ab3. 8 Дз восны свет узнёслых мар 10 верша

3109     МАРНЫЯ ПАРЫВЫ

Аб ўзнёслым думаю штодня,
Хаця i марныя парывы,
Не пакарыцца вышыня,
Бо распрастаць не ўдасца крылы.

А хочацца блакiт пазнаць,
Бо крылы моцныя, тугiя,
Каб птушкаю ўгары лятаць,
Намеры вельмi неблагiя.

Часы найлепшыя прайшлi,
Ды не кiдаю спадзявацца,
Што адарвуся ад зямлi,
Каб у блакiт нябёс узняцца.

14.04.1999


3143     УЗНЁСЛЫ СТАН

Прыгожыя, нiбы вясёлкi, мары,
Але вясёлка – кропелькi вады,
Як сонечны прамень затуляць хмары,
Ад мары знiкнуць поўнасцю сляды.

Ўсе колеры вясёлкi мара мае
I здольна даць натхненне для душы,
Але надзея тлее i знiкае,
Бо мары – як ў пустынi мiражы.

Заўжды хай мара будзе марнай справай,
Няхай яна – бяссорамны падман,
Хай нават не стае жаданай явай,
Ды для душы дае узнёслы стан.

29.04.1999


3400     МАРА АБ АСФАЛЬЦЕ

Адзiн зрабiць нялёгка нават крок,
Бо вельмi многа трэба аддаць сiлы,
Калi суцэльны на шляху пясок,
Асфальт тады для сэрца надта мiлы.

Калi асфальт накрые галалёд,
I стане на душы чарней, чым хмара,
То хочацца пяску, наадварот,
Не вабiць аб асфальце болей мара.

Не след у сэрцы зайздрасць гадаваць,
На магiстраль каб вырвацца з прасёлку,
Пяшчотна, што даў лёс, заўжды кахаць,
Iначай будзе вельмi мала толку.

1.10.1999


3630     НЕЛЬГА IНАЧАЙ

Адны узняць няздатны галавы,
Другiя пазiраюць на вяршынi,
Ляцяць ў блакiце неба журавы,
I ходзяць па зямлi заўсёды свiннi.

Лiрычны хтосьцi у душы паэт,
Празаiк хто, ўзлятаць таму не трэба,
У гэтым заключаецца сакрэт,
Навошта ўсё жыццё iмкнуцца ў неба.

Да сонца клiча мара цэлы час,
Бо на зямлi душа паэта плача,
Хапае ад празаiкаў абраз,
Але на свеце нельга жыць iначай.

13.02.2000


3671     ЖЫЦЦЁВАЯ ПРАЎДА

Ёсць мара, што паклiча у палёт,
Але iснуе жорсткая рэальнасць,
Бо праўда – шэраг кпiнаў i нягод,
А шчасце i патоля – вiртуальнасць.

Таму жыццёвай праўды не хачу,
Бо вiртуальнасць ад яе знiкае,
Лепш пад аблокi ў думках палячу,
Бо вабна клiча мара залатая.

Не трэба праўды, лепш салодкi сон,
Ён больш прыемны для душы i мiлы,
Бо, калi марам прыйдзе горкi скон,
Не будзе ўзлёту, бо складуцца крылы.

3.03.2000


3753     ЭКСПЕЫМЕНТ ЧАСУ

Ў юнацтве рамантычныя ўсе крокi,
I ветразi пунсовыя заўжды,
Ўзлятаюць мары толькi пад аблокi,
Зусiм не адчуваецца бяды.

Ды з цягам часу адчувае кожны,
Што мара апускаецца з нябёс,
Не дзьме ў ветразь больш вецер спадарожны,
I неласкавым выглядае лёс.

Нахабным лёс становiцца без меры,
Бо час праводзiць свой эксперымент,
Ветразь пунсовы стане чорна-шэры,
Аб скалы мары разаб'юцца ўшчэнт.

3.04.2000


3776     МАРА I ЯВА

Аб шчасцi мара вечная жыве,
Не будзе пераводу ёй нiколi,
Ды марна спадзявацца на яе,
Амаль няма вакол шчаслiвай долi.

Як шчасце ёсць, то крохкае, як шкло,
Бо некранутым цяжка заставацца,
Разбiлась, а прыгожае было,
Кавалкi склеiць марна намагацца.

Аб шчасцi мара крочыць праз вякi,
I знiкнуць ёй зусiм няма пагрозы,
Яна пляце вясельныя вянкi,
Хоць ява потым пралiвае слёзы.

16.04.2000


3800     УЯЎЛЕННЕ

Якiм хачу, такiм пабачу свет,
Ён жудасны падчас на самай справе,
Ды для таго, хто у душы паэт,
Цудоўны i прыгожы ва уяве.

Абрыдла ад рэальнасцi журба,
А хочацца пяшчотнасцi i ласкi,
Жыццё – за лёс шчаслiвы барацьба,
Лепш мары мець накшталт чароўнай казкi.

Замроюся, пайду ўдалечыню,
Паветраныя замкi там пабачу,
Уяўленне за ўзнёсласць я цаню,
Ў iм проста свет рэальны перайначу.

28.04.2000


3909     БЛЯСК ЗОРАЧАК

Ў юнацтве мары ззяюць – нiбы зоркi,
I лёгкi, нiбы пух, жыццёвы шлях,
Але прыходзiць з часам прысмак горкi,
I зоркi мар згасаюць на вачах.

Знiкаюць мары хутка, нiбы знiчкi,
I цёмным застаецца небасхiл,
Памарыць больш няма цудоўнай звычкi,
Не ўзняцца марам без анёльскiх крыл.

Юнацтва – час чароўнай светлай мары,
Калi зрабiць працяглым дзiўны час,
Ад цяжкасцей жыцця не прыйдзе кары,
Цудоўна, як бляск зорачак не згас.

20.06.2000


3998     ГРАД

Спякота дапякала, нiбы кара,
Каб дождж пайшоў, я быў бы вельмi рад,
Ды чорная закрыла неба хмара,
Бязлiтасна знiшчаць пачаў ўсё град.

I стала на душы зусiм трывожна,
Знiкала мара ў струменях вады,
Здавалась, шчасце ўзяць у рукi можна,
Замест яго прыплыў камяк бяды.

Расце ў душы ад мары спадзяванне,
Да нечакана прагучыць набат,
Замест дажджу пяшчотнага кахання
Нясе ў душу пакуты жорсткi град.

21.07.2000


Рецензии