыве надзея i патрэба,
Што мы iснуем ў свеце не адны.

15.11.2000


4578     ЗАЛАТЫЯ СОСНЫ

Я змалку вельмi лес люблю,
Ён мне – як першае каханне,
Хвiлiны радасцi лаўлю,
Iду як к соснам на спатканне.

Бук сустракаў я i самшыт,
Ды любы мне пейзаж дзiвосны,
Як ў небе – сонца i блакiт,
А побач – залатыя сосны.

17.11.2000


4609     ЗАЛЕЖНА АД СIЛЫ

Гучала музыка без слоў,
Як ветрык шалясцеў лiстотай,
Прайшла пяшчотная любоў,
Змянiлась болем i турботай.

Падняўся моцны ураган,
Сарвала лiст i лiўнем змыла.
Каханак вецер цi тыран?
Залежна, ў iм якая сiла.

21.11.2000


4612     ШЧОДРАЯ РУКА

Iней кiнуў серабро на вецце,
I бярозка стала белай сапраўды,
Вельмі вабна жыць на белым свеце,
Пра цябе калi турбуюцца заўжды.

Пачалась працяглая завея,
Надта шчодра срэбра сыпала з рукi,
Хаця белы пух цудоўна грэе,
Снег без жалю са ствала сарваў сукi.

22.11.2000


4619     ПЕРШАЕ СПАТКАННЕ

Абрус белы кiнуў снег на гонi,
Нiбы яблынь цвет, пакрыў зямлю,
Першыя сняжынкi на далонi,
Быццам цуд, я з радасцю лаўлю.

Першае прыемнае спатканне,
Менш душу хвалюе раз другi,
Калi гэта палкае каханне
Цi, як лёд халодныя, снягi.

23.11.2000


4622     БЫЛАЯ КРАСА

I ружы цвет калiсьцi звяне,
Хоць чараваў раней сабой,
Нiхто з узнёсласцю не гляне,
Бо сэрца поўнiцца журбой.

Красы былой бясконца шкода,
Ды час бязрадасны прыйшоў,
Прапаў яе духмяны водар,
Пялёсткi сыплюцца на дол...

23.11.2000


4638     ГАЛIНАЧКI КАХАННЯ

Было галiнак ў лесе дастаткова,
Зiмою яны пойдуць пад снягi,
Ды можна, каб мароз не пёк сурова,
Касцёр раскласцi, а пасля другi.

Зiма, мароз i ветру завыванне,
Бо скронi пабялелi да пары,
Ды лепш сабраць галiначкi кахання
I распалiць спякотныя кастры.

25.11.2000


4656     ВЯСНОВЫ БОР

Калi натхненне дораць вёсны,
Люблю хадзiць ў сасновы бор,
Павук наладзiў свае кросны
I тчэ карункавы узор.

Гуляе сонца па палянках
У дзiдах травеньскай травы,
Люблю прыходзiць ў лес па ранках:
Дурманiць водар ад смалы.

28.11.2000


4658     ЛЕС ЗIМОЙ

Прыгожы, нiбы волат, лес зiмой,
Бо хвоя зелянiну зберагре,
Душа набудзе ад яе спакой,
Да вершалiн ад радасцi ўзлятае.

Снег пакрывае хвою i зямлю,
Ляцiць з галля i ззяе, як сузор'е,
Я з радасцю заўжды iсцi люблю
Зiмовым лесам ў добрае надвор'е.

28.11.2000


4731     ГАРАДСКI ПЕЙЗАЖ

Маркота ў гарадскiх дварах,
Пейзаж натхнення не народзiць,
Садзiцца сонейка за дах,
З-за даху ранкам зноў усходзiць.

Пайду на поплаў цi на луг,
Душа спявае на раздоллi,
Там бачны сонца поўны круг,
Маркота не прыйдзе нiколi.

7.12.2000


4732     АСЕННЯЯ ТУГА

Змянiлась зелянiна жаўцiзной,
Ўгары спяваў тут жаваранак звонкi,
Знайшла трава на лузе супакой,
Дзiвосна ў мураве цвiлi рамонкi.

Ды луг адчуў асеннюю тугу,
Прайшла пара цудоўнай прыгажосцi,
I я у марах аднавiць магу
Чароўны час мiнулай маладосцi.

7.12.2000


4741     ВОСЕНЬ I ДУША

Ўспамiнаю мiнулае лета,
Яго ласку, цяпло, дабрыню,
Душа iмi была абагрэта
I пазнала палёт ўвышыню.

Ды цяпер восень баль свой спраўляе,
Спакваля час узнёслы прайшоў,
Ад тугi душа крылы складае,
Апускаецца хутка на дол.

9.12.2000


4778     ЗIМОВЫ СПАКОЙ

Палi, балоты i лугi
Глядзяцца горка i тужлiва,
Абрус накiнулi снягi,
I адразнiць iх немажлiва.

Зусiм iнакш было вясной,
Ў час кветак i зялёнай рунi,
Натхненне замянiў спакой:
Зiмой ўсе роўныя красунi.

19.12.2000


4817     АСЕННI ПЛАЧ

Восень горка плакала дажджом,
Хутка згасла летняя уцеха,
Прыгажосць яе здавалась сном,
Нават не гучала болей рэха.

Сонечны праменьчык не кране,
Толькi варта жалю спадзяванне,
Плач ў душы асеннi, бо ў мяне
Разбурылась добрае каханне.

27.12.2000


4830     ЛЯКАРСТВА АД ПАКУТЫ

Зiмовы лес у белых шапках снегу,
Ад роспачы былой слядоў няма,
Бо прыгажосць дае душы уцеху,
Калi у ёй суровая зiма.

Бо прыгажосць – лякарства ад пакуты,
Хоць снег ахутаў коўдраю зямлю,
Зiмовы лес з душы здымае путы,
Я сосны ў шапках снегавых люблю.

30.12.2000


4834     СНЕГ ТУГI

Выглядаюць сумна ўзiмку гонi,
На лугах схавалася трава,
Нечакана снег упаў на скронi,
I сiвою стала галава.

Зноў увесну рунь зазелянее,
Расквiтнеюць кветкамi лугi,
Маладосць вярнуцца не умее,
Снег на скронях – снег маёй тугi.

30.12.2000


4840     ДОЖДЖ КАХАННЯ

Схiлiла кветка галаву да долу,
Бо надышоў спякотны цяжкi час,
Пра шчасце, нават, не вядзе размову,
I настрой, як прамень за хмарай, згас.

Каб горда галаву падняць да неба,
I радаснай усмешкай расцвiтаць,
Дажджу кахання пралiўнога трэба,
Бо кветкi нарадзiлiсь, каб кахаць.

31.12.2000


4846     СIНЬ ВАДЫ

Клiчуць сiнявокiя азёры,
Берагi высокiя ракi,
Залаты пясочак, як на моры,
Вабяць з iзумруду мурагi.

Як нявеста, цягне к сабе лета,
Спеў яго адвечна малады,
Радасцю заўжды душа сагрэта,
Як глядзець бясконца ў сiнь вады.

1.01.2001


4847     СНЕГАПАД

Снег спадае, як пух тапалiны,
Засцiлае абрусам зямлю,
I малюе, як ў казцы, карцiны,
Снегапад назiраць я люблю.

Была чорнай, як вугаль, дарога,
Ды сняжынкi пачалi свой рух,
Яны сыплюцца, нiбы з нiчога,
I кладуцца ласкава, як пух.

1.01.2001


4859     ВЯТРЫ

Вятры бяскоца розныя, як людзi,
Вясной у iх чуваць гаёвы шум,
Улетку хвалi плёскаюцца ў грудзi,
Увосень ў іх гучыць няўмольны сум.

Наводзяць жах ў душы вятры зiмою,
Яны трывожна выюць, як ваўкi,
I сэрца напаўняецца тугою,
Лепш гаю шум i плёскат хваль ракi.

3.01.2001


4860     ЗАМIНКА

Сонца лье праменi на зямлю,
Ды цяплом папесцiць не заўсёды
Лес, лугi i кволую раллю,
Прычыняюць хмары перашкоды.

I кахання дзiўнае цяпло
Не заўжды ў другое сэрца льецца,
Хоць яно, як сонейка, ўзышло,
Ды заўжды замiнка падкрадзецца.

3.01.2001


4867     ПРАДВЕСНЕ

Праменьчыкi ў рукi лаўлю,
I слухаю ветрыка песнi,
Як снег пакiдае зямлю,
Разбег пачынае прадвесне.

Вясна – час цудоўных надзей,
Душа асалоды чакае,
Бо сонейка свецiць ярчэй,
Душу ад пакут ачышчае.

4.01.2001


4877     БУРА Ў ЖЫЦЦI

Вецер крылы шырэй распраўляе,
Небяспечна на дрэвах галлю,
Лiсце ўпарта без жалю зрывае,
Сыпле цуд залаты на зямлю.

Бура пройдзе, ды вынiкаў шкода,
Мог красу дарыць лiст залаты,
Як ад буры, ў жыццi перашкода,
Прападаюць бязглузда гады.

5.01.2001


4878     ЛАШЧЫЦЦА ЛЕТА

Лашчыцца лета ка мне,
Нiбы бяздомны дварняжка,
Хутка цяпло прамiне,
Будзе i сумна, i цяжка.

Восень падорыць iмжу,
Стануць пустыннымi гонi,
Сцюжа запоўнiць душу,
Снегам пакрыюцца скронi.

6.01.2001


4883     ВЯСНОВЫ ВОДАР

Далёкаю вясной дзiвосны лёс
Падараваў прыгожую гарэзу,
Прываблiваў зялёны лiст бяроз,
I водарам п'янiлi кветкi бэзу.

Але бягуць няўмольныя гады,
Драбнiцамi становяцца праблемы,
Лiст на бярозах цалкам залаты,
Без водару квiтнеюць хрызантэмы.

7.01.2001


4885     АДЗIН КРОК

Вецер жоўтае лiсце змятае
I складае ў сумёты пад плот,
Была доля у iх залатая,
Ды прыйшоў час суровых нягод.

Нечаканае шчасце здарыцца,
Падарунак лёс дасць залаты,
Не след з пыхаю iм ганарыцца,
Адзiн крок ад даброт да бяды.

7.01.2001


4891     ЧЫРВОНЫЯ ГРОНКI

Бэзу куст калiне гаварыў,
Што прыйшло магутнае каханне,
I пылок ёй нават падарыў,
Разам з iм пяшчотнае прызнанне.

Шмат чаго яшчэ дарыць гатоў,
Хоць была калiна весялуха,
Затужыла горка без пладоў,
Без чырвоных гронак прыйшла скруха.

8.01.2001


4895     СРЭБНАЯ СЛЯЗА

Заплакаў ранак срэбнаю слязой,
Бо шкадаваў асуджаныя травы,
Бо лёс прайшоў няўмольнаю касой,
Чакаць цяпер прыходзiцца атавы.

Заззяла каб дзiвосная краса,
Каб мець заўсёды радасную згоду,
Не падала каб срэбная сляза,
Не слёзы лепей пiць, а асалоду.

9.01.2001


Рецензии