ab2. 5 Думак цудадзейныя малюнк 65 верша

4006      ЗАЛАТЫЯ САМАРОДКI

Мудрасць – залатыя самародкi,
Ёсць яна або зусiм няма,
Розум або доўгi, цi кароткi
Раздае прырода нам сама.

Мудрасцi за грошы не прыдбаеш,
Яна вольна ў краме не ляжыць,
Ворагаў з ёй толькi адшукаеш,
З ёй цiкава, але цяжка жыць.

24.07.2000


4018     РЫБНАЯ ЛОЎЛЯ

Пачне кляваць – патрэбна падсякаць,
Не дапусцiць каб ў рыбнай лоўлі хiбы,
Калi, пакуль больш заглыне, чакаць,
У вынiку застанешся без рыбы.

Калi i так ўсё добра у жыццi,
Ды хочацца ўсё роўна парыбачыць,
Каб большае i лепшае знайсцi,
I тое, што было, ёсць шанцы страцiць.

27.07.2000


4065     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

Калi грымяць жахлiва перуны,
Як быцам бы з гармат страляюць танкi,
Няма ў страшэнным гуле iх вiны,
Бо вiнаваты хiтрыя маланкi.

Але, як цалкам чыстае ад хмар,
А толькi ў аблачынах белых неба,
Перун не зробiць жудасны удар,
Уважлiва глядзець у корань трэба.

10.08.2000


4071     САЛОМКА

Дзе упадзеш, наперад невядома,
Сябе каб ад бяды абараняць,
З сабой заўжды павiнна быць салома,
Бо можна яе хутка разаслаць.

Хай будзе шлях тады занадта стромкi,
Цi выпадкова падвядзе нага,
Падкiнуць можна ўраз сабе саломкi,
I бокам пройдзе горкая туга.

11.08.2000


4072     ЖАХЛIВЫ ВIР

Як шмат гадоў з ракой знаёмы,
Бо ў ёй купаешся штодня,
Сакрэты ўсе яе вядомы,
Дзе мелiна, дзе глыбiня.

Калi сваё не да спадобы,
I новы знойдзецца кумiр,
Адной, напэўна, хопiць спробы,
Папасцi каб ў жахлiвы вiр.

12.08.2000


4089     НАШЫ ДУМКI

Шануем думкi больш ўсяго свае,
Чужыя, нiбы дым, праходзяць мiма,
Як хто iх безкаштоўна аддае,
Аддаць ўсё роўна проста немагчыма.

Але iснуе думак першы клас,
Хаця на iх i вельмi малы попыт,
Заўжды чаруюць нашы думкi нас,
А лепшыя у тых, чый большы вопыт.

14.08.2000


4104     КАСА I НОЖ

На поплаве цудоўная раса,
Як ў дыяментах, ў ёй заззялi кветкi,
Але прыйшоў касец, звiнiць каса,
Не стала ў хмызняка травы-суседкi.

«Як не шкадуе чалавек красы?» –
Глядзеў з сваёй нары i думаў вожык,
Але прыйшла чарга i да лазы,
Нож катаваў яе, каб сплесцi кошык.

19.08.2000


4105     ЖЫТА I МОХ

На скрыжаваннi палявых дарог
Ляжаў вялiкi камень старажытнi,
I рос на iм зусiм маленькi мох,
Над мохам кепкаваў палетак жытнi.

Маленькi мох без вiльгацi слабы,
Няўтульна яму жыць i небяспечна,
Палетак жыта знiшчылi сярпы,
А кволы мох жыве на камнi вечна.

19.08.2000


4111     ЛЕПШЫ ЧАС

Цудоўнае у думак развiццё,
Яны iдуць, як моцная завея,
Пры пераходзе з явы ў небыццё,
У царства лёгкакрылага Марфея.

Магчыма, вечар – самы лепшы час,
Калi знiкаюць дзённыя турботы,
I сон нясе на лёгкiх крылах нас,
На жаль, каб ранкам зноў пазнаць маркоты.

20.08.2000


4113     АДНАВIЦЬ АСАЛОДУ

Калi ужо нiчога не здзiўляе,
Становiцца звычайным цэлы свет,
I радасць паступова прападае,
Знiкае i натхненне, i iмпэт.

Каб аднавiць у сэрцы асалоду,
Не мець неўтаймаваных цяжкiх ран,
Лепш паглядзець на дзiўную прыроду
I на дзявочы тонкi вабны стан.

21.08.2000


4117     ХМАРЫ I АБЛОКI

Прыемна аблачынкi вабяць зрок,
Яны – увасабленне дзiўнай мары,
I вельмi непрыемны ў небе змрок,
Якi заўжды з'яўляецца ад хмары.

Ды хмара пралiваецца дажджом,
Каб корань вiльгаць браў, не звяла лiсце,
Хаця аблокi вабяць, як фантом,
Але зусiм няма ад iх карысцi.

23.08.2000


4118     ГОРЫЧ

Здаецца, будзе бездакроным шлях,
Але няшчасце прытаiлась поруч,
Бо мару цяжка утрымаць ў руках,
Таму ў душу прыходзiць часам горыч.

Ад крыўды цяжка, горай ад абраз,
Яны прыносяць боль няшчадны сэрцу,
Ды ад бяды удала лечыць час,
Вытхаецца праз тэрмiн горыч перцу.

24.08.2000


4134     НАЎДАЧУ

Сонца ззяе, ветрык дзьме ласкавы, спёка,
Лета крочыць, i да восенi далёка,
Пра марозы i снягi iдуць размовы,
За высокiмi гарамi час зiмовы.

Спадзявалiсь, што зiма прыйдзе не скора,
Але ўвосень ўжо ад сцюжы было гора,
Хоць наўдачу вельмi лёгка спадзявацца,
Ды да спраў сур'ёзна трэба гатавацца.

29.08.2000


4164     ПАХВАЛА

Хвалiць магчыма раз, i два, i пяць,
Ды пра тавар паганая уява,
Самому лепш хоць раз паспрабаваць,
Дакладней можа стаць любая справа.

Бязглуздасцi купляць ў мяшку ката,
Бо можна вельмi горка памылiцца,
Ды горшая спаткаецца бяда,
Як прыйдзецца па пахвале жанiцца.

8.09.2000


4169     КРЫВАВАЕ МОРА

Празмерна надта хваляць сябе людзi,
Нясціплай часам пахвалы без меры,
Дакладней значна думка збоку будзе,
Ды выказаць яе не могуць зверы.

Злачынствы ўсю гiсторыю складаюць,
Жыццё людзей iдзе ў крывавым моры,
Сябе ўвесь час бязлiтасна знiшчаюць
I не шкадуюць фауны i флоры.

10.09.2000


4175     ГЕРОI ЦI НАРОДЫ?

Гiсторыя – навука пра разбоi,
I часу, каб вучыць яе, шкада,
Рабаўнiкi i каты ў ёй героi,
Ад iх людзям прыходзiла бяда.

Мо лепей ведаць як жылi народы,
Каб значна больш жыццё людзей цанiць?
Каб выхаванню не прыносiць шкоды,
Лепш значна этнаграфiю вучыць.

10.09.2000


4183     НАВIНКI

Паспрабаваць нiколi нельга тое,
Чаго не бачыў i чуў аб чым,
Цi добрае яно, або благое,
Як карыстацца да спадобы iм.

Ўсё новае занадта iнтрыгуе,
Яно – як невядомы цёмны лес,
Навiнкi безупынна прапануе
Ў навуцы i у тэхнiцы прагрэс.

11.09.2000


4184     РАДАСЦЬ У ВАЧАХ

Цуд можа стаць зусiм будзённай явай,
Наадварот, ператварыцца ў бруд,
Калi ён будзе прымусовай справай,
Узнёсласцi не выклiкае цуд.

Лепш бачыць цуд чароўны толькi зрэдку,
Iначай згасне радасць у вачах,
Калi штодзённа дораць ружы кветку,
Калючкi бачны, ды не чутны пах.

12.09.2000


4185     ЦЯПЕРАШНI ЧАС

Б'е сумам па мiнуўшчыне набат,
Але вярнуць былое немагчыма,
Не здатны час, хоць плач, пайсцi назад,
I добры, i нядобры бяжыць мiма.

Каб бляск вачэй ад цяжкасцей не згас,
Не ўспамiнаць каб з жалем аб мiнулым,
Цяперашнi цанiць патрэбна час,
Быць да яго уважлiвым i чулым.

12.09.2000


4187     ПРОРВА

Хто пунi будаваў, палаца не збудуе,
Бо прорва мiж будовамi ляжыць,
Вялiкiм зодчым хоць сябе адчуе,
I нават у палацы будзе жыць.

Калi пачаў сваё жыццё ў палацы,
I стыль высокi выхаваў тварца,
Той дасягне вяршынi ў любой працы,
Узорнай ад пачатку да канца.

12.09.2000


4188     ПАДМУРАК

Калi падмурак вельмi нетрывалы,
То хмарачос на iм не збудаваць,
Хаця занадта кепска iдуць справы,
Але шкада падмурак разбураць.

Прызнацца, пэўна, дзеля справы трэба:
Падмурак састарэлы i слабы,
Каб хмарачос узняўся горда ў неба,
Будова не прынесла каб журбы.

12.09.2000


4189     ПРЫСМАК ПАЛЫНУ

Мы вады вельмi ўзносiлi заўжды,
Высокароднась ўсiм калола вочы,
Амаль што непiсьменны – не бяды,
Затое селянiн або рабочы.

Такая мода павялась даўно,
Ды ад яе ў душы прысмак палыну,
Бо паспяхова кiнулi на дно
Вялiкую, магутную краiну.

12.09.2000


4256     РАЗВIТАННЕ

Калi пара прыходзiць развiтацца,
Адцягваць не патрэбна сумны час,
Лепш трэба, як мага хутчэй, збiрацца,
Без болю пакiдаць былое ўраз.

I ўжо нiколi болей не вяртацца,
Бо развiтанню грош тады цана,
Ды з будучыняй лепей сустракацца.
Мо асалоду дасць яшчэ яна?

29.09.2000


4272     ЛЕБЕДЗЬ ЦI КАРШАК?

Цудоўная у лебедзя фiгура,
I шыя яго – лепшая з адзнак.
Хоць выглядае шэра i панура,
Але якую мае моц каршак!

Хоць прыгажосць – мэта жаночай мары,
Ды каб не зведаць роспачы i мук,
Мужчыну лепей выбраць не па твары,
А па душы i сiле добрых рук.

3.10.2000


4273     СПРЭЧКА

Спрачалiсь моцна рэдзька i радiска,
Усiх патурбавалi на градзе,
Ды ў спрэчцы не падводзiлася рыска,
Хто значна прыгажэй i саладзей.

Паспрабаваць натрапiлась нагода,
З гароднiны хто лепшы мае смак,
I выявiлась, што з ўсяго гарода
Найсаладзей цукровы быў бурак.

3.10.2000


4280     ПЕВЕНЬ I ВЕРАБЕЙ

Казаў квяцiсты певень вераб'ю:
«Вялiкi я, i у мяне ёсць крылы,
Як трэба, на адной назе стаю,
Лёс у мяне прывабны i шчаслiвы».

А шэры верабей яму ў адказ:
«Хоць я малы, ды мне палёт знаёмы,
А ты ўзлятаеш на кароткi час,
Вялiкi, i квяцiсты, i вядомы».

4.10.2000


4292     АТРУТА

З чырвонай шапкай вельмi яркi мухамор
Казаў баравiку-суседу ў вочы:
«Ты непрыгожы, – прагучала, як дакор, –
Падняць цябе не знойдзецца ахвочы».

Ды ад чароўнай, нават п'янлiвай, красы
Здарыцца могуць цяжкiя пакуты,
Здаецца, будзе смак лепш травеньскай расы:
Як ў мухаморы, шмат ў красе атруты.

8.10.2000


4295     АБЫ-ЯК

Пагана, як цячэ нядрэнны гляк,
Хаця на iм палiва i арнамент,
Нiяк заўсёды лепш, чым абы-як,
Тым болей, калi робiцца фундамент.

Як не чапаць, а паглядзець здалёк,
Здаецца, непаганы ёсць парадак,
А як капнуць, ў фундаменце пясок,
Бо абы-як быў зроблены пачатак.

8.10.2000


4355     СОНЕЧНЫЯ ГРОНКI

Казала вiшня, што стаiць сама,
А вiнаград вакол падпорак ўецца,
Што у яго трываласцi няма,
З суседкай слiвай вiшанька смяецца.

Саспелi вiшнi, дзесяць або пяць,
Хоць голас быў у вiшнi вельмi звонкi,
Ды на лазе прыгожыя вiсяць,
Як цуд дзiвосны, сонечныя гронкi.

20.10.2000


4362     БРУДНЫ СЛЕД

Бываюць вельмi розныя сляды
I, адпаведна, розныя ўспамiны,
Адзiн пакiне на Зямлi сады,
А iншы – толькi брудныя руiны.

Знiкаюць людзi, пакiдаюць свет,
Чароўны, як квiтнеючыя макi,
Чым за сабой пакiнуць брудны след,
Зусiм лепш не пакiнуць след нiякi.

22.10.2000


4392     ДУХМЯНЫ НЕКТАР

Пагода вельмi добраю была,
Зямля палала, нiбы ад пажару,
У кветкi запыталася пчала,
Чаму няма нi кропелькi нектару.

Хай будзе неба чорнае ад хмар,
Не гледзячы на кепскую пагоду,
Духмяны ў кветках з'явiцца нектар,
Пчала удосталь назбiрае мёду.

27.10.2000


4395     ГАРАДСКI АРТЫСТ

Абрыдла вераб'ём быць вераб'ю,
Ён, нiбы салавей, малы i шэры,
I вырашыў: «I я не горш спяю»,
Сабралiсь слухаць на палянцы зверы.

Афiшы напiсалi: ёсць краса
У голасе артыста гарадскога,
Ды да хвалька падкралася лiса,
Бо лес не горад, там свая размова.

27.10.2000


4397     ГРОЗНЫ ГАСПАДАР

Абрус лёг на зялёную траву,
Дыван зацерушыла белым снегам,
Яна схiлiла нiзка галаву,
Сумёт з яе паздзекаваўся з смехам:

«Цяпер я для цябе i бог, i цар,
Не змерзнеш ад марозу пада мною»,
Але растаў ўраз грозны гаспадар,
I ручаём збег хутка ў роў вясною.

28.10.2000


4398     СВОЙ МАЛАДНЯК

Здараецца ў двух соснах заблукаць,
Калi iх выгляд настрою дасць шкоду,
Бо хочацца бор стромкi адшукаць,
Узнёсласць каб здабыць i асалоду.

Псуюць крывыя сосны настрой мой,
I ў сэрцы аддаюцца цяжкiм горам,
Лепш высаджу свой маладняк вясной,
I сосны стануць з часам дзiўным борам.

28.10.2000


4399     ПРАМЫ ШЛЯХ

Заблытаць можна кожнае пытанне,
Як нiткi, што не змотаны ў клубок,
Iсцi наперад маю намаганне,
А цягне нечакана толькi ўбок.

Лепш прыпынiць няўдалую вандроўку,
Вярнуцца з добрым настроем дамоў,
Хадзiць кругамi цэлы час без толку,
Як шлях прамы знайсці няма умоў.

28.10.2000


4419     ПЕВЕНЬ I САЛАВЕЙ

Смяяўся певень з салаўя,
Што ён – няшчасны недарэка,
Малы, як ўся яго сям'я,
I не умее кукарэкаць.

Ды гаспадар сяброў чакаў,
Гасцей сустрэў па-беларуску,
Каб певень болей не крычаў,
Яго пусцiлi на закуску.

30.10.2000


4439     САМОТНАЕ ЗЯРНЯТКА

Саспеў, нiбы нявеста, колас жыта,
I загулялi жвавыя сярпы,
Было зярнятка на зямлi забыта,
А iншыя папалi у снапы.

Яно ў самоце жудасна тужыла,
Сварылась на нязграбную руку,
Але вясной сагрэлась i ажыла,
Перамалолi iншых на муку.

3.11.2000


4466     СВАЯ СЦЕЖКА

Ёсць крокi ў плён i крокi ў нiкуды,
I як бы доля па душы не секла,
Ў рай сцежку трэба пракладаць заўжды,
Чужыя сцежкi завядуць у пекла.

Не зарастала сцежка каб травой,
I каб вяла к нябачанаму цуду,
Хадзiць я буду сцежкаю сваёй,
Чужыя сцежкi назаўжды забуду.

6.11.2000


4482     КУРНАЯ ХАТА

Калi хвалiць курную хату,
Здаўна стаiць што на дрыгве,
Не выправiць нiколi ваду,
Бо мiф вялiкасцi жыве.

Не мець пакуты каб ад дыму,
Шукаць патрэбна iншы пляц,
Душа каб пела ад уздыму,
Лепш новы збудаваць палац.

8.11.2000


4528     ПЛЫЦЬ ПА ПЛЫНI

Зiмой не заспявае салавей,
Абявязкова ў гай пайду вясною,
Я вельмi не прыспешваю падзей,
Няхай iдуць сваёю чарадою.

Насупраць ветру лепей не пляваць,
Ўсё роўна на цябе слiну ён кiне,
Заўжды навалу лепш перачакаць,
Ёсць справы, ў якiх трэба плыць па плынi.

13.11.2000


4545     АМЕРЫКАНЦЫ

Мажлiвасцям раскрыцца немгчыма,
Глыбока не даюць дазвол араць,
Разумных не жадае мець радзiма,
Амерыка у змозе iх збiраць.

Таму жыць добра мы страчаем шанцы,
Хаця чакалi доўгiя гады,
Наперадзе ва ўсiм амерыканцы,
I першасць у іх будзе назаўжды.

14.11.2000


4549     НЕБАСХIЛ ДУМАК

Няўмольна творчасць ў стан цудоўны клiча,
Карункi з думак светлыя сплятаць,
Ды часам у руках ужо здабыча,
А думкi не ўдаецца утрымаць.

Яны бягуць, як хуткiя аблокi,
I супынiць iх не хапае сiл,
Няхай плывуць за гарызонт далёкi,
Бо iншыя прыйдуць на небасхiл.

14.11.2000


4570     ПРАЗ ТЫСЯЧАГОДДЗI

Не ведаем нiчога пра сябе,
I яснасцi не маем аб планеце,
Гiпотэзы ў бясконцай барацьбе,
Адкуль Зямля i мы адкуль на свеце.

Адкуль ляцiць Зямля, ляцiць куды,
Вядома толькi Богу i прыродзе.
Цi застануцца ад Зямлi сляды,
Калi мiнуць яшчэ тысячагоддзi?

16.11.2000


4572     ЗАЛАТОЕ ЗЕРНЕ

Капаўся певень ў кучы гною,
Бо круп не далi ўсё адно,
Знайшоў ён зерне залатое,
Заззяла, як брыльянт, яно.

Калi сярод людскога мора,
Заззяе нехта залаты,
То якар трэба кiнуць скора,
Каб не расстацца назаўжды.

16.11.2000


4573     ПАКУТА

Сэрца ад знявагi пакутуе,
Ды душа не плача ад тугi,
Бо пакута горкая ўратуе,
Каб не памыляцца ў раз другi.

Што быць можа горай, чым пакута?
Ды адбыўся незвычайны цуд,
Бо цяпер не страшная атрута,
Бо не вабiць больш ганебны бруд.

16.11.2000


4579     ПЛУГ I КАМЕНЬ

Ляжаў вялiкi камень на зямлi,
А плуг араў у цяжкай працы поле,
Разоры к яму блiзка падышлi,
I колiшняе скончылась прыволле.

А камень кажа: «Я твой даўнi друг,
Iсцi нам разам па адным дарогам»,
Без роздуму яму паверыў плуг
I апынуўся з скрыўленым нарогам.

17.11.2000


4580     ГНЕЎНЫ БАС

Iграў аркестр i музыка лiлася,
Ды скончылась мелодыя ураз,
Бо спрэчка нечакана пачалася:
Даводзiў сваю велiч гнеўны бас.

«Як ты вялiкi майстар на ўсе рукi,
Iграй адзiн» – прамовiла труба,
Пяшчотныя змянiлiсь гулам гукi,
I гнеўны бас ахутала журба.

17.11.2000


4610     ЗАЛАТЫЯ КВЕТКI

Не будзе без калючак руж нiколi,
Прымусiць прыгажосць пакутаваць,
Каб засталась хоць кропелька патолi,
Такiм, як ёсць, свет трэба успрымаць.

Калючкi колюць хай душу сурова,
Але ад зносiн i натхненне ёсць,
Бо залатыя кветкi руж – аснова,
Калючкi не знiшчаюць прыгажосць.

21.11.2000


4613     ШЛЯХI ЛЯ ПРОРВЫ

Вырас дуб магутны на адхоне,
Ды праз час прыйшла пара тугi,
Апынуўся ў прорвы ён ў палоне:
Рэчка падмывала берагi.

Агалiлась моцнае карэнне,
Дуб ў знямозе цяжкай ад скрухi,
Небяспека прыйдзе за iмгненне,
Як ля прорвы пракладаць шляхi.

22.11.2000


4632     АПОШНI КРОК

Апошнi крок. Ён цяжкi самы,
Як пры скачках увышыню,
Схаваны ў ім адзнакi драмы,
Таму апошнi крок цаню.

Бо ён – штуршок да перамогi
Або да страчаных надзей,
Каб зноўку новыя дарогi
Круцiлi ў вiхары падзей.

25.11.2000


4633     РУХ НАЗАД

Апошнi крок рабiць без толку,
На тое як няма падстаў,
Зрабiць лепш добра падрыхтоўку,
Каб пакарыўся п'едэстал.

Калi няўпэўненыя крокi,
Рабiць iх трэба вельмi шмат,
А фiнiш будзе ўсё далёкi,
Бо рух такі вядзе назад.

25.11.2000


4650     СОНЕЧНАЕ СВЯТЛО

Як сонейка прамень свой першы кiне,
Не здатны месяц ззяння зберагчы,
Але яго святло павек не згiне,
Калi адзiн ён ў небе уначы.

Няшчаснымi заўжды бываюць дзецi,
Калi iм патураюць зноў i зноў,
Амаль нябачным можна быць на свеце,
Як жыць бясконца у святле бацькоў.

27.11.2000


4660     АПОШНЯЯ СТАРОНКА

Калi яшчэ бялюткая папера,
Ў жыццёвай кнiзе вызначаны шлях,
Ў душы гараць любоў, надзея, вера,
Наперадзе жыцця чароўны гмах.

Прыгожаю здаецца кнiга звонку,
Але не кожны запiс дарагi,
Адчынiш як апошнюю старонку,
Заные цяжка сэрца ад тугi.

28.11.2000


4671     СТАРАЯ IСЦIНА

Калi тупымi стануць iклы,
Драпежнiк хутка зменiць стан,
Да перамог выдатных звыклы,
Вовк стане сцiплым, як баран.

Гады знiшчаюць моц былую,
Знiкае лепшая з украс,
Лепш ведаць iсцiну старую,
Што iклы выпадуць праз час.

30.11.2000


4683     НЕ ПА ЗАГАДУ

Зусiм лепш з апанентам не спаткацца,
Не весцi каб у спрэчках цяжкi бой.
Але ад думак дзе i як схавацца,
Калi зусiм нязгодны сам з сабой?

Каб не адчуць душэўнага разладу,
Каб сонца не зацягвала iмжа,
Рабiць не трэба ўчынкаў па загаду,
А толькi – як падказвае душа.

2.12.2000


4687     ПАЛАЦЬ ЦI НЕ?

Гараць ў кастры з раз'юшанасцю дровы,
Даюць другiм цяпла шмат i святла,
Але ствараюць для сябе умовы,
Што полымя з'ядае iх да тла.

Калi сырое стрэнецца палена,
Палаць яму захочацца наўрад,
Але ляжыць на вогнiшчы нязменна,
Хоць вочы дым пячэ i чмурыць чад.

2.12.2000


4712     ДА ЗОР

Не будуць чыстымi абрусы,
Не разглядзець узораў цуд,
Калi ўтрымацца ад спакусы
Адмыць з iх папярэднi бруд.

За стол тады пачнуць садзiцца,
Калi праявiцца узор,
Калi абрус, як снег, iскрыцца,
Калi душа ўзляціць да зор.

4.12.2000


4777     НЯБАЧНАЕ ЗОЛАТА

Не стане жыла залатою,
Як назiраць яе здалёк,
Пароду як прамыць вадою,
То бачны жоўценькi пясок.

Хоць золата i цэняць значна,
Не цягнуць да яго руку,
У жыле золата нябачна,
Яно хаваецца ў пяску.

19.12.2000


4825     СПАКУСА ПАПЛАКАЦЬ

Як з дрэва упадзе адзiн лiсток,
Душа ад спачування зарыдае,
Ды не шкада, калi ў адзiны крок,
Скiдае лiсце восень залатая.

Калi адзiн загiне – вельмi жаль,
Паплакаць цяжка утрымаць спакусу,
Зусiм нiчога не шкада амаль,
Як тысячы ахвяр ад землятрусу.

28.12.2000


4866     ПРАВЕДНЫ ЧАС

Знянацку амаль за iмгненне
Прымаем рашэннi не раз,
Рассудзiць прыдатнасць рашэння
Заўжды толькi праведны час.

Бо вынiк адрознiцца значна
Ад ўзнёслых i радасных мар,
Адразу памылак не бачна,
Што чорнае неба ад хмар.

4.01.2001


4882     МЕДАВУХА

Лепш мець жыццё салодкае, як мёд,
Чым кiслае, як быццам журавiны,
Калi яшчэ наперадзе палёт,
А не аб iм цудоўныя ўспамiны.

Ды спакваля прыходзiць сумны час,
Калi ў душы лютуе толькi скруха,
I нават кiслы журавiнны квас
Здаецца смачным, нiбы медавуха.

7.01.2001


4915     ВЕЧНЫЯ

Час хай праходзiць трывалы,
Ўсё пападае пад прэс,
Замкi знiкаюць i скалы,
Падаюць зоркi i лес.

Горы ўзнiкаюць iмгненна,
Рэкi мялеюць ураз,
Хутка iдуць перамены,
Вечныя – атам i час.

12.01.2001


4933     СУХI ПЯСОК

Сухi пясок, як перакацi-поле,
Патрэбны дождж цi хоць бы вiльгаць рос,
Каб з месца не кранаўся ён нiколi,
Не спакушаў прыродай даны лёс.

Сухi пясок рассеяўся па лузе,
I знiк бясследна, як кастрышча дым,
Не здолеў цвёрда «Не» сказаць спакусе,
Лепш вечна б ззяў на пляжы залатым.

15.01.2001


4944     ПIК

Адзiн нiколi не пакорыш пiк,
Была каб добрай i прамой дарога,
Хаця прасiць, нiбы жабрак, не звык,
Для поспеху патрэбна дапамога.

Бо ў адзiночку вельмi цяжкi шлях
Ўсе намаганнi цалкам здатны сцерцi,
Наперадзе чакае толькi крах,
Пiк нават можа стаць вытокам смерцi.

16.01.2001


4952     БОГ ДАЕ

Я лiтасцi нiколi не прашу,
Хоць часам вельмi трэба дапамога,
Стан жабрака знявечвае душу,
Аб лiтасцi прасiць магчыма Бога.

Патрэбна меру мець i мець мяжу,
Прасiць драбок лепш, чым занадта многа,
Што нельга, я таго не папрашу,
Сам Бог дае, як ёсць такая змога.

18.01.2001


Рецензии