ab2. 1 Аб паэтах 17 верша
Музей цудоўны ў Пiнкавiчах ёсць,
Хоць i няма сталiчнага раздолля,
Тут Якуб Колас быў зусiм не госць,
А працаваў настаўнiкам у школе.
Ўсё так, як i пры Коласе было,
Палешукi такiя ж i прырода,
Хоць шмат гадоў з часоў тых ўжо прайшло,
Ды збераглася памяць у народа.
28.07.2000
4097 САПРАЎДНЫ IДЭАЛ
Верш наш катавалi, тым не меней,
Ён жыве, хаця пакутаваў,
Бо заўсёды ёсць паэтаў жменя,
Верш якiх – сапраўдны iдэал.
Лепш шляхоў шукаць занадта вузкiх,
Плыням ўсiм дасць месца сваё час,
Пушкiн – вечны iдэал у рускiх,
I Грахоўскi – iдэал у нас.
16.08.2000
4204 СВЯТА ПАЭЗII
Ён ад Палесся надта жыў далёка,
I не складаў пра край балот радкоў,
Але штогод шануем памяць Блока,
I, як заўжды, сваiх забылi зноў.
Тут жыў i працаваў славуты Колас,
I таленту яго падняўся гмах,
Янiшчыц мацавала звонкi голас,
Грахоўскi пачынаў жыццёвы шлях.
16.09.2000
4382 ПРЫГРЭТЫЯ ЧАСАМ
Адны былi прыгрэты часам,
А iншых кiнуў час у вiр,
З злачынцамi этапам разам
Iшлi ў далёкую Сiбiр.
Кiдалi годнае за муры,
Прыстасаванцы выйшлi ў свет,
Таму няма лiтаратуры,
Бо згiнуў не адзiн паэт.
24.10.2000
4445 ШКАДА…
Чужому мы бясконца рады,
Дачкам расiйскiм i сынам,
Схiляем голавы на святы,
Сваiх зусiм не трэба нам.
Музеем Колас ганарыўся,
Ён – пра палескi шлях ўспамiн,
Паэт ў дзень гэты нарадзiўся,
Ды я прыйшоў к Яму адзiн.
3.11.2000
4544 ДЗIЎНАЕ СВЯТЛО
На свеце жыў, пiсаў i друкаваўся,
Лiчыў сябе вядомым сам паэт,
Ды праз гады след ў нетрах заблукаўся,
Хоць кепска бачны быў i ў лузе след.
Не ўсе, але жывуць павек паэты,
Iх верш не ператворыцца у тло,
Яны iснуюць вечна, як планеты,
I льюць на душы дзiўнае святло.
14.11.2000
4655 ШЧАСЛIВЫЯ КАХАЮЦЬ
Жаночая паэзiя – яна
Аб страчаным каханнi i аб драме,
Якой душа напоўнена спаўна,
Таму радкi са смуткам i слязамi.
Радкоў пра шчасце светлае няма,
Няма пра радасць ад цвiцення вiшань,
Вясна прайшла – пячэ душу зiма,
Шчаслiвыя кахаюць, а не пiшуць.
28.11.2000
4663 КАЛIБР ВЕРША
Хай напiшуць, як Сяргей Грахоўскi,
Верш малы – вялiкая цана,
Ён магутны, як паток дняпроўскi,
Паўнаводны, як Бярэзiна.
Верш вялiкi пiшуць шмат паэтаў,
Добра не чытаецца верлiбр,
Сэрца чытача iм не сагрэта,
Бо зусiм малы яго калiбр.
29.11.2000
4666 СВОЙ ГУСТ
У кожнага свае кумiры,
Камусьцi Бродскi па душы,
А я прыхiльнiк iншай лiры,
Мне лепш Грахоўскага вершы.
Але патрэбны ўсе паэты,
Iначай лепшых выбраць як?
Раскрые хай чытач сакрэты,
У кожкага свой густ i смак.
29.11.2000
4682 ЖЫВЕ ЗЯМЛЯ
«Гронкi зорных суквеццяў»
Змiтрака Марозава
Шурпатых вершаў шмат, яны як дошкi,
Якiя не жадалi габляваць.
Ваш верш – у жыце сонечным валошкi,
Ён здатны i натхнiць, i ўсхваляваць.
Уражваюць цудоўныя санеты,
Наканаваны iм цудоўны лёс,
Жыве зямля, калi жывуць паэты,
Паэзiю што ўзнеслi да нябёс.
1.12.2000
4686 САПРАЎДНЫ БРЫЛЬЯНТ
Аднойчы ўлез i непахiсна стаў,
Цяпер яму хвала, пашана, слава,
Пад iм хоць плача сцiплы п'едэстал,
Няпроста яго ссунуць з п'едэстала.
Сапраўдны ёсць агранены брыльянт,
Глядзяць з зачараваннем на падманку,
На п'едэстал выводзiць фалiянт,
I вершы, што з яго ўвайшлi ў чытанку.
2.12.2000
4711 ЯК ЗОРКА
Памерлых болей паважаюць,
Але плююць ў душу жывым,
Радкi асобныя шукаюць,
Каб помнiк славы ставiць iм.
Чаму ж пакуль жывуць паэты,
Яны прымаюць безлiч мук?
Не дасягнуць жаданай мэты,
Як зорка, недаступны друк.
4.12.2000
4713 ШЭРАСЦЬ
Спаткаў лёс непамерна горкi:
Няма крыжоў, снег, вецер дзьме,
Лiтаратуры нашай зоркi
Знайшлi спачын на Калыме.
Яны б, як сонейка, заззялi,
Не пакiдае боль пячы,
Лiтаратуры сціплай хвалi
Гайдаюць шэрасць уначы.
4.12.2000
4719 БЕЛЫЯ РОСЫ
Аляксею Дудараву
Нахабныя i смелыя
Цяпер у нас ў цане,
Бо нават росы белыя
Больш не належаць мне.
У росах травы спелыя
Я бачыў значна перш,
Таму i росы белыя
Магу уплесцi ў верш.
5.12.2000
4736 ВIНЕГРЭТ
Як сцiплы цi благi абед,
Гароднiна ўвесь час на тыднi,
Хай лепей будзе вiнегрэт,
Бо паасобку ўсё абрыдне.
Калi у зборнiку вершы
Друкуюць цыкламi паэты,
Не вельмi добра на душы,
Лепш пераносiць вiнегрэты.
7.12.2000
4917 БРАВА!
Сяргею Iванавiчу Грахоўскаму
Вось мне i восемдзесят сем.
Я нешта п'ю i нешта ем...
С.Грахоўскi
На пiк жыцця Вы паднялiсь высока,
Алiмп далёка ўнiзе i Парнас.
З гары жыцця дакладна бачыць вока,
Вас не пакiнуў ззаду хуткi час.
Быў шчодрым луг, не горшая атава,
I хочацца сказаць Вам перш-наперш:
«Цудоўна i прыгожа! Дзякуй! Брава!» –
Чытаючы Ваш познi дзiўны верш.
12.01.2001
4924 БУДЗЕ IНАЧАЙ
Сяргею Грахоўскаму
Я не баюся, што ў нябыт лячу,
Хоць жыць люблю, а часам... не хачу.
С.Грахоўскi
Хоць цяжка, але Вы прайшлi не такое,
Жыццё разбуралi паводкi.
Хай знiкне наяве i ў сне ўсё благое,
Каб сцiхлi тужлiвыя ноткi.
Сярод варон чорных жыць белай вароне
Было заўжды цяжкай задачай,
Хачу, каб сяброўскую руку ў далонi
Адчулi, i будзе iначай.
13.01.2001
4927 УГОДЛIВЫ ПАЭТ
Зiмовы верш заўжды халодны,
Бо сiвер сцюжы шмат прынёс.
Хаця паэт з сабой нязгодны,
Ды кветкi не цвiтуць ў мароз.
Павiнна праўда быць дакладнай,
I адбiваць у вершы свет,
А не узвышана параднай,
Бо хлус угодлiвы паэт.
13.01.2001
Свидетельство о публикации №103111200391
С уважением,
Дружище Биттнер 12.11.2003 09:31 Заявить о нарушении
Красивый, яркий и певучий,
В нём много есть звенящих слов,
Свободный, гордый и могучий
Среди славянских языков.
Понятный русскому едва ли,
Прислушались к чужим словам,
И стих напевный мой читали,
Душевное спасибо Вам.
Дорогой Дружище!
Благодарю за постоянный интерес к моим стихам на
русском языке, но 85% стихов у меня написаны на
родном белорусском. От души признателен Вам за
чудные слова отзыва. Рад, что Вы прочувствовали
красоту белорусского слова.
С глубоким уважением, Анатолий
Anatoly Bolutenko 14.11.2003 08:37 Заявить о нарушении