ab3. 14 Свабода. Нельга без яе 25 верша
Няма на свеце больш страшэннай шкоды:
Падрэзаныя крылы птушцы мець.
Калi сапраўднай не даюць свабоды,
То для яе прыемней нават смерць.
Такая ўжо птушыная прырода,
Што клiча вышыня i перуны.
Чаму для беларускага народа
Цяпер больш да спадобы кайданы?
Бо крылы нам падрэзалi выдатна,
Хоць птушкi зерне на зямлi дзяўбуць,
Узняцца чарада ужо няздатна.
А мо калiсьцi крылы адрастуць?
26.02.1999
3024 ХАЛОДНЫЯ СЭРЦЫ
Радзiма мая! Чыёй болей вiны,
Што ты пакутуеш ад мукi?
Дзяды вiнаваты, бацькi цi сыны?
Магчыма, дадуць волю ўнукi.
За волю тваю не вядзем барацьбы,
Бо сэрцы, як попел, астылi,
Бо мы памяркоўныя, нiбы рабы,
Бо годнасць сваю не цанiлi.
Радзiму жадаюць без бою аддаць
Халодныя сэрцы i рукi.
А мо праз гады незалежнымi стаць
Захочуць маленькiя ўнукi?
26.02.1999
3043 НЕЗВЫЧАЙНЫ ЦУД
Што вольны магу быць, нiколi
Нi думаць не мог, нi ўявiць,
Як хлеба хацелася волi,
Бо сэрца ў прыгоне балiць.
Не купiш свабоды у краме,
Ў вiтрыне яна не ляжыць,
Ды вольнаму духам з рабамi
Мець зносiны цяжка i жыць.
I цуд незвычайны здарыўся,
Ў такое паверыць хто мог?
Савецкi Саюз разбурыўся,
Напэўна, свабоду даў Бог.
4.03.1999
3044 ТОЛЬКI ДУБЫ
Лёгкi брыз дзьме заўжды да пары,
Як ад ўлады становiцца п'яны,
Набiраць пачнуць сiлу вятры,
Здатны нават стварыць ураганы.
Пакараецца ветру трава,
Хмызнякi з задаволеннем гнуцца,
Дубы моцна стаяць, як скала,
Баранiць незалежнасць iмкнуцца.
Ды, калi небяспека прыйшла,
Хмызнякi не загiнуць i травы,
Толькi ў дуба ляцiць галава,
Хаця ён ў барацьбе сваёй правы.
4.03.1999
3052 СВАБОДА ДУХУ
Амаль усе ў мянтальнасцi – рабы,
Бо страцiў вольным быць народ ахвоту,
З уладай унiкае барацьбы,
Зусiм не пакутуе ад прыгнёту.
Але заўсёды былi змагары,
Якiм народ, што заблукаўся, шкода,
Яны з свабодай даўнiя сябры,
Мэта iх – ўсеагульная свабода.
Хай ў барацьбе шмат цяжкiх перашкод,
Ды змагары не адчуваюць скруху,
Бо вольным стане з часам той народ,
Ў якiм яшчэ жыве свабода духу.
9.03.1999
3207 РАСТУЛЕНЫ РОТ
Працяглы час ўжо ногi ў кайданах,
I рукi моцна ланцугi звязалi,
Ў дадатак наганялi яшчэ страх,
Каб рот амаль зусiм не растулялi.
Iмкнулiсь вельмi вырвацца з турмы,
Нарэшце, абвясцiлi нам галоснасць,
Лiчылi, што свабоду маем мы,
Ды ад такой свабоды толькi млоснасць.
Далей i кайданы, i ланцугi,
Народ свабоды той не дачакаўся,
Жадалi лёс сабе зусiм другi,
Ды толькi рот растуленым застаўся.
31.05.1999
3296 ЛЁС РАДЗIМЫ
Радзiма, любая Радзiма!
Ты вельмi доўгi час ў бядзе,
Ды кожны з нас праходзiць мiма,
Дарогай кепскаю iдзе.
Хаця Радзiма i не плача
Ад зла, што кожны Ёй прынёс,
Ды толькi проста мы не бачым
Ад крыўды гэтых горкiх слёз.
Твая свабода пад пагрозай,
А баранiць каму няма.
Няўжо Тваiм адвечным лёсам
Далей застанецца турма?
14.07.1999
3336 НЕ Ў НАГУ
Аднолькава iдзе заўсёды час,
З iм не ў нагу гiсторыя шагае,
То павядзе назад, то ўперад нас,
Адразу бачна, што яна блукае.
Мы назаўжды ад часу адстаем,
I гэта нам прыносiць безлiч шкоды,
Таму i будзем жыць, як i жывем,
Не так, як еўрапейскiя народы.
Гiсторыя зрабiла з нас рабоў,
Няма жадання, каб народ стаў вольны,
Нам рабства пагражае зноў i зноў,
Бо з часам у нагу хадзiць няздольны.
21.08.1999
3363 ЛОЗЫ I ДУБЫ
Здаецца кволаю лаза,
Але няма ў яе заганы,
Ей навальнiца – не граза,
Бяспечны нават ураганы.
Ад моцных штармавых вятроў
Сагнецца толькi хмыз без болю,
Але затое для дубоў
Навала вызначае долю.
Паводзяць лозы – як рабы,
I не хвалюе iх нiчога,
Ў бясконцай барацьбе дубы,
Ды не заўжды ёсць перамога.
2.09.1999
3373 ЗАЎЖДЫ РАБЫ
Сваю Айчыну не любiць –
Такiх не знойдзеш нават казак,
На роднай мове гаварыць –
Наш грамадзянскi абавязак.
А мы, i дочкi, i сыны,
Лiчылi: рускай нам даволi,
Яшчэ не зведалi цаны
Сапраўднай для народа волi.
Заўжды слухмяныя рабы,
Нам не па густу рух народны,
Мы пазбягаем барацьбы,
Рабамi быць заўсёды згодны.
12.09.1999
3481 ВЕТРАЗI ВОЛI
Падлётак атрымаў свабоду,
Калi гняздо ўраз вецер разбурыў,
Але яна прынесла шкоду,
Бо, каб ўзляцець, няма сапраўдных крыл.
Без крыл народ на Беларусi,
Амаль заўжды па-руску гаварыў,
Без роднай мовы мы ў задусе,
Свабодай скарыстацца няма сiл.
Iснуе важная умова:
Напяць удасца воляй ветразi,
Як прыйдуць да народа мова
I незалежнасць ад Русi.
6.12.1999
3495 ЗДРАДНIКI
Колькi знiкла iх, народаў малых,
На савецкай частцы ўсёй зямлi,
Калi ў гэты час ў другiх дзяржавах
Людзi развiвалiсь i жылi.
Доўгi час Расiя ў бурным русе,
Паглынула шмат зямель чужых,
Хоча, не было каб Беларусi,
Назаўжды каб гоман яе сцiх.
Непатрэбна войска расiянам,
Шчасце усмiхаецца само,
Бо хлуснёю подлай i падманам
Здраднiкi вядуць народ ў ярмо.
11.12.1999
3502 АРОЛ I АХВЯРЫ
Схавае страус галаву ў пясок,
Яму здаецца, што яго не бачна,
Ды паляўнiчых не пачуе крок,
I небяспеку пагаршае значна.
Бо добра бачна страуса здалёк,
Хоць шмат пяску, ды нельга ў iм схавацца,
Лепш адысцi ад небяспекi ўбок,
Заўжды каб непашкоджаным застацца.
Ў Расiю ўпарта сунем галаву,
Свая нам непатрэбная дзяржава,
Бясконца двухгаловаму арлу
Яшчэ ахвяр няшчасных вельмi мала.
14.12.1999
3514 ТРУС
Накiнулi суседзi ланцугi,
Цi пад уладай былi, цi ў саюзе,
Заблыталiсь гiсторыi шляхi,
Пара быць незалежнай Беларусi.
Заўсёды льецца за свабоду кроў,
Нам лёс, як манну, з неба скiнуў волю,
Але мы выбiраем рабства зноў,
Зрабiць няшчаснай хочам сваю долю.
Калiсьцi волi мой народ хацеў,
Прыйшла пара па ёй спраўляць хаўтуры,
Народ – як ў цырку на арэне леў,
Якi падобны трусу ад дрэсуры.
26.12.1999
3516 ДЗIКI ГУСЬ
«Навошта, – разважаў так хатнi гусь, –
Ўзлятаць абавязкова пад аблокi,
Я вышынi i ветрыку баюсь,
Няхай сабе ляцяць туды сарокi.
Ад пунi нiкуды не палячу,
На поплаве я корпаюсь ў асноўным,
Гаспадарам карысным быць хачу,
Iмкнуся стаць узорна-памяркоўным».
Тым часам незалежны дзiкi гусь
У вырай адлятаў ў палёт высокi.
Мо прыйдзе час, калiсьцi Беларусь
Ўзляцiць, здабыць каб шчасце, пад аблокi?
28.12.1999
3586 ЗАЛАТЫ БЕРАГ
Каней на пераправе не мяняюць,
Але, як добры i магутны конь,
Аб змене нават i не ўспамiнаюць,
Вада яму па сiлах i агонь.
Мастоў няма, яны даўно згарэлi,
I пераехаць рэчку трэба ўброд,
Але паблiзу мелiны не мелi,
Баiцца конь, i з возу злез народ.
Дагэтуль не па сiлах пераправа,
Хоць моцна вабiць бераг залаты,
Стаiць без руху доўгi час дзяржава,
Каб рухацца, патрэбны ёй масты.
24.01.2000
3595 ШТО ТРЭБА
Рабам не трэба незалежнасць,
Iх рабства вабiць зноў i зноў,
Лёс падуладны – непазбежнасць,
Лепш не прыдумаць для рабоў.
Iх не пужае невядомасць,
Не страшна кайданоў сваiх,
Нацыянальная свядомасць –
Пачуцце, лiшняе для iх.
Рабамi хочуць быць заўсёды,
Так кепска, але лёгка жыць,
Каб мець iмкненне да свабоды,
Свядомасць трэба адрадзiць.
27.01.2000
3603 ЗА КРОКАМ КРОК
Не толькi днi – ў жыццё прыходзяць ночы,
I вельмi цяжка сiлы пазбiраць
Таму, хто да мэты iсцi ахвочы,
Бо ў цемры шлях нялёгка адшукаць.
Як да мэты у цемры не iмкнуцца,
Чакаць i спроб упартых не рабiць,
То можна ў цяжкiм стане апынуцца,
Што нават ўдзень развучымся хадзiць.
Хай цемра на шляху, хай перашкоды,
Ды лепш рабiць ўвесь час за кркам крок,
Жаданай дамагчыся каб свабоды,
Яе не атрымаеш незнарок.
30.01.2000
3604 СВАЯ ДЗЯРЖАВА
Занадта цяжка курдам без дзяржавы,
I цыганы шмат зведалi бяды,
Ў няволi не здабыць народу славы,
Падлеглым вельмi горка быць заўжды.
Не раз краiну нашу шматавалi,
Бо да чужых зямель ва ўсiх любоў,
Мы без дзяржавы рады не давалi,
I так яшчэ здарыцца можа зноў.
Бо прыйдзе час, iмперыi не стане,
Вядомыя гiсторыi шляхi.
Цi сонца шчасця i да нас загляне
Або зноў будзем, нiбы жабракi?
30.01.2000
3853 СЛАВА ПРОДКАЎ
Бамбяць, iдзе гарматная пальба,
Бо людзям незалежнасць мець ахвота,
Бязглуздаю здаецца барацьба,
Ды доўжыцца, бо годнасць ёсць ў народа.
Прапанаваў нам незалежнасць лёс,
Не вымагаў аддаць яму ахвяры,
Ды годнасцi у душы не прынёс,
Няма аб волi у народа мары.
Свабоду хочам кволую аддаць,
Каб страцiць сваю мову i дзяржаву,
Бо сэрцы у нашчадкаў не гараць,
Ганьбяць сваiх вялiкiх продкаў славу.
29.05.2000
3876 МАГУТНАЯ РАКА
Ручай бяжыць, вады ў iм надта мала,
Ды як сальецца безлiч ручаёў,
I плынь магутнай стане, як навала,
Змагацца з чорнай сiлай час прыйшоў.
Хоць на рацэ таўшчэзны панцыр з лёду,
Трашчыць ён, як гарматная пальба,
Як сiла ёсць, за любую свабоду
Стаць пераможнай можа барацьба.
Тады свабода можа усмiхнуцца,
Ласкава людзям працягнуць руку,
Як людзi, нiбы ручаi, сальюцца
Ў вялiкую магутную раку.
3.06.2000
3885 ПАХОДНЯ ВОЛI
Далёкiя продкi – сябры барацьбы,
Ў iх сэрцах гарэла свабода,
Ды сталi нашчадкi, на жаль, як рабы,
Змянiлась мянтальнасць народа.
За волю быў жорсткi, няўрымслiвы рух,
Аб iм забаронены згадкi,
Знiк цалкам цяпер незалежнасцi дух,
Манкуртамi сталi нашчадкi.
Свядомыя ёсць у народа сыны,
Да волi iмкнуцца сягоння,
Як продкi, гатовы змагацца яны,
Гарыць яшчэ волi паходня.
6.06.2000
3891 IСКРЫ
Ад iскры не запаляцца кастры,
Бо трэба, каб былi сухiя дровы,
Для барацьбы патрэбны змагары,
Ды не саспелi добрыя умовы.
Хоць iскраў шмат, ды ў вынiку – журба,
Бо згаснуць з часам, пойдуць ў невядомасць,
Каб добры плён прынесла барацьба,
Мець трэба людзям годнасць i свядомасць.
Патрэбна стан свядомасцi змяняць,
Бо для свядомых iскрай стане слова,
Хай iскры палiтычныя гараць,
I воля прыйдзе к нам абавязкова.
8.06.2000
3915 КЕПСКАЯ СПРАВА
Брыльянт, але драўляная аправа,
Яна – замiнка, нiбы кайданы,
Таму брыльянт каштуе вельмi мала,
Хоць ў золаце яму няма цаны.
Была каб свая ўласная дзяржава,
Здаўна змагалiсь лепшыя сыны,
Ды апынулась надта марнай справа,
Падтрымку мелi слабую яны.
Барацьбiтоў за намаганнi шкода,
Ды кепскую аправу меў брыльянт,
Бо не патрэбна воля для народа,
Якi стаў ад селекцыi мутант.
22.06.2000
3999 БАГАТА АСIН
Трымцiць заўсёды ў страсе лiст асiны,
Упэўненае лiсце на дубах,
Яны баяцца ветру не павiнны,
Не ведаюць зусiм ганебны страх.
Але асiн чамусьцi так багата,
Дубоў не сустракаецца амаль,
Ў асiн драўнiна мяккая, як вата,
А дуб загартаваны, нiбы сталь.
Калi маленькi вецер дзьме з усходу,
Дрыжыць асiна, гнецца, як трава,
Дуб прадстаўляе iншую пароду,
I ў буру горда ўзнята галава.
22.07.2000
Свидетельство о публикации №103082900301