ab3. 12 Мова родная мая 16 верша

3139     ЛIХАЯ СПАКУСА

Лугi пачалi б плакаць i гаi,
Каб конi, як каровы, сталi мыкаць,
I песень не спявалi б салаўi,
А пачалi, як вераб'i, цырыкаць.

Ад Бога кожны мае голас свой,
На iншых непадобны i дзiвосны,
Здабыты вельмi цяжкаю цаной,
Пяшчотны надта цi задужа злосны.

Але забылi голас, што даў Бог,
На жаль, амаль паўсюдна беларусы,
I выбралi найгоршую з дарог.
Цi зберажэмся ад лiхой спакусы?

26.04.1999


3161     НIБЫ ЗРЭНКА

Багата год пражыў ў другiм краi,
I мову проста вывучыў чужую,
Вучу сваю, ды на сваёй зямлi
Я родных слоў амаль зусiм не чую.

На рускай размаўляюць гарады,
На рускай сталi размаўляць i сёлы,
Народ не хоча адчуваць бяды,
А вынiк будзе вельмi невясёлы.

Каб мову сваю страцiць назаўжды,
Нам засталось, напэўна, ўжо паўкроку,
Зусiм народ не знiк каб праз гады,
Патрэбна мова, нiбы зрэнка воку.

4.05.1999


3414     МОВА – ЯК ПЕСНЯ

Як напiсаць любое слова,
Праверка добрая дана:
Павiнна быць такою мова,
Каб ў песню склалася яна.

Цудоўнай музыкай гучала,
Было каб радасна ад слоў,
Высока гонар свой трымала,
I да яе была любоў.

Каб не было зусiм спакусы
Пра мову матчыну забыць,
Каб не жадалi беларусы
На рускай мове гаварыць.

6.10.1999


3458     МОВА ВЕРШАЎ

Багата год пражыў на Украiне,
Мiж мовамi амаль няма мяжы,
Здавалась, што жыву на Бацькаўшчыне,
На роднай мове я складаў вершы.

Нарэшце, на Радзiму жыць вярнуўся,
Як ўсе, на рускай мове гаварыў,
I нечакана ў пастцы апынуўся,
Бо iншаземны моцны меў уплыў.

Жыву ўжо шмат гадоў на Беларусi,
Ды радасцi не маю для душы,
Яна ў тузе, у роспачы i ў скрусе:
Складаю рускай моваю вершы.

16.11.1999


3490     НОСЬБIТЫ МОВЫ

Дыяспара робiць суполку,
Каб мову зусiм не забыць,
I весцi сваю падрыхтоўку,
Радзiму каб палка любiць.

А наша Радзiма у скрусе,
Аж сэрца ад суму балiць,
На роднай зямлi Беларусi
Суполка, як нонсэнс, гучыць.

Хто мову шануе – iх мала,
Iм любы карэннi свае,
Ды мёртваю мова не стала,
Бо носьбiты ёсць у яе.

9.12.1999


3491     БЕЛАРУСКАЯ СУПОЛКА

Катастрафiчна не хапае слоў,
Як мова не ўжываецца гадамi,
Ды аднавiць яе патрэбна зноў,
Каб быць Радзiме годнымi сынамi.

Няхай не вельмi просты гэты шлях,
Упарта трэба да мэты iмкнуцца,
Каб засвяцiлiсь зорачкi ў вачах,
Ад шчасця каб на небе апынуцца.

Паходню хто узнiме ў цяжкi час,
Хто будзе людям добрая сяброўка,
Каб гоман роднай моваю не згас?
Вядома – беларуская суполка.

10.12.1999


3515     КАТАСТРОФА

Каб высветлiць, якi вакол народ,
Адзiнага хапае часам слова,
Яно адказ дае без перашкод,
Галоўная адзнака людзей – мова.

Пачалi катастрофу гарады,
Адзнак народу засталось ў iх мала,
Адзiнай не здараецца бяды,
На жаль, i вёска рускамоўнай стала.

Як на пагiбель, мой народ iдзе,
Не адчувае моўную Галгофу.
Цi знойдзе сiлы выстаяць ў бядзе,
Каб перажыць, нарэшце, катастрофу?

28.12.1999


3527     РУСКI ВЕРШ

Тарас Шэўчэнка творчасцю сваёй
Народу годнасць зберагаў i мову,
Заўсёды заклiкаў на моўны бой,
Не згiнуць каб украiнскаму слову.

Трымаў i рускiм вершам рубяжы,
Задзейснiчаць ўсе сродкi быў павiнны,
I ў рускiх вершах не было мяжы
Пяшчотнаму каханню да Айчыны.

Народ мой звык ўжо да замежных слоў,
Свае з агiдай прапускае мiма,
Прышчэпiць рускi верш няхай любоў
Да роднай мовы, каб жыла Радзiма.

5.01.2000


3530     ТРАСЯНКА

Уявiць такое немагчыма,
Птушка голас каб магла змянiць,
Але памяркоўная Радзiма
Пачала па-руску гаварыць.

Родныя амаль заглухлi трэлi,
Чыстыя, як спевы салаўя,
Як вароны, песню мы запелi,
Гучыць кепска мова не свая.

Робiм мы, як быццам ашуканцы,
Бо для роднай мовы чынiм скон,
Бо гаворым ўпарта на трасянцы,
Хоць гучыць яна як гвалт варон.

6.01.2000


3536     АДМОВА

Паставiлi суседзi п'есу,
Iшло дакладна развiццё,
Зрабiлi стаўку на iмпрэзу,
Дзе на кану – само жыццё.

Душа сцiскалася ад болю,
Яго нам кожны акт рабiў,
Бо кожны ў п'есе сваю ролю
На рускай мове гаварыў.

Няма прытулку роднай мове,
Ёй пагражае небыццё,
Не адчуваем, што ў адмове
Страчае нацыя жыццё.

9.01.2000


3537     НАЙБОЛЬШЫ ГРЭХ

Расце быльнёг на моўным полi,
Няма надзеi на саху,
Народ не вiнават нiколi,
Таму на iм няма граху.

Хай мову мой народ не любiць,
А дзе ж яго iнтэлiгент,
Якi свядома мову губiць,
I разбурае яе ўшчэнт.

Бо ён да рускай мовы ласы,
Няма, як быццам, родных слоў,
Нашчадкi не даруюць з часам
Найбольшы ўсiх зямных грахоў.

9.01.2000


3601     ЛЮДСКАЯ ГОДНАСЦЬ

Збягае думак моцная завея,
Iх здатны летуценнiкi ствараць,
На мары як збудована надзея,
Нiколi ёй рэальнасцю не стаць.

Хаця душу надзея моцна цешыць,
Ды для яе зусiм няма падстаў,
Надзею нават сiлай не прыспешыць,
Есць летуценне, ды не бачна спраў.

Не загаворым мы па-беларуску,
Надзею гадаваць таму дарма,
Пакуль што мову лiчым за нагрузку,
Бо годнасцi людской у нас няма.

29.01.2000


3602     СТАН ГРАМАДСТВА

Вярнулась зноў каб да народа мова,
У будучыню каб глядзець маглi,
Патрэбна нам усiм абавязкова
Гаспадаром быць на сваёй зямлi.

Ды дзе нацыянальная свядомасць,
Яна прыйдзе або чакаць дарма?
I далей застаецца невядомасць,
Пакуль што ўласнай годнасцi няма.

Як нацыi вярнуць людскую годнасць?
Бо норма – бездухоўнасць i падман,
Прапала назаўжды высокароднасць,
На жаль, пакуль такi грамадскi стан.

29.01.2000


3607     АКЦЭНТ

Калi гавораць iншаземнай мовай,
Краса яе руйнуецца ушчэнт,
У вочы праўдзе лепш глядзець суровай,
А вiнаваты жудасны акцэнт.

Адразу бачна, што чужая мова,
Зусiм iначай чуецца свая,
Бо ў роднай, нiбы песня, гучыць слова,
Падобнае на трэлi салаўя.

Не трэба нават i эксперыменту,
Бог нагародзiў мовай i зямлёй,
Каб гаварыць прыгожа, без акцэнту,
Лепш карыстацца моваю сваёй.

1.02.2000


3686     DO YOU SPEAK ENGLISH?

Як бы гэта ў Англii гучала?
Паднялi б i курыцы на смех,
А у нас на роднай мове мала
Размаўляюць людзi, як на грэх.

Хоць дзяржаўнай стала наша мова,
Ды ў душы ад пастановы сум,
Гаварыць ёй неабавязкова,
Ёй далей ганебны чыняць глум.

«Можна гаварыць па-беларуску?» –
Беларусу кажа беларус,
Стала мова родная ў нагрузку,
Мову знiшчыў з рускiмi хаўрус.

8.03.2000


3815     НЕКТАР СЛОЎ

Па кропельках нясе пчала нектар,
Хоць цяжкi шлях стварае перашкоду,
Але яна – руплiвы гаспадар,
На зiму хоча назапасiць мёду.

Нектар не з кожнай кветкi можна браць,
Ўтвараецца ён ў добрую пагоду,
Дзiвосны дар няпроста назбiраць,
Але духмяны мёд дасць асалоду.

У мове, нiбы кветак, безлiч слоў,
I, як нектар, збiраюць iх паэты,
Калi натхнення час ў душу прыйшоў,
Народзяцца i вершы, i санеты.

7.05.2000


Рецензии