ab2. 8 мчыцца хуткае жыццё 36 верша
Пра дзiва лепш мне казку раскажы,
Абрыдла вельмi горкая рэальнасць,
Бо ад яе туга i боль ў душы,
А ў казцы радасць ёсць i iдэальнасць.
Заўжды прашу мне казку расказаць,
Бо ў ёй пяшчота, i любоў, i ласка,
Станоўчыя пачуццi адчуваць
Дзiвосная дапамагае казка.
26.07.2000
4061 ГУЗ ЖЫЦЦЯ
Здараецца у творчасцi замiнка,
Калi жыццё наб'е вялiкi гуз,
Не хмара прыйдзе, толькi аблачынка,
Не хочацца прымаць у госцi муз.
Не хочацца нi музыкi, нi танцаў,
Тады спакой патрэбны перш-наперш,
Як гуз балiць, не выпадае шанцаў,
Каб напiсаць хаця б маленькi верш.
8.08.2000
4074 СМАК ПЛАДОЎ
Аднолькавыя кветкi па красе,
Антонаўка квiтнее або дзiчка,
Хаця плады цудоўныя не ўсе,
Але па кветках выбiраць ёсць звычка.
Прад кветкай на каленi стаць гатоў,
Дзяўчаты ззяюць, нiбы ў небе зоркi,
Ды водар кветак лепш, чым смак пладоў,
Бо прысмак можа быць занадта горкi.
12.08.2000
4076 ВОЧЫ ЮНАЦТВА
Жыццё няўмольна i няспынна крочыць,
Юнацтва ззаду засталiсь гады,
Ды ў памяці людзей знаёмых вочы,
Што былi аднагодкамi тады.
Змянiлась ўсё, а вочы – як i былi,
Гляджу на сталых, ў росквiце жанчын,
Iх вочы, як ў люстэрцы, аднавiлi
Юнацтва сэрцу мiлы успамiн.
12.08.2000
4103 ЯБЛЫНЬКА
Яблынька сустрэла зноў вясну,
Кветкi ззялi вясельным вэлюмам,
Шкадавала усе, як адну,
Ды прыйшла восень з болем i сумам.
Яна песцiла кожны свой плод
I давала цудоўную раду,
Так i дзецi, хаця не штогод,
Пакiдаюць бацькоўскую хату.
19.08.2000
4235 НЕ БАЮСЯ
Месяц ўгору падняў рогi,
Нiбы моцны бык,
Не баiцца анi трохi,
Ён да цемры звык.
Ў ложак без святла кладуся,
Не страшусь начэй,
I я цемры не баюся,
Хоць малы яшчэ.
25.09.2000
4253 ГРУЗ ЗНАНИЙ
В час предутренний и мглистый
Им бы было спать с руки,
Идут школьники-туристы,
Словно горы рюкзаки.
Покорить вершину знаний,
Иметь прочный с ней союз
Не удастся без стараний,
Но сгибает спину груз.
28.09.2000
4297 ГЭТАК БЫЛО
Нiхто не носiць ўжо цяпер лапцей,
I ступу не пабачыш ў кожнай хаце,
Не нараджаюць ў полi больш дзяцей,
За печчу не раскінулісь палацi.
Нiхто не тчэ начамi палатно,
Не палiць ў курадымнай лямпе газы,
Было нядаўна гэтак, ды яно
Сплыло, не мець каб ад яго абразы.
9.10.2000
4375 СВЯТА НАЗАЎЖДЫ
Падзей ў жыццi здараецца багата,
Пра ўсе не зберажэцца успамiн,
Але ёсць днi для радаснага свята,
Калi на свет прыйшлi дачка цi сын.
Стваралiсь i знiкалi з часам святы,
Змывалi, нiбы хваляй, iх гады,
Няма салюту, i не б'юць гарматы,
Дзень нараджэння – свята назаўжды.
24.10.2000
4400 БУРНАЕ МОРА
Жыццё заўсёды бурнае, як мора,
Ў якiм нiколi не бывае штыль,
Дае каханне, радасцi i гора,
Не ведаеш сваiх наступных мiль.
Ганьба чакае чорная цi слава,
Ўдалечыню суровы шлях бяжыць,
Што там сустрэну, мне пазнаць цiкава,
Таму прыемна ў бурным моры жыць.
28.10.2000
4414 ЗIМОВЫЯ ТУРБОТЫ
Асеннi час амаль паволi збег,
Пачалiся зiмовыя турботы,
Пляце свае карункi першы снег,
Наперадзе марозы i сумёты.
Калi сустрэне у жыццi зiма,
На спёку недарэчна спадзяванне,
Чакаць пачуцце палкае дарма,
Халодным стане, нібы лёд, каханне.
30.10.2000
4415 ДЗЬМУХАВЕЦ
Нiбы сонца, расцвiталi кветкi,
Але мае кожны час канец,
У лугi, ў далёкiя палеткi
Раздаваў насенне дзьмухавец.
Пладаножка хутка стала голай,
Засталась хоць да яе любоў,
Дзецi развiтаюцца са школай
I ляцяць далёка ад бацькоў.
30.10.2000
4440 ТАПОЛЯ I БЭЗ
Разрослася вялiкая таполя,
Сваёю ганарылась вышынёй,
Ды бэзу напаткалася нядоля,
Што рос ў цянi без сонейка пад ёй.
А ў хаце было цёмна, як у пеклi,
I нават моцны сук ў страху залез,
Бязлiтасна таму таполю ссеклi,
Малым быць лепш, бо жыць застаўся бэз.
3.11.2000
4455 СВОЙ ПЕВЕНЬ
Пытаўся певень малады старога:
«Навошта столькi мець табе праблем?
Курэй цудоўных ў статку вельмi многа,
Як у султана, у цябе гарэм».
Ды певень у адказ яму смяецца
I кажа: «Мне хапiла б i адной,
Але без пеўняў iншым куды дзецца?
Не ў кожнай ў хаце пабач певень свой».
5.11.2000
4460 ЛЯ БАРЫКАД
Бяда мне, але радасць для яго,
З iм падзялiць яе нiяк не ў змозе,
Бо мне свабода даражэй ўсяго,
Iдзем мы з iм не па адной дарозе.
Трывожны загудзе калi набат,
На абарону мар сваiх мы ўстанем
Па розныя бакi ля барыкад,
Як ворагi у вочы з гневам глянем.
5.11.2000
4461 7 ЛIСТАПАДА
Здавалась, скiнулi тырана,
Да шчасця адчынiлi шлях,
Ды атрымалi нечакана
Ад разбурэння сум i жах.
Чырвоным стаў, як быццам свята,
Жалобны дзень ад той пары,
Са зброяй брат iшоў на брата
Ў чарнейшы дзень ў календары.
6.11.2000
4462 КРОКI ГIСТОРЫI
Гiсторыi благiя крокi:
Хоць абяцалi нам заўжды,
Як зоркi, камунiзм далёкi,
Ды ўдосталь не было яды.
Спачатку прадразвёрсткi драма,
Рабунак жорсткi i разбой,
I «Прадавольчая праграма»,
Ў канцы мы харчавалiсь ёй.
6.11.2000
4463 БЛАГОЕ ДРЭВА
Амаль заўжды не ўдосталь хлеба
Было ў часы бальшавiкоў,
Ссякаць благое дрэва трэба,
Што не дае зусiм пладоў.
Паверылi i здуру ссеклi,
А вынiк зведалі якi:
Не у раю цяпер, а ў пеклi,
Лепш прышчапiць было сукi.
6.11.2000
4483 ПАГАНЫЯ РЭЧЫ
Як рэчы iншым iмям называць,
Казаць што добра, дзе ўвесь час пагана,
Ў жыццi адразу можна заблукаць,
Ды з часам выяўляецца загана.
Абразу здатны выклiкаць падман,
Хоць i здаваўся плён яго дарэчы,
Душа заные, як ад цяжкiх ран,
А рукi не крануць паганай рэчы.
8.11.2000
4488 ЛIСТ I КВЕТКА
Лiст думаў: «Я прыгожы i зялёны,
На мне па ранках чыстая раса,
I я раней у кветку быў ўлюбёны,
Ды згасла за тры днi яе краса».
Не слала кветка на яго праклёны,
Хоць чула плёткi i ганебны свiст,
Вялiкi вырас яблык i чырвоны,
Пашкадаваў, ды вельмi позна, лiст.
9.11.2000
4490 ПIЛУЮЦЬ I СЯКУЦЬ
Пiла з сякерай разам дадуць рады,
Як ў грозным i бяссэнсавым баi
З металам ў сэрцы падаюць салдаты,
I дрэвы так кладуцца на зямлi.
Не бачыць вершалiнам больш нябёсы,
Згнiюць за непатрэбай хутка пнi,
Так ў трыццаць сёмым пiлавалi лёсы,
Сякуць няшчадна iх i ў нашы днi.
9.11.2000
4491 РЭХА СЛОЎ
Куды не кiнь – вакол прарэха,
Нам абяцалась ўсё не так,
I толькi слоў прыгожых рэха
Цяпер спрабуем мы на смак.
Араць хоць цяжка без агрэха,
Лепш жураўля не абяцаць,
Ды вельмi слабая уцеха
Сiнiцу толькi ўсiм даваць.
9.11.2000
4512 IНШАЯ ДАРОГА
Ручай заўжды бяжыць па логу,
Так беглi ўсе за крокам крок,
Ён выбраў iншую дарогу:
Ў спякотны залаты пясок.
Жыцця хацелась залатога,
Абрыдлi цень, зялёны мох,
Не атрымалася нiчога,
Дабегчы не паспеў i ссох.
12.11.2000
4525 САЛОДКI МЁД
Шэдэўры-кнiгi значна лепш, чым слоўнiк,
Таму шукаюць ўсе iх нездарма,
Бо цуд, як муж адразу палюбоўнiк,
Але шэдэўраў ўсiм, на жаль, няма.
Бясконца вельмi цяжка пiць атруту,
Не полымя ў душы насiць, а лёд,
Не утрымацца ад распусты бруду,
Бо клiча да сябе салодкi мёд.
13.11.2000
4576 РАБОЕ
Рабая курыца пыталася ў лябёдкi,
Чаму ў яе такi бялюткi пух,
Як цуд, прыгожы выгiб шыi, не кароткi,
Палёт такi, што захапляе дух.
Пачала пер'е пудрыць курыца упарта,
Цягнула шыю, як магла, штодня,
Каб пабялець рабому, сiл страчаць не варта,
Не кожнаму даступна вышыня.
17.11.2000
4597 ЦУД АБАРОНЫ
Атруты, хай малыя дозы,
Паспрабаваць жыццё дае,
Але пасля няма пагрозы,
Што згiнуць можна ад яе.
Знаёмай будзе хай абраза,
I цяжкай крыўды горкi бруд,
Яны, вядома, не украса,
Ды моцнай абароны цуд.
19.11.2000
4697 ТРЫВОГI
Цяжкiя жыццёвыя дарогi
Кожны сталы чалавек прайшоў,
Бо былi бясконцыя трывогi
За сваiх дзяцей i за бацькоў.
Сумна, што трывогi адгучалi,
Над бацькамi вечны дзёран лёг,
Ўнукi турбаваць цяпер пачалi,
Жыць трывожна вельмi без трывог.
3.12.2000
4739 ХУТКIЯ ГАДЫ
Восень надышла, душа у скрусе,
I яе няма чым спаталяць,
Тыднi, нiбы конiкi у лузе,
Шпарка скачуць, iх не утрымаць.
Што там тыднi – месяцы збягаюць,
Нiбы плынь магутная вады,
I на паваротах пакiдаюць
Хуткiя, як конiкi, гады.
7.12.2000
4758 ПЛАЧ I СПЕВЫ
Беглi i сцяжынкi, i прасёлкi,
Часам нават гладкая шаша,
Хмары i дажджы, пасля вясёлкi,
Пела або плакала душа.
Мець, вядома, лепш заўсёды спевы,
Плач – благое вельмi набыццё,
Але ўсё ж здараюцца залевы,
Бо iдзе зiгзагамi жыццё.
14.12.2000
4759 НОВЫ 2001
Хоць новае прыйшло тысячагоддзе,
Ды, як раней, бясконца шэры лёс,
Нiчога не змянiлася ў прыродзе,
Народу бусел шчасця не прынёс.
Але дакуль яшчэ лёс будзе шэры?
Век новы пойдзе, першы яго год,
Ды засталося вельмi мала веры,
Што к шчасцю бусел свой пачне палёт.
15.12.2000
4786 РЭАЛЬНАСЦI ЖЫЦЦЯ
Пакутаваў малы дубок ад спёкi,
Бо сонца кожны дзень пякло няспынна,
Але не зведаў сушы дуб высокi,
Была зялёнай кожная галiна.
Заўжды не вельмi лёгка маладому,
Жыццёвая паэзiя ў знямозе,
Ён першы ад нягод адчуе стому,
Рэальнасцi iснуюць толькi ў прозе.
21.12.2000
4844 НОВЫ ГОД
Белы новы год плыве, як лебедзь,
Снег вакол раскiнула зiма,
Можа рыска ёсць якая-небудзь,
Ды яе ў сапраўднасцi няма.
Праз жыццё iх колькi праляцела,
Ды не ў вырай, а у небыццё,
Новы год зiмой прыходзiць белай,
Абяцае лепшае жыццё.
1.01.2001
4907 ЗВЫКЛЫ СТАН
У жыццёвым моры б'юцца хвалi,
Iх удары моцныя спаткаў,
Каб яны душу не хвалявалi,
Лепей не чакаць дзевяты вал.
Бо ён з галавою накрывае,
Душа стане чорнай, як ўначы,
I надзей зусiм не пакiдае,
Каб далей стан звыклы зберагчы.
11.01.2001
4942 ПЕРАШКОДЫ
Цудоўныя зрэдку дае лёс нагоды,
Каб горда iсцi да мэты,
Ды шчодра кiдае на шлях перашкоды,
Iх безлiч чамусьцi заўжды.
Ды выпадак як ў змозе даць нагароду,
З падзякай прымаю яе,
Бо шанс празяваеш, зноў дасць перашкоду,
Якiя заўсёды дае.
16.01.2001
4992 ХВАЛI ЖЫЦЦЯ
Гайдалi мяне Сожа любага хвалi,
I песцiла Мiнскае мора,
Мне Чорнага мора прыбоi спявалi,
Ды з iм развiтаўся я скора.
Заходнi Буг стаў мне жаданы i мiлы,
З яго вады шмат прыйшлось выпiць,
Цяпер ужо будуць да самай магiлы
Гайдаць мяне Пiна i Прыпяць.
24.01.2001
4995 УЛАДА ТЫРАНА
Калiсьцi жыццё вымагала адвагi,
Бо планы выконваў гулаг,
Ды ззаду цяпер хваляваннi i страхi,
Бо вольным жыццёвы стаў шлях.
I хочацца, каб ужо болей нiколi
Не змог уладарыць тыран,
Каб зноў не знявечылiсь шчасныя долi,
Не ведаць душэўных каб ран.
24.01.2001
Свидетельство о публикации №103111900366