Недзе жнiвень памёр пад стрэхай
Як абрыдла... Скажы, чаму так?
У душы зiгацiць прарэхай
распаўсюджаны лiсцем смутак.
Наваколле не да спадобы,
пад нагамi безлiч каменняў,
i дыягназ маей хваробы
апрануўся ў тваi адзеннi.
Пралятаюць шальныя тыднi,
пралятаюць мiж нас як кулi,
у вачах ззяюць слёзы-злыднi,
быццам нехта туды цыбуляй.
Ад бясконцых шырот журботы
нарядзяцца нарэшце вершы.
Па сцяжынкам снуюць натоўпы,
дзе калiсьцi прайшоу я першым.
Адбылося, хлуснёю шчырай
хтосьцi здрадзiць цябе прымусiў.
Назаўжды адляцiць у вырай
беларуская птушка бусел.
Свидетельство о публикации №103090400602