ab2. 15 Пунсовыя ветраз надзе 15 верша
Чаканне цуду, на яго надзея,
Заўсёды дадае жыццёвых сiл,
Душа iначай сумам захварэе
I не прыдбае летуценных крыл.
Нiколi ёй не песціцца ў нябёсах,
Не ўбачыць ветразi на караблi,
Не адчуваць красы ў ранковых росах,
А толькi блукаць вечна па зямлi.
30.07.2000
4143 НАДЗЕЯ НА СЯБЕ
Ад надзеi – слабая уцеха,
Спадзявацца на яе дарма,
Прагучыць яна, як быццам рэха,
Гул прайшоў, а спраў зусiм няма.
Хоць надзея i дае падставы,
Ды душа ў бясконцай барацьбе,
Ад другiх эфект занадта малы,
Спадзявацца трэба на сябе.
2.09.2000
4291 СНЯГI
Хай абпякаюць моцна халады,
Шляхi завеi замятуць снягамi,
Надзея ёсць на лепшае заўжды,
Жаданая вясна не за гарамi.
Хай сэрца знемагае ад тугi,
Навала не працягнецца бясконца,
Збягуць вадой з душы яшчэ снягi,
Бо усмiхнецца ёй ласкава сонца.
8.10.2000
4329 ГАЛОЎНАЯ ДАРОГА
Iшла замiнка за замiнкай,
Ад iх душой ужо знямог.
Шашою будзе цi сцяжынкай
Галоўная з маiх дарог?
Чакаю радаснага цуду,
Але яго няма, на жаль.
Мо стрэну новую пакуту
Цi ў мора шчасця магiстраль?
16.10.2000
4465 СПАДЗЯВАННЕ
Сказала слiва: «Буду жыць адна,
Бо крону пышна упрыгожаць кветкi,
А скончыцца чароўная вясна,
I вырастуць мае плады-падлеткi».
Ды спадзявалась слiва так дарма,
Прыйшоў канец прыветлiваму лету,
Але плада нiводнага няма,
Не дачакацца слiў ад пустацвету.
6.11.2000
4467 ПЛЁННЫ ВЫНIК
На жаль, не маю хоць маленькiх крыл,
Таму лятаць нiколi я не ў змозе,
Мяне дарожны пакрывае пыл,
Бо крочу па няходжанай дарозе.
Нялёгка мне iсцi па цалiне,
Але душой ў вандроўцы – не прыгонны,
Я веру: з часам цяжкi час мiне,
I вынiк можа апынуцца плённы.
6.11.2000
4550 КВОЛАЯ НАДЗЕЯ
Ачко – цудоўны вынiк i жаданы,
Ды спее у душы заўжды дакор,
Як вынiк нават горай, чым паганы:
Жахлiвы недабор цi перабор.
Але нялёгка дачакацца хвалi,
Адчуць каб перамогу i уздым,
Бо iншыя сурова пахавалi
Надзею вельмi кволую, як дым.
14.11.2000
4753 ЗЯЛЁНЫ ЛIСТ
Зялёны лiст сарвала з дрэва бура,
Вiхор панёс яго за акiян,
I крона пахiлiлася панура,
Як быццам сук зламаў ёй ураган.
Ўжо хутка лiсце дрэва пажаўцее,
Бо спакваля прыходзяць халады,
Але затое ў дрэва ёсць надзея:
У выраю зялёны лiст заўжды.
12.12.2000
4755 IНАКШАЯ МЕРКА
Не спадзяваўся, не любiў, не верыў,
Не гаварыў пяшчотных светлых слоў,
Жыццё зусiм iнакшай меркай мерыў,
Пайшлi надзея, вера i любоў.
Пайшлi i больш не вернуцца нiколi,
Але без iх ў душы няма цяпла,
Каб не гiбець без шчасця i патолi,
Патрэбна, каб надзея хоць была.
14.12.2000
4788 КРЫЛЫ ДЛЯ НАДЗЕЙ
Ляцiць надзея, нiбы птушка, ў неба,
Няхай не жораў – толькi верабей,
Але ў надзеi ёсць заўжды патрэба,
А мары – крылы моцныя надзей.
Калi складуцца у знямозе крылы,
Надзея, як падранак, упадзе,
Без мары свет становiцца нямiлы,
Няма прытулку для душы нiдзе.
22.12.2000
4851 НЕ ПЛАЧУ
Не жадаю вельмi сумаваць,
Хаця трэба плакаць, я не плачу,
Боль душы умею ўтаймаваць,
Бо жыве надзея на удачу.
Бо не будуць шчыра спачуваць,
Прада мной пытаннi раздарожжа,
Калi прагна хочацца кахаць,
З боку мне нiхто не дапаможа.
2.01.2001
4864 ПРОРВА
Калi справы ў выдатным парадку,
Няма гора i смутку ў жыццi,
Не заўжды лёс праз прорву дасць кладку,
Трэба падаць або абысцi.
На тым боцы – надзея на шчасце,
А на гэтым – бяда ад нягод,
I прыходзiцца ў прорву упасцi,
Бо працяглы страшыў абыход.
4.01.2001
4868 СПАКОЙ
Надзея! Мяне назаўжды не пакiнь,
Скiруй мае думкi i крокi,
Хачу, каб у небе была толькi сiнь
I белыя толькi аблокi.
I кветкi вакол каб цвiлi на зямлi,
I сонейка ззяла ураннi,
Хачу, каб i шчасце, i радасць прыйшлi,
Знайсцi каб спакой мне ў каханнi.
4.01.2001
4872 КАБ НЕ ЗГАСЛА НАДЗЕЯ
Хай хвалi грукочуць у бераг ракi,
Маланкамi ззяюць нябёсы,
Хай здрадзяць каханыя i сябрукi,
Ды з часам мiнаюць пагрозы.
Каханне, як кветка, квiтнець будзе зноў,
I ветрык ласкавы павее,
I прыйдзе падтрымка ад новых сяброў,
Каб толькi не згасла надзея.
5.01.2001
4943 ЛАСКАВЫ БЕРАГ
Калi лёс хутка панясе па плынi,
То сэрца занямее ад тугi,
Бо ў бурным вiры аднаго пакiне,
Вакол страшаць крутыя берагi.
Ды зберагаць упарта трэба сiлы,
Прамень надзеi каб зусiм не згас,
Ласкавы бераг будзе i пахiлы,
Бяду любую лечыць толькi час.
16.01.2000
Свидетельство о публикации №103112700405