ab2. 7 Непа торнасць жаночай красы 9 верша

4038     АРЫГIНАЛЬНАЯ КРАСА


Прыемна прыгажосцю любавацца,
Снягамi гор i зеленню далiн,
Ды лепшае, што можа спадабацца –
Краса арыгiнальная жанчын.

Але красы ёсць вельмi небагата,
За рэдкасць значна больш яе цана,
Ад ўзнёсласцi ў душу прыходзiць свята,
Удзячны, што спаткалася яна.

1.08.2000


4171     АЗНАКА МАЛАДОСЦI

Прыемна вабiць позiрк малады,
Краса – адзнака ранняй маладосцi,
Але бягуць, як плынь вады, гады,
I ў сталасцi – нястача прыгажосцi.

Калi патрэбна, то яе няма,
Краса тавар, што хутка сапсуецца,
Ў дзяцiнстве прападае ён дарма,
Да сталасцi ўтрымаць не удаецца.

10.09.2000


4301     ДОБРАЯ ДУША

Вялi гаворку агрэст i шыпшына,
Чый выгляд лепей, чый прыемней смак,
Спытала iх чырвоная калiна:
«Сярод калючак вас збiраюць як?»

Красы, каб пакахалi, вельмi мала,
Калючкi могуць утварыць мяжу,
Каб шчасце на шляху жыцця спаткала,
Мець трэба яшчэ добрую душу.

10.10.2000


4345     ЦУДОЎНЫ СМАК

Характар у красунi жорсткi,
Любiлi iх ва ўсе часы,
У ружы ссыпалiсь пялёсткi,
Знiк водар, i няма красы.

Благiя кветкi у малiны,
Да iх адносяцца нiяк,
Ды ягад пахкiя рубiны
Шануюць за цудоўны смак.

19.10.2000


4518     САПРАЎДНАЯ КРАСА

Свiдруюць вочы постацi упарта,
I позiрк то цямнее, то гарыць,
Такiя дзеi робяцца для жартаў,
Каб воку на прыгожым адпачыць.

Чапаць хай толькi iншы мае права,
Ды мова не аб тым iдзе зусiм,
Красы сапраўднай ў свеце вельмi мала,
Таму яна належыць, пэўна, ўсiм.

12.11.2000


4606     ЗАЛАТАЯ ЗОРКА

Сукi крывыя мела крона,
Ды лiст ў вясновай ззяў красе,
Упала восенню заслона,
I сталi бачны вады ўсе.

Ад тушы, пудры i памады
Здавалась зоркай залатой,
Ды выйшлi на паверхню вады,
Як дождж палiў красу вадой.

21.11.2000


4906     БIЯЛАГIЧНЫЯ ХВАЛI

Позiрк мае сiлу або не?
Як ў спiну упарта глянуць кралi,
I яна галоўку павярне,
То дайшлi па прызначэнню хвалi.

Шмат iдзе бiялагiчных хваль,
Але у другiм дыяпазоне,
Позiрк пiльна аглядае даль
За сваёю краляю ў пагонi.

10.01.2001


4947     НЯСКОНЧАНЫ РАДОК

Ўсё спала лiсце залатое,
Ў галлi завiс адзiн лiсток,
Удзячны золату за тое,
Адзначыў я яго здалёк.

Ў натоўпе кожнага не бачыў,
Але мiжвольна сцiшыў крок,
Бо поруч золата адзначыў,
Нiбы няскончаны радок.

17.01.2001


4983     ЗIМОВАЕ НЕБА

Зiмовае неба, такое ж, як летам,
Але – як няпрошаны госць,
Быць трэба ў душы рамантычным паэтам,
Каб бачыць яго прыгажосць.

Красунi зiмой – як без лiсця бярозы,
Ды трэба заглянуць ў душу,
Хоць робяць гады прыгажосцi пагрозы,
Ў зiмовае неба гляджу.

22.01.2001


Рецензии