ab2. 11 Крутыя павароты лёса 40 верша
Не будзе сталым знiчкi шлях нiколi,
Бо хутка знікне выпадковы след,
Не дачакацца знiчцы добрай долi,
Такой, як доля зорак i планет.
Не трэба лёс свой спалучаць са знiчкай,
Хоць ярка яна ззяе уначы,
Бо ў космасе пясчынцы невялiчкай
Свой яркi шлях не ўдасца зберагчы.
24.07.2000
4022 ЧУЖЫ ЛЁС
Тырчаць дзiды ялiн над прыгоркам,
I гуляе ў iх сонца прамень,
Ды хто побач расце, лёс iх горкi,
Бо ляжыць ад ялiн вечны цень.
Моцны хто, заўжды сонца хапае
Ад арэшнiку, кволых бяроз,
Бо сабе толькi шчасця жадае,
Не турбуе яго чужы лёс.
28.07.2000
4063 ЧАС ЧАРНАТЫ
Да спадобы спакой мець ў зацiшку,
Ды прыносяць вятры шмат нягод,
Заўжды дзёгцю, хоць малую лыжку,
Дадае лёс i ў травеньскi мёд.
Мёд быў жоўты, як яснае сонца,
I, здавалась, не будзе бяды,
Лёс не можа быць добрым бясконца,
Перажыць трэба час чарнаты.
9.08.2000
4093 НЯПРОСТЫ ЛЁС
Ўсе тыя, што няпросты лёс спаткалi,
Ўвесь час за шчасце ў цяжкай барацьбе,
I дзень, i ноч аб бераг б'юцца хвалi,
Руйнуючы i бераг, i сябе.
Спакою даць не здатны ураганы,
Якiя вецер жудасны прынёс,
Змяняць заўсёды трэба лёс паганы,
Бо скалы не разбурацца ад слёз.
16.08.2000
4244 РОЗНЫЯ ДОЛI
На шкле ў мароз з'яўляюцца малюнкi,
Узоры ўсе падобны, як радня,
Але ў iх адразняюцца кiрункi,
I розная занадта даўжыня.
Нiбы узоры, i людскiя долi
Разбеглiся у розныя бакi,
Адным i ў сто – шмат ад жыцця патолi,
Другiм i ў дваццаць – на труну вянкi.
27.09.2000
4327 ХОЧАЦЦА ПЯШЧОТЫ
Замiнаюць хатнiя турботы,
Каб душы падняцца на крыло,
Як паветра, хочацца пяшчоты,
А яе няма i не было.
Кожны дзень раблю адно i тое,
Як вавёрка ў коле, я штодня,
Скончылась дзявоцтва залатое,
I прапала ў марах вышыня.
15.10.2000
4335 РЭЧЫШЧА
Калi сальюцца разам дзве ракi,
Нiводная не робiць падрыхтоўку,
А толькi пазiраюць убакi,
Каб рэчышчы у iх разбеглiсь зноўку.
Калi два лёсы сойдуцца ў адзiн,
То не заўсёды будзе лёс адзiны,
Не утрымаць у рэчышчы мужчын,
Становяцца самотнымi жанчыны.
17.10.2000
4371 ЖАЛОБА
Светлы i радасны час
Доўжыцца болей не ў змозе,
Трохi папесцiў i згас,
Цёмная ноч на парозе.
Белы не трэба вэлюм,
Горкай не была каб спроба,
Душу ахутвае сум,
Чорная ў сэрцы жалоба.
23.10.2000
4385 НЕ ДАЧАКАЎСЯ
Не даў лёс нi багацця, анi славы,
Хаця сiвая стала галава,
Не дачакаўся добрай я атавы,
Спачатку была кепская трава.
Нарыхтаваць хацеў ў дастатку сена,
Але не скiдаў я свае стагi,
Чамусьцi лёс нядобры быў нязменна,
Даваў уволю смутку i тугi.
25.10.2000
4388 ЗОРКА ЎНАЧЫ
Ноч чорная, як стужачка жалобы,
На кожным кроцы ў цемразi мана,
Каб шлях знайсцi, раблю дарэмна спробы,
Пакуль заззяе зорка хоць адна.
Калi душа у цемразi блукае,
Ад адзiноты ў ёй туга i страх,
Прыемна, калi доля пасылае
Сябра, каб асвятлiў жыццёвы шлях.
26.10.2000
4448 НЕКАХАНЫ
Белы пух да спадобы зямлi,
Бо адводзiць лiхую пагрозу,
Бо ён з жытам азiмым палi
Трохi хоць баранiць ад марозу.
Ды зiмовы бязрадасны лёс,
Хаця снег быў спачатку жаданы,
Халадней ён, бадай, чым мароз,
Цяжка жыць, калi муж некаханы.
4.11.2000
4450 НАПЕРАД НЕВЯДОМА
Крутыя павароты лёсу,
Як профiль вельмi бурных хваль,
То кiнуць ў светлую палосу,
А потым ў цемру дна амаль.
Ў жыццi наперад невядома
Цi бура будзе або не,
Прыйдзе ў душу ад гора стома,
Цi шчасце крыламi кране.
4.11.2000
4504 ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ПРЫРОДЫ
Ў зямлi заўсёды корпаецца крот,
Таму сляпы, хаця i мае вочы,
Высокi буслу па душы палёт,
Ён пад аблокi узлятаць ахвочы.
Не кожны можа выбраць долю сам,
Яна змяняцца здатна ад нагоды,
Што думаць галаве, рабiць рукам,
Залежыць не ад нас, а ад прыроды.
11.11.2000
4508 БАЧЫЛI ВОЧЫ
З г.... не выляпiць цукеркi,
Пацерпiць справа поўны крах,
Хаця дадаць ў яго пацеркi,
Застанецца паганы пах.
Ганебным будзе лёс жаночы,
Сукном не здатна стаць радно,
Ды бачылi, што бралi вочы,
.... ом застанецца .... о.
11.11.2000
4514 НЕ ЎСЯЛЯКI
Саспелi яблыкi чырвоныя, як макi,
Дзябёлыя, прыгожыя плады,
Але сабе iх назрываць не мог ўсялякi:
То непрыгожы, то немалады.
Але жыве краса чароўная да часу,
Любы бясконцым не бывае цуд,
Вiселi доўга, ды пападалi адразу,
Ператварылiсь яблыкi у бруд.
12.11.2000
4526 МАРЫ I ЛЁСЫ
З дзяцiнства вабяць светлыя вяршынi,
I мара клiча у чароўны цуд,
Ды лёс няўдалы ў дол няўмольна кiне,
Ў бязрадасную цемру, брыдкi бруд.
Чаму не супадаюць з марай лёсы?
Чаму к вяршыням надта цяжкi шлях?
Iмкнуцца спадарожнiкам стаць слёзы,
Не свецяцца агеньчыкi ў вачах.
13.11.2000
4559 КРОКI РОСПАЧЫ
Ад роспачы раблю я крокi,
Даўно за павароткай знiк,
Ў шчаслiвы, любы край далёкi
Пайшоў майго жыцця цягнiк.
Цяпер я села на калёсы,
Але стары конь i слабы,
Скрыпяць папруга i атосы,
А сэрца стогне ад журбы.
15.11.2000
4586 ЧОРНЫ ЛЁС
У лёс шчаслiвы была вера,
Iшла чароўная вясна,
Кару паранiла сякера:
Смалой заплакала сасна.
I сокам плакалi бярозы,
Як здраду горкую прынёс,
Замест надзеi – толькi слёзы,
Вясной чароўнай чорны лёс.
17.11.2000
4596 БЕЛЫЯ ПАЛОСЫ
Галубка крылом белым лёс накрые,
Цi воран кiне страшны чорны цень,
Або ад ночы сэрца цяжка ные,
Цi сонечны дасць асалоду дзень.
То гладкi лёд, а то адны таросы,
I мора слёз ад шчасця цi бяды,
То белыя, то чорныя палосы,
А хочацца мець белыя заўжды.
18.11.2000
4599 СТЫХIЯ ЛЁСУ
Не ўтаймаваць мне лёс нiколi,
Яго стыхiя – барацьба,
Заўсёды хочацца патолi,
Замест яе ў душы журба.
Душа хай часам горка плача,
Не засмяешся ад тугi,
Ды не хачу я жыць iначай,
I мне не трэба лёс другi.
19.11.2000
4615 ЧАС ВОЛI
Была стройнай занадта фiгура,
Шаўковая грыва, як цуд,
Як глянец, iльснiлася скура,
I шыю не рэзаў хамут.
Iшла у аглоблях панура,
I позiрк гарэзлiвы згас,
Знявечана пугаю скура,
Без следу мiнуў волi час.
22.11.2000
4623 МАГУТНЫ ЛЁС
Засталiсь толькi жалкiя абломкi
Ад лёсу, што адразу быў, як цуд,
Не ведаеш, дзе падаслаць саломкi,
Каб не упасцi у пякельны бруд.
Але вакол заўсёды досыць бруду
I нечаканых вельмi шмат пагроз,
Насiць саломку я з сабой не буду,
Ўсё роўна не змянiць магутны лёс.
23.11.2000
4673 БIТАЯ ДАРОГА
На лузе кветкi ярка ззялi,
Была нязмятаю трава,
Але пачуццi хвалявалi,
I сцежка першая прайшла.
Праклалi бiтую дарогу,
Не ходзяць ў лузе жоравы,
Ды вельмi позна бiць трывогу,
Няма нi кветак, нi травы.
30.11.2000
4680 МАЛЕНЬКI РУЧАЙ
У рэчкi было рэчышча з пяску,
Ручай маленькi бег у рудай глiне,
Глядзеў замiлавана на раку,
Зайздросцiў чыстай i шырокай плынi.
Ды скончыўся знянацку гэты цуд,
Струмень ракi ўжо больш не быў iскрысты,
Бо злiлi у яе знiшчальны бруд,
Ручай маленькi быў, як шкельца, чысты.
1.12.2000
4756 ДАРОГА Ў ХРАМ
Можа i з нябёс даецца доля,
Ды здаецца, што дарогу ў храм
Ўласная у змозе выбраць воля,
Што яе цярэбiш толькi сам.
Як памылка будзе хоць на цалю,
Пачынае доля iншы лiк,
Замест храму паўстае без жалю
На дарозе прорва цi тупiк.
14.12.2000
4768 СТРОГI ЛЁС
Нiчога дараваць не хоча лёс,
I перад iм заўсёды вiнаваты,
Ён за памылкi вымагае слёз,
Дае пакуты цяжкiя за страты.
Лёс строгi i амаль заўжды не рад,
Крыл не дае, а малыя падкрылкi,
А з iмi не пражыць нiяк без страт,
Бо кожны дзень здараюцца памылкi.
16.12.2000
4775 ЗАЎЖДЫ АДНА
Ноччу вые завiруха
За маiм акном,
Разрывае душу скруха,
Не забыцца сном.
Паднялiсь ужо сумёты
Ўгору да акна,
Ды не ведаю пяшчоты,
Бо заўжды адна.
18.12.2000
4804 СЦЯЖЫНКI
Лёс складаўся без замiнкi,
Ўсё канчаецца ў жыццi,
Снегам замяло сцяжынкi,
Не праехаць, не прайсцi.
Шчасце – нiбы павуцiнкi,
А няшчасце – як канат,
Ляцяць буйныя сняжынкi.
Мо лепш рухацца назад?
25.12.2000
4805 СТАНЦЫЯ
Я на жыццёвай станцыi чакаю,
Трымаю рэчы, аж балiць рука,
Збалелаю душою адчуваю:
Не будзе па раскладу цягнiка.
А больш няма са станцыi дарогi,
Не удаецца выбрацца нiяк,
Але трываць не маю болей змогi,
Напэўна, папрашусь на таварняк.
25.12.2000
4857 ПОЗНА
Чырвоны яблык ззяе у галлi,
Ды не пазнаць, салодкi ён цi горкi,
Калi часы паспрабаваць прыйшлi,
То рвуць яго адразу, без гаворкi.
Сарвуць, а потым вызначаюць смак,
I разумеюць: гэта несур'ёзна,
Жыццёвы шлях пайшоў зусiм не так,
Але было ужо занадта позна.
2.01.2001
4865 ЗАЛАТАЯ ЦАНА
Мне песнi калоссi спявалi
Бо час залаты іх прыйшоў,
I беглi вясёлыя хвалi
Ад свежых гуллівых вятроў.
Надзейны спакой адчувалi,
Бо ў iх – залатая цана,
Ды жвава сярпы падразалi,
Засталася пожня адна.
4.01.2001
4890 ЧАРОЎНЫЯ ПЛАДЫ
Слiва нечакана зацвiла,
Ды зрабiла небяспечны крок,
Ветру пагуляць з сабой дала,
I папаў на песцiкi пылок.
I пялёсткi ссыпалiся ўраз,
Надышоў суровы час бяды,
Але спакваля ў асеннi час
Вабiлi чароўныя плады.
8.01.2001
4898 АРЭЛI ЛЁСУ
Як арэлi, ходзяць лёсы,
Iх гайдаюць смелыя,
I змяняюцца палосы
Чорныя на белыя.
Хай ляцяць мае арэлi.
Лёс, мацней iх разгайдай!
Каб палосы не чарнелi,
Каб глядзець за небакрай.
9.01.2001
4901 ЛЁСАНОСНЫ КРОК
Заўжды зрабiць нялёгка першы крок,
Ён ў справах – нiбы ў песнi запявала,
Бо вызначае ўпэўнена здалёк,
Спаткаецца цi шчасце, цi навала.
Лепш толькi свежай сцежкаю iсцi,
Каб луг быў нетаптаны, нават росны,
Шлях пройдзе ганаровы па жыццi,
Крок першы – ён заўсёды лёсаносны.
9.01.2001
4902 АПОШНIЯ КРОКI
Заўжды калiсьцi скончыцца дарога,
К мэце адкрые шлях апошнi крок,
I разам з iм сканчаецца трывога,
Цi iншая прыходзiць незнарок.
Вакол блакiт i белыя аблокi,
I сонца ззяе весела з нябёс,
Апошнiя прыносяць шчасце крокi,
Спаткаецца калi бясхмарны лёс.
10.01.2001
4920 РАЗМОВА
Спытала ружа у рамонка:
«Чаму вам шчасця без мяжы?
Нам гiмн пяюць ласкавы звонка,
Ды рэжуць вострыя нажы».
Рамонак кажа: «Так здаецца,
Што ў нас цнатлiвая краса,
Над намi жорстка лёс смяецца,
Нас рэжа вострая каса».
12.01.2001
4946 АГЕНЬЧЫК
У жудасную замець уначы,
Калi нябачна i на крок дарогi,
Спакой не вельмi лёгка зберагчы,
Гнятуць няўмольна страхi i трывогi.
Калi зусiм здаецца чорным лёс,
Агеньчык заўжды з'явiцца нязначны.
Як хочацца не мець ў жыццi пагроз!
Агеньчык мне каб быў бясконца бачны.
17.01.2001
4948 НЯЎТУЛЬНА
Абляцелi пялёсткi вясной,
Ды пладоў не пабачылi летам,
Бо няўтульна жыць вiшнi адной,
Бо квiтнее яна пустацветам.
Бо самотны бязрадасны лёс,
Бо ад сцюжы душа моцна стыне,
Лепш каб пару ён вiшнi прынёс,
I, як вiшнi, даў шчасце жанчыне.
17.01.2001
4971 ЗАЛАТОЕ ЗЕРНЕ
Папала зерне ў прыдарожны пыл,
Умоў такiх не ведала нiколi,
Бо пры дарозе ўсё на свой капыл,
Зусiм iначай, чым у любым полi.
Як пыл, праходзяць шэрыя гады,
Ды лёс былое ўжо назад не верне,
Бо не саспее колас залаты,
Ў дарозе топчуць залатое зерне.
20.01.2001
4980 ТРЫВОЖНЫЯ НОТКI
Трывожныя ноткi жаночай прыроды
Агучыць спачатку вясна,
I ўлетку, i восенню ёсць перашкоды,
Бо сумная нота чутна.
Жанчынам хапае бяды i маркоты,
Адно не паднiме крыло,
Трывожныя ноткi жаночай прыроды,
Ды лепей, каб iх не было.
22.01.2001
Свидетельство о публикации №103112200545
Я мілагучны верш пішу,
Збіраю словы ў гронца,
Каб чытачу сагрэць душу,
Як грэе глебу сонца.
Яго, як песню, можна спець,
Калі набраць ахвоты,
Радкі звіняць – аркестра медзь,
Склады гучаць, як ноты.
Удзячны за добрыя словы.
З павагаю, Анатолій
Anatoly Bolutenko 29.11.2003 08:35 Заявить о нарушении