ab3. 3 Поз рк да красы, як клей, прыл п 9 верша
Гляджу я ў захапленнi на жанчын,
«Пралюбадзей» – сказаць мне можа хтосьцi,
Зусiм няма для вываду прычын,
Бо проста я – аматар прыгажосцi.
Прыгожыя i рэчкi, i лясы,
Але пачуццi ўсё ж ад iх не тыя,
Бо лепей ў свеце не знайсцi красы,
Чым стройныя жанчыны маладыя.
Знiшчае кветкi руж заўжды зiма,
Iх прыгажосць праходзiць у iмгненнi,
Сезону для красы жанчын няма,
Гляджу на iх ў цудоўным захапленнi.
25.04.1999
3320 ЖАНОЧАЯ КРАСА
Глядзець на прыгажосць заўжды ахвочы,
Прыгожым нават можа быць палын,
Але блiшчаць ад захаплення вочы,
Калi гляджу на прыгажосць жанчын.
Зрабiла шмат прывабнага прырода,
Ды радасць ад сустрэч ў душы нясу,
Як нечакана здарыцца нагода
Адзначыць незвычайную красу.
Прыгожыя i рэчкi, i азёры,
Палi, далiны, горы i лясы,
Але душа ўсё роўна будзе ў зморы,
Жаночай як вакол няма красы.
5.08.1999
3482 МАТЫЛЁК
Калi фарбы аздобiлi крылы,
Цi ляцiць, цi сядзiць матылёк,
Для душы ён жаданы i мiлы,
Прыгажосць добра бачна здалёк.
Хай у iншых i болей памеры,
Ды прывабнасць шукаць там дарма,
Калi колер аднолькава шэры,
Iх, як быццам, наогул няма.
Так мужчынскае зроблена вока,
Прыгажосць адзначае што крок,
Калi нават занадта высока
У нябёсах ляцiць матылёк.
7.12.1999
3820 НIБЫ ВЯСНА
Турбуе летняя спякота,
Гняце душу асеннi дзень,
Зiмой ад халадоў маркота,
Хоць ззяе сонечны прамень.
Сезоны я не памячаю,
Нудота мне ад iх адна,
Ды з асалодай адзначаю,
Як за вясной iдзе вясна.
Людзей вакол заўжды багата,
Ды радасць мець няма прычын,
Але ў душы сапраўды свята,
Сустрэць, нiбы вясна, жанчын.
10.05.2000
3838 БЛЯСК ЗОРАК
Ўначы на небе ззяе безлiч зорак,
Але яны заўжды знiкаюць ўдзень,
Бо небяспеку iм стварае золак,
Iх гасiць першы сонечны прамень.
Яны адны, як каралевы, ззялi,
Былi найпрыгажэйшаю з украс,
Але цудоўны як прамень пазналi,
То скончыўся у iх дзiвосны час.
Як зоркi, маюць дзiўны бляск дзяўчаты,
Праз час ад бляску будзе успамiн,
Вядома, ў тым прамень не вiнаваты,
Што гасне без слядоў краса жанчын.
19.05.2000
3899 КРАСА
Як красуня з пяшчотаю гляне,
Немагчыма спакой зберагчы,
Гаснуць зоркi, як сонейка ўстане,
Ярка хоць зiхацелi ўначы.
I адразу даць хочацца згоду,
Мой спакой атрымае урон,
Халасцяцкую страчу свабоду,
Хай красуня бярэ у палон.
У свабоды заўжды прысмак горкi,
Лепей смак у ранковай расы,
Сонца значна магутней, чым зоркi,
Абароны няма ад красы.
15.06.2000
3906 ВIШАНЬКI
Падлесак малады на ўзгорку рос,
Сасоннiк пападаўся вельмi рэдкi,
Мiж беластвольных прыгажунь-бяроз
I вiшня распусцiла свае кветкi.
Вясной на вiшню не было атак,
Ды вiшанькi, як зорачкi, заззялi,
За iх красу i за цудоўны смак
Галiнкi ўсе бязлiтасна зламалi.
Стаiць ў падлеску ствол, як дзiўны госць,
Пакрыўджаны, знявечаны, шурпаты,
Заўсёды церпяць здзек за прыгажосць
I вiшанькi, i ягадкi-дзяўчаты.
18.06.2000
3958 ЯК ЗОРАЧКI
На скронях ўжо садоў вясновых пена,
Ды вочы – як ў мiнулыя гады,
Бо з радасцю адзначаць неадменна
Красуню доўганогую заўжды.
Чаму красы прырода не дадала?
Сярод прыгожых кветак дрэў i траў
Красы жаночай незвычайна мала,
Таму яе мой позiрк адзначаў.
Каб прыгажосць звычайнаю не стала,
Каб быў прыкметны ад яе уплыў,
Яе таму прырода раскiдала,
Як зорачкi на чорны небасхiл.
13.07.2000
3971 СХIЛЯЮ ГАЛАВУ
Схiляю галаву перад красой,
Мне да спадобы краявід айчыны,
Ды сэрца напаткае неспакой
I асалоду ад красы жанчыны.
Цудоўнае адрозненне палоў,
На iм пабудавана ўся прырода,
Прыгожае бясконца клiча зноў,
Не можа на яго праходзiць мода.
Заўжды з настроем радасным жыву,
Бо прыгажосць дае мне асалоду,
Перад красой схiляю галаву,
Як бачу цi жанчыну, цi прыроду.
15.07.2000
Свидетельство о публикации №103081200250