Пякучы боль

Пякучы боль сцінае грудзі,
Ды слёзы коцяцца з вачэй.
А ты казаў, што так не будзе.
Ад слоў тваіх мне не лягчэй .

Так цяжка дыхаць, ды трываю,
Так цяжка жыць, але дышу.
Удары моцныя прымаю
На сваю кволую душу.

Паслаць да чорта ўсё хачу я
Пляваць на бога мне ўжо.
Малітвы ён мае не чуе
Прашу я многа? Ды няўжо?

Мне кажуць: “Будзе не такое,
Прыберажы благі настрой.
Ну а цяпер жыві ў спакоі“.
Ды толькі дзе ён, той спакой?

Пякучы боль сцінае грудзі,
А слёзы коцяцца з вачэй.
Хачу паверыць, хутка будзе
На сэрцы крышачку лягчэй.


Рецензии
У тебя стихи на родном языке бесподобны! Для характеристики наше белорусское слово "мiлагучнасць" подходит как нельзя лучше: милые, звучные... Спасибо, Женечка. Мне очень понравилось.

Соломея Пильштынова   06.01.2004 01:52     Заявить о нарушении
Спасибо, Леночка. Мне очень приятно.

Жэка   07.01.2004 22:10   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.