ab3. 6 Кахання гарката слодыч 82 вершы
Прабач, як здатна, i бывай,
Не ў змозе больш трываць пакуты,
Быў на душы цудоўны май,
Цяпер заўжды суровы люты.
Прайшло каханне, нiбы дым,
Сцякло з вясноваю вадою,
Табе прыемней быць з другiм,
I я звяжу свой лёс з другою.
Калi ўвесь час ў душы зiма,
Цярпець балюча вельмi гэта,
Бо холад, а цяпла няма,
Хачу, было каб толькi лета.
22.02.1999
3026 ЮНАЦКАЕ КАХАННЕ
Палаў чырвоны ўсход i гаслi зоркi,
Жадання не было iсцi дамоў,
Бо мы яшчэ не скончылi гаворкi
Пра нашу непаўторную любоў.
Прайшла пара наiўнага юнацтва,
Калi каханне зведаць удалось,
Ў iм не было нi кроплi святатацтва,
Яно святое, нiбы маладосць.
Пасля былi iнакшыя усходы,
I зоркi гаслi ў небе, як раней,
Ды не было шчаслiвейшай нагоды:
Юнацкае каханне ўсiх мiлей.
26.02.1999
3031 ТРЫ ШЛЯХI
На ростанях сустрэлiсь тры шляхi:
Шлях першы быў амаль святы – свабода,
Цудоўны шлях сяброўства быў другi,
I ў шлях кахання клiкала прырода.
Душу бясконца вабiў першы шлях –
Абсяг бязмежны i прастора неба,
Цудоўны, нiбы казка, яго гмах.
Ды без кахання воля каму трэба?
Сяброўства шлях прыемны без мяжы,
Iсцi па iм – нязгаснае жаданне,
Але мiлей прыйшоўся для душы
Бясконцы шлях адданага кахання.
28.02.1999
3045 НАВОШТА?
Дзеля чаго пiшу, навошта,
Штодня любоўныя лiсты?
Нясе маё каханне пошта,
Ды не даеш адказу ты.
Але ў жаданнi вельмi ўпарты,
Таму бясконца я пiшу,
Бо закахаўся не на жарты,
Бо развярэдзiла душу.
Адказу не прыносiць пошта,
Я буду ўсё жыццё чакаць.
Мне лёс цябе паслаў навошта?
Навошта змусiў пакахаць?
4.03.1999
3063 ЛЮБОЎ СЛЯПАЯ
Любоў ажыццяўляецца душой,
I не жадае, як Фемiда, бачыць,
Бо адмысловы мае погляд свой,
Якi нiкому ўжо не перайначыць.
Бо не жадае адкрываць вачэй,
Не знiкла цалкам каб аб шчасцi казка,
Заўжды каб сагравала гарачэй,
Хай будзе ратавальная павязка.
Зусiм не бачны вады у жанчын,
Калi пяшчотна пакахаць ахвочы,
Любоў сляпая, i няма прычын,
Каб ёй прыдбаць пранiклiвыя вочы.
24.03.1999
3074 АСЕННЯЕ КАХАННЕ
Каханне – час цудоўнага цвiцення,
Iмгненна прабягае дзiўны час,
Яго падоўжыць цеплiцца iмкненне,
Ды адцвiтаюць кветкi хутка ўраз.
Каханне зберагчы – заўжды праблемы,
Вясновай болей хочацца красы,
Ды восенню квiтнеюць хрызантэмы,
I прыгажосцю вабяць верасы.
Вясновае каханне хутка звяне,
Вясна прыспешыць – некалi чакаць,
Як восенню пара цвiсцi настане,
Працягла можна ў сталасцi кахаць.
31.03.1999
3087 СТАЦЬ ЛЁСАМ
Прыйшло каханне да мяне,
I, што рабiць цяпер, не знаю.
Ты пакахаеш або не?
А я цябе ужо кахаю.
Я стану зоркаю тваёй,
А пажадаеш – буду знiчкай,
Каб напаiць цябе вадой,
Магу стаць чыстаю крынiчкай.
К табе я птушкай прылячу,
Паклiч мяне, цябе благаю,
Я лёсам стаць тваiм хачу,
Бо я без розуму кахаю.
4.04.1999
3088 ШЛЯХ КАХАННЯ
Хвалюе, як наркотык, кроў
Не дзея, а яе чаканне,
Не бессаромная любоў,
А платанiчнае каханне.
Калi шмат крокаў да мэты,
Яна – як мара залатая,
Але на фiнiшы заўжды
Ў каханнi ўзнёслае знiкае.
Таму нялёгка выбiраць,
Калi iдзеш кахання шляхам:
Ў душы пачуцце разбураць
Цi цешыцца цудоўным гмахам?
4.04.1999
3090 ВЯЛIКI ЦУД
Вялiкае дзiва здарылась,
У цемры не трэба блукаць,
Як ранак, душа засвяцiлась.
Якi цуд вялiкi кахаць!
Як быццам адкрылiся вочы,
Бо дзiва не бачыў раней,
Цяпер любы вобраз дзявочы
Стаў сэрцу блiжэй i радней.
Чакаю з трывогай адказу,
Бо сэрца сумненне шкрабе,
Адну запаветную фразу:
«Таксама кахаю цябе».
5.04.1999
3100 СЛОВЫ КАХАННЯ
Бачыць я часцей цябе хачу,
Сэрца замiрае ад чакання,
А калi пабачу, то маўчу
I свайго саромлюся кахання.
Так што-небудзь хочацца сказаць!
Ды не вельмi лёгка знайсцi тэму,
Можна шмат за поспехi аддаць,
Каб рашыць любоўную праблему.
Але веру: зменяцца часы,
I складуцца лепшыя умовы,
Каб не хвалявацца ад красы
I сказаць табе кахання словы.
7.04.1999
3106 ПЯСОК I СКАЛА
На беразе пясок руйнуюць хвалi,
Як нават шлюпка нездалёк прайшла,
Але стаiць мацней дамаскай сталi
I ў штормы непрыступная скала.
Застацца разам – марная надзея,
Калi каханне будзе, як пясок,
Не трэба нават важная падзея,
Руйнуе ўсё адзiн нязграбны крок.
Але каханне моцнае трывае,
Хаця памылка цяжкаю была,
Яна агонь душы не спапяляе,
I ў буры не руйнуецца скала.
13.04.1999
3111 ЗАЛАТЫЯ ЧАСЫ
Я каханне пранёс праз гады,
Хаця срэбрам засыпала скронi,
Без цябе засумую заўжды,
Лепш трымаць у далонях далонi.
Ды пяшчотна далонi трымаць
I далей замiнае нам штосьцi,
Вiнаватага любiм шукаць,
Як здаралась не раз ў маладосцi.
Спрэчка нам – не замiнка кахаць,
Не мiнаюць часы залатыя,
Лепш ў далонях далонi трымаць,
Ды для гэтага мы – маладыя.
16.04.1999
3133 ДАЛОНЬ У ДАЛОНI
Чым мацнейшы касцёр, тым хутчэй прагарае,
Грэе добра, затое гарыць да пары,
Згасне прысак апошнi, i холад чакае,
Так згараюць заўсёды кахання кастры.
Калi вогнiшча цяжка раздзьмухаць спачатку,
Хоць есць вочы занадта уедлiвы дым,
Ды яно не згарыць хутка ўсё без астатку,
Падымiць, ды агонь запалае затым.
I гараць ўсё жыццё адсырэўшыя дровы,
Пойдзе дым, а пасля будзе палкi агонь,
Ды не прыйдзе час смутку занадта суровы,
Як калiсьцi ў далонi трымаю далонь.
23.04.1999
3185 ДЗЕ ТОНКА
Хацеў птушку шчасця ў руках утрымаць,
Ды лёс нада мною смяецца,
Бо iншага нават не варта чакаць,
Дзе тонка – заўсёды там рвецца.
Узнёсласць прыносiць у душы вясна,
Ды доля мая стала злою,
Кахаю, але не кахае яна,
Напоўнiлась сэрца тугою.
Каханне павiнна быць моцным, як сталь,
Яно ж растае, як iльдзiнка,
Дзе тонка – ірвецца адразу, на жаль,
Не здатна трымаць павуцiнка.
14.05.1999
3197 КАШТОЎНЫ ДАР
Можна грудзi цi вусны любiць,
Або сцёгнаў крутыя пагоркi,
Лепей лепшае разам здабыць,
Як бывае заўжды ў кiназоркi.
Няма лепшым iмкненням мяжы,
Шмат вымог да жаночага цела,
Але лепш дабрыня у душы,
Каб пяшчотай душа зiхацела.
Добра мець стан прыгожы i твар,
Ды для шчасця красы вельмi мала,
Бо ў каханнi каштоўнейшы дар,
Каб душа прыгажосць вылучала.
23.05.1999
3244 АДЗIНЫ ВЫТОК
Затаiлiсь кахання вытокi,
Аб iм мару наяве i ў сне,
Я насустрач хачу рабiць крокi,
Ды яно абмiнае мяне.
Не жадае нiяк супынiцца,
А я прагну яго адшукаць,
I прыходзiцца цяжка журыцца,
Хаця лепей пяшчотна кахаць.
Больш кахання ужо не шукаю,
Мо сустрэну яго незнарок,
Ды надзеi ў душы не страчаю,
Што знайду свой адзiны выток.
18.06.1999
3247 ТОЛЬКI «НЕ»
Як паветра, хачу закахацца,
Пакуль ў сэрцы запал малады,
Але водгуку не дачакацца,
А зязюлька ўсё лiчыць гады.
Многа iх я ужо наскладала,
Як гавораць, гады – у рады,
Кожны год для мяне, як навала,
Адчуваю лепш крокi бяды.
Некаханых заўсёды цуралась,
А жаданы не клiча мяне,
Ды, на жаль, аднаго зачакалась,
Таму iншым кажу толькi «Не».
21.06.1999
3250 КАХАННЕ АДЦВIЛО
Адцвiталi яблынi i слiвы,
I квiтнела палкая любоў,
Але болей не прыходзiць мiлы,
Хоць ужо iдзе сезон грыбоў.
Сэрца ўсё пакуль яшчэ чакае,
Для яго былое не прайшло,
Але паступова адчувае,
Што каханне наша адцвiло.
Абдымацца болей ўжо не стану,
Цалаваць не буду уначы,
Не было каб горкага падману,
Каб сабе каханне зберагчы.
23.06.1999
3279 РАЗЛIК
Не дарэчы ў каханнi разлiкi,
Як душа пачынае гарэць,
Мы тады, як i продак наш дзiкi,
Не у стане сябе зразумець.
Вабiць часам ў каханнi прынада,
Спакушае часова, пакуль,
Дзе разлiк – там душэўная здрада,
Ад кахання у вынiку – нуль.
Назаўсёды кахаць будуць людзi,
Калi кожны ў каханнi не звык,
Там агонь саграваць будзе грудзi,
Дзе ў разлiк не бярэцца разлiк.
2.07.1999
3289 КАХАННЕ I ЖЫЦЦЁ
Каханне мае нешта ад хваробы,
Як ёю вельмi моцна захварэць,
Рабiць не трэба нават нейкай спробы
Дакладна закаханых зразумець.
Так будзе у каханнi аж да скону,
I не схавацца ад яго нiдзе,
Свайму падпарадкуецца закону,
Не думае аб будучай бядзе.
Каханне колер вызнае ружовы,
Мiраж упарта робiць любата,
Закон жыцця заўсёды больш суровы,
Ў iм большай часткай толькi чарната.
9.07.1999
3298 ЗМЕНА РЭАЛЬНАСЦI
Салодкiя цяпер прыходзяць сны,
Яны – як нагарода за чаканне,
Заўсёды каляровыя яны,
I смак, i колер iм дае каханне.
Часцей ружовы колер бачу ў снах,
I слодыч толькi травеньскага мёду,
Прыемны для душы кахання шлях,
Узнёсласць ён дае i асалоду.
I ява адчуваецца, як сон,
А ў снах усё заўжды iдзе выдатна,
Хоць колер чорны, смак – нiбы лiмон,
Рэальнасцi змянiць каханне здатна.
16.07.1999
3305 ЦАЦКА
З другой заўжды праводзiў вечары,
Ды не кахаў, лiчыў яе за цацку,
Але цягнулась так да той пары,
Пакуль цябе пабачыў я знянацку.
Ты сэрца, як маланкай, абпякла,
Змянiла вельмi крута маю долю,
Ў палон без бою назаўжды ўзяла,
Зрабiла надта паслухмянай волю.
Ды для мяне прыемны такi шлях,
Маркотнасцi зусiм не адчуваю,
Цяпер я цацка у тваiх руках,
Таму што па-сапраўднаму кахаю.
23.07.1999
3311 МАЁ БАГАЦЦЕ
Няхай мне лёс багацця не дае,
Таму, што ёсць, заўжды бясконца рады,
У кожнага каштоўнасцi свае,
Аднак, маiм каханнем я багаты.
Пранёс яго з юнацтва праз гады,
Вялiкае i чыстае, як неба,
Таму душой багаты я заўжды,
I iншага багацця мне не трэба.
Жыць, каб збiраць багацце, – жыць дарма,
Жыццё такое – марнае блуканне,
Нiколi шчасця ад яго няма,
Дае яго пяшчотнае каханне.
28.07.1999
3356 НЕ ТРЭБА ШКАДАВАЦЬ
Няма пяшчотных слоў i позiрку былога,
Бляск ледзяны застаўся у вачах,
I разышлась на дзве агульная дарога,
Касцёр кахання назаўжды ачах.
Згубiўся позiрк дзе, дзе заблукалi словы?
Што развяло ўбакi, як крылы, нас?
Здарыцца як магло, што лёс спаткаў суровы
I пакараў, як гiльяцiна, ўраз?
Але касцёр ачах, i прысак ўжо не грэе,
Таму не трэба нават шкадаваць,
Хаця душа балiць, але перабалее,
I прыйдзе час пяшчотна пакахаць.
27.08.1999
3389 ГIСТОРЫЯ КАХАННЯ
Жыццё людзей – гiсторыя кахання,
Як летапiс мiнулых ўжо часоў,
Каму прыйшло адно расчараванне,
А хтосьцi шчасце сталае знайшоў.
Бо у каханнi – нiбы у дзяржавы,
Прыемных i паскудных шмат дарог,
Адны нiколi не iшлi да славы,
Былi другiя шляхам перамог.
А можна нават збоку апынуцца,
Не напiсаць гiсторыю сваю,
Ды лепей след пакiнуць свой iмкнуцца,
Казаць заўжды з пяшчотаю: «Люблю».
23.09.1999
3397 БЕРАГI КАХАННЯ
Вясной выходзiць рэчка з берагоў,
Здалёк здаецца невялiкiм морам,
Спадзе паводка, але рэчку зноў
Рачулкаю назваць магчыма з горам.
А прыйдзе спёка – высахне вада,
I ў лужыну рака ператварыцца,
Пачнецца ўжо сапраўдная бяда,
З яе анi памыцца, нi напiцца.
Каханне паўнаводнае вясной,
Аж берагоў ў сапраўднасцi не бачна,
Калi пакажа спёка нораў свой,
Яно мялее, нават вельмi значна.
29.09.1999
3426 ГЛУХАЯ СЦЯНА
Цябе бясконца бачыць рады,
Хоць iншых ёсць вакол мiльён,
Мне непаметны твае вады,
Ты – прыгажосцi эталон.
Але кахання летуценнi
Дагэтуль, нiбы мiражы,
Хоць ёсць шчаслiвыя iмгненнi,
Ды сумна нешта на душы.
Мяне замучыла чаканне,
З мiльёна выбраў я адну,
Сумую, бо маё каханне
Ў глухую ўперлася сцяну.
17.10.1999
3431 СВЯТЛО Ў АКНЕ
Вячэрнi горад. Вокны-лiхтары,
I адмысловых не знайсцi прыкметаў,
Калiсьцi мы з табой былi сябры,
Дзе свецiцца тваё акно, не ведаў.
Але, каханне як душу кране,
Яна пяшчотай поўнiцца да краю,
Як зорачка, святло ў тваiм акне,
Яшчэ здалёк яго я адзначаю.
Святлом прывабным зорка свецiць мне,
I, што не згасне, цвёрдая ёсць вера,
Сышоўся ўвесь сусвет ў тваiм акне,
Яно ярчэй здаецца, чым Венера.
22.10.1999
3434 МЕЖЫ МАРАЛI
Калi жаданне разагрэе кроў,
Пакуты цела каб не турбавалi,
Бяссорамнай становiцца любоў,
Ссувае межы прынятай маралi.
Не берагуць нi кроплi iмiдж свой,
Бо пагасiць пажар вялiкi трэба,
I здатна стаць пакорнаю рабой
Заўсёды маралiстка незачэпа.
Але, калi мiнае цяжкi час,
Агонь не раздзiмае вецер свежы,
Жадання кволы прысак цалкам згас,
Вяртаецца мараль ў былыя межы.
26.10.1999
3444 ТРЭБА КАХАЦЬ
Усё рабiць пагана пад прымусам,
Цудоўна, калi праца ад душы,
Прыгнёт прыцiсне вельмi моцным грузам,
А радасць працы – шчасце без мяжы.
Ва ўсiм прыемна мець заўжды свабоду,
Каб не было бязглуздай барацьбы,
Бо атрымаць магчыма толькi шкоду,
Калi рабiць ўсе справы, як рабы.
Каб атрымаць сапраўды асалоду,
I шчасця каб жаданага чакаць,
У вынiку была каб слодыч мёду,
Пяшчотна трэба ўсёй душой кахаць.
9.11.1999
3446 ЯК У ЮНАЦТВЕ
Калi ад спрэчкi вельмi нечаканай
Ў душы ўтварыўся нежаданы лёд,
Шкада сябе, шкада сваёй каханай,
Затое прымiрэнне – нiбы мёд.
Растане лёд, збяжыць вадою ў рэчкi,
Адкрыецца абсяг для добрых слоў,
I стане значна лепей, чым да спрэчкi,
Пяшчотней i яшчэ мацней любоў.
Душу хоць спрэчка растрывожыць можа,
Ад болю вельмi цяжка, хоць крычы,
Але яна заўсёды дапаможа
Каханне, як ў юнацтве, зберагчы.
10.11.1999
3448 БЕРАГI
Калi ў крынiцы вельмi шмат вады,
З яе выток рачулка пачынае,
I побач берагi яе заўжды,
Здаецца, iх нiшто не раз'яднае.
Але праз крок, а можа праз другi,
Зусiм пустыя пачынаюць спрэчкi,
I з кожным крокам далей берагi,
Адлегласць будзе значнай ў дэльце рэчкi.
На жаль, так i ў каханнi праз гады,
Адзiнае ў вытоках утваралi,
Мiж берагамi з часам больш вады,
Адлегласць пашырацца будзе далей.
11.11.1999
3467 У НЕПАГАДЗЬ
I камень разбураецца праз час
Ад маразоў, дажджоў, вятроў i спёкi,
Хоць быў калiсьцi лепшаю з украс,
Ды вабны час ужо такi далёкi.
А колькi можа вытрымаць душа,
Украсаю якой было каханне,
Калi ў ёй толькi сцюжа ды iмжа,
На шчасце цалкам знiкне спадзяванне?
Калi душу бясконца студзiць лёд,
Каханне згасне у адно iмгненне,
Бо нават без пяшчоты i турбот
У непагадзь руйнуецца каменне.
24.11.1999
3473 МОЦ КАХАННЯ
Ўсё здатны зруйнаваць няўмольны час,
Бо для яго не пiсаны законы,
Але бывае так не кожны раз:
Мацней праз час становяцца бетоны.
Сталь нават пакутуе ад iржы,
На моц яе – пустое спадзяванне,
Ёсць рэчы, для якiх няма мяжы,
Магутней з часам здольна стаць каханне.
Ад грубасцi яно нясе урон,
У вынiку сканчаецца бядою,
Мацней каханне будзе, чым бетон,
Як толькi напаўняць яго красою.
30.11.1999
3503 СТРЫЖАНЬ
Вада на стрыжнi рэчкi – як крышталь,
Ў ёй добра адбiваюцца аблокi,
Ды ёсць з вадою бруднаю, на жаль,
I мелкiя заросшыя затокi.
Адна рака, адна ў яе вада,
Ды не зусiм аднолькавыя плынi,
Ў затокi ад гнiлля прыйшла бяда,
Жывога там даўно няма ў памiне.
Падобнае здараецца ў жыццi,
Дзе моцны стрыжань – палкае каханне,
Як знiкне стрыжань – шчасця не знайсцi,
Нiбы ў затоку, прыйдзе iснаванне.
15.12.1999
3541 БОСКIЯ ДАРУНКI
Дакранулiсь вусны вуснаў трохi,
I заззяў цудоўны яркi нiмб,
Пацалункi выдумалi богi,
Каб мог iмi поўнiцца Алiмп.
Розныя бываюць пацалункi,
Лепей ўсiх – з каханнем што прыйшлi,
Бо яны, як боскiя дарункi,
Каб жыццё не згасла на Зямлi.
Бо цалуюць, як не маюць змогi
Болей ад пакут душы трываць,
Пацалункi выдумалi богi,
Аб каханнi каб без слоў сказаць.
10.01.2000
3543 ПЕРШЫ РАЗ
Калi пацуцце у душы прачнецца
I моцна сцiсне грудзi, як гара,
На любую нiяк не наглядзецца,
Ў жыццё прыйшла найлепшая пара.
Дзiцячае каханне – як святое,
Няма ў iм бруду, але шмат красы,
Яно для сэрца вельмi дарагое,
I чыстае, як кропелька расы.
Дзяўчынкi яшчэ цалкам не жанчыны,
Але пачуцце здатны выклiкаць,
Прыемныя, як казка, успамiны,
Цудоўна першы раз ў жыццi кахаць.
10.01.2000
3544 НАТУРАЛЬНА
Кахаць ў дзяцiнстве – натуральна,
Таксама, есцi як i пiць,
Ды лiчаць – шчасце амаральна,
Аб дзiве нельга гаварыць.
Чытаць, лiчыць у школе вучаць,
Шмат ведаў можна атрымаць,
Ды поўны невук будзе вучань,
Як не навучыцца кахаць.
Навошта розныя навукi,
Як шчасця нельга адшукаць?
Жыццё ператварыцца ў мукi,
Як не навучышся кахаць.
10.01.2000
3564 ПЕРШЫ ПАЦАЛУНАК
Як тапалiны пух, снег хутка сцiх,
Мiж хмарак зрэдку выглядалi зоры,
Здавалась, мы з табою удваiх
У белым снежным неаглядным моры.
Мароз, але не змерзлi мы анi,
Бо награвала досыць хваляванне,
Як ў спёку, нам хапала цеплынi.
Яе давала палкае каханне.
Цяпер заўжды, калi iдуць снягi,
Ўспрымаю iх, як добры падарунак,
Бо успамiн для сэрца дарагi:
Наш першы незабыўны пацалунак.
16.01.2000
3610 СВАЯ ВЯСНА
Вецер, замець, але мрою
Аб вясне не адагнаць,
Пахне ранняю вясною,
Сэрцу хочацца кахаць.
Хоць вясна яшчэ далёка,
Маразы вакол трашчаць,
Ды ў душы, як летам, спёка,
Бо прыйшла пара кахаць.
Ды вясну я не чакаю,
У мяне свая вясна,
Бо пяшчотна ўжо кахаю.
Цi адкажа мне яна?
3.02.2000
3611 ПРЫСАК АД КАХАННЯ
Вясною моцны бушаваў касцёр,
Але застаўся толькi прысак к лету,
I падарожнiк попел распасцёр,
Падзьмухаў, прыкурыць каб цыгарэту.
Але агонь пачаў лiзаць лаўжы,
I паднялося полымя высока,
Хоць мала дроў, не ведае мяжы,
Празмерная пачала мучыць спёка.
Намер адзiны быў – пажартаваць,
На прысак ад кахання пачаў дзьмухаць,
Ды нечакана палка стаў кахаць.
Мо лепей было вогнiшча не рухаць?
6.02.2000
3612 БУТОН КАХАННЯ
Звяне ружа, згiне назаўжды,
Бо пялёсткi ссохнуць, знiкне водар,
Нават, як падлiць пад куст вады,
Не пакiне ўжо яе нягода.
Але новы з'явiцца бутон
I прывабiць зноўку ён кагосьцi,
Бо старому час iсцi на скон,
Прыгажосць – адзнака маладосцi.
Часам i каханне адцвiце,
Звяне – i ў душы лютуе сцюжа,
Але зноў бутон яго расце,
I цудоўным стане, нiба ружа.
6.02.2000
3621 З КАХАННЕМ
Каханне ў маладосцi – як паходня,
Ды, нiбы свечка, тлее ў сталы час,
Гарыць, цяпло дае яшчэ сягоння,
Але на ветры можа згаснуць ўраз.
Каханню трэба добрая пагода,
Каб не было ў душы нiколi хмар,
Як пройдзе навальнiца, вельмi шкода,
Бо знiкне яго вабнасць i нектар.
З каханнем па жыццi iсцi цiкава,
Хай нават срэбра дакранулась скронь,
Нiводная жыццёвая навала
Не пагасiла радасны агонь.
9.02.2000
3633 ШЭРАВОКАЯ
Шэравокая дзяўчына,
Я за ёй хадзiў, як цень,
Дзень святога Валянцiна
Для мяне быў кожны дзень.
Паўстагоддзя хутка разам,
Знiкла русая каса,
Снег на скронi кiнут часам,
Ды засталася краса.
Шэравокая жанчына,
I каханне не мiне,
Дзень святога Валянцiна
Кожны тыдзень у мяне.
14.02.2000
3635 СЦЕЖКА ЛЮБВI
Толькi сцiплая усмешка,
I зусiм не трэба слоў,
Але гэта тая сцежка,
Што заўжды вядзе ў любоў.
Мае хто такую зброю,
Цэлiць ёю зноў i зноў,
Не знайсцi ужо спакою,
Разгараецца любоў.
Дораць сцiплую усмешку,
Праз лясы i праз лугi
Пракладаюць таму сцежку,
Хто для сэрца дарагi.
15.02.2000
3638 ДУХМЯНЫ МЁД
Любоў падобна сотам з мёдам,
Цудоўны водар, добры смак,
I пакiдаць яе на потым
Не атрымаецца нiяк.
Але найлепшы мёд пячатны,
Дзе ў сотах разам з iм пылок,
Прынесцi асалоду здатны,
Калi зрабiць рашучы крок.
Ў каханнi слодыч ёсць заўсёды,
Каб смак i водар не згубiць,
Раскрыць пяшчотна трэба соты,
Бясконца мёд духмяны пiць.
17.02.2000
3641 КВЕТКI
Кветкi, кветкi дарагiя,
Колькi многа вас!
Ўсе прыгожыя такiя,
Лепш няма украс.
Ды дагэтуль невядома,
Дзе шукаць маю,
Бо ў душы ад кожнай стома,
Палка ўсiх люблю.
Але моцна вабiць ружа,
Выбраў я адну,
Хоць калючкi раняць дужа,
Знаю ёй цану.
18.02.2000
3658 СЦIПЛАЕ ШЧАСЦЕ
Насустрач табе рукi працягну,
Кахаю, ў гэтым толькi вiнаваты,
Таму сустрэць хачу цябе адну,
Пабачыць любы твар бясконца рады.
Але лёс непрыветлiвы са мной,
Бо без адказу палкае каханне,
Як хваля, што руйнуецца ў прыбой
Аб скалы, разбiваецца каханне.
Бясконца будуць хвалi ў бераг бiць,
Хай скалы не разбурацца нiколi,
Я буду ўсё жыццё адну любiць,
Мне шчасця вельмi сцiплага даволi.
23.02.2000
3659 ЛЕПШЫ СВАТ
Прырода – самы лепшы ў свеце сват,
Яна не церпiць нейкага пратэсту,
Як ў нераце, нi ўперад, нi назад,
Калi прырода выбрала нявесту.
Бо у прыроды вельмi моцны клiч,
I лёс вядзе у шлях, нябачны вокам,
Бо наступае волi паралiч,
I да мэты iсцi ўжо цяжка крокам.
Бяжыш, бо ў сэрца стукае набат,
Бо з мараю жаданае спатканне,
Заўсёды самы лепшы ў свеце сват –
Вялiкае пяшчотнае каханне.
23.02.2000
3666 IНТЫМ
Каханне – рэч iнтымная да болю,
Яно амаль заўжды – дзiця начэй,
Сваiм пачуццям нельга даваць волю,
Як побач вельмi шмат чужых вачэй.
Спаткаецца цудоўная нагода,
Закруцiцца ад шчасця галава,
Памочнiк добры – дзiўная прырода,
Бо крокi скрые мяккая трава.
Каб нас не чуць, спявае песню вецер,
I хваля б'е пад берагам крутым,
Не бачыць каб, схiляе верба вецце,
Ў каханнi вабны трэба мець iнтым.
29.02.2000
3667 НАСIЛКI
Ёсць справы, дзе адзiн – не воiн ў полi,
I дапамогi прыйдзецца прасiць,
Бо аднаму не справiцца нiколi
Насiлкi вельмi цяжкiя насiць.
I у каханнi трэба толькi пара,
Прывабны шлюбны, як вясна, саюз,
Дзiвосны i прыгожы, нiбы мара,
Ды з часам на насiлках будзе груз.
Ўдваiх iх можна несцi без турботы,
Ды часам прыйдзе у жыццё мана
I горкiя нялёгкiя нягоды,
Але насiлкi цягне ўжо адна.
29.02.2000
3681 ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ
Вясной няма нi смутку, нi пакут,
I дрэва лiст зялёны распускае,
На сонцы ззяе вабны iзумруд,
Карона шаты дзiўныя ўтварае.
Ды ўвосень пачынае вецер свiст,
Пагода стане зябкай i суровай,
Спадае без затрымкi жоўты лiст,
Карона застаецца цалкам голай.
Але не трэба горка слёзы лiць,
Бо вернецца дзiвоснае жаданне,
I можна будзе зноўку палюбiць,
Прыемна мець вясновае каханне.
7.03.2000
3682 ДЗIВОСНЫ ЧАС
Тваёй красою паланёны,
Пачуццi не магу стрымаць,
Такiя у жыцця законы,
Прыйшоў дзiвосны час кахаць.
Красунь душа перагартае,
Ўсё не па густу цi не лёс,
I вось знайшлась, нарэшце, тая,
Якую выпадак прынёс.
Вясна, зазелянелi клёны,
Прыгрэла сонейка зямлю,
А я шчаслiвы, бо ўлюбёны,
Цябе на ўсё жыццё люблю.
7.03.2000
3684 РУЖЫ НА ШЛЯХУ
Калi кахаеш – знiкнуць перашкоды,
Забудзеш сум i горкую тугу,
Бо лёгка па жыццi iсцi заўсёды,
Каханне ружы сыпле на шляху.
Ўзлятаць ў паветра, хоць не даў Бог крылы,
Здаецца мне, без цяжкасцей магу,
I лёс стае таму бясконца мiлы,
Каханне ружы сыпле на шляху.
Няма на свеце лепшай асалоды,
Кахаю i не бачу ў тым граху,
Хоць ад калючак могуць быць нягоды,
Каханне ружы сыпле на шляху.
8.03.2000
3685 СЦЕЖКА КАХАННЯ
Калiсьцi хлопцы i мяне кахалi,
Ды з iмi я нядобраю была,
Што пакахаю, доўгi час чакалi,
Цяпер травою сцежка зарасла.
Траву я зараз з корнем вырываю,
Ды намагаюсь доўгi час дарма,
Старанна сваю сцежку ачышчаю,
Але, каму хадзiць па ёй, няма.
Пускаць ў сваю душу каханне трэба,
Ад шчасця каб круцiлась галава,
Каб крылы паднiмалi стромка ў неба,
На сцежцы к сэрцу не расла трава.
8.03.2000
3687 АЗЁРЫ
Я позiрк твой задумлiвы лаўлю,
Цудоўныя азёры твае вочы,
Глядзець бясконца ў iх заўжды люблю,
Ды бачу толькi горкi сум дзявочы.
Мо радасць ёсць, але на самым дне,
Я з глыбiнi азёр яе дастану,
Каханне – моцны довад у мяне,
Бо чыстае яно i без падману.
Азёры зажурылiся ад дум,
Хачу, хутчэй мяне каб пакахала,
Каб радасцю змянiўся горкi сум,
Ў вачах-азёрах сонейка заззяла.
10.03.2000
3688 АГОНЬ КАХАННЯ
Агонь кахання, розны ён бывае,
Адным дае жаданае цяпло,
Душа другiх няшчадна абгарае,
Ужо ёй не падняцца на крыло.
Агонь кахання тоiць асалоду,
I вабiць паспытаць яе здалёк,
Бо зблiзку здатны ён прыносiць шкоду,
Але ляцiць бяздумна матылёк.
Ляцiць, ды цяжка крылы абпякае,
Бо iншым чужы дослед – не урок,
Агонь кахання кожнага чакае,
Каб не згарэць, пагрэцца лепш здалёк.
11.03.2000
3689 ЗАЎЖДЫ АДНУ
Непрыгожы, хай гаворыць хтосьцi,
Але ён адну мяне жадаў,
Мне не трэба мора прыгажосцi,
Толькi каб мяне заўжды кахаў.
Без асветы, кажуць мне сяброўкi,
Ды затое робiць безлiч спраў,
Хопiць яму сціплай падрыхтоўкi,
Толькi палка каб мяне кахаў.
Небагаты, шэптам кажуць людзi,
Бо амаль нiчога не прыдбаў,
Прыйдзе час, i ўсё яшчэ набудзе,
Толькi вечна каб адну кахаў.
11.03.2000
3695 ВЯНКI
Я каханага чакаю,
Бо пакуль яго няма,
I вянкi ў ваду кiдаю,
Насплятала iх сама.
Па рацэ плывуць вяночкi,
Ды не зведаць, ў чым вiна,
Што трывожаць сэрца ночкi,
Прабаўляю iх адна.
Мо туга мяне пакiне
I каханага знайду?
Хай вянкi плывуць па плынi,
Прэч нясуць маю бяду.
12.03.2000
3701 ЗАГАД
«Лепш не таго, а гэтага кахаць» –
Спакуснiк-змей мне шэптам намаўляе,
Ды сэрцу немагчыма загадаць,
Яно само па густу выбiрае.
Нялёгка з сэрцам быць у барацьбе,
I падразаць свайму натхненню крылы,
Бо шкоду можна нарабiць сабе,
Як побач нелюбiмы i нямiлы.
Дарадчыкаў iснуе часам шмат,
Ды iх парады лепш зусiм не слухаць,
Бо, калi сэрцу жорсткi даць загад,
Яно пачне занадта млява стукаць.
13.03.2000
3709 АДКАХАЛА
Прыйшла восень, адкахала,
Хаця ёсць што ўспамiнаць,
Ды душы заўсёды мала,
Раней трэба пачынаць.
Ды, здавалась, вельмi рана
Шлюб чакае небарак,
Што ў iм тоiцца загана,
Аказалась ўсё не так.
Шчасце бачна адчувала,
Пiла толькi мёд адзiн,
Адкахала, адкахала,
Горкi п'ю цяпер палын.
18.03.2000
3710 ЦУДОЎНАЯ МЯЖА
Жаданне саспявае, як пакута,
Калi яму зусiм няма умоў,
Душу знiшчае прага, як атрута,
Як толькi платанiчная любоў.
Не хоча платанiчнай любвi цела,
Хоць для душы яна – сапраўдны цуд,
Але жаданне моцнае саспела,
I лiпне к целу, як ганебны бруд.
Мо з часам мудрасць пэўную набуду,
I вызначу цудоўную мяжу,
Не пiць каб целу горкую атруту,
Адначасова радаваць душу.
18.03.2000
3711 ГОЛАС
Гучаў твой голас, як ручай вясновы,
Было багата ў iм салодкiх слоў,
I гоман быў прыемны адмысловы,
Бо словы гаварыла мне любоў.
Каханне згасла, i змянiлiсь словы,
Цудоўная пяшчотнасць знiкла ўраз,
Стаў голас па-асенняму суровы,
У словах мора крыўды i абраз.
Журчаў каб голас, як ручай вясновы,
Асеннiх не было ў iм халадоў,
Каб ад лагоднай радасць мець размовы,
Патрэбна зберагаць сваю любоў.
18.03.2000
3718 ДЗIВОСНАЯ ВЯСНА
У думках вёсны я перабiраю,
Ды шэрыя яны ўсе, як адна,
Нарэшце, адчуваю, што кахаю,
Прыйшла ка мне дзiвосная вясна.
Бо радасцю запаланiла грудзi,
I сонца ззяе для мяне ярчэй,
Прыветлiва ўсмiхаюцца ўсе людзi,
I кроў здаецца значна гарачэй.
Я першы раз каханне адчуваю,
I ў сэрцы яго з радасцю нашу,
А губы самi шэпчуць: «Я кахаю»,
I шчасце мне запоўнiла душу.
22.03.2000
3726 КАЗЫРНЫ ТУЗ
Пяшчотнасць – вось казырны туз кахання,
Калi яго ў гульнi не прымяняць,
Каб выйграць, марным будзе намаганне,
Шасцёркай простай добра не згуляць.
Душа праз час, без сумнiву, астыне,
Хоць вогнiшча палала – прагарыць,
Каханне без пяшчоты хутка гiне,
Яе лепш ўдосталь любым падарыць.
Не зробiць лёс крутыя павароты,
I моцным будзе, як скала, саюз,
Калi не шкадаваць зусiм пяшчоты,
Яна ў каханнi – як казырны туз.
25.03.2000
3728 СПЁКА
Ад спякоты звяла кветка,
Бо няшчадна хоча пiць,
Зажурылася суседка,
Бо няма каго любiць.
Цвiце кветка, люба глянуць,
Ад натхнення – сам не свой,
Без кахання дзеўкi вянуць,
Не знаходзяць супакой.
Ды ад палкага кахання,
Ад яго гарачынi,
Усё роўна кветка звяне,
Ў спёцы – гора каранi.
26.03.2000
3730 ДЗIВОСНЫ ЦУД
Калiсьцi час быў залатым,
I за яго табе удзячна,
Прайшло каханне, нiбы дым,
Ды нават i яго не бачна.
Прайшло, а моцнае было,
Душу агнём пяшчотным грэла
I уздымала на крыло,
Было, ды цалкам прагарэла.
Няма нi болю, нi пакут,
А толькi радасць часам снiцца,
Каханне – мой дзiвосны цуд
Абавязкова паўтарыцца.
27.03.2000
3733 АПОШНI СНЕГ
Апошнi снег прайшоў i збег вадою,
Бо сонейка цудоўна прыпякло,
Ды халады бываюць i вясною,
Яны ў душу прыносяць толькi зло.
Хачу, каб сапраўды снег быў апошнi,
Завея злая не здарылась зноў,
Ад сцюжы пакутуе моцна кожны,
Не студзiць нашу хай яна любоў.
Цудоўным будзе, як вясна, каханне,
Каб боль у сэрцы ручаямi збег,
I разам быць не скончылась жаданне,
Хутчэй хай сыдзе наш апошнi снег.
27.03.2000
3741 АДЗIНЫ ВАРЫЯНТ
Заўжды патрэбны мудры падыход,
Ўсяму свой час i iнструмент адметны,
Тады зусiм не будзе перашкод,
Або уплыў iх будзе непрыметны.
Калi ўпрэгчы замест каня быка,
Не праца будзе, а адна маркота,
Ёсць справы, што не зробiць талака,
Бо ў iх патрэбна ласка i пяшчота.
Прывабнага не замянiць другiм,
Заўсёды марным будзе спадзяванне
Знайсцi хаця б часцiнку шчасця з iм,
Адзiн iснуе варыянт – каханне.
29.03.2000
3742 ПАДАРАК
Цяжка вымавiць прызнанне,
Ад нясмеласцi дрыжу,
Падарыць хачу каханне,
Заспакоiць каб душу.
Ды падарак мой няўдалы,
Яе сэрца не кране,
Хаця ростам я немалы,
Не заўважыла мяне.
А каханне не праходзiць,
Без яе я не магу,
Хоць вялiкi, мяне водзiць
На кароткiм ланцугу.
29.03.2000
3748 КАВАЛЬ
Агонь жалеза здатны размякчаць,
Без цяжкасцей гарачае куецца,
I па жаданню форму атрымаць,
Калi каваль выдатны, удаецца.
Калi агонь любвi ў душы гарыць,
Яна таксама моц сваю страчае,
З яе вяроўкi нават можна вiць,
Бо пакарыцца любаму жадае.
Калi любоў датла згарыць, на жаль,
Хаця каваль цудоўны i выдатны,
Але душа становiцца, як сталь,
I стан яе змянiць цяпер не здатны.
2.04.2000
3750 ДАРАГОЕ ШЧАСЦЕ
Прыйшла вясна – дзiвосны цуд прыроды,
Кахання i пяшчоты дзiўны час
Не толькi Богам дан для асалоды,
А каб нiколi шлях жыцця не згас.
Ствараюць сем'i ў гэты час жывёлы,
Ўбiраецца у кветкi цалiна,
Ды чалавек завёў парадак новы,
Калi кахае – для яго вясна.
Хаця вясной заўжды вастрэй жаданне,
Ды ўзiмку не знiкае ад нягод,
Жыве ў душы пяшчотнае каханне,
Як шчасце дарагое, круглы год.
2.04.2000
3760 КАМПЛЕМЕНТ
Калчан для стрэл любвi зусім парожнi,
Хаця красуню стрэну на шляху,
Свой камплемент ужо сказаў апошнi,
I, як святы, далёкi ад граху.
А мо красунi трапiлiсь не тыя,
Таму адбыўся жудасны падман?
Венера здатна стрэлы залатыя
Амуру зноў пакласцi у калчан.
I знiкнуць, як туманы, перашкоды,
Няўпэўненасць зруйнуецца ушчэнт,
I буду, як раней, шукаць нагоды,
Каб гаварыць красунi камплемент.
5.04.2000
3824 МАЛАДОЕ КАХАННЕ
Прыгожае, як цвет садоў, каханне,
Але бясконца не цвiтуць сады,
Цвет ападзе, прыйдзе расчараванне,
Адразу цi праз доўгiя гады.
Спачатку вабiць белы цвет багаты,
Ды паступова блякне прыгажосць,
Гады у гэтым толькi вiнаваты,
Як цвет садоў, праходзiць маладосць.
Хай маладосць знiкае назаўсёды,
Як ад кастра былога шызы дым,
Каб не рабiць цвiценню перашкоды,
Быць у каханнi трэба маладым.
12.05.2000
3863 СВЕЖЫ ВЕЦЕР
Заўсёды лепей боль расчаравання,
Хоць сэрца перапоўнена журбой,
Бо саладзей пакуты ад кахання,
Чым поўны, як на могiлках, спакой.
Бо для душы каханне – вецер свежы,
Што шчасцем напаўняе яе ўраз,
Ў адносiнах хай замiнаюць межы,
Але пара кахання – дзiўны час.
Няхай няма станоўчага адказу,
I вецер толькi прынясе iмжу,
Мець лепей нават цяжкую абразу,
Але каханне радуе душу.
29.05.2000
3865 МIФЫ АБ ШЧАСЦI
Заўжды ў каханнi – як ў адкрытым моры:
То шторм рашучы, то спакой вады,
Душа i сэрца – дзiўныя прыборы,
Вядуць дакладна ў гавань да мэты.
Ад ветру часам стане вельмi свежа,
Ён напаўняе шчасцем парусы,
I карабель кахання хвалi рэжа,
Наперадзе чароўныя часы.
Ды у марах кахання ёсць i рыфы,
Знянацку пойдзе карабель на дно,
Застануцца аб шчасцi толькi мiфы,
Але яны прыемны ўсё адно.
29.05.2000
3896 РАЗМОВЫ ДА РАНКУ
Я лепшыя песнi табе спець хачу,
I весцi да ранку размовы,
Але, як вады ў рот набраўшы, маўчу,
Нiяк не заходзяцца словы.
Як быццам прысох да гартанi язык,
Бо марным было намаганне,
Хоць весцi размовы свабодна я звык,
Ды голас скавала каханне.
Каханне – свавольства цудоўнай вясны,
Цябе я праводжу да ганку,
Змагу, пэўна, зняць з языка кайданы,
Каб весцi размовы да ранку.
12.06.2000
3905 ПАВОДКА КАХАННЯ
Вясной рака ўзрывае моцны лёд,
Нiяк не мог ён утрымацца далей,
I там, дзе летем быў даступны брод,
Вада раўла, i ў бераг бiлi хвалi.
Але паводка будзе не заўжды,
Бо пройдзе час, вада сысцi павiнна,
Яе напор прыносiць шмат бяды,
Закрытай як апынiцца плацiна.
Калi каханне прыйдзе да людзей,
Яно мацней, чым у паводку воды,
Ўмяшацца небяспечна ў ход падзей,
Каханне ўсе зруйнуе перашкоды.
18.06.2000
3932 СВАРКА
Не здарыцца каб бядзе,
Мяне сварыць матка,
Ды да любага вядзе
Праз рачулку кладка.
Я да кладачкi бягу
Колькi маю сiлы,
Бо iначай не магу,
Бо чакае мiлы.
Мяне любы цалаваў,
Свяцiў месяц яркi,
Хто сапраўды пакахаў,
Не баiцца сваркi.
1.07.2000
3943 ВУЧЫЦЦА КАХАЦЬ
I зараз свята ёсць Iван Купала,
Не страцiлась праз тысячу гадоў,
Дзяўчына цераз вогнiшча скакала,
Каб цела паказаць для юнакоў.
Каханых сабе моладзь выбiрала,
Без плацця, без вэлюму, без вянца,
Iх ночанька купальская вянчала,
Жыццё прайсцi каб разам да канца.
Язычнiкаў паганцамi назвалi,
Ды водгалас ад веры той не сцiх.
Але прыгожа як яны кахалi!
Кахаць вучыцца трэба нам у iх.
6.07.2000
3972 МАРА АБ НЕБЕ
Таму, хто марыў доўгiя гады,
I не жадаў нiколi прызямлiцца,
Ў нябёсах лепей журавель заўжды,
Чым у руках маленькая сiнiца.
Не будзе птушкi шчасця хай зусiм,
Няхай дарэмным будзе спадзяванне,
Ды марыць значна лепш аб дарагiм,
Чым аддаваць нялюбаму каханне.
Камусьцi па душы заўжды зямля,
А я пазнаць хачу прастору неба,
Кахаць жадаю толькi жураўля,
Сiнiца, хоць даступная, не трэба.
16.07.2000
3992 ШКОЛЬНАЕ КАХАННЕ
Калi ў жыццi пачнецца толькi ранне,
Ў душы рамантык кожны i паэт,
У час юнацкi школьнае каханне
Дарослага жыцця адкрые свет.
Адна з усiх мiлей душы дзяўчынка,
Яе пабачыць хочацца штодня,
Дзiцячае каханне, як расiнка,
Цнатлiвая ў iм толькi чысцiня.
Шмат ведаў даць падлетку здатна школа,
Але, ў жыццi бяды каб не пазнаць,
Павiнна у каханнi быць аснова,
Бо толькi ў школе вучацца кахаць.
20.07.2000
Свидетельство о публикации №103081800283