ab2. 12 Увышыню нябёс узлятаюць мары 11 верша
Ў цудоўны, любы, мiлы сэрцу край,
На поўдзень, к мору, да вялiкай мары,
Бег чысты, як раса лугоў, ручай,
I радасць ззяла у яго на твары.
Але спаткаўся лёс зусiм другi,
Жаданага не адбылося цуду,
З ракой яго злучылi берагi,
Вада ў ёй была шэрая ад бруду.
14.10.2000
4519 ПАЛАЦ СНОЎ
Уяўленне малюе абы-што:
То добрая прыйдзе, то злая фея.
Не ведаеш, што выкiне лато,
Iду адпачываць у стан Марфея.
I далей бачу, нiбы казку, сон,
З палацу сноў выходжу зноў на ганак,
Ў сапраўдны свет мяне выводзiць ён,
Бо за акном ужо шарэе ранак.
12.11.2000
4644 МАРА АБ ЧОРНЫМ
Бягуць ў блакiце белыя аблокi,
Прыгожыя, як крылы жураўля,
Палёт у iх цудоўны i высокi,
Але ад спёкi трэскае зямля.
Быць шэрай, нават чорнай, можа хмара,
Маланкi бiць, грымець няшчадна гром,
Ды вабiць, як вясёлка, аб ёй мара,
Каб толькi пралiлась хутчэй дажджом.
27.11.2000
4653 КАМЕННЕ САПРАЎДНАСЦI
Даюцца людзям крылы светлых мар,
Каб ўвышыню ляцець, гарыць iмкненне,
Але ажыццявiць цудоўны дар
Не хоча даць сапраўднасцi каменне.
Таму у марах – жаўранка палёт,
Ды сiл няма, каб ў неба адарвацца,
Ў зямлi патрэбна корпацца, як крот,
З каменнем не ўдаецца пазмагацца.
28.11.2000
4668 УСМIХАЕЦЦА СОНЕЙКА
Ў сапраўднасцi – заснежаннае ўзлессе,
Ды ў марах ад сунiц пажар якi!
Я пабываць магу ў асеннiм лесе,
Дзе дораць неспакой баравiкi.
Якое шчасце мець ў дастатку мары,
Як лепшае лякарства ад бяды!
Ў сапраўднасцi у небе ходзяць хмары,
Мне ж сонейка ўсмiхаецца заўжды.
29.11.2000
4749 АСЕННIЯ МАТЫВЫ
Гнiе iржышча, дзе квiтнелi нiвы,
Счарнелi залатыя дываны,
Тужлiвыя асеннiя матывы,
I сум душы перадаюць яны.
Быў небасхiл блакiтны i высокi,
Абсяг стаў шэрым ад бясконцых хмар,
У марах толькi белыя аблокi,
Вясны чароўнай залацiсты твар.
10.12.2000
4787 РАДАСЦЬ АСАЛОДЫ
Блакiтным марам не стварыць мяжы,
Палёт у iх прыгожы i высокi,
I лепшыя уяўленнi душы
Узносяцца пад самыя аблокi.
Пасля знiкаюць, нiбы жураўлi,
Але прыносяць радасць асалоды,
Ды хочацца, каб iншыя прыйшлi,
Бо з марамi прыемней жыць заўсёды.
22.12.2000
4807 ЗАЛАТЫ МАЛЮНАК
Прыемна, як iдзеш куды жадаў,
Бо рухацца цудоўна i прывабна,
Нiколi не зрабiць сур'ёзных спраў,
Як адпраўляе лёс у шлях нахабна.
Бясконца будзе роспач на шляху,
Бо мроiцца зусiм другi кiрунак,
Рэальнасць здатна выклiкаць тугу,
А летуценне – залаты малюнак.
25.12.2000
4814 ВЯСНОВАЯ МРОЯ
Дагэтуль вясновую мрою
У стомленым сэрцы нашу,
Студзёнай зiмовай парою
Яна сагравае душу.
Вясновыя бачу карцiнкi,
Квiтнеючы радасны май,
Час кiнуў на скронi сняжынкi,
Ды мроя не кажа: «Бывай!»
26.12.2000
4822 ЖОРСТКI ВЫНIК
Сум на душы расплыўся, як туман,
I сонца шчасця затулiлi хмары,
Бо драмаю закончыўся раман,
I агалiлi сутнасць сваю мары.
Няма больш нi пяшчоты, нi цяпла,
Вясна ў садах абсыпала пялёсткi,
I восень з сумам да мяне прыйшла,
Ад летуцення вынiк вельмi жорсткi.
28.12.2000
4990 ВЯСНОВЫЯ РУЖЫ
Мне радасць дарыла глыбокая восень
Лiстотай сваёй залатою,
Ў мiнулым даўно павуцiнне i просiнь,
Ды я не сумую зiмою.
Не вернецца болей вясновае дзiва,
I замецi кружаць, i сцюжы,
Бяжыць час зiмою галопам iмклiва,
Ды ў мроях – вясновыя ружы.
24.01.2001
Свидетельство о публикации №103112400352