Мая Беларуская Мова
Ты не зможаш адпомсціць за гэта
Аддаўшыся смутку,
Не маючы словаў,
Не маючы дзвераў на беленькай столі,
Я жыць захацеў
Не ў зямлі, дык на волі
Усе гнуткія лініі колаў
Абмацаць -- і ў шлях блаславіць
На шчасце, не маю даверу да пахаў
Па вопратцы Вас не сустрэну
Увогуле, лепш без яе
Заплачу,
Бо столькі ўжо марыў,
Што ўспомніць балюча.
Натхнення сляпым не стае
Відушчыя бачаць іначай
... Праз дзень акуляры патрэбна
З майстэрні забраць
Астатняе -- хай адлятае у пекла
Быць можа, з ім -- я
27.06.03
________________________________________________
Рэшта ад сонца
Ўзышла для цябе
І мне застаецца
Любіць твае вочы --
Аматары плямаў на скуры
Высновы прыдуманы хлопцам,
Што паліць на кухні
І піша аб гуках планеты прыветнай
Ты ведаеш, я не хацеў
Прызвычайвацца да
Кілямэтраў цішы
Але не хапае вымовы,
Каб штосьці сьвятое ня страціць.
Настройвайся ў тон маіх думак --
І разам плывем супраць межаў
Нарэшцэ, ля рэчыва я.
За небам.
28.09.03
___________________________________________
Я жыву ў тваім сэрцы
Дый джойнтавы попел
Страсаю ў кардычныя сценкі
Тут цёпла часамі
І ціха нярэдка
Усе сьветы зачынены, бо
Стамілася сэрца тваё
Ад салёнай крыві
Пераказаў.
01.10.03
___________________________________________
ТАННАЯ ВАЙНА
ПРАЦЯГВАЕЦЦА
01.10.03
Свидетельство о публикации №103100200547
Стала неяк сумна...
Жэка 19.04.2004 19:47 Заявить о нарушении
Дзякуй
Мне вельмi важная твая aцэнка
Zachodz!
Tsikhan 13.05.2004 18:48 Заявить о нарушении