Ружы...
Не шкадуя фарбы яркай.
Чырванелі твары дужа,
У пакоі стала жарка.
За вакном жа завіруха,
Лёд бясконца, снег калючы.
Стогне вецер, як старуха,
Што ўдарылась балюча.
Будуць рады маці дзетак
Атрымаць кавалак лета
На малюнках розных кветак.
Нейкi цуд ўся справа гэта.
Свидетельство о публикации №103103000016