ab2. 6 Жаданн 13 верша
Блiзка восень з нуднымi дажджамi,
Хутка непаметны час цячэ,
Хмары ў небе ходзяць табунамi,
А мне сонца хочацца яшчэ.
Няхай сонца затуляюць хмары,
Восень хай з дажджамi на мяжы,
Як вясной, ляцяць на крылах мары,
Калi ззяе сонейка ў душы.
4.08.2000
4064 ДОБРЫ СЛЕД
Абставiны магутней, чым жаданне,
Хоць будзе, нiбы ураган, парыў,
Як нават вельмі палкае каханне,
Ды даляцець к яму не дасць лёс крыл.
I памiраюць, нiбы знiчкi, мары,
З рэальнасцю што былi на мяжы,
Але жаданняў радасныя чары
След добры пакiдаюць у душы.
9.08.2000
4077 ВЯЛIКI СЭНС
Жаданне цяжка зразумець,
Нялёгка вынiк растлумачыць,
Ды як душа пачне гарэць,
Парыў ўжо позна перайначыць.
Здаецца, што ганебны секс,
Мiнулага здарэння шкода,
Вялiкi у жаданнi сэнс,
Не робiць дурасцей прырода.
12.08.2000
4328 ЖАДАНАЕ ЦЯПЛО
Насустрач сонейку бягу,
Хутчэй прайшла каб цемразь ночы,
Ды росна, бегчы не магу,
Туманам выядае вочы.
Але жаданае цяпло
Пакуль яшчэ не сагравае,
Хачу, каб сонейка ўзышло,
Душа цяпла даўно жадае.
16.10.2000
4637 ЛЕПШ ПОЗНА
Хай лепей позна, чым нiколi,
Каб зведаць густ, i шарм, i смак,
Каб мець натхненне ад патолi,
Лепш вельмі позна, чым нiяк.
Хай будуць познiмi каханне
Цi таленту магутны ўзлёт,
Спаткаць лепш неспакой жадання,
Iнакш ў душы намерзне лёд.
25.11.2000
4721 ЗАЛАТОЕ ШЧАСЦЕ
Зiмою сняцца спелыя сунiцы,
А летам – белы, нiбы цукар, снег,
Што, як брыльянты, ў праменях iскрыца,
Дзiвосны вельмi хуткіх думак бег.
Душу бясконца вабiць толькi тое,
Чаго у даны час ў яе няма,
Здаецца, дзесьцi шчасце залатое:
Зiмой лепш лета, летам лепш зiма.
6.12.2000
4727 АДНОЛЬКАВАСЦЬ
Як за цукеркай есцi зноў цукерку,
Ад прыкрасцi знiкае хутка смак,
I хочацца баршчу налiць талерку,
Здаецца, што смачней ужо бурак.
Зусiм былая знiкне асалода,
Аднолькавасць не будзе у цане,
Як песня, у якой адна ёсць нота,
Душу красой нiколi не кране.
6.12.2000
4797 ЛЮБАТА
Мой шлях – праз штормы i праз буры,
Цi пад нагамi тонкi лёд,
I замiнаюць мне вiхуры,
Залевы, спёкi цi смурод.
А хочацца, каб ззяла сонца,
Шлях абыходзiла бяда,
I цалкам каб душу, да донца,
Мне напаўняла любата.
24.12.2000
4798 ВУЗЕЛ
Заблыталiсь жыццёвыя дарогi,
I вузел завязаўся на шляху,
Хаця душа ў пакуце ад трывогi,
Знайсцi з нягоды выйсце не магу.
О! Каб былi ў мяне, як ў птушкi, крылы,
Змагла б я гэты вузел развязаць,
Бо хочацца, сустрэў мяне каб мiлы,
Жыццё iмчыцца, некага кахаць...
24.12.2000
4813 ХВАЛЯВАННЕ
Хай б'юцца магутныя хвалi,
Не трэба iм цяжкiх акоў,
Хачу, каб мяне хвалявалi
Яшчэ прыгажосць i любоў.
Наперадзе ёсць досыць часу
Ляжаць ў абсалютнай цiшы,
Адвечную побач украсу
Складаць будуць толькi крыжы.
26.12.2000
4888 ХВАЛI МАЛАДОСЦI
Сваё каханне клiчу доўгi час,
Яно не адгукаецца чагосьцi,
Надзеi кволай прысак нават згас,
Бушуюць ў целе хвалi маладосцi.
Дзевяты вал накрыць жадае зноў,
Якую шторм мне падаруе долю?
Хачу, каб болей не было вятроў,
Каб штыль прынёс жаданую патолю.
8.01.2001
4912 ЖАДАННЕ ПЯШЧОТЫ
Як пяшчоты душы не хапае,
Толькi жорсткасць ад краю да дна,
Лёд нiколi у ёй не растае,
Хоць навокал буяе вясна.
Не прагнаць нi тугi, нi маркоты,
Нават ў спёку – як быццам ў мароз,
Душа хоча бясконцай пяшчоты,
Калi плакаць – ад радасных слёз.
11.01.2001
4940 ШЭРАЕ НЕБА
Хачу, каб заўсёды мне сонейка ззяла,
Каб крылы я меў, як Iкар,
Ды радасных дзён у жыццi вельмi мала,
Бо шэрае неба ад хмар.
Хачу, каб i зоркi свяцiлi ласкава,
I месяц глядзеў з вышынi,
Ды iншая доля чамусьцi спаткала,
Бо шэрыя ночы i днi.
16.01.2001
Свидетельство о публикации №103111700399