ab3. 11 Зямля бацько, яе пяшчота 12 верша

3010     ПРЫВАБНАЯ РАДЗIМА

Нават i на Чорным моры
Не знайсцi такой красы:
Сiнявокiя азёры
I зялёныя лясы.

Вабiць нiва залатая,
Што ляжыць без берагоў,
I стагоў духмяных зграя
Мiж рамонкавых лугоў.

Прыгажосць ў абшарах Крыма,
Сонца песцiць там зямлю,
Ды прывабней мне Радзiма,
Я яе адну люблю.

21.02.1999


3036     ВЫРАЙ

Восень зноў уступае ў правы,
Птушкi ў вырай далёкi iмкнуцца,
Адлятаюць ў блакiт журавы.
Цi усе на Радзiму вярнуцца?

Жыць у выраi – нiбы ў раi,
Ды заўжды на правах пiлiгрыма,
Няма лепш, чым Айчына, зямлi,
Хоць бяднейшая значна Радзiма.

Шмат людзей курс бяруць за мяжу,
Каб было надта сытае цела,
Край чужы не ўратуе душу,
Бо Радзiма яе лепей грэла.

28.02.1999


3112     ВЕРНЫЯ СЫНЫ

Хто хадзiў за плугам па разоры,
Зведаў той i пах, i густ зямлi,
Клалiся пласты, як хвалi ў моры,
Што ад ветру лёгкага прайшлi.

Па пракосу хто хадзiў з касою,
Ведае красу i водар траў,
Клаў траву высокую з расою,
Меў натхненне ад сялянскiх спраў.

Перамацаў хто зямлю рукамi,
I сказаў ёй шмат пяшчотных слоў,
Будуць яе вернымi сынамi:
Да Радзiмы ў сэрцах iх любоў.

17.04.1999


3343     ПАЛЕСКI КРАЙ

Зямля мая! Люблю твае абшары,
Пяшчотны гоман рэчак i лясоў,
Такога цуду не уявiш ў мары,
Як дзiўны цуд птушыных галасоў.

Люблю красу цудоўнага Палесся,
I падымаць не трэба галавы,
Бо поруч, не ў абсягах паднябесся,
Прыветна машуць крыламi буслы.

Мне нават падабаюцца балоты,
Жывёльны свет там мае сталы рай,
I сэрца замiрае ад пяшчоты,
Яе дае душы палескi край.

22.08.1999


3553     РАДЗIМА

Мае дарогi рознымi былi,
Яны прайшлi па узбярэжжы Крыма,
Мо лепш на свеце i няма зямлi,
Ды клiкала заўжды к сабе Радзiма.

Пасля яны iшлi каля Карпат,
Iх прыгажосць вядомай быць павiнна,
Красе цудоўнай быў занадта рад,
Ды хвалявала любая Айчына.

Шляхi цяпер вярнулiсь ў Беларусь,
Ў цудоўнае чароўнае Палессе,
Радзiму я люблю, ёй ганарусь,
Душа мая ўзлятае ў паднябессе.

11.01.2000


3606     ЁСЦЬ НАДЗЕЯ

Люблю я водар лесу i раллi,
Iх з iншымi паблытаць немагчыма,
Ляцяць у край далёкi жураўлi,
А мне мiлей любiмая Радзiма.

Цудоўная, прыгожая зямля,
Краса блакiту велiчнага неба,
Ад шчасця асалоду маю я,
Нiколi iншай долi мне не трэба.

Няхай ляцяць у вырай жураўлi,
Ды я услед за iмi не шыбую,
Зiма цяпер лютуе на зямлi,
Надзея ёсць, што я перазiмую.

1.02.2000


3660     ШЫРЫНЯ I ГЛЫБIНЯ

Здаецца, поруч здрада i падман,
Каму падаркаў гэтакiх не трэба,
Скiроўваюць свой шлях за акiян,
Знайсцi каб шчасце большае, чым неба.

Жадаюць ўтаймаваць сваю душу,
Здаецца, тут бяда вакол i гора,
Iмкнуцца ў мройны вырай за мяжу,
Глыбокiм шчасце каб было, як мора.

Але там толькi неба шырыня,
I ў моры будзе глыбiня жаданай,
Як па жыццi, хай цяжкаму, штодня
Iдзеш з Радзiмай любай i каханай.

23.02.2000


3674     АДВЕЧНЫ КЛIЧ

Адтуль, дзе лета доўжыцца бясконца,
Дзе ежа ёсць, каб голад ўтаймаваць,
Ласкавы ветрык дзьме, i грэе сонца,
Нiколi ў вырай птушкi не ляцяць.

Але, як лета скончыцца заўчасна,
I будуць надыходзiць халады,
Што жыць зусiм нязносна, стане ясна:
Ляцяць у вырай птушкi ад бяды.

Ляцяць, хто здатны, часам назаўсёды,
Хоць вырай добры, ды душа балiць,
Таму, што ёсць адвечны клiч прыроды,
Сваю Радзiму нельга не любiць.

4.03.2000


3786     МАРСКАЯ КРАIНА

Выйшла Пiна вясной з берагоў,
I вада сыдзе, пэўна, няскора,
Бо на месцы бяскрайнiх лугоў
Хваляй плешчыцца бурнае мора.

Плыве ў Прыпяць шырокая плынь,
Гучыць рэчак вясновая песня,
Дадае вады Стыр i Гарынь,
Як марская краiна, Палессе.

Прыйдзе лета засушлiвы час,
У балотах ваду знойдзе бусел,
Стане край сухапутным ураз,
Так адвеку было ў Беларусi.

22.04.2000


3834     НЕПРЫМЕТНАЕ

Зусiм ўсе забываюць пра свабоду,
I ўспамiнаюць, як яе няма,
Як кайданы ствараюць перашкоду,
Або трымае, як ланцуг, турма.

Ўсiм непрыметна мiлая Радзiма,
Завошта яе трэба палюбiць?
Калi яна далёка, немагчыма
Нам без яе пяшчотнасцi пражыць.

Кiдаецца у вочы, што адметна,
Як мiлы ёсць, за што яго кахаць?
Ды тое даражэй, што непрыметна,
Яго, як зрэнку, трэба зберагаць.

17.05.2000


3937     СВАЯ ЗЯМЛЯ

Зямля мая! Цябе я бачыць рады,
I ў добры час, i ў час лiхiх падзей,
З табою мне адкрылiсь далягляды,
А без цябе загiну, як Антэй.

Працяглы час пражыў хто на чужыне,
Куды шляхi аднойчы завялi,
Таго заўжды трывога не пакiне,
Што адарваўся ад сваёй зямлi.

Паветра тое ж, лес, лугi i неба,
Таксама сонца свецiць на зямлю,
Ды мне свая Радзiма толькi трэба,
Сваю зямлю з маленства я люблю.

4.07.2000


3955     РОДНАЯ ЗЯМЛЯ

Добра, як над хатаю бярозкi,
I вакол – прыгожыя лугi,
Я сваёй не меў нiколi вёскi,
Мне ў жыццi сустрэўся лёс другi.

Рухаўся шашою i гасцiнцам,
Рух пачаў, калi быў немаўля,
Ў гарадах, дзе жыў, я быў чужынцам,
Добра, як ёсць родная зямля.

Пра яе заўсёды цешыць згадка,
З ёю ў сэрцы значна лепей жыць,
Родная зямля – другая матка,
Кепска, як няма каго любiць.

11.07.2000


Рецензии