ab3. 4 Песцяць штыл, мучаць буры 36 верша

3062     ВЫБАР

Як выбраць, калi выбару няма,
Калi абодва дрэнных кандыдаты?
Ад выбару дабра чакаць дарма,
Бо прыйдзе немiнучы час расплаты.

Чым выбраць – лепей трохi пачакаць,
Свой лёс спаткаць гарыць ў душы iмкненне,
Ды трэба толькi палка пакахаць,
Тады само спаткаецца рашэнне.

Пасля не лiць каб вельмi горкiх слёз,
I не пазнаць маркотнай цяжкай долi,
А мець прыгожы i шчаслiвы лёс,
Не след з абодвух выбiраць нiколi.

24.03.1999


3069     СУРОДЗIЧЫ

Калi змяя, што мае страшную атруту,
Сустрэне часам iншую змяю,
Яна нiколi не учынiць ёй пакуту,
Бо ведае суродзiчку сваю.

Змяя з змяёй сяброўкай добраю бывае,
I сустракацца хоча кожны дзень,
Але заўжды ад змей з атрутай уцякае
Безабаронны, як дзiця, алень.

Ў атрутных змей адмоўных рыс няма i ценю,
Адна другой прыемныя хутчэй.
Але як жыць высокароднаму аленю
Сярод кубла з атрутай страшнай змей?

29.03.1999


3070     ЗАЛАТАЯ ПТУШКА

Не выдзяўбе варона iншай вока,
Прыемна вельмi ёй ад чарнаты,
Ды тая птушка не ўзляцiць высока,
Што мае колер пер'яў залаты.

Бо замiнае стаць на крылы зграя,
Жадае, каб ўсе чорнымi былi,
Магчымасць мае птушка залатая,
Але сядзiць бясконца на зямлi.

Хоць здатна узляцець яна высока,
Ды можа палёт скончыцца бядой,
Бо выдзяўбуць заўжды вароны вока
За смеласць здольнай птушцы залатой.

29.03.1999


3092     ГОРКАЯ ЗАГАНА

Бывае горкае каханне,
Сябе яно разбурыць ўшчэнт,
Не здатна спраўдзiцца чаканне,
Калi каханы – iмпатэнт.

Бяда i боль – калi каханы,
Бо скончыцца яднанне душ,
Але верадзяць сэрца раны,
Калi каханы ужо муж.

Каханне знiкне нечакана,
Муж непашкоджаны, жывы,
Ды вельмi горкая загана –
Лёс саламянай удавы.

6.04.1999


3120     БЛАТ

Прайшоў ўвесь шлях, што мог прайсцi, без блату,
На ўласным пераносiў ўсё гарбу,
Дамогся небагата, зведаў страту,
I вёў дарэмна з лёсам борацьбу.

Выходзiла у iншых вельмi лоўка:
Кар'ера, i пасада, i аклад,
Бо ўжо падрыхтаваная пляцоўка,
Якая называлась проста: блат.

Кiраўнiкi шукалiся па блату,
Ды не па сiлах быў iм цяжкi груз,
Блатныя даць не ў змозе былi раду
I пахавалi ў Вiскулях Саюз.

19.04.1999


3125     МIЛЫ

Месяц ў хмарах заблукаўся
I святло не здатны лiць,
Мiлы мне не адшукаўся,
Таму сэрцайка балiць.

А жадаю быць у пары,
Сэрцу будзе гарачэй,
Разыдуцца няхай хмары,
Каб святло прыйшло хутчэй.

Але месяц не выходзiць,
Высувае толькi рог,
Мяне мiлы не знаходзiць,
Ды хачу, знайсцi каб змог.

20.04.1999


3126     НЕ ТАЯМНIЦА

Ужо ўсiм не таямнiца
Долю зменiць хто маю,
Аб кiм мару, хто мне снiцца,
Каго ўсёй душой люблю.

Разышлiся пагалоскi,
Ды якая iх цана?
Адчуваю гумар плоскi,
Ды дагэтуль я адна.

Спадзяваннi – як падманы,
Здатны толькi лёс псаваць,
Не жадае мой каханы
Таямнiцу разгадаць.

20.04.1999


3129     ПРЫПРАВА

Калi ёсць хлеб – ў вадзе патрэба,
I солi хочацца заўжды,
А як няма скарынкi хлеба,
Не трэба солi i вады.

Як мець не ў змозе хлеба лусту,
Не вабiць дзiўны смак прыпраў,
Наогул, хоць яны па густу.
Ды хто без хлеба соль жадаў?

Таму, хто жонку сваю мае,
Каб надта хлеб не быў сухi,
Яшчэ прыправу мець жадае,
Шукае флiрт абы якi.

22.04.1999


3138     БЯРЭЗIНКА

Часы не  вельмi лёгкiя прыйшлi,
Чакае небяспека або згуба,
Сагнуў бярозку вецер да зямлi,
Няма нi клёна побач, анi дуба.

Калi зусiм няма у iх сяброў,
Смуткуюць цяжка белыя бярозы,
Бо вецер можа паўтарыцца зноў,
Прынесцi яшчэ горшыя пагрозы.

Стаiць бярозка на гары адна,
Прыгожая, ствол белы, лiст зялёны.
Але у чым бярэзiнкi вiна,
Што выраслi здалёк дубы i клёны?

26.04.1999


3167     ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ

Ў адыходзячым сумным стагоддзi
Перад выбарам цяжкiм стаiм:
Даць памерцi цi выжыць прыродзе?
Цi застанецца хтосьцi жывым?

Небяспечным становiцца атам,
Завёў ў багну тэхнiчны прагрэс,
Стаў нябачным, але жорсткiм катам,
У жыццё амаль кожнага ўлез.

Хiрасiма, Чарнобыль, што далей?
Смерць гатуе сабе чалавек,
Можа ўжо б разумнейшымi сталi,
Дваццаць першы наперадзе век.

7.05.1999


3195     РУДЫ

Як неба, ў зорачках аблiчча
Вясной i восенню заўжды,
Нiхто па iменi не клiча,
Як трэба кажуць ўсе: «Руды».

Валоссе – як кавалак сонца,
Iх колер зырка-залаты,
Нiбы рабiны спелай гронца,
Таму завуць мяне руды.

Такiх, як я, ёсць вельмi мала,
Што з нас жартуюць – не бяды,
Нам сонейка свой колер дала,
Я ганаруся, што руды.

22.05.1999


3218     МАЛIНАВЫ СМАК

Жыццё каб не здавалася малiнай,
Каб пад аблокi ў марах не лятаць,
Лёс пачастуе спелай журавiнай,
Каб звыклы смак сапраўднасцi пазнаць.

Здараецца часамi i малiна,
Ды не працяглы штосьцi любы час,
А смакаваць прыходзiцца няспынна
Цi ягады, цi журавiнны квас.

То кiслае, то горкае заўсёды,
I толькi зрэдку слодыч можна пiць,
Не трэба адмаўляцца ад нагоды
Належна смак малiнавы цанiць.

8.06.1999


3226     СПЁКА

Мацней чым холад, дапякае спёка,
Нармальных надта хочацца умоў,
Душа каб пела, радавалась вока,
Як з печы, вецер дзьме гарачы зноў.

Знiкае колер радасны зялёны,
Заўчасна залацiцца лiст бяроз,
Трава пажоўкла, лiст скiдаюць клёны,
Гарачыня стварае шмат пагроз.

Аб моцным лiўнi думкi ўсе i мары,
Ды аблачынкi зноў няма нiдзе,
Ад спёкi здатны збавiць толькi хмары,
Хай дождж, што часам лаем мы, iдзе.

11.06.1999


3234     ЖУРАЎЛIНЫ КЛIН

Хоць восень, але сонца яшчэ ззяе,
У небе павуцiнне з серабра,
Вядома, восень доўга не чакае,
У вырай птушкам адлятаць пара.

Але гусей i жураўлёў не бачна,
Здавалась, будзе iхнi клiн павек,
Ды ў iх жыццё ўмяшаўся вельмi значна
Прыроды цар – бяздумны чалавек.

Жураўлiкаў я бачыў ў зжатым жыце,
Але не бачыць iх ужо мой сын,
Шкада, ды не ляцiць больш у блакiце,
Як цуд прыроды, жураўлiны клiн.

13.06.1999


3236     ДАЖДЖУ!

Дажджу! Дажджу! Дажджу – як хлеба,
Зямля ад прагi хоча пiць,
Хаця глыток вады ёй трэба,
Ўсё, нiбы полымем, гарыць.

Вакол грукоча навальнiца,
Маланкi б'юць i перуны,
Ды з хмар вада не хоча лiцца,
Бо бокам ўсе iдуць яны.

Хачу, хутчэй каб травы змоклi,
Дажджу прашу, аб iм малю,
Адзiнай жыватворнай кроплi
Яшчэ не ўпала на зямлю.

13.06.1999


3242     ПРОСТАЯ СIСТЭМА

З'яўляецца ў сям'i дылема,
I можна кампрамiс шукаць,
Чым больш складаная сiстэма,
Цяжэй тым ёю кiраваць.

Калi далучыцца свякруха,
Ў сiстэмы стане больш свабод,
Дадасца i туга, i скруха,
I будзе цяжка ад нягод.

Як тэшча ускладнiць сiстэму,
То можа моцна дапячы,
Заўсёды лепей мець дылему,
Сваю сям'ю каб зберагчы.

18.06.1999


3281     ЧАС КАХАЦЬ

Заные моцна сэрца ад тугi,
Да шчасця не ўдаецца дакрануцца,
Бо цiснуць адзiноты ланцугi,
Няма к каму душою прыгарнуцца.

Што крок вакол абраза i мана,
Бо сталасць трэба мне, а не уцеха,
Дагэтуль застаюся я адна,
Лунае ад майго кахання рэха.

Не ведаю, дзе выйсце адшукаць,
Бягуць гады пустыя, мне iх шкода,
Саспеў цудоўны час ў жыццi кахаць,
Але не дазваляе адзiнота.

2.07.1999


3383     СIТА

Як сiта, позiрк адсявае,
I што праходзiць праз яго,
Нiколi ён не памячае,
Бо нецiкава ад таго.

Але, што ў сiце застаецца,
Ён пачынае разглядаць,
Iмпэтна мара ў неба рвецца,
Каб асалоду атрымаць.

Вакол красу бясконца бачу,
Але маленькi ёсць сакрэт,
Бо не магу глядзець iначай:
Праз сiта назiраю свет.

19.09.1999


3399     ДАТЫ

I сумныя, i светлыя ёсць даты,
З узростам назбiраецца iх шмат,
Ды толькi дзецi сустракаць iх рады,
Ў дзяцiнстве значна болей светлых дат.

Час дадае дат сумных усё болей,
Бо памiраюць блiзкiя, сябры,
Раптоўна сэрца сцiснецца ад болю,
Як прыйдзе чорны дзень ў календары.

Дзень, як i ўсе, пахмурны або ветлы,
Ды прыйдзецца яго так успрымаць,
Што будзе ён цi сумны, або светлы,
Пачуццi здатна дата выклiкаць.

30.09.1999


3428     ЖЫВЕ ВЯСНОЮ

Наперадзе марозная зiма,
Хай будзе яна лютаю i злою,
Але тугi ў душы зусiм няма,
Яна жыве ўжо будучай вясною.

Лягчэй ператрываю халады,
Ва ўяўленнi маiм ў блакiце неба,
Калi прыходзiць цяжкi час бяды,
Заўжды аб лепшым толькi думаць трэба.

I вернецца сапраўдная вясна,
Растане лёд душы, сцячэ вадою,
Цяплом душа напоўнiцца да дна,
Зiма якой бы не здарылась злою.

18.10.1999


3449     ВIШНЯ

Прыгравала сонейка прыветна,
Бо вясна ўвайшла ў свае правы,
Расквiтнела вiшня непаметна,
Ў белых кветках з ног да галавы.

Кветак распусцiлася багата,
Iм квiтнець хацелася ўвесь час,
Ды было кароткiм вельмi свята,
Бо пялёсткi вецер здзьмуў ураз.

Выгляд вiшнi горды быў i смелы,
Кветкi знiклi, настрой хутка згас,
У нявест сукенак колер белы,
Ды iх адзяваюць толькi раз.

12.11.1999


3471     РОЗНЫЯ ЛЁСЫ

Прыемна вабiць небасхiл высокi,
Але не кожны на вяршыню ўзлез,
Плывуць ўгары  свабодныя аблокi,
Стаiць на месцы нерухома лес.

I сумны лес, хаця бы на iмгненне,
Ўзляцець угору быў бы вельмi рад,
Ды дрэвы iх магутнае карэнне
Трымае моцна, як стальны канат.

Здаецца, ўсiм абвешчана свабода,
Адных увышыню шляхi вялi,
Ды iншым не натрапiлась нагода,
Iх лёс – адвечна кропацца ў зямлi.

28.11.1999


3479     НОВЫ 2000

Такая дата ўжо была ў календары,
Нулi ўяўляюць нейкую прынаду,
Апошнi год тысячагоддзя на двары,
Iдзе рашуча, ўжо заходзiць ў хату.

Хоць дата значная, ды вельмi сумны час,
Пакутаваць прыходзiцца народу,
Здавалась, станем еўрапейцамi ураз,
Ды не хапае сiлы для узлёту.

Хто змог украсцi, той жыве цяпер, як бог,
Не зловiш шчасця голымi рукамi,
Напэўна, мы iдзем не лепшаю з дарог,
Як большасць з нас зрабiлась жабракамi.

6.12.1999


3480     ЯК РУБIН

Матыль прыемна вабiць, як рубiн,
Бяскрыўдны i прыгожы ён без меры.
Чаму камар, фактычна яго сын,
Задужа злосны i занадта шэры?

Камар малы, ды робiць шмат бяды,
Выходзiць, што няпраўду кажуць людзi,
I прымаўка праўдзiва не заўжды:
Па яблынi заўсёды яблык будзе.

Стаць добрым чалавекам здатны сын,
Бо будзе ён ад кепскiх вадаў вольны,
I лёс яго заззяе, як рубiн,
Хоць бацька добры прыклад даць не здольны.

6.12.1999


3497     ЧАС I ЛЮДЗI

Ад часу нельга адарвацца,
Хоць будзе час абы-якi,
Не трэба нават намагацца
Жыць, як ў мiнулыя вякi.

Дыктуе час свае умовы,
Нiчога з часам не зрабiць,
Быць можа жорсткi i суровы,
Цi шчасце i любоў дарыць.

Ды прэцэдэнт ствараюць людзi,
Кахаюць, плачуць ад абраз,
Якое дзеянне iх будзе,
Такiм быць здатны хуткi час.

12.12.1999


3573     ТОЛЬКI СIНIЦА

Люблю я лес i казачныя сосны,
Ды выбухнуў Чарнобыль, на бяду,
Мiнаюць леты, восенi i вёсны,
Ў радыяцыйный лес я не iду.

Ды лес, як я, ужо даўно сумуе,
I знемагае ён ад барацьбы,
Бо галасоў амаль зусiм не чуе
Тых, што збiралi восенню грыбы.

Якiмi былi пахкiмi сунiцы!
У прамянях iскрылася смала,
Цяпер мне лес сасновы толькi снiцца,
Навала, як захопнiк, к нам прыйшла.

20.01.2000


3588     КУЛIК НА БАЛОЦЕ

Хвалiўся кулiк, што яго балота
Найлепшае з усiх балот Зямлi,
Тому яго пакiнуць вельмi шкода,
Бо тут гады найлепшыя прайшлi.

Хоць чуў ад чаек пра ўзбярэжжа Крыма,
Дзе пальмы, i вясной цвiце мiндаль,
Ды для яго душы мiлей Радзiма,
Другiх краёў не бачыў ён, на жаль.

Бо звык сядзець адвечна на балоце,
Дзе холад, дождж, вятры няшчадна дзьмуць,
У роспачы б ён быў i у маркоце,
Пабачыў каб, як iншыя жывуць.

25.01.2000


3623     ПРЫКАЗКI I ПРЫМАЎКI

Жыццё – заўжды за шчасце барацьба,
Спакой жаданы нам бясконца снiцца,
Госць рэдкi радасць, цэлы час журба,
У небе жораў, а ў руках сiнiца.

Нiколi не дае свабоды лёс,
Патрэбна бегчы, як вавёрцы ў коле,
За кроплю шчасця плата – мора слёз,
Знiкае радасць, нiбы вецер ў полi.

Вароты трэба адчыняць бядзе,
Ад лёсу часам, як ад рэдзькi, горка,
Iдзе дакладна аб жыццi людзей
У прыказках i прымаўках гаворка.

10.02.2000


3645     ПАДЗЯКА

Прыходзiць часам цяжкi боль у грудзi,
Душа марнее з гора i турбот,
Але дарэмна наракаюць людзi,
Яны жывуць лепш ўсiх жывых iстот.

Не здатны мець жывёлы сваёй хаты,
Надзённы хлеб няма iм чым араць,
Але жыццю заўжды бясконца рады,
Iначай птушкi не змаглi б спяваць.

Жывёльны свет малую мае змогу,
Ды здатны людзям радасць дараваць,
За тое, што жывы – падзяка Богу,
I на жыццё не трэба наракаць.

20.02.2000


3654     СЯБРОЎКА

Жонка палiць кожны дзень
Печ-сяброўку раннем,
Я кладуся на чарэнь
Пачакаць снеданне.

Ў марах бачу кавуны,
Мроiцца чарэшня,
Ды не горшыя блiны
I смачней яечня.

Хоць мая сяброўка печ,
Цяжка з яе злезцi,
Ды зусiм другая рэч,
Калi клiчуць есцi.

22.02.2000


3758     СЭРЦА ВЫБIРАЕ

Прывабным робяць бюст i твар,
I ногi паказаць iмкнуцца,
Каб ў душах выклiкаць пажар,
Каб пажадалi аглянуцца.

Калi пажар не там гарыць,
Яшчэ больш прыйдзецца старацца
Душы жаданае здабыць:
Абавязкова падабацца.

З пажараў трэба выбiраць,
Ды там, дзе вабiць, не палае,
Жанчынам можна спачуваць,
Бо сэрца iншых выбiрае.

5.04.2000


3862     ЖЫВЫМ

Як быў жывы, мяне не ўспамiналi,
Хачу, каб лямант безпадстаўны сцiх,
Каб марна слёз пустых не пралiвалi,
Бо шана трэба толькi для жывых.

Далёка доля родных раскiдала,
Былых пачуццяў знiзiлась цана.
Але чаму амаль заўжды збiрае
Вакол сябе халодная труна?

Занадта рэдка бачылiсь жывыя,
Каб зносiны душу маглi сагрэць,
Часы каб ўспомнiць сэрцу дарагiя,
Бязглузда на нябожчыка глядзець.

28.05.2000


3898     КАБ ЗАСПЯВАЛI САЛАЎI

Не чуць салаўiныя трэлi,
У неба з надзеяй гляджу,
Бо рэкi даўно абмялелi,
Зямля слёзна просiць дажджу.

Замучыла моцная спёка,
Пажоўкла трава на карнi,
Iдуць хмары бокам далёка,
А дождж не iдзе анi-нi.

Каб зноў салаўi заспявалi,
I стала зялёнай трава,
На рэчцы паднялiся хвалi,
Патрэбна, каб хмара прыйшла.

13.06.2000


3964     ТРАПНАЕ СЛОВА

Як труса лягчэй адразнiць ад героя
У плынi будзённых падзей?
Вялiкаiя сiла – магутная зброя,
Ды трапнае слова мацней.

Не трэба мець катаў, сякеры i плахi,
А толькi моц праведных слоў,
Бо трэба не меней вялiкай адвагi
Нянавiсць змянiць на любоў.

Ды кепска паводзяць сучасныя каты,
Iм словы любвi – не радня,
Свiсцяць толькi кулi i рвуцца гранаты,
Ў вайне пакутуе Чэчня.

13.07.2000


3970     ЛЕБЕДЗI

Я чуў магутны посвiст белых крыл,
I лебедзя пабачыў у палёце,
Мне выпадак цуд дзiўны падарыў,
Але ляцеў адзiн ён, на самоце.

Лябёдачку сваю пакiнуў дзе?
Ляцеў высока, к людзям не меў веры,
Напэўна, ў вочы сам глядзеў бядзе,
Бо лiтасцi не маюць браканьеры.

Ў прыродзе лебядзей амаль няма,
Яны шыбуюць ў небе на экране,
Палётам любаваўся нездарма,
Бо звык iх бачыць з хлопчыкам ў фантане.

15.07.2000


3993     ЧОРНЫЯ ПАЛЬЦЫ

Пальцы чорныя, моцна парэпалась скура,
Як ў рэальнасць глядзець, не на тэлеэкран,
I ад дум галава апусцiлась панура,
Цяжкi хлеб, як раней, у сучаных сялян.

Непасiльная праца ад самага ранку
Старыць вельмi заўчасна сялянскiх жанчын,
Пасядзець няма часу з суседкай на ганку,
Смерць прыходзiць раней да сялянскiх мужчын.

У калгасах бясплатна амаль працавалi,
Хаця мелi багата уласных патрэб,
Як зямля, у сялян пальцы чорнымi сталi,
Ды вырошчваюць людзям яны белы хлеб.

20.07.2000


Рецензии