Расла раней на сметнiку пад плотам,
Таксама, як i iншая трава,
Адразу непрыкметная, i потым,
Як убiралась ў кветкi крапiва.
Ды куст яе разросся вельмi дужы,
Бо ў свецкiм коле ззяла крапiва,
Цвiлi на клумбе ў добрай глебе ружы,
I у яе паднялась галава.
26.07.2000
4024 ДАВЕРЛIВАЯ МЫШКА
Чакала доўга кошка ля нары,
Ў якой жыла даверлiвая мышка,
«Выходзь, мы будзем добрыя сябры»,
Але хацела з'есцi яе нiшкам.
Як хтосьцi абяцае вельмi шмат,
Нiколi слоў не трэба браць на веру,
Казаў таксама мышцы грозны кат,
Загiнуць ёй прыйшлося ад даверу.
28.07.2000
4028 ЦЯЖАР
Сагнулась яблынька, галлё аж да зямлi,
Яно амаль плакучае зрабiлась,
Але далей чым, тым цяжэй плады былi,
I яблыня ад цяжару стамiлась.
Нялёгка мацi нарадзiць на свет дзяцей,
Iмкненне мець іх – лепшае у свеце,
Яна стараецца, каб выраслi хутчэй,
Але цяжар прыносяць часам дзецi.
29.07.2000
4068 КРЭПАСЦЬ НЕДАТЫК
Гучыць, як грозны прыгавар, загад:
Ўсю зброю скласцi, адчынiць вароты.
Як выкананне здзейснiцца наўрад,
То абыходзяць крэпасцi заўсёды.
Хто крэпасцi браць моцнай сiлай звык,
Што баранiць сябе не мелi змогi,
Калi сустрэне крэпасць недатык,
Застанецца без вабнай перамогi.
10.08.2000
4092 ЗАЧАРСТВЕЛЫЯ ДУШЫ
Няма слыху, хоць наяве вушы,
Вочы ёсць – адсутнiчае зрок,
Ўсё таму, што зачарствелi душы,
I святла няма ў iх, толькi змрок.
Боль чужы нiколi не адзначаць,
Тыя, шанаваць сябе хто звык,
Кволых i няшчасных не пабачаць,
Не пачуюць аб ратунку крык.
15.08.2000
4167 ВЕРНАСЦЬ
Прыгажосць адзначыць можна вокам,
Хоць яна ў свой час ў палон ўзяла,
Па жыццю iсцi каб гордым крокам,
Трэба вернасць моцнай каб была.
Прыгажосць, бясспрэчна, да спадобы,
Ды яна праз час сплыве з вадой,
Вернасць – рыса найвышэйшай пробы,
Вернасць вызначаецца душой.
9.09.2000
4224 СЯБАР З ЮНАЦТВА
Сустрэўся з сябрам я праз шмат гадоў,
З нас кожны быў бязрадасна панурым,
Бо дух сяброўства поўнасцю прайшоў,
Гады паўсталi памiж намi мурам.
Як i раней, мне сябар дарагi,
I з iм заўжды хацеў бы сустракацца,
Але не гэты, а зусiм другi,
З далёкага цудоўнага юнацтва.
22.09.2000
4303 СЛЁЗЫ РОСПАЧЫ
Аб камень б'юцца кропелькi вады,
Прамень у пырсках запалiў вясёлку,
Але не бачны iхнiя сляды,
Дарэмна намагаюца, без толку.
Хай льюцца слёзы роспачы ракой,
Ды дараванне не прыйдзе ў iмгненне,
Жадаць дарэмна для душы спакой,
Калi ў душы у iншага каменне.
11.10.2000
4360 ЧОРНАЕ НА БЕЛЫМ
На чорным фоне не пабачыць бруд,
Як глянуць нават позiркам умелым,
Ды прападзе дзiвоснай казкi цуд,
Як чорны колер з'явiцца на белым.
Калi падлюга схiбiць незнарок,
Абразу прэч, бо ён цябе нягодны,
Ды горка, калi зробiць дрэнны крок,
Здавалась, чалавек высокародны.
21.10.2000
4394 РУБАНАК I СЯКЕРА
Рубанак моцна абражаў сякеру,
Што не умее добра працаваць,
Што бервяно шурпатае не ў меру,
I вельмi цяжка потым габляваць.
Сякера вельмi доўгi час маўчала,
Абаранiць не ў змозе гонар свой,
Абрыдла ёй, i далей пакiдала
Бярвеннi для рубанка ўжо с карой.
27.10.2000
4437 ЖЫЦЦЁВЫ СОК
Бяроза горка плакала ад ран,
Знявечыў цяжка ствол сякерай збоку
Бязлiтасны i жудасны тыран,
Каб назбiраць бярозавага соку.
I робiцца амаль заўсёды грэх,
Стварае моцны жорсткiя умовы,
Не для патрэбы – толькi для уцех
П'е з слабага апошнi сок жыццёвы.
2.11.2000
4473 ЧУЖЫЯ I СВАЕ
Сысцiся цяжка берагам,
Таму няма мiж iмi спрэчкi,
Збудуюць мост цi тут, цi там,
Агульным бераг стане ў рэчкi.
Нiхто чужога не кране
Знянацку, незнарок, адразу,
Свайго нiколi не мiне,
Цi крыўду зробiць, цi абразу.
7.11.2000
4517 ЖУДАСНЫ УДАР
Спачатку сядзе, а пасля кусае,
Высокародны, хоць малы, камар,
Маланка гром ўжо потым пасылае,
Спярша смяротны нанясе удар.
Сказаць лепш непрыемнае адкрыта,
Душа няхай занудзiцца ад хмар,
Чым так, як серп без жалю рэжа жыта,
Наносiць ў сэрца жудасны удар.
12.11.2000
4582 МОРА I СКАЛА
Вельмi бурна мора бушавала,
Гнеўна бiў па беразе прыбой,
Ды, нарэшце, скончылась навала,
Ды жаданы не прыйшоў спакой.
Бо скала прыгожая упала
I ляжыць пакорлiва на дне,
Мора ў адзiноце сумавала,
Не вярнуць таго, што ўжо мiне.
17.11.2000
4626 КПIНЫ
Вяроўка добра пачак кнiг трымала,
Але сусед, пабачыўшы, сказаў,
Што шчыльнасцi у пачку вельмi мала,
I гаспадар тужэй перавязаў.
Парвалася вяроўка, настрой згiнуў,
Для кнiг прыйшла ганебная пара,
Нiхто не любiць над сабою кпiнаў,
Ад iх зусiм не прычакаць дабра.
24.11.2000
4645 НАХАБНЫ РУЧАЙ
Ручай смяяўся, што смярдзяць балоты,
Ў iх тванi шмат i брудная вада,
Але прыйшоў час жудаснай спякоты,
I ручая кранулася бяда.
Бо цалкам яго жвiр сухi паглынуў,
А сiлкаваўся ён за кошт балот,
Ручай нахабны ўраз без следу згiнуў,
Бо быў дзiцём смярдзючых брудных вод.
27.11.2000
4679 ЦIША ЗАЛАТАЯ
Падняўся моцны ураган,
Ламалiсь дрэвы, як запалкi,
I лес стагнаў ад цяжкiх ран,
Вакол ляглi ствалоў кавалкi.
Пачаў ласкавы ветрык бег,
Настала цiша залатая,
Але спазнiўся час уцех:
Лiстоту мёртвую гайдае.
1.12.2000
4694 АДЧУВАННЕ МОЦЫ
Як вецер мае надта мала сiлы,
Ласкавы ён, пяшчотны, дарагi,
Спявае вельмi сумныя матывы,
Як стане у яго напор другi.
Як моц сваю уласную адчуе,
Ўсё жорстка разбурае на шляху,
I аб сваiм вар'яцтве не шкадуе,
Ды выклiкае жудасць i тугу.
2.12.2000
4752 СОНЕЙКА I ЗМЯЯ
Калi, як лёд, халодная зямля,
У стоме i знямозе недарэка,
На сонейцы прыгрэецца змяя,
Адразу узнiкае небяспека.
Ад цеплынi, што лiлася штодня,
Змяя рабiлась жвавая i злая,
Прыйшлась ёй да спадобы вышыня:
Атрутным джалам сонейка кусае.
11.12.2000
4762 ЧЫСТЫ СТРУМЕНЬ
Ручай бег, нiбы ранак, чысты,
Быў залаты пясок на дне,
Карэц яго вады празрыстай
У спёку вабiў, быў ў цане.
Дно стала глейкiм, вада з брудам,
Ды ў вадах не яе вiна,
Струмень каб быў заўсёды цудам,
Залежыць поўнасцю ад дна.
16.12.2000
4790 ЦЁПЛЫЯ СЛОВЫ
Сухое зерне – нiбы нежывое,
Ды пападзе ў вiльготнае цяпло,
Жыццё ў iм пачынаецца другое,
Як цуд, яно схаванае было.
Калi душа ад болю знемагае,
Жыццё ў ёй можа аднавiцца зноў,
Яна, як птушка, крылы распраўляе
Ад добрых i пяшчотных цёплых слоў.
22.12.2000
4792 ПАДЗЯЛIЦЦА БОЛЕМ
Вярба схiлiлась над вадой,
З галiнак слёзы пралiвае,
Сваёю дзелiцца бядой,
Суседку рэчка суцяшае.
Сум пападае ў плынь вады,
I крона ў праменях iскрыцца,
Пакуты меней ад бяды,
Як ёсць з кiм болем падзялiцца.
23.12.2000
4812 НЯГОЖЫЯ СЛОВЫ
Без цяжкасцей магчыма з добрай рэчы
Адзiным рухам кепскую зрабiць,
Цяжар вялiкi звалiцца на плечы,
Каб першаснасць дакладна аднавiць.
У зносiнах мець трэба шанаванне,
Бяздумна не кiдаць нягожых слоў,
Бо можна страцiць палкае каханне
I дарагiх знаёмых i сяброў.
26.12.2000
4824 ХIТРЫ КОТ
Пытаў не раз сабака у ката:
«Чаму маё жыллё – малая будка,
I холадна зiмой, i цесната,
Выносяць ежу мне не вельмi хутка?»
I адказаў сабаку хiтры кот:
«Навошта шчэрыць зубы, гнеўна рыкаць?
Каб мець ад гаспадынi больш пяшчот,
Не гаўкаць лепей трэба, а мурлыкаць».
28.12.2000
4831 СПЁКА I СЦЮЖА
Як сонца ярка ззяе цэлы час,
На небе падымаецца высока,
Ўсё роўна пакутуюць ад абраз,
Бо дакучае жудасная спёка.
Але, як свецiць месяц уначы,
Бо кепска ацанiлi ззянне мужа,
Не цела, а душу пачне пячы,
На гэты раз пранiзлiвая сцюжа.
30.12.2000
4835 БУРА
Ад буры стогнуць сосны i дубы,
Ды настае трывожнае iмгненне,
Што не хапае сiл для барацьбы,
Калi занадта кволае карэнне.
Сабе зацiшку лепш заўжды шукаць,
Калi нясуцца грозныя вiхуры,
Душу каб ад пакуты ўратаваць,
Лепш пазбягаць раз'юшанасцi буры.
30.12.2000
4871 КАНФЛIКТ
Выдатны аб'ектыў без аберацый,
Iначай ён – прыгожы сувенiр,
Я не люблю канфлiктных сiтуацый,
Мне да спадобы злагада i мiр.
Лепш не прыдбаць жаданага нiколi,
Хай нават цуд вялiкi цi рэлiкт,
Бо мне дастатку сцiплага даволi,
Нiколi не жадаю мець канфлiкт.
5.01.2001
4909 ЦЁПЛЫЯ АДНОСIНЫ
Зiма, а снег заплакаў ручаямi,
Зямля паволi высахла ад слёз,
Неверагодна: студзеньскiмi днямi
Не дакучае сцюжаю мароз.
Прыемна, як ў адносiны нiколi
Прыйсцi не можа лютая зiма,
Душа прыдбае шчасце ад патолi,
Бо месца для тугi зусiм няма.
11.01.2001
4919 ХВАЛI ЖОРСТКАСЦI
Бiлiсь магутныя хвалi
Ў бераг ракi незнарок,
Ды пад сабой пахавалi
Жоўты прыгожы пясок.
Бераг, аднак, пакутуе
Зноў ад удараў глухiх,
Жорсткасць нiяк не адчуе
Боль i нягоды другiх.
12.01.2001
4937 АДНА ДЗЕЯ
Слёзы шчасця – для твару украса,
Як цудоўны духмяны нектар,
А здарыцца бяда цi абраза,
Слёзы болю знявечваюць твар.
Дзею моцна змяняюць умовы,
Адзiн выраз, з адных тых жа слоў
Азначае учынак суровы
Цi пяшчотную надта любоў.
15.01.2001
4945 АСЕННI ЎРАДЖАЙ
Вясна была халоднай, як iльдзiна,
Яшчэ марозам агрызнуўся май,
А летам спёка мучыла няспынна.
Цi будзе добры восенню ўраджай?
Хоць кажуць: «Дзецi для жыцця – як краскi»,
Як не хапае ім цяпла з вясны,
Калi няма любвi, пяшчоты, ласкi,
То жорсткiя дарослыя яны.
16.01.2001
4973 МАЛАНКI ПОЗIРКАЎ
Маланкi тваiх позiркаў лаўлю,
Няма адносiн цёплых памiж намi,
Усмешку i пяшчоту я люблю,
I не хачу быць бiтым перунамi.
Зрабi ласкавей трохi позiрк твой,
Халодны лёд ў душы няхай растане,
Заўсёды так здараецца вясной,
Цяпло народзiць палкае каханне.
21.01.2001
Свидетельство о публикации №103111300348
Дружище Биттнер 13.11.2003 09:38 Заявить о нарушении
В моих стихах напевность ищет,
Хоть смысл не ясен многих слов,
Читатель верный мой Дружище
Стих по слогам читать готов.
Чтоб родилось в душе стремленье
Брать белорусского урок
И радости познать мгновенье:
Найти мелодию у строк.
Благодарю за интерес к белорусскому языку,
очень приятно. Читайте ў - краткое как среднее
между Л и В.
С благодарностью и уважением, Анатолий
Anatoly Bolutenko 15.11.2003 08:49 Заявить о нарушении